• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз  Юры Гардзееў

    Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз

    Юры Гардзееў

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 67с.
    Мінск 2008
    32.24 МБ
    У кастрычніку 1763 года ў Дрэздэне памёр Аўгуст 111. Дасягненні ягоных часоў былі бляклымі. Слабахарактарны манарх цягам трыццаці гадоў свайго пана
    * У шматлікіх публікацыях трывала замацавалася думка, што Тызенгаўз пазнаёміўся з Панятоўскім яшчэ ў Воўчыне. Трэба, аднак, адзначыць, што тагачасныякрыніцы абыходзяць факт "воўчынскага знаёмства "маўчаннем. (Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz podskarbi nadworny litewski T. 1. Londyn, 1970. S. 73).
    ** Пасада вялікага літоўскага nicapa з 'явілася ўпершыню ў вялікакняскай канцылярыі Вітаўта ў канцы XIV стагоддзя. На працягу XV  першай паловы XVI стагоддзя пісараў назыеалі сакратарамі ці дзякамі. Пісар еыдаваў дакументы і прывйіеі, узначальваў замежныя пасольствы, засядаў у асэсарскіх судах.
    *** Pami^tniki Marcina Matuszewicza kasztelana brzeskiegolitewskiego 17141765, wydatA. Pawihski. T. 4. Warszawa, 1876. S. 10.
    10
    вання ва ўсім даверліва саступаў дарадцам. He здолеў дамовіцца з магнацкімі алігархамі. Таму ягоныя сыны  Ксавер і Карл, цвяроза ацэньваючы сітуацыю, пад уздзеяннем аўстрыйскай і французскай дыпламатыі вырашылі не прэтэндаваць на трон. He хацела таго Расея. Так скончылася персанальная вунія паміж Рэччу Паспалітай і Саксоніяй.
    Чарговае бескаралеўе адзначылася барацьбой двух магнацкіх лагераў і двух светапоглядаў. Свайго кандыдата на троне бачыла перадусім так званая рэспубліканская, ці гетманская, партыя, якую ўзначальвалі вялікі каронны гетман Ян Клемэнс Браніцкі, польны каронны гетман Вацлаў Жэвускі і віленскі ваявода Кароль Радзівіл Пане Каханку. Да выбараў рыхтавалася таксама магнацкая групоўка Чартарыйскіх, якая вылучыла кандыдатуру Станіслава Панятоўскага і выступіла з праграмай грунтоўных пераўтварэнняў. Тым не менш адных палымяных зваротаў было замала. Каб запэўніць перамогу, Чартарыйскім быў патрэбны хаўруснік.
    Гэтым хаўруснікам рэфарматарскіх сілаў сталася расейская імператрыца Кацярына II, з якой Станіслаў Панятоўскі пазнаёміўся ў час свайго знаходжання ў Пецярбурзе ў 17561758 гадах. На першы погляд можа скласціся ўражанне, што Расея, падтрымліваючы яго кандыдатуру, спрабавала зрабіць стаўку на другапланавага і паслухмянага палітыка групоўкі Чартарыйскіх. Доказам гэтай думкі магла быць падпісаная ў красавіку 1764 года паміж Прусіяй і Расеяй таемная дамова аб захаванні ў Рэчы Паспалітай непарушнасці шляхоцкіх вольнасцяў і liberum veto*. Тактыка Кацярыны, як ні дзіўна, не абмяжоўвалася толькі гэтым.
    Збегам палітычных акалічнасцяў было тое, што расейская імператрыца таксама вяла пошукі палітычнага хаўрусніка. Імкненне да блізкіх дачыненняў з эканамічна слабой Рэччу Паспалітай, якая да таго ж не магла пахваліцца сваім ваенным патэнцыялам, можа падац
    * Liberum veto  права дэпутата сойма выказаць нязгоду з кожнай яго пастановай. у выніку чаго паседжанне спынялася, а ўсе прынятыя на ім пастановы касаваліся.
    11
    ца нелагічным. Зусім верагодна, што настойлівыя захады Кацярыны II былі абумоўлены складаным міжнародным становішчам, у якім апынулася Расея: стварэннем турэцкааўстрыйскай кааліцыі і набліжэннем ваеннага канфлікту з Атаманскай Портай. Менавіта гэтая сітуацыя змушала імператрыцу да пошукаў альянта, нават такога слабога, як Рэч Паспалітая.
    Спробы лагера Чартарыйскіх наладзіць кантакты з Кацярынай выклікалі хвалю грамадскага абурэння. У сапраўднасці іхны курс вызначаўся асцярожнасцю і вынікаў з рэальнай ацэнкі становішча краіны. He маючы падтрымкі ў сваіх шляхоцкіх супляменнікаў, рэфарматарскія колы звярнуліся да Расеі, мяркуючы, што лягчэй ліквідаваць анархію пад пратэктаратам, чым пратэктарат пры анархіі. На іх думку, узмацніць незалежнасць Рэчы Паспалітай можна было не столькі шляхам ваеннага сутыкнення з амаль паўмільённай расейскай арміяй, колькі праводзячы ўзважаную замежную палітыку і наладжваючы дачыненні з Кацярынай II.
    Тым часам для вызначэння месца і часу выбараў караля на травеньчэрвень 1764 года быў скліканы канвакацыйны сойм. Перавагу на ім, дзякуючы расейскай падтрымцы, атрымала рэфарматарская групоўка братоў Чартарыйскіх — кіеўскага ваяводы Аўгуста Аляксандра і літоўскага канцлера Міхала Фрыдрыка. He маючы магчымасці сарваць выбары, прыхільнікі кансерватыўнай апазіцыі ўцяклі ў Малдавію. Гэта дазволіла Чартарыйскім выступіць з грунтоўнай праграмай пераўтварэння дзяржаўнага ладу і зрабіць першыя захады ў патрэбным кірунку.
    На наступным элекцыйным сойме, які адбыўся ў канцы жніўня  пачатку верасня 1764 года, магнацкая групоўка праціўнікаў рэформаў не мела аніякіх шанцаў паралізаваць працэдуру выбараў. Пры падтрымцы прыватных войскаў Чартарыйскіх і расейскіх часцін, якія сталі лагерам за тры мілі ад польскай сталіцы, 6 верасня каралём быў абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі *.
    ♦ Станіслаў Панятоўскі нарадзіўсяў 1732 годзе ў Воўчыне, які належаў віленскаму кашталяну Казіміру Чартарыйскаму. Дачка апошняга, Канстанцыя, выйшла замуж за кракаўскага кашталяна Станіслава
    12
    Для Антона Тызенгаўза падзеі 1764 года разгортваліся надзвычай хутка і, можа, у пэўнай ступені нечакана. Гарадзенскі павятовы маршалак стаў сведкам і актыўным удзельнікам усіх парламенцкіх баталіяў. На канвакацыйным сойме ён выступаў з прамовамі, уваходзіў у камісіі, якія займаліся распрацоўкай праекта спрашчэння судовай працэдуры, пытаннямі рэвізіі эканамійных уладанняў у Вялікім Княстве Літоўскім. Пры канцы каранацыйнага сойма, 20 снежня, Тызенгаўз атрымаў пасаду літоўскага канюшага*.
    Але і гэта было не ўсё. У наступным годзе яго чакалі чарговыя сюрпрызы. Літаральна праз некалькі месяцаў, у сакавіку 1765 года, ён быў прызначаны адміністратарам вялізных сталовых эканомій**, раскінутых на Жмудзі, у Троцкім і Берасцейскім ваяводствах, a таксама на Амсціслаўшчыне. У чэрвені гэтага ж года Антон Тызенгаўз атры.маў пасаду надворнага літоўскага падскарбія***. “У спадку” па Масальскім ён займеў пасаду старасты гродскага суда Гарадзенскага павета. Таму Тызенгаўз увайшоў у гісторыю не толькі як падскарбі, але і як гарадзенскі стараста****.
    На працягу двух гадоў Антон Тызенгаўз дасягнуў такіх вышыняў, пра якія ягоны бацька не мог і марыць. Трэба адзначыць, што вокамгненным узлётам ён быў
    Панятоўскага. бацьку будучага манарха, які быў вельмі папулярным і прагматычным палітыкам "партыі" Чартарыйскіх. Усвойчасёнслужыў пры двары шведскага караля Карла XII, а потым у Аўгуста II.
    * Канюшы літоўскі быў адным з найстарэйшых прыдворных ураднікаў які непасрэдна займаўся абслугай вялікага князя. Пасада ўпершыню ўпамінаецца на мяжы XIVXV стагоддзяў.
    ** Сталовыя эканаміі  гэта зямельныя ўладанні ў Вялікім Княстве Літоўскім, выдзеленыя ў 1589 годзе з дзяржаўных уладанняў дзеля забеспячэння патрэбаў вялікага князя.
    *** Пасада надворнага літоўскага падскарбія фармальна належала да групы прыдворных вялікакняскіх. Яна ўпершыню з 'явілася пры двары Казіміра Ягайлавіча ў канцы XV стагоддзя. Можнамеркаваць, штоўвыніку захадаў Антона Тызенгаўза ў 1775 годзе пасадзе надворнага падскарбія была нададзеная міністэрская годнасць, што давала яму чатырохразовае павялічэнне заробку  да 40 000 злотых.
    **** У абавязкі старастыўваходзіла кіраеанне адміністрацыяй і ахоеа правапарадку ў павеце, а таксама распараджэнне фондам сталовых эканомій. Стараста ўзначальеаў замкавы ці гродскі суд, на паседжаннях якога на разгляд падаваўся шырокі спектр цывільных і крымінальных справаў усіх пластоў насельніцтва.
    13
    абавязаны збегу акалічнасцяў. У канцы 1764 года Юры Флемінг прадаў пасаду вялікага літоўскага падскарбія, саступаючы адначасова арэнду эканомій у Вялікім Княстве Літоўскім. Новы вялікі падскарбі Міхал Бжастоўскі, абцяжараны заўсёднымі фінансавымі праблемамі, быў добра вядомы сваім марнатраўствам і нядбайнасцю. Відаць, з гэтай прычыны комплекс сталовых эканомій і не перадалі ў яго кіраванне.
    Гэтая ўсмешка лёсу не толькі лагічна вынікала з унутрыпалітычнай раскладкі сіл у краіне, але і была абумоўленая дыпламатычнай сітуацыяй Рэчы Паспалітай, у першую чаргу вострымі спрэчкамі паміж Расеяй і Чартарыйскімі наконт вайсковага пытання. Нагадаем, што яшчэ на каранацыйным сойме Кацярына згадзілася на павелічэнне войска Рэчы Паспалітай да 50 000 чалавек, намякаючы на магчымую дапамогу. Матывуючы сваю пазіцыю бояззю трапіць у залежнасць ад Расеі, Чартарыйскія адкінулі непрымальную прапанову і фактычна ўскладнілі працэс правядзення рэформаў.
    Рознагалоссі з Чартарыйскімі і абяцанні дэтранізаваць караля прывялі расейскага пасла Мікалая Рапніна ў стан шляхоцкай апазіцыі. Для незадаволеных магнатаў справа скончылася нечакана. На сойме, праведзеным у 1767—1768 гадах у Радаме, у гульню было запушчанае гэтак званае “дысідэнцкае” пытанне. Можна згадзіцца з думкаю, што кацярынінскія захады зраўноўвання ў правах некаталіцкага і каталіцкага насельніцтва краіны з’яўляліся звычайнай гульнёй, імкненнем здабыць прыхільнасць праваслаўных жыхароў Беларусі і Ўкраіны ды прызнанне расейскага асвечанага лібералізму ў вачах еўрапейскай грамадскай думкі.
    За радамскімі падзеямі пільна назірала Прусія, для якой справа “дысідэнтаў” сталася інструментам замежнай палітыкі ў дачыненні да Рэчы Паспалітай і зручнай нагодай аслаблення суседкі.
    У лютым 1768 года разгубленыя і расчараваныя радамскімі пастановамі кансерватыўныя шляхоцкія колы ўзнялі на Ўкраіне ў горадзе Бар канфедэрацыю. Галоўнымі лозунгамі канфедэратаў была барацьба за незалежнасць краіны, якой, на іх погляд, замінаў Стані
    14
    слаў Аўгуст і ягоныя рэфарматарскія задумы, а таксама абарона каталіцызму. 3 Украіны паўстанне перакінулася на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, дзе знайшло сваіх прыхільнікаў сярод мясцовай шляхты.
    У словах і справах канфедэратаў можна прасачыць пэўную непаслядоўнасць. Як ні дзіўна, заклікі бараніць каталіцкую веру не перашкодзілі ім рабаваць вёскі Гарадзенскай эканоміі, накладваць вялізныя кантрыбуцыі на насельніцтва гарадоў, касцёлы, каталіцкія кляштары. Красамоўным прыкладам гэтага з’яўляюцца гарадзенскія падзеі. У 1769 годзе канфедэраты “зазірнулі” ў горад, старастам якога быў блізкі паплечнік манарха Антон Тызенгаўз. Яны спагналі вялізную кантрыбуцыю не толькі з сваіх праціўнікаў, але і з тых, каго “баранілі”. 3 адной толькі занёманскай юрыдыкі Радзівілы змушаныя былі заплаціць ажно 500 злотых. Вялікія сумы былі накладзеныя на каталіцкае духавенства. Напрыклад, гарадзенскі пробашч, а таксама манахі езуіты і дамінікане заплацілі канфедэратам па 200 злотых.