Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз
Юры Гардзееў
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 67с.
Мінск 2008
Паводле падлікаў Станіслава Касцялкоўскага, у канцы 70х гадоў XVIII стагоддзя гарадніцкагарадзенскаласасянскі комплекс складаўся з 23 прадпрыемстваў, на якіх працавалі 1328 чалавек, у тым ліку 43 майстры, каля 600 вучняў і некалькі сотняў рамеснікаўсаматужнікаў**. Апрача вольнанаёмных працаўнікоў на мануфактурах шырока выкарыстоўваліся прыгонныя. 3 тагачасных сялянскіх суплік Кузніцкага ключа і мястэчка Кузніцы вынікала, што кожны тыдзень на
* Біксмахэр рамесшк, які рабіў і рамантаваў зброю.
** Улічваючы той факт. што насельніцтва суседняй Горадні ў другой палове XV111 стагоддзя вагалася ў межах 56 тысяч чалавек, такая калькасць працаўнікоў мануфактур падаецца давалі значнай.
37
Гарадніцу прымусова накіроўвалі па 8 юнакоў, за якіх сям’я была абавязана адпрацоўваць гвалты. Дадаткова на мануфактурах сяляне былі змушаныя адрабляць фурманкавую павіннасць. Да працы прыцягваліся таксама дзяўчатыпапрадухі, габраі і нават лёзныя і арыштанты гарадніцкай турмы.
Шэраг мануфактур Антон Тызенгаўз стварыў у БерасцейскаКобрынскай эканоміі, у мясцовасцях Рэчыца і Руда.
Галоўным рэчыцкім прадпрыемствам была невялікая паводле памераў суконная мануфактура. Згаданая ўпершыню ў 1774 годзе, лічылася філіялам гарадніцкай мануфактуры. Ва ўсялякім разе варта заўважыць, што, нягледзячы на свой “другарадны” характар, рэчыцкая суконная мануфактура “перажыла” свайго заснавальніка дзякуючы блізкасці да люблінскага рынку сыравіны і вырабу танных гатункаў сукна.
На мяжы 60—70х гадоў XVIII стагоддзя ў бераснейскай вёсцы Руда былі закладзеныя пачаткі металургічнага комплексу, які складаўся з домнавай, крычнай і пудлінгавай печаў, шліфавальнай майстэрні, сховішчаў для драўнянага вугалю, плавільні медзі, млыноў, фолюша і тартака (лесапільні). Заснавальнікам і кіраўніком прадпрыемства быў Шобэр (Schober), на трыццацігадовы прафесійны досвед якога звярнуў увагу Тызенгаўз*.
На Рудскай мануфактуры працавала 50 чалавек** . Дзеля памяншэння выдаткаў эканамійныя ўлады шырока выкарыстоўвалі тут, як зрэшты і паўсюль, дармовую сялянскую працу. Колькасць занятых у комплексе прыгонных амаль у два з паловаю разы перавышала колькасць найманага персаналу. На плечы сялян і вясковых рамеснікаў клаўся асноўны цяжар штодзённай працы пры горне і фолюшных ступах, пры здабычы руды
* Месца знаходжання Рудскага металургічнага прадпрыемства было вызначанаў выніку археалагічных раскопак (Гурын М., Металургія чорных металаў // Археалогія Беларусі. Т. 4. Мн., 2001. С. 251253).
** У 80х гадах XVIII стагоддзя для занятых на Рудскім камплексе работнікаў, бальшыняякіх паходзіла з навакаіьных вёсак, пабудавалі дамы з стайнямі, хлявамі і агародамі.
38
і на лесанарыхтоўках. Сялян накіроўвалі таксама на будаўнічыя работы і рамонт абсталявання.
Істотным недахопам для мануфактуры была нізкая якасць руды ў навакольных балотных радовішчах, якая не дазваляла выплаўляць гнуткае жалеза. Гэты фактар адбіўся на тым, што асноўны асартымент мануфактуры прылады працы, абсталяванне для млыноў, кавадлы і молаты, катлы для паташных будаў, хатняе начынне і аптэчны посуд рэалізавалі ў саміх сталовых эканоміях.
Аналагічнай прычынай — адсутнасцю мясцовых радовішчаў медзі — былі абумоўлены частыя прастоі плавільні медзі. Дадатковай замінай у працы прадпрыемства была адсутнасць драўніны, патрэбнай у металургічным працэсе.
Яшчэ адзін невялікі цэнтр мануфактурнай прамысловасці знаходзіўся ў Шавельскай эканоміі. Дакладная дата заснавання тутэйшай палатнянай фабрыкі, якая называлася “швайцарскай”, застаецца не высветленай. Захаваныя звесткі сведчаць аб тым, што ў 1774 годзе для развіцця гэтай вытворчасці сюды быў запрошаны швайцарскі ткач Крыстыян Нідэрэр.
Геаграфія эканомій не абмяжоўвалася толькі згаданымі вышэй цэнтрамі. У розных кутках Вялікага Княства Літоўскага працавалі шматлікія прадпрыемствы, да з’яўлення якіх ці перабудовы ранейшых мог спрычыніцца падскарбі. А было іх багата: ганчарная майстэрня і печ для выплаўлення жалеза ў Шчэбрах (Гарадзенская эканомія), шматлікія бровары, заснаваныя чэшскімі майстраміпіваварамі, вадзяныя млыны і ветракі, алейні, крупадзёрні, гарбарні, смалакурні, буды, у якіх гналі дзёгаць і выпальвалі паташ.
Каб каардынаваць вытворчы цыкл і гандлёвы абмен, на Гарадніцы былі створаныя дзве канторы. На чале мануфактурнай стаяў Якуб Бэкю, кіраўніком жа камерцыйнай, заснаванай ў 1776 годзе, быў прызначаны Ян Людвік Бэкю*. Такім чынам, у руках братоў
* Бэкю паходзілі з Францыі, адкуль змушаныя былі эміграваць пад час пераследу гугенотаў. Новым прытулкам сям 'і стала прускае Памор ’е. Можна меркаваць, што Якуб Бэкю з ’явіўся на Гарадніцы ўжо ў канцы 60х гадоў XVIIIстагоддзя. Следам заіму 1771 годзе туды прыехаў і Ян Людвік Бэкю.
39
была сканцэнтравана арганізацыя працы мануфактур, набыццё абсталявання і сыравіны, а таксама выезды на буйныя кірмашы для продажу мануфактурных вырабаў і для гандлёвых перамоў, пошукі рынкаў збыту і наймы рамеснікаў.
Можна пэўна сцвярджаць, што імкненне эканамійных уладаў праводзіць актыўную гандлёвую палітыку было абумоўлена праблемамі збыту мануфактурнай прадукцыі. Гэтыя аб’ектыўныя цяжкасці падштурхнулі кіраўніцтва камерцыйнай канторы да заснавання ў Горадні аптовага склада і шэрагу крамаў, адкрыцця іх філіялаў у іншых гарадах Вялікага Княства. Дзейнасць канторы не абмяжоўвалася Гарадзеншчынай. У 1777 годзе з мэтай трывалага замацавання на курляндскім і семігальскім рынках з’явілася задума трымаць гандлёвага агента ў Мітаве, заснаваць аптовы склад у Шаўлях і фабрычны склад у Варшаве. Але, на жаль, гэтую ідэю ажыццявіць не ўдалося, і справа абмежавалася камісійнай рэалізацыяй вырабаў, якой займаўся Міхал Дытрых.
З’яўленне камерцыйнай канторы на Гарадніцы ў тагачасных умовах падавалася адзіным правільным і непазбежным рашэннем. Яно было звязана з адсутнасцю развітога банкавага сектара ў Вялікім Княстве Літоўскім (найбліжэйшыя банкі месціліся ў Варшаве) і вынікала з патрэбы хуткага перамяшчэння капіталаў, ліквідацыі залежнасці ад нямецкага купецтва і наладжвання шырэйшых замежных гандлёвых дачыненняў. Беспасярэднія кантакты нашых купцоў з краінамі Заходняй Еўропы абмяжоўваліся неспрыяльнай прускай і расейскай мытнай палітыкай і манапалісцкай дзейнасцю гданьскіх і каралявецкіх купцоўпасярэднікаў, якія па нізкіх цэнах скуплялі тавары ў сваіх усходніх партнёраў, а потым пасля сартавання ці пакавання рэалізоўвалі за мяжой як свае.
Менавіта гэтыя абставіны абумовілі жаданне гарадніцкай камерцыйнай канторы выйсці на шырокі еўрапейскі рынак. Геаграфія яе гандлёвых аперацый абыймала амаль усе буйныя еўрапейскія цэнтры: пачынаючы ад балтыйскіх (Рыгі, Гданьска ці Караляўца) і асяродкаў цэнтральнай Еўропы (Прагі, Ляйпцыга, Берліна,
40
Дрэздэна і Вены)ажда італійскіх, ангельскіх, французскіх і галяндскіх гарадоў.
Тызенгаўз імкнуўся правесці пераўтварэнні нетолькі ў сталовых эканоміях, але і ў прыватных мястэчках ці арандаваных маёнтках, куды запрашаў кваліфікаваных рамеснікаў і дзе пашыраў вытворчасць наяўных прадпрыемстваў. Як вядома, у спадчыну ад маці ён атрымаў Паставы, якія ляжалі ў Ашмянскім павеце. У другой палове XVI11 стагоддзя гэтае маляўніча размешчанае на Мядзёлцы мястэчка істотна змяніла сваё аблічча. Падскарбі правёў рэканструкцыю цэнтральнай плошчы Паставаў так, каб яе забудова задавальняла функцыйныя патрэбы жыхароў і гасцей горада. Узвёў палац і два дзесяткі пакрытых дахоўкай мураваных дамоў для рамеснікаў, кафенгаўз, аўстэрыю, гасціны дом і крамы.
Архіўныя крыніцы сведчаць пра тое, што ў Паставах Тызенгаўз заснаваў ці пашырыў вытворчасць ткацкіх майстэрняў, персіярні, абсталяванне для якой было набытае ў прускім Караляўцы. 3 другой паловы 60х гадоў XVIII стагоддзя паходзяць звесткі пра пастаўленую на Мядзёлцы паперню, гарбарню і плавільню медзі.
Пры канцы 70х гадоў гаспадарчыя праблемы ўсё больш дакучалі Тызенгаўзу. Непаслядоўнасць дзеянняў падскарбія кідалася ў вочы не толькі ягоным зацятым незычліўцам, але і бліжэйшым супрацоўнікам. Выявілася, што лягчэй пабудаваць мануфактуры. І куды цяжэй рацыянальна кіраваць імі. Мануфактурныя склады былі заваленыя незапатрабаванай прадукцыяй, якая не знаходзіла свайго спажыўца, не ставала сродкаў, каб разлічыцца з крэдыторамі. А тым часам насуперак рэчаіснасці і не найлепшым паказчыкам працы бальшыні прадпрыемстваў у падскарбія выспявалі новыя гаспадарчыя праекты. Зрэшты, як заўважыў адзін з швайцарскіх майстроў, Тызенгаўзу праз ягоную нястрыманасць не хапала цярпення: не чакаючы вынікаў працы ўжо пабудаваных прадпрыемстваў, спехам кідаўся будаваць наступныя.
Менавіта ў апошнія гады Тызенгаўзава кіравання эканоміямі Якуб Бэкю і Ёган Мінднэр склалі два вельмі цікавыя мемарыялы, у якіх быў змешчаны грунтоўны
41
аналіз шматгадовай працы эканамійных мануфактур. Аддаючы належнае рэфарматарскім намаганням Антона Тызенгаўза, ягонаму асэнсаванню непазбежнасці пераўтварэнняў, бліжэйшыя супрацоўнікі падскарбія ў згаданых дакументах напісалі пра памылковыя і рызыкоўныя метады ажыццяўлення гаспадарчай палітыкі, якія вынікалі з неразумення заканамернасцяў і механізмаў развіцця эканомікі.
Падсумоўваючы свае назіранні, аўтары згаданых мемарыялаў выказвалі наступныя высновы і парады. 3 мэтай ліквідацыі замежнай запазычанасці і выратавання разгалінаванага мануфактурнага комплексу Тызенгаўзу раілі правесці дэцэнтралізацыю, перадаючы некаторыя мануфактуры ў рукі гандлёвага капіталу ці ў арэнду. “Дарагія” мануфактуры прапаноўвалі зачыніць і перайсці на выпуск канкурэнтаздольных і разлічаных на масавага спажыўца тавараў. Напрыклад, зрабіць стаўку на суконную ці палатняную мануфактуру, васкоўню і гарбарню. У якасці ўзору падаваўся варты пераймання прыклад сілезскага імпарту простых гатункаў сукна ў Расею ці рэалізацыі саксонскага сукна і лёну ў паўночнаеўрапейскім рэгіёне.
На жаль, гарадніцкі комплекс пачаў пазбывацца непатрэбнага баласта толькі пасля адхілення Антона Тызенгаўза ад улады ў эканоміях. У 1783 годзе тут засталося шэсць рэнтабельных мануфактур, у тым ліку суконная і гарбарня. На суконнай мануфактуры ў 1786 годзе і пазней працавала аж чатырысотні чалавек. Варта пры гэтым дадаць, што ў выніку рэарганізацыі працы эканомій даходы з іх істотна павялічыліся і склалі ў 1783 годзе 2,4 мільёна злотых, а ў 17871791 гадах узняліся да 2,5 мільёна злотых.