• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз  Юры Гардзееў

    Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз

    Юры Гардзееў

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 67с.
    Мінск 2008
    32.24 МБ
    * Цяпер плошча Тызенгаўза ў Горадні. Палац быў знішчаны ў 1915 годзе. У яго флігелях размяшчаліся канцылярыя і мануфактурныя канторы.
    ** Цяпер вуліца Элізы Ажэшкі ў Горадні.
    *** Пад час будаўніцтва мануфактурнага камплексу на Гарадніцы не абышлося без непаразуменняў. У1772 годзерасеііскі генералмаёр Татлебэн накіраваў каралю ноту пратэсту, у якой сцвярджаў. што Тызенгаўз узводзіць не мануфактуры, а ўмацаванні.
    **** Завяршальныяработы паўзвядзенні гэтага камплексу праводзіліся ў 1777 годзе.
    30
    Пачатак гарадніцкіх мануфактур сягае канца 60х гадоў XVIII стагоддзя. Дакладныя звесткі пра першыя з іх — палатняную і суконную  паходзяць з 1768 года. Аднак сам Тызенгаўз, спасылаючыся на адсутнасць вядзення рахункавых кніг на пачатку іхнага існавання, пунктам адліку сваіх першых “ластавак” лічыў 1770 год. 3 гэтай думкай можна ў пэўнай ступені згадзіцца. У чэрвені гэтага года адбылася падзея, якая падштурхнула яго да больш рашучых дзеянняў — банкруцтва кампаніі “Воўнавыя мануфактуры”.
    Тызенгаўз удала выкарыстаў заняпад славутага варшаўскага прадпрыемства і пачаў мэтанакіравана перацягваць беспрацоўных нямецкіх спецыялістаў на Гарадніцу. Праўда, у выбары майстроў падскарбію не заўсёды шчасціла. Адзін з першых кіраўнікоў суконнай мануфактуры быў Тлан (Thlan), сумнавядомы з сваёй папярэдняй дзейнасці і сваіх “заслуг” у банкруцтве падобнага прадпрыемства ў Вэнграве.
    Працэс вырабу сукна праходзіў некалькі працаёмістых этапаў, якія абслугоўваліся ажно 400 рабочымі. 3 мясцовай пастрыгальні атрыманая сыравіна ішла ў майстэрні. Прадзеннем кудзелі, па дадзеных 1780 года, займалася 578 гарадніцкіх работніц і саматужных надомніц, якія выконвалі сваю працу ў прадзільнай майстэрні ці на вясковых самапрадкахкалаўротах. Паводле звестак 1777 года, сукно выраблялі на 24 варштатах, колькасць якіх з часам павялічылася да 31. Наступным этапам вытворчасці з’яўлялася адбельванне і фарбаванне сукна. Апрача фарбавальні, новы будынак якой быў пастаўлены ў Ласосне ў 1779 годзе, і майстэрні па адбельванні сукна, для поўнага мануфактурнага цыкла была неабходна сукнавальня ці фолюш, у якім выраблялася валенае сукно.
    Можна меркаваць, што спраўная арганізацыя вытворчасці і выкарыстанне рабочай сілы прыгонных сялян абумовілі невысокія кошты вырабленых гатункаў сукна, іх канкурэнтаздольнасць на рынку*. Менавіта таму вырабы гарадніцкай суконнай мануфактуры ах
    * Локаць замежнага сукна каштаваў 1520 злотых, цэны гарадніцкіх вырабаў вагаліся ў межах 312 злотых.
    31
    вотна набывалі аптовыя купцы, шляхта, войска і нават двор Станіслава Аўгуста.
    Побач з згаданай мануфактурай другім вялікім гарадніцкім прадпрыемствам была палатняная мануфактура, якая складалася з фабрычнай афіцыны, “фабрычнай махіны”, адбельвальні, памяшканняў, у якіх качалі палатно, і складскога памяшкання. У 1772 годзе эканамійныя ўлады падпісалі дамову з швайцарскім майстрам у галіне “льняной і бавоўнавай вытворчасці” Даніэлем Вілі (Willy), які абавязаўся заснаваць мануфактуру, а з гэтай мэтай наняць кваліфікаваных рамеснікаў і заняцца навучаннем беларускіх прыгонных сялян свайму рамяству. Цяжкасці, якія ўзніклі ў працэсе вытворчасці, пераканалі яго ў мэтазгоднасці пераносу палатнянай мануфактуры за межы Гарадніцы, у Дубніцы пад Саколкай, дзе існавалі лепшыя ўмовы для яе развіцця. У пэўнай ступені ідэя швайцарскага майстра была здзейсненая. У 1777 годзе палатняная мануфактура пераехала  праўда, не ў прапанаванае ім месца, а ў Ласосну.
    Насуперак відавочнай перспектыўнасці развіцця гэтай мануфактуры, якая вырабляла абрусы, сурвэты і гладкія льняныя тканіны, а таксама нягледзячы на высокія тэмпы і аб’ёмы вытворчасці суконнай фабрыкі, Тызенгаўз не засяроджваў на іх развіцці адметнай увагі, беспадстаўна “гацячы” вялізныя сродкі ў каштоўную прадукцыю прадметаў раскошы. Да ліку такіх прадпрыемстваў, якія беззваротна праглыналі дзесяткі тысяч злотых, належала гарадніцкая персіярня*.
    Галоўным матывам, якім кіраваўся падскарбі, засноўваючы гэтую найбуйнейшую гарадніцкую мануфактуру, была пашыраная мода на ўсходнія дываны, літыя паясы, тканіны, шытыя серабром і золатам. Ён бясспрэчна разлічваў на тое, што прадукцыя ягонай персіярні будзе карыстацца попытам сярод шляхты і нават знойдзесвайго пакупніка на гарадскім рынку, напрыклад сярод пазументнікаў, якія займаліся дэкараваннем адзення**.
    * Даўней персіярнямі назывался мануфактуры. якія займаліся вырабам літых шаўковых паясоў на персідскі і турэцкі ўзор.
    ** У старабеларускай мове пазументнікі называліся пасамоннікамі (ад франц. pasamon).
    32
    Першыя крокі, зробленыя гэтым прадпрыемствам, паказалі памылковасць поглядаў Антона Тызенгаўза. Як вядома, яшчэ ў 1768 годзе падскарбі звярнуўся да Кароля Радзівіла з просьбай “пазычыць” майстроў з Слуцка. Адказ можна было прадбачыць. Той не хацеў ствараць сабе канкурэнцыі і таму, вядома ж, адмовіў.
    Інтэнсіўныя пошукі кіраўніка персіярні працягваліся да 1770 года, калі на Гарадніцы з’явіліся ліёнскія майстры Вінсэнт дзю Пінэй (Du Piney) і Інард (Inard), якія па чарзе кіравалі мануфактурай. Французы не толькі правялі рэарганізацыю вытворчасці, але і запачаткавалі выраб паясоў паводле французскіх узораў (датуль арыентаваліся толькі на турэцкія ўзоры). У 1774 годзе на Гарадніцу прыехала група майстроў з Флярэнцыі і славуты ліёнскі ткач Франсўа Сэліман. Апошні быў постаццю неардынарнай. Ягоная заслуга не толькі ва ўкараненні французскіх тэхналагічных сакрэтаў, але перш за ўсё ў распрацоўцы дэкаратыўных кампазіцый узораў і ўдасканаленні арнаментыкі гарадзенскага тыпу “слуцкага пояса”.
    Згаданая персіярня ўжо ў 1768 годзе была адной з найбольшых мануфактур*. Яе галоўнымі вырабамі былі паясы з усходнімі арнаментамі. Кошт іх вагаўся ў межах ад 24—30 да 108 злотых. Заўважым, што асартымент фабрыкі не абмяжоўваўся літымі паясамі. Акрамя іх тут вырабляліся гузікі, тасёмкі, галуны, прашытыя серабром і золатам тканіны, шаўковыя хусткі, шалі, камізэлькі, дываны, шпалеры, кілімы, габелены, аксаміт, атлас, шаўковыя тканіны.
    Hi для кога не было сакрэтам, што вытворчы працэс персіярні характарызаваўся вялікімі затратамі, што дужа ўплывала на сабекошт тавараў. 3 прычыны высокіх цэнаў і да таго ж не найлепшай якасці вырабы шаўковай мануфактуры вялікім попытам не карысталіся, а таму тавар, які не знайшоў свайго пакупніка, вяртаўся на склад. Зрэшты французскія спецыялісты, запрошаныя Тызенгаўзам на Гарадніцу, ад самага пачатку
    * У 1769 годзе тут было толькі 6 варштатаў, а ў 1778 годзе ўжо 60 варштатаў (150 рамеснікаў), у 17791780 гадах  80 варштатаў.
    33
    даволі крытычна выказваліся пра мэтазгоднасць заснавання і развіцця персіярні. Яшчэ ў 1771 годзе яе дырэктар Інард адзначаў, што прадпрыемства стратнае, прапануючы тым самым спыніць яго дзейнасць. Аднак да думкі спецыяліста Тызенгаўз паставіўся без належнай увагі. Ён пастанавіў змяніць цяжкое становішча персіярні, наладзіўшы вытворчасць канкурэнтаздольнага таннага шоўку. Дзеля гэтага планаваў прывезці зза мяжы тутавае дрэва і высадзіць яго ў батанічным садзе на Гарадніцы. Як паказала жыццё, нават гэты выратавальны план, калі ён і быў здзейснены, не здолеў стрымаць заняпаду прадпрыемства, які адбыўся ў 1780 годзе.
    Хутчэй за ўсё ў 1767 годзе на Гарадніцы з’явілася яшчэ адна мануфактура  залататкацкая, якой Тызенгаўз гэтаксама аддаваў асаблівую ўвагу. Як і ў выпадку з шаўкаткацкай мануфактурай, падскарбі ўзяўся за ажыццяўленне свайго чарговага праекта паспешліва, што ад самага пачатку выклікала вялікія сумневы спецыялістаў.
    Паводле захаваных дадзеных, у 4 цэхах мануфактуры, абсталяваных 10 варштатамі, працавалі 32 рамеснікі. Выразнай перашкодай у функцыянаванні вытворчасці была высокая “цечнасць” майстроў, нярэдкая недасведчанасць запрошаных спецыялістаў ды частая змена кіраўніцтва. Дзеля прыкладу варта нагадаць пра майстра Фогта (Fogt) з Гамбурга, які вельмі каротка быў на пасадзе дырэктара, ці Юзафа Блашайна (Blaszain), нізкі прафесійны ровень якога ўдалося высветлінь толькі пазней.
    План вытворчасці мануфактуры адсутнічаў. Прывоз сыравіны  залатых і сярэбраных манет ці нітак даваўся цяжка. Што горш, пасля пераплаўкі матэрыял выдаткоўваўся неэканомна. Вялізныя і часам неабгрунтаваныя матэрыяльныя затраты цягнулі за сабой частыя прастоі вытворчасці. Такім чынам, залататкацкая мануфактура, склады якой былі запоўненыя нерэалізаванай прадукцыяй, была яшчэ адной ахілесавай пятой гарадніцкага прамысловага комплексу. Больш за тое, прадукцыя мануфактуры характарызавалася высокімі
    34
    Вітраж у Тызенгаўзэнавай капліцы ў Рыжскай домскай катэдры. Тут спачываюць продкі Антона Тызенгаўза
    Фрагмент ліста з подпісам вількамірскага старасты Бенядзікта Тызенгаўза, Антонавага дзядзькі
    Гарадзенскі рынак у 60х гадах XIX стагоддзя.
    3 акварэлі Напалеона Орды. Злева  ратуша (на першым плане, двухпавярховы будынак з калонамі) і былая камяніца Тызенгаўза (на другім плане, трохпавярховы дом з мансардай). На гэтым месцы цяпер стаіць Палац тэкстыльшчыкаў. Справа  фарны касцёл Вітаўта (на другім плане) і забудова паўночнага боку (на першым плане)
    
    .^
    ЖЬ '.
    ><ЖО’ІЙТ A WcmziENSKA
    'Reku 1777. Dnia~ 23. ІІТуа
    r' Z H'arfeatoy dnia 19 Maja . idiuzey nie przecqgaji, bk tjlko do TV kret KqmtaiDypJipni ordinis od J Roku. : e
    . 1st dziefociu .nakazuiacy Mia•. ftu noweyv.Warfzawv. ( ze dotyd 4 przez адрёіІаЬў:) do Shadow AflefTor^fltjeh.Xwon^ch ехекцсуа ojiemu . byte z^tamoWana ) dopieru w tym
    Z IKudnia dnia iQ^Aprila. ^ ' Arey Xii^b МадгііпШ^У<і(& W prrcfl.i.tis' mb! jif to.WegietJja ®? taruiqwania taur aobozif^Mi^ fig. row'S» 2 ao,ooo. ktiVr^j^’oCoz i drift! z 12,000. ziozony ‘ pwd Laxembiirg za nowrdum Cekarza Jmci zErancyj. Juftrowape Ье&Р •
    ZiPor/iumy Jira 17. JHaro,^' ■
    Oznaymiona w oftatniey Gazette Wiullemoid .OaliJya—oyi, Jo.e Pan*. dt Bofcamp Lajopol/iie^fi, internun* cyufza i Polla Peincnioeriego . J. If. Mei i Rzpltey uCesarza Turec/tieed, potwigrdzuiui jeft przcz vaiySp.ego Kuryeta przybytego we Srzod? z apilaniem tey Ceremonii, grzyftuyriie z honocem Nayjasn.* Pana j/Rzeczypofpoiitdy nnlezycym odprawio* ney; po ktdrey niianowany by! zaraz I’ofei Exrrpordyoaiyiny od Forty do JK. MciiKzpicey dla пікіігей» uieuiawzaietnBosei, zajmei Pana//