• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    Вася-“заўцехнік”, ото неспадзянка!
    — А я ж дык хвіліны не паспала, — жаліцца Жана і цярэбіць у одуме сваю зялёную, пад колер кофты, сумачку. — Hi хвілінкі, ведаеце...
    Мы сядзім утраіх (трэці — Зяменя) на канапе ў холе гатэля, чакаем, калі выйдуць са сваіх нумароў астатнія. А палове дзясятай экскурсія па горадзе, і група з Харбіна, да якое нас далучылі, ужо чакае ў двары ў аўтобусе.
    — Але ж і доўга штосьці сцэджваюцца, — бурчыць Зяменя і, пазіраючы скоса на экран тэлевізара з відарысам месца двухгадовае даўніны тэракта ў Нью-Ёрку, пачынае разважаць аб прычынах жорсткасці ў стасунках паміж людзьмі. Развагі абяцаюць быць грунтоўнымі, ды, на шчасце, нашы збягаюць у хол, і мы ідзем да аўтобуса.
    — He перадумалі ехаць да сябра? — кажа Жана. — Я перагаварыла з кіроўцам, ён не супраць вас падкінуць куды трэба пасля экскурсіі.
    Кіроўца, даволі сталага веку чалавек у шэрым швэдры, ветліва матляе мне галавою, падае мапу мікрараёнаў горада.
    — Ну, Жана, вас сам Бог нам паслаў, — кажа Зяменя і шырока, як гіпапатам, пазяхае. — 3 усіх успа-
    мінаў, што ў нас застануцца, вы, бадай, будзеце найпрыемнейшым.
    — Няўжо ж прыемнейшым за Фаіну? — кідае ў адказ Жана і залівіста — куды дзелася маркота — смяецца.
    — О, Фаіна — па-за канкурэнцыяй! — уздымае ўгору рукі Зяменя. — Фаіна!
    — Усе на месцы? — пытаецца Жана і падае кіроўцу знак ад’язджаць.
    Чырвоны, з украпінамі чорнага ды шэрага горад плыве наўзбоч, сонна пазяхае насустрач проймамі вокнаў. 3 абклееных рэкламаю фасадаў млявымі паглядамі клічуць навяртацца да гламурнага ладу жыцця бездакорна фотагенічныя прыгажуні. Аўтобус пятляе, то вынырвае з засені дрэваў, то зноў хаваецца сярод іх. Горача. Чжан Ду злазіць з пярэдняга сядзення, уладкоўваецца на больш зручным месцы побач з Зяменем.
    — Харбін — вялікі горад? — пытаецца той, і голас яго, падхоплены парывам ветру з форткі, разносіцца па салоне.
    — Мегаполіс, восем тысяцы людзей, — адказвае кітаец і тут жа, спахапіўшыся, папраўляе сам сябе: — Мільёнаў восем, мільёнаў...
    Уражаны лічбаю Зяменя хоча штосьці сказаць, але ўжо запозна: аўтобус уязджае на тэрыторыю фартэцыі.
    Экскурсаводка, энергічная маладзіца з плецаком за спінаю, падыходзіць да нас, вядзе тунэлем у прыцемненае дрэвамі чэрава мілітаршчыны-старасветчыны.
    — Ну, вось вам і колішняе апірышча імперыі, — кажа і дадае з настальгіяй у голасе: — Год дзесяць таму тут месцілася савецкая вайсковая часць і, адпаведна, гэта быў адзін з элітных раёнаў горада, а зараз, як бачыце...
    Фразу яна не паспявае скончыць, бо перашкаджае гул аўто, але гэта і не патрэбна. Пустыя аканіцы бу-
    дынкаў ды дзіркі ў бруку пасярод вуліцы прамаўляюць самі за сябе.
    — I ўсё кату пад хвост, — падхоплівае яе словы Зяменя і плюе сабе пад ногі. — Гадства нясветнае!
    — Цяпер тут самае таннае жыллё... — працягвае, ледзь толькі сціхае гул, экскурсаводка і вядзе нас углыб тэрыторыі.
    — Вам даводзілася бываць тут раней? — пытаецца Жана і бярэ мяне пад руку. — Так?
    — I нават начаваць двое сутак. Мой сябар рабіў у часці цесляром, і я калі-нікалі яго наведваў.
    — Той самы, да якога збіраецеся ў госці? Тое я гляджу: нецікава вам. Канешне, у параўнанні з тым, што раней тут было... Дык, можа, паедзеце да сябра, пакуль аўтобус вольны? Я скажу кіроўцу.
    Яна рэзка вымае руку з маёй, шыбуе паўз выбоіны назад да аўтобуса, што акурат вырульвае ўжо на шашу:
    — Pagaidiet! Пачакайце!
    Яе жаданне як хутчэй пазбавіцца мяне, сведкі ўчорашняе сцэны ў гатэлі, мне цалкам зразумелае: з кім не здараецца. Хоць, з іншага боку... Сужэнскія здрады, якія я некалі, па маладосці, гэтак апантана асуджаў, зараз выклікаюць у мяне адно ўсмешку.
    Кіроўца высоўвае голаў з кабіны, яны перамаўляюцца. Жана жэстам рукі падзывае мяне да аўтобуса.
    — Ведаеце мову, а патлумачыць, што казалася там, у зале, не пажадалі, — кажу я і падымаюся на прыступку. Папрок мой гучыць недарэчна, але Жану ён, здаецца, ані не бянтэжыць.
    — Дваццаць словаў, ну, можа, трыццаць, — смяецца яна ў адказ і выводзіць штосьці пальцам на шкле з надворнага боку аўтобуса.
    “Ад сілы 50!” — высвечвае, гуляючы ценямі, лічбу запацелая шыбіна і плыве наўздагон гучнаму Жанінаму, з дамешкам гарчыны, смеху.
    3 кватэры даносіцца музыка, але на званок мой ніхто не адгукаецца. Я тузаю ручку дзвярэй, і тае ж хвіліны яны адчыняюцца.
    — Стасік? Ты? — на твары Інары спалох і здзіўленне. Яна адступае ў глыб калідора, прыкрывае далонню рот. — Але ж любіш ты неспадзянкі! Мог бы і папярэдзіць, што прыйдзеш... Ну, ужо як ёсць, уваходзь...
    Кучаравы — акурат малады Тонік — юнак вызірае з-за Інарынай спіны, дае “дзень добры”.
    — Прывітайся як след, Андрыс, — кажа Інара і прыбірае похапкам раскіданыя па кватэры рэчы. — Прабач, што гэтак нячыста. Я ж прадпрымальніца зараз, ездзіла ў Маскву па тавар, уначы вярнулася, дык не паспела прыбраць...
    Я дастаю з сумкі пакунак з гасцінцамі, і ён вокамгненна губляецца на канапе сярод гурбіны штаноў, камізэлек і рознага іншага кірмашовага рыззя. Андрыс употай, бы малое дзіця, выхоплівае з яго колькі цукерчын, вырашыўшы, відаць, што болей тут няма чаго з намі, мастадонтамі, рабіць, знікае ў другім пакоі.
    — 3 Тонькам мы не жывем, — кажа Інара і садзіцца на канапу. — Ужо два гады... Ты не ведаў? Мяне дасталі ягоныя п’янкі. Чым штодня такое бачыць, лепш ужо адной быць. He згіну, дам рады! He глядзі на мой рот! Ніяк не збяруся да дантыста. Ды і дорага. Што ў цябе?
    — Ехаў пабачыцца з Тонікам, а тут вось такое... Дзе ён?
    — У фартэцыі, напэўна, дзе яшчэ... Там поўна падполаў, займаюць лыгі каму каторы глянецца. Я сама не бачыла яго, але кажуць, што там. Спіўся ўшчэнт. Жытло сваё — мы размянялі трохпакаёўку па разводзе — збаёдаў, прадаў за капейкі нейкаму таўстасуму... Нават сына не парупіўся прапісаць, хоць што хлопец меў бы з часам, а так... Андрыс мяне таксама непакоіць, вельмі.
    — Чаму? Здаецца, нармальны хлопец...
    — Вось-вось, здаецца. — Інара падхопліваецца з канапы, са злосцю расшкамутвае стос рыззя. — Мышы, халера! Пра што гэта мы? А, Андрыс... — яна пераходзіць на шэпт. — Быў бы нармальны, каб не звязаўся з шваллю. Ды з якою! Зрэшты, мы з Тонькам самі вінаватыя. Тонька гэтак піў перад тым, як я зацяжарала, што я баялася раджаць: раптам калека народзіцца? Дый алкагалізм, я чула, перадаецца ў спадчыну, вось і падумвала перарваць... Доўга мучылася, ды так і не наважылася давесці да канца... А тут Тонька ўзяў ды ляпнуў неяк на падпітку Андрысу пра тыя мае здумкі-пакуты. Хлопцу шаснаццаць тады было, сам разумееш, якая магла быць рэакцыя. 3 таго часу і пайшло-паехала ў нас усё абы-як. Занурыўся, усё, што ні робіць, — наўпроць... Хацела да псіхолага завесці — адмаўляецца.
    — Мама, перастань гнаць істэрыку, — падае голас са свайго пакоя Андрыс. — Я нічога благога не раблю. Ні-чо-га! — Ён вызірае з дзвярэй, акідвае мяне цікаўным паглядам. — Чым частаваць госця байкамі, лепш бы кавы прапанавала.
    Інара змаўкае, сядае на канапу, але тут жа зноў падхопліваецца.
    — А праўда, прабач, Стасік, — кажа і ідзе ў кухню. — Прабач, што гэтак сустракаю. Ведаеш, гэтулькі ўсяго навальваецца, што галава кругам... Ад суда ледзь
    адбілася, ставілі пытанне аб перасяленні ў сацыяльны дом за няўплату... А там п’янюгі адны ды зладзеі. У мяне запазычанасць за кватэру дзве тысячы латаў, гэта амаль чатыры тысячы даляраў. Дзе ўзяць такія грошы? Добра, Ірэнцы пашчасціла знайсці працу ў Манчэстары, прысылае сто даляраў у тыдзень, паціху сплачваем. 3 кіпрыётам, піша, пасябравала, нібыта пабрацца ёй прапаноўвае, то, можа, і назаўжды застанецца ў Англіі.
    Ірэнка — дачка Інары і Тоніка, апошні раз я бачыў яе падчас канікулаў у вёсцы: мілае дзяўчо з дзвюма тонкімі коскамі цераз плячо.
    — А ці лёгка гэта — выправіць дзіця, ды яшчэ якое гэтак цяжка далося (ты ж ведаеш, як я позна нарадзіла), у чужую краіну і кожную хвіліну думаць, як яно там.
    Кава моцная і густая, як кісель, да таго ж аддае чамусьці вішняю.
    У пакоі Андрыса адзываецца мабільнік. Інара сціхае, навострвае вушы.
    — Мам, Ірка! На...
    Інара прыліпае вухам да тэлефона.
    — Вы надоўга да нас? — пытаецца Андрыс і схіляе ўбок — бацькава звычка — падфарбаваную белым галаву.
    — Паслязаўтра з’язджаю, віза ў мяне на чатыры дні.
    — Шкада...
    Чаму шкада, ён не дагаворвае, бо зноў у гаворку ўступае Інара. Пасля размовы з дачкою яна значна павесялела, нават пасвятлела з твару.
    — Ты па-ранейшаму нацыяналіст? — пытаецца яна і пераводзіць пагляд на сцяну са здымкамі, сярод якіх я пазнаю наш сумесны з Тонікам падчас мітынгу Ў Курапатах дзесяцігадовае даўніны. — Усё яшчэ ходзіш на сходкі?
    — He так часта, як раней, але зрэдку бываю. Хоць, папраўдзе, палітыка мяне ўжо не надта цікавіць.
    — Расчараваўся? Ат, што я пытаюся, многія расчараваліся. Як згадаю, як сама сядзела пры тэлеку тады, на пачатку дзевяностых, дык сабе не веру, што гэткая была палітызаваная. Цяпер жа адзін клопат: выжыць як-небудзь, здабыць капейчыну. Сам ведаеш, як цяжка адной даваць усяму рады...
    Я хачу сказаць ёй пра Васю, але не рашаюся: наўрад гэта зараз будзе дарэчы. I замест таго, каб сказаць, што круціцца на языку, дастаю з кішэні грошы.
    — Вось, вазьмі, Інара.
    Яна з хвіліну неўразуменна глядзіць на маю далонь.
    — Што ты! He трэба! Во яшчэ надумаўся... — голас яе слабее, робіцца дрыготкім і нерашучым.
    — Тут усяго сотня еўра, тое, што я не плаціў за візу і праезд. Гэта замест прэзента, я ніколі вам нічога не дарыў. Будзем лічыць, што гэта я дзядзьку Міхалу вяртаю...
    Яна бярэ грошы, павагаўшыся, нібы раздумваючы, ці добра зрабіла, кладзе іх на шуфляду.
    He ведаю, што ўдае ў гэтую хвіліну мой твар, але яна падымаецца, з выглядам, быццам я ўжо сказаў “да пабачэння”, падае мне руку.
    — Дарэчы, Рэгіна пра цябе ўвесь час пытаецца. Можа, хочаш з ёю спаткацца? Я патэлефаную ёй, скажу, што ты ў Т.
    — Яна ведае.
    — Вось як! А мне нічога не сказала, от сяброўка! Дык вы ўжо сустракаліся?
    — He.
    — Гаварылі па тэлефоне? Зрэшты, што гэта я лезу не ў сваё... — Інара адпускае маю далонь, ідзе ў калі-
    дор. — Вось! Вось чым займаецца мой сын! — кажа і падхоплівае на хаду з зэдля нейкі часопіс з выяваю двух юнакоў у напалову спушчаных джынсах, што са смакам цалуюцца ля рассцеленага ложка.
    Часопіс называецца “Logos-contact” — гэта апошняе, што я бачу перад тым, як вымыкаецца з пакоя Андрыс і выхоплівае яго з рук маці.