Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
РАЗ ШКІЛЕТ, I ДВА ШКІЛЕТ Франц Сіўко
Франц Сіўко
РАЗ — Ш КІЛ ЕТ, ІДВА — ШКІЛЕТ
Аповесці
Мінск “Галіяфы” 2019
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бем)-44
С34
Сіўко, Ф.
С34 Раз — шкілет, і два — шкілет : аповесці / Франц Сіўко. — Мінск : Галіяфы, 2019. — 344 с.
ISBN 978-985-7209-23-1.
Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю моўнага складніка, вынаходлівасцю ў пабудове сюжэта, адметнасцю аўтарскага падыходу да выкарыстання сродкаў мастацкага адлюстравання падзей і характараў.
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-7209-23-1
© Сіўко Ф„ 2019
© Афармленне. ПВУП “Галіяфы”, 2019
ШУЛА — МЕГАПОЛІС
Аповесць
Працэдура надгляду нудотная і доўгая; здаецца, яна ніколі не скончыцца.
Мы сядзім у салоне аўто ля будана з акенцам, за якім мудруе пры экране камп’ютара разамлелы ад спёкі мытнік, назіраем, як мітусяцца ўгары, пад дахам ангара, занятыя кармленнем птушанят ластаўкі. Птушак шмат, не менш за два дзясяткі, і яны без супынку нагадваюць пра сваю прысутнасць похаплівым шорганнем крылаў ды свежымі плямамі фекаліяў на доле. Вывадак асмялелых — ніхто іх тут не чапае — зялёных яшчарак акупаваў лапік зарослае трыпутнікам сцежкі наўзбоч будана, грэецца ў промнях цяжкога, бы распалены кавалак жалеззя, ліпеньскага сонца.
Мытнікі выходзяць на двор, перагукваюцца адзін з адным паўз разнасцежаныя дзверы, ды таўсматая постаць прыбіральшчыцы мільгне раз-пораз перад вачамі і знікне за рогам скрыні для смецця.
Шпацыраваць па пляцы пры будане не забаронена, але ніводзін з нас вылазіць з салона не жадае: занадта горача.
Мытня. Пік лета. Поўдзень.
У памяшканнях, відаць па ўсім, ідзе рамонт. Гэта надае дзеянням памежнікаў адценне несур’ёзнасці, нават камічнасці. Асабліва калі чарговы раз ляпаюць дзверы і замест доўгачаканага службоўца з паперамі з’яўляецца ў праёме ўсё тая ж цётка-прыбіральшчыца са швабраю ў руцэ. Выбух нашага нервовага смеху, што суправаджае яе з’яўленне, разносіцца рэхам па будынку, тоне ў падстрэшшы.
I вось зноў ціха. Hi гуку, ні подыху ветру, толькі бачна, як у вузкім пераходзе паміж службовымі пакоямі ляніва сваволіць з папяровым друзам — то ўздыме яго ўгору, то зноў апусціць на дол — слабы скразнячок.
У салоне цеснавата, і гэта найболыпая нязручнасць. Варта аднаму з нас варухнуцца, як тае ж хвіліны пачынаюць варушыцца астатнія. He менш даймае гарачыня. Ледзь прыхінешся плячыма да спінкі сядзення — і яны тут жа вільгатнеюць, робяцца ліпкімі, бы суквецці смолкі ў букеце кіроўцы над бардачком.
Нас пяцёра, усе, казаў той, пры целе. А хто-ніхто, як, напрыклад, кіраўнік нашай дэлегацыі Зяменя — мы едзем у латвійскі Т. на ўрачыстасці з нагоды юбілею горада-пабраціма, — і апрануты, нягледзячы на спёку, далёка не па-летняму. Асабліва непрыемна адчуваць дотык чужога ўспацелага цела, ад якога тваё ўласнае ўвобміг напружваецца, выдае хвалю дрыжыкаў.
He грэбуюць мажлівасцю падпсаваць вандроўнікам настрой і камары. Месца хмызістае, аўто стаіць у цяні, і крывасмокі жывасілам лезуць у яго, ціснуцца пад каў-
нер, у рукавы кашулі, у калашыны штаноў. Дык адно і пільнуйся, каб не спляміць вопраткі кропляю ўласнае крыві, заспеўшы нахабу на месцы злачынства ды квэцнуўшы па ім як след даланёю.
— Вось, а яшчэ шкадавалі, што шорты не апранулі, — кажа Зяменя і млява ўсміхаецца. — Паглядзеў бы я на вашы скрываўленыя лыткі...
Мытнік за шкляною перагародкаю нарэшце адрывае вочы ад экрана камп’ютара, абводзіць нас па чарзе ўніклівым паглядам, што неяк зусім не пасуе да яго пакамечанага, бы з бадуна, твару. Аддае Зяменю пашпарты з дэкларацыямі, дакранаецца рукою да чырвона-бела-чырвонага паска на грудзіне:
— Шчаслівай дарогі!
— Ужо? — быццам не верачы, што ўсё скончылася, кажа кіроўца і зачыняе дзверкі машыны.
Аўто памалу вырульвае на шашу і адразу ж (мы ўжо спазняемся: а пятнаццатай першая імпрэза, а нам яшчэ ехаць да Т. ды ехаць) набірае хуткасць. Багажнік чорнай “бээмвэшкі”, што імчыць перад намі, чамусьці незачынены, з яго вытыркаецца, целяпаецца на ветры ашмётак цэлафаніны.
Мясціны знаёмыя мне з дзяцінства, з часоў, калі мяжы тут і блізка не было, і я з цікавасцю ўзіраюся ў краявіды, не бачаныя без малога пятнаццаць год, ад паховінаў дзядзькі Міхала, матчынага брата.
Калісьці бухмата-ўраджайныя, а зараз спрэс зарослыя дзікім лубінам і цімафееўкай палі ўсцяж дарогі пераліваюцца морам фарбаў-адценняў. Гравійкі, адна з якіх вядзе акурат да кута па той бок ракі, дзе я нарадзіўся, вузкімі віхлястымі атожылкамі разбягаюцца ад шашы ва ўсе бакі, хаваюцца пад шатамі старадрэвінаў.
— Эўропа! — наўмысна “пад тарашкевіцу” выгукае Зяменя і яшчэ больш моршчыць і без таго пасечаны зморшчынамі лоб. Ён ад раніцы, ад тае хвіліны, як ад’ехалі з дому, раз-пораз заводзіць гаворку наконт не так даўняга ўступу суседзяў у Еўразвяз, і кепскі яго настрой, узмоцнены ўтомным чаканнем на мытні ды нашаю маўкліва-зацятаю няўвагаю да ягоных глыбакадумных высноваў, усё горшае і горшае. — От і няхай! He хацелі з намі ў хаўрусе быць, то няхай ведаюць... Саюз ім воўкам, бач ты, смярдзеў... Ну дык і хай жа во цяпер з гэнымі паспрабуюць! Яшчэ пашкадуюць, паглядзіце, зноў у сябры да нас папросяцца!
Першае пасля мяжы паселішча вымыкаецца з-за павароту нечакана, я ледзь-ледзь паспяваю ўгледзець на ўказальніку знаёмы назоў: Murovanka. I ён, гэты назоў, — ці не адзінае, здаецца, што не змянілася ад даўнейшых часоў, бо сама вёска зусім не нагадвае тую, якую я памятаю. Так бывае, калі неспадзеўна спаткаешся дзе-небудзь у незнаёмым месцы з колішнім знаёмцам, а год прамінула столькі ад вашае апошняе сустрэчы, што не адразу і сцяміш, ці то чалавек перад табою, ці то ўсяго толькі ягоны прывід.
Кіроўца суцішвае хуткасць, аўто памалу цягнецца ўздоўж хат.
Хаты не менш, калі не больш недагледжаныя, як па той бок мяжы. Пакрыўленыя платы абапал панадворкаў, запалыя аканіцы з няпэўнага колеру ліштвой, пашэрханыя сцены. Пасярод вёскі ўзвышаеццачарнее на месцы хаты рымара Ванагіса комін з паўразбуранай печчу — усё, што засталося ад жытла пасля таго, як яго разабралі. Разабралі, хутчэй за ўсё, на дровы, пра што сведчаць колькі ўрослых у траву
на спажыву непагадзі спарахнелых бэлек уперамешку з гурбаю дошак-шалёвак.
Комін, ды печ, ды пара паўздзічэлых прысадзістых яблынь — усё, што нагадвае некалі спраўную сядзібу з добрым тузінам вулляў пад ліпняком і плоймаю нарыхтовак для хамутоў-падсядзёлкаў на дзядзінчыку перад клеццю. Ды яшчэ не зарослая дарэшты сцежка, што вядзе да азярка, на краі якога ніцее пасярод паўвыспы з маладзенькага альхоўя купка вішняў з абдзёртымі камлямі. Таго самага, у якім мы з сябруком Тонікам аднойчы пакупаліся па дарозе з крамы ды і падчапілі нейкую трасцу і потым доўга, ці не з месяц цягаліся да фельчара ў спадзеве як найхутчэй пазбавіцца карослівых плямаў пад пахамі і на спінах.
— От і няхай, — кажа Зяменя і задаволена ляпае сябе далонямі па каленях. — I няхай жа ж...
Рудое кацяня са збадзянаю на спіне поўсцю вылазіць з рымаравага падпечка, пужліва азіраецца наўкола, соладка пацягваецца. Другое, крыху большае і болын жвавае, высоўвае пысу з акантаванага дошчачкамі лазу, выкульваецца ў траву следам за першым, паважнаю спарудай застывае побач.
Кіроўца сігналіць, і абодва каты, напалоханыя знячэўным гукам, уздымаюць хвасты, порстка шмыгаюць зноў у падпечак. Усё адбываецца так хутка, што нагадвае змену кадраў пры перамотцы касеты: адно імгненне, адзін узмах хваста, былі — і няма.
Я азіраюся ў надзеі, што каты, можа, зноў вылезуць са схову, але дарэмна. Падпечак хаваецца ў засені парэчніку, паволі сплывае з вачэй разам з комінам. Я сілюся ўявіць яго чэрава, і яшчэ адзін малюнак, цяпер ужо больш як саракагадовае даўніны — мне ледзь споўнілася тады восем — усплывае ў маёй памяці.
Усплывае амаль імгненна: што-што, а гэтае месца ў вясковай хаце, падпечак, я памятаю добра. Так добра, што нават, здаецца мне, і зараз, седзячы пры шыбіне найсучаснейшага аўто, чую яго спецыфічны, рэзкаваты пах. Пах пер’я ды акамянелых, шорсткіх навобмацак курыных — не фекаліяў ці экскрэментаў, такіх вучоных словаў мы, мурзатыя спадкаемцы найпатомнейшых сялянаў, не ведалі, — калткоў...
Дзень і на палову яшчэ не паспеў перакуліць, аўхухні ўжо цемнавата, бы ўвечары. Вецер без супынку раве на дварэ, то грукнецца ў дзверы сяней, то шпурнеў акно жменю крупак-градзінаў, то пужне кароткім злым ударам па сцяне, ад якога ўся хата скаланецца, а бэлькі пад шпалераю зойдуцца роспачлівым енкам. A то раптам зусім сціхне, быццам знарок замрэ, каб даць хвіліну-другую Ларысцы павохкаць, мне — тое вохканне як лепей пачуць.
Вохканне — пра адно і тое ж, не вохканне, а заезджаная кружэлка. Толькі Ларыска растуліць вусны, а я ўжо ведаю, што з тых вузенькіх, падфарбаваных матчыным алоўкам шчэлачак-вуснаў вымкнецца:
— Ай, вой, і дзе ж гэта ён? Ну ж бадзяжка!
Што я чую яе з падпечка і праз тое раблюся сведкам яе перажыванняў, сястру, здаецца, ані не турбуе.
Ён — практыкант-“заўцехнік” Вася, студэнт ветінстытута, абаяльны шатэнчык з параю ранніх залысінаў на лобе і тампонам у левым вуху, які ён не вымае адтуль — хранічны атыт — амаль ад дня свайго прыезду.
Вася кватаруе ў бабулі майго дружбака Тоніка і штодня прыходзіць да нас, дакладней, да Ларыскі.
Сястра сустракае яго вясёлым смехам, яны зачыняюццаўпакоі і сядзяць гэтак удваіх колькі гадзін. Чым яны там займаюцца, я не ведаю. Ды не пацеры, пэўна ж, адмаўляюць: смех, што даносіцца з пакоя, на такую сур’ёзную справу не паказвае. Вясёлы вэрхал за сцяною час ад часу змяняецца цішай, што ці то незнарок, ці то, наадварот, наўмысна супадае з аціханнем ветру на дварэ, і тады здаецца, што ў тым пакоі наогул нікога няма.
Вася — першы студэнт, які ашчаслівіў нашу глухамань сваім прыездам. I сямнаццацігадовая Ларыска, якая дагэтуль студэнтаў ніколі не бачыла, штодня ад раніцы чакае ягоных візітаў. А калі ён доўга не прыходзіць, нервуецца так, што пачынае рабіць розныя глупствы. Неабыякавага да сястры Тонікаўсё гэта вельмі злуе.