• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз  Юры Гардзееў

    Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз

    Юры Гардзееў

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 67с.
    Мінск 2008
    32.24 МБ
    Раздвоены стан манарха тлумачыцца тым, што эканоміі з’яўляліся ягонай галоўнай фінансавай крыніцай*. Таму, кіруючыся не пачуццямі і перакананнямі, а розумам, Станіслаў Аўгуст заплюшчваў вочы на ўвядзенне паншчыны, пашырэнне павіннасцяў ці ўзмацненне падатковага ўціску сялянаў. Варта ўрэшце ўзяць пад увагу адну істотную акалічнасць. Як вядома, пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай становішча караля прыкметна ўскладнілася. Ягоны скарб страціў шэраг важных крыніц даходу. Аднак пра змяншэнне і нерэгулярнасць паступленняў з сталовых уладанняў, нягле
    * Напрыклад, на сойме 1775 года „на ўтрыманне павагі трону" запланавана выдаткаваць 7 мільёнаў злотых, з якіх 2 мільёны мелі прыносіць каралеўскія сталовыя эканаміі (Volumina legum. Т. 8. Petersburg, I860. S. 88).
    20
    дзячы на сур’ёзныя цяжкасці*, ён тым часам не хацеў і слухаць. Менавіта сваімі спакуслівымі і своечасовымі абяцаннямі Тызенгаўз купіў давер вялікага князя.
    Тэмпы гаспадарчага развіцця эканомій дазволілі падскарбію штогод уносіць у скарб манарха больш за мільён злотых. У 1770—1771 гадах надышоў трохразовы рост даходаў, які склаў 2 015 651 злотых**. Лагічным падаецца, што поспеху Тызенгаўза садзейнічалі і іншыя фактары: спрыяльная кан’юнктура на еўрапейскіх рынках, вялізныя інвестыцыі ці спробы ўкаранення найноўшых дасягненняў еўрапейскай агратэхнікі.
    He меншую ролю ў працэсе павышэння даходнасці каралеўскага сталовага скарбу адыграў ціск на беспасярэдняга вытворцу. Праведзеныя Тызенгаўзам пераўтварэнні ў першую чаргу адбіліся на прадпрымальных сялянах і з’яўляліся адыходам ад ранейшых таварнаграшовых дачыненняў. За Сасамі асабіста свабодны селянін прыкладаў усе намаганні, каб удасканаліць сваю гаспадарку. Грашовая рэнта для сялянства не была такой цяжкой параўнальна з новымі нормамі адробкавай рэнты. А таму адноўленая паншчына, змяншэнне зямельных надзелаў, узрастанне павіннасцяў успрымаліся ў сялянскай свядомасці адмоўна. Нярэдка здаралася, што занятыя на паншчыне і абцяжараныя шматлікімі павіннасцямі сяляне не мелі часу ўрабляць уласныя кавалкі зямлі. Увядзенне Тызенгаўзавай сістэмы абмежавала магчымасці іншых групаў сялянства, напрыклад кутнікаў ці халупнікаў, якія раней у пошуках працы мелі магчымасць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі краіны.
    Палітыка падскарбія, які не лічыўся з пазіцыяй земляроба, што здолеў за некалькі дзесяцігоддзяў глынуць свабоды, мела даволі прыкрыя наступствы. На
    * У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Расея атрымала даходную Магілеўскую эканомію, а да Аўстрыі перайшлі прыбытковыя саляныя капальні ў Вялічцы і Бохні, што ляжалі пад Кракавам. Агульныя страты каралеўскага скарбуў 1772 годзе былі ацэненыя на 4 мільёны злотых.
    ** У17721773 гадах гэтая сума склала 1163 бІОзлотых, аў 17731774 гадах  I 164 890 злотых (Korzon Т. Wewn^trzne dzieje Polski za Stanislawa Augusta (17641794). T. 3. Krakow; Warszawa, 1897. S. 252; Rybarski R. Skarbowosc Polski w dobie rozbiorow. Krakow, 1937. S. 408410).
    21
    двор Станіслава Аўгуста пасыпалася процьма сялянскіх скаргаў. Тым не менш гэтыя звароты, мінуючы адрасата, адсылаліся на Гарадніцу, дзе знаходзілася сядзіба генеральнага адміністратара сталовых эканомій Вялікага Княства. Абыякавае стаўленне да іх Тызенгаўза няцяжка было прадбачыць. Суплікі заставаліся неразгледжанымі ці разглядаліся не на карысць просьбіта. А гэта яшчэ больш падштурхоўвала насельніцтва эканомій выкарыстоўваць кожную нагоду для падачы сваіх патрабаванняў. Якраз так здарылася ў 1777 годзе, калі сяляне, гараджане і дробныя шляхцічы Гарадзенскай эканоміі яшчэ раз спрабавалі давесці сваё, скарыстаўшы прыезд Станіслава Аўгуста ў Горадню.
    Адным з простых наступстваў Тызенгаўзавага курсу быў адток рабочых рук. Здаралася, што абцяжараныя павіннасцямі сяляне не толькі шукалі заробкаў у іншых гаспадарках, але і ўцякалі ў пошуках лепшага жыцця з эканомій. Няраз падобныя спробы мелі сумны фінал. Найбольш непакорныя, закутыя ў кайданы, траплялі ў гарадзенскую турму* . Разгневаныя, даведзеныя да роспачы сяляне адказвалі на “навіну” сабатажам, падпаламі, высяканнем лесу, выпальваннем збажыны, нават забойствамі адміністрацыі. Найлепшым сведчаннем памылковай палітыкі Тызенгаўза з’яўляюцца наступныя красамоўныя факты: у выніку ягонага пятнаццацігадовага кіравання ў эканоміях удзельная вага сялянскіх гаспадарак зменшылася на 7,5 %, а насельніцтва на 7,7 %.
    Безвыходнае становішча змушала сялянаў дабівацца праўды больш актыўнымі метадамі. Прыкладам, увесну 1768 года іхная незадаволенасць вылілася ў хваляванні ў Мялейчыцкім і Кіявецкім ключах на Берасцейшчыне. Выступленне было выклікана дзеяннямі
    * За парадкам на Гарадніцы сачыў эканамійны батальён, які складаўся з 8090 чалавек, у тым ліку 3 обэрафіцэраў, 10 унтэрафіцэраў, 3 кадэтаў. Колькасць вайскоўцаў Шавельскага гарнізону былаўмежах 5070 чалавек, а гарнізону БерасцейскаКобрынскай эканоміі  80. За працай прыгонных на мануфактурах наглядалі баснякі, якія акрамя таго вартавалі мануфактурныясклады, канваіравалі перавозкі, браліўдзелузадушэннісялянскіх бунтаў у эканоміях, у арыштах і пільнаванні вязняў.
    22
    чыноўнікаў, якія першыя два гады новага кіраўніцтва не толькі мэтанакіравана далучалі да эканамійных маёнткаў сялянскія ляды, але і забіралі ад іх ураджай.
    Куды большымі памерамі вылучалася Шавельскае паўстанне. Як вядома, у гэтым жмудскім рэгіёне мясцовае сялянства, пераведзенае на грашовую рэнту яшчэ ў 1640 годзе, валодала вялікімі зямельнымі надзеламі і параўнальна з прыгоннымі іншых земляў было больш заможным. Новыя зямельныя перамеры і павелічэнне падаткаў, з якіх фінансавалася будаўніцтва корчмаў, млыноў і бровараў, выклікалі хвалю абурэння. Шавельцы лічылі, што ўведзеныя эканамійнай адміністрацыяй дадатковыя сельскагаспадарчыя, будаўнічыя і рамесныя павіннасці, забарона свабоднага перамяшчэння і гандлю супярэчылі прынцыпу недатыкальнасці даўніны.
    На пачатку 1766 года разгубленыя сяляне выслалі ў Варшаву першыя суплікі. Трохгадовая адтэрміноўка разгляду скаргаў вынікаў не мела, што ўрэшце вылілася ў збройнае выступленне на Шавельшчыне. Улетку 1769 года местачкоўцы і сяляне Шаўляў, Жагораў і Янішкаў узяліся за зброю. На чале паўстанцаў стаялі мясцовыя войты і настаўнік Шымон Александровіч з Янішак. Раз’юшаныя сяляне нападалі на эканамійныя двары, палілі корчмы і склады, арыштоўвалі эканамійных чыноўнікаў, а янішскі касцёл, у якім схавалася шляхта, быў узяты штурмам.
    На працягу ўсяголета сур’ёзна напалоханы манарх пільна сачыў за ходам паўстання. 3 увагі на тое, што гетманскія войскі былі не ў стане супрацьстаяць шавельцам, Станіславу Аўгусту заставалася разлічваць на дапамогу расейскіх войскаў, якія толькі што скончылі душыць паўстанне на Ўкраіне. Аднак крытычнае становішча выратаваў курляндскі князь, міліцыя якога адказвала за бяспеку і спакой у Шавельскай эканоміі. Згаданая гісторыя мела працяг. Значна пазней, у 1780 годзе, курляндскі князь у форме ўзнагароды атрымаў эканомію ў арэнду. Гэткі “жэст удзячнасці” Станіслаў Аўгуст відавочна зрабіў у разліку на тое, што ў арандаванай эканоміі курляндцы не будуць цырымоніцца з сялянамі, а гэта забяспечыць каралеўскаму скарбу стабільныя даходы.
    23
    Улады жорстка расправіліся з найбольш актыўнымі паўстанцамі. На пачатку 1770 года ў Янішках былі пакараны смерцю некалькі войтаў. У першую чаргу калесавалі мясцовага войта Міхала Паўгу. Марцыяна Радвіласа чвартавалі. Такі ж лёс напаткаў яшчэ трох кіраўнікоў паўстання*. Дзесяткі актыўных удзельнікаў паўстання трапілі ў гарадзенскую вязніцу.
    Акрамя земляробства ў жыцці эканамійнай гаспадаркі важнае месца займала жывёлагадоўля. Найперш гэта датычыла гадоўлі коней, якія для падскарбія былі не толькі неабходным элементам гаспадарчага краявіду, але і істотнай каштоўнасцю і аб’ектам захаплення. За конегадоўлю Тызенгаўз узяўся адразу пасля атрымання сталовых эканомій у кіраванне. Упершыню згаданыя ў 1768 годзе конезаводы былі створаныя непадалёку Горадні, у вёсках Гараднянка (пад Саколкай) і Парэчча (ля Крынак). Колькасць эканамійнага статка расла штогод. У 1777 годзе ён складаўся з 147 коней, а праз тры гады дасягнуў ліку 338.
    Спрадвечным багаццем эканамійных уладанняў былі вялізныя пушчы. Паводле падлікаў 1779 года, даход з лясніцтваў складаў каля 200 000 злотых. 3 гэтай прычыны Тызенгаўз выдатна ўсведамляў, што зрэфармаваная лясная гаспадарка будзе значнай крыніцай даходаў. Таму адразу пасля перадачы яму кіравання эканоміямі падскарбі ўвёў новы адміністрацыйны падзел лясной гаспадаркі на 5 лясніцтваў (Котранскае, Бабранскае, Белавежскае, Аліцкае і Шавельскае) з далейшым іх падзелам на кватэры, арганізаваў паляўнічы дагляд на чале з обэрстражнікамі, абмежаваў злоўжыванні сялян, якія без дазволу вывозілі лес, забараніў арэндныя кантракты на лесанарыхтоўку.
    Палітыка Тызенгаўза балюча закранула не толькі вёску. Працэсы ўзмацнення падатковага ціску і раптоўнага павелічэння павіннасцяў, якія прычыніліся да збяднення вёскі, звузілі яе пакупніцкую здольнасць, пазбаўляючы тым самым гарадскіх рамеснікаў магчымасці збыту прадукцыі на вясковым рынку краіны.
    * Kula W. Szkice о manufakturach w Polsce XVIII wieku. Cz. 2. Warszawa, 1956. S. 309341.
    24
    Будучы гарадзенскім гродскім старастам, Антон Тызенгаўз на шляхоцкіх сойміках няраз узнімаў пытанне пра заняпалыя ў гаспадарчым і культурным плане гарады*. Пэўна ж, яму належала і аўтарства соймікавых інструкцый, з якімі мясцовая шляхта накіроўвалася на паседжанні соймаў.
    Гарадская праблематыка была грунтоўна распрацаваная ў інструкцыі шляхты Гарадзенскага павета ў 1766 годзе**. У ёй была характарыстыка прычын заняпаду гарадоў і прамысловасці, а гэтаксама выкладзены магчымыя шляхі выйсця з застойнага становішча. Росквіт гарадоў, на думку аўтараў дакумента, можа надысці толькі ў выніку дзяржаўнага спрыяння прамысловасці, будаўніцтва мануфактур, скарбавых і прыватных інвестыцый, усебаковага стымулявання рамяства і забароны месцічам займацца сельскай гаспадаркай. Апрача таго, укладальнікі інструкцыі адзначалі, што развіццю гаспадаркі краіны шкодзіць марнаванне фінансавых сродкаў, якія ішлі на набыццё замежнай прадукцыі. Каб спыніць гэтую заганную практыку, прапаноўвалі павялічыць мыта на замежныя вырабы і намякалі на неабходнасць забароны імпарту ювелірных вырабаў з каштоўнымі камянямі, парыжскага сукна, брабанцкіх карункаў і фарфору.