• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    — Хоць і трыццаты! Мне яшчэ ва ўласнай хаце халеры рознай не хапала... He, каб сваіх нараджаць —чужых выхоўвае. Нараджай і тады і выхоўвай, як лічыш патрэбным. Выхавацелька! Вось грошы аддасць твая Нанка-незачэпа, і займуся гэтаю справай.
    — Зоймецца ён... Сабою лепш займіся. Яшчэ раз пабачу з тою цыбатай прафурай з клуба — трываць не буду. Далібог, не буду... Дарогу глядзі, a то віхля-
    емся, бы дупа бабіна ў грыбах між елак. Вунь, бачыш, чалавек галасуе, вазьмі.
    На перакрыжаванні з указальнікам «Санаторый “Лучай”» субтыльны маладзён год трыццаці ў рудых пакамечаных шортах і з плецаком за спінаю, сапраўды, адчайна сігналіў рукамі ў просьбе спыніцца.
    — Вазьмі, — ціха, але настойліва, памятаючы заўсёдную звычку мужа саступаць перад рашучасцю, паўтарыла Ала і кранула дзверку з цвёрдым намерам адчыніць.
    — Вельмі трэба — абы-каго падбіраць! Возьмеш, а ён табе па галаве гваздане чым-небудзь каляным замест падзякі, і каюк, — незадаволена зморшчыўся Павел, але не паслухаць жонкі не наважыўся, спыніўся.
    — Гваздане! Менш бы серыялаў глядзеў, менш бы і дурное мроілася. Сярод дарогі, у ясны дзень — гваздане, — сказала Ала і расчыніла дзверку. Вылезла з салона ды, скарыстаўшыся момантам, хуценька перасела на задняе сядзенне, даючы маладзёну месца побач з мужам. Быццам бы з перасцярогі тое зрабіла, паддаўшыся навеянаму словамі Паўла страху, а насамрэч адзіна таму, што ўначы, не даўшы рады супрацьстаяць ягоным настойліва пажадлівым угаворам злітасцівіцца, выканаць хоць збольшага сужэнскі абавязак, недаспала і цяпер хоць на якіх пару хвілін хацела акунуцца ў забыццё.
    Ды як ні хацела — заснуць, аднак, не атрымалася. Мужчыны ўвобміг знайшлі агульную мову, загаманілі спачатку пра назоў санаторыя, пра нейкіх армянаў што колісь, паводле расповедаў тубыльцаў, тым санаторыем апекаваліся, пра нейкі здзічэлы, абязлюдзелы касцяніцкі хутар, пра забойствы ды згвалтаванні жанчын ці не саракагадовае даўніны, якія пры тым хутары
    адбыліся, пра дыскусіі ў прэсе наконт смяротных прысудаў забойцам, затым пра нейкі фільм жудасцяў, потым пра футбол, яшчэ пра штосьці... Неўпрыкмет пераключыліся на праблемы экалогіі, загаварылі пра тое, як псуе мясцовую прыроду стары, нерэнтабельны цэментны завод, ад якога адно толькі і наедку, бадай, што кепскае паветра ды пыл слупам.
    «Як цёткі, вось абы мянціць языкамі», — падумала Ала і, задаволеная, што хоць яе не ўцягваюць у нудотную сваю, бясконцую, як нітка з прасліцы ў нядаўняй тэлеперадачы пра народныя промыслы, балбатню, адхінулася плячыма на спінку сядзення. Узгадала ўчарашнюю тэлефонную размову з Нанай пра тое, што няблага было б разам, удзвюх наведацца ў дзень высвятлення наконт грошай на магілу да Станіслава Мікалаевіча ды паспрабаваць усё-такі пра яго сёе-тое ў дзеўкі той, Зіны, даведацца, уявіла, як будзе ўлагоджваць мужа, угаворваючы на вандроўку, і, закалыханая галасамі мужчын ды вокамгненнай зменаю краявіду за акном аўто, правалілася ў кароткі — да месца заставалася, мабыць, не болей дзясятка хвілін язды — сон.
    Вадаспад — невысокі, метры з два з паловаю паток — Алу не тое што расчараваў хутчэй падаўся нейкім несур’ёзным, быццам цацачным. А вось ваколіцы яго дык і насамрэч расчаравалі: усюды неўладкаванасць, параскіданыя па кустоўі галавешкі ад вогнішчаў, горы смецця, россыпы недакуркаў пад нагамі. Хоць сам сціснуты з абодвух бакоў узгоркамі дыснейлэндаўскі гэты тутэйшы відарысік, канешне, уражваў.
    Зрабіўшы зводдалеку мабільнікам некалькі здымкаў вадаспада, Ала спусцілася з пагурка на бераг, дзе
    Павел са сваім спадарожнікам-суразмоўцам у кампаніі іншых вандроўнікаў ужо кулогаліся ў кудзелі з пены ды пырскаў ля зарослай аерам і багавіннем плаціны. Толькі пачала распранацца, каб далучыцца да купальшчыкаў, як зазваніў мабільнік, і яна зноў паднялася на пагурак, далей ад шуму.
    Тэлефанавала Нана. Размова, як і ўчарашняя, ад першае ж хвіліны закруцілася вакол вераемнае паездкі ў аддзяленне банка ды на магілу Станіслава Мікалаевіча. Сястра неўзабаве павінна была разам з Раманам вярнуцца дадому, таму прапаноўвала, каб не марнаваць дарэмна часу, адразу ж і выправіцца ў ягоны гарадок.
    I зноў, як і напярэдадні, узгадала пра Зіну.
    — А калі не пажадае тая дзеўка з намі сустракацца, што тады? — не жадаючы акунацца нанова ў справу і разам з тым і не маючы ахвоты дарэшты адпрэчваць ініцыятыву сястры, слаба запратэставала Ала.
    — Ну, не думаю, што так будзе. Быццам мы ворагі ёй якія... А не пажадае, сапраўды, — з суседзямі можна пагаманіць. Ці афіцыйна ў той жа тамтэйшы пашпартны стол, у рэшце рэшт, звярнуцца. Тым больш што па пасведчанне аб смерці ўсё адно дзеля атрымання грошай трэба будзе кудысьці звяртацца. Вось разам і якія-ніякія ягоныя дакументы, магчыма, адшукаюцца. Быць такога не можа, каб нічога ад чалавека не засталося...
    Па настойлівасці, з якою гаварыла Нана, было зразумела: клопат жанчына ўзяла да галавы грунтоўна і ад намеру свайго ўжо наўрад адступіцца.
    «Вось і ў каго такая ўдалася ўпірыстая? Як надумаецца што — кроў з носа, а да канца задуманае давядзе», — падумала Ала і сказала няўпэўнена ўслых:
    — Хлопцам хутка ў школу, турботаў так шмат, што і хвіліны вольнай, ведаеш, не выпадае. Сюды во, да вадаспада, выбрацца ледзь-ледзь часу вымеркавалі...
    — Ну, глядзі сама, як хочаш. I адна магу з’ездзіць, не такая ўжо праблема... Адно, што аўтобусамі круціцца не хочацца, на сваім аўто — зусім іншы быў бы, канешне, цымус... I ямчэй яно было б, і хутчэй, і весялей у добрай кампаніі.
    — Канешне, весялей... Ну, дык паглядзім, можа, яшчэ што і атрымаецца ў мяне, — пераймаючы юрлівую ўсмешку Паўла, які ўсё болын настойліва завіхаўся ў вадзе ля адной з маладзіц, сказала Ала і пачала асцярожна — бераг быў гэтым месцам занадта стромы — спускацца з пагурка да ўзножжа вадаспада.
    Змест
    Шула — мегаполіс	3
    Тыдзень вялікай коткі	71
    Раз — шкілет, і два — шкілет	161
    Цымант	261
    К Н I Г A Р Н Я
    ГАЛІЯФЫ
    Інтэрнэт-кнігарня halijafy.by гэта больш за 700 кніг на беларускай мове з дастаўкай па Беларусі і ўсім свеце
    S
    дзіцячыя кнігі
    Gigs
    1111
    гістарычныя кнігі
    4s
    мастацкая літаратура
    кнігі сучасных беларускіх аўтараў
    перакладная літаратура
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Сіўко Франц
    Раз — шкілет, і два — шкілет
    Аповесці
    Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Ліда Наліўка Вокладка Уладзіслава Юрчанка Вёрстка Дар’я Пушкар Карэктар Марыя Гілевіч
    Падпісана да друку 21.03.2019. Фармат 84x108/32.
    Папера афсетная. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 18,06. Ул.-выд. арк. 12,56.
    Наклад 300 асоб. Замова 1160.
    18+
    ПВУП “Галіяфы”.
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013. Пр. Партызанскі, 77А, 220107, Мінск.
    E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
    ТАА “Полікрафт”.
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/14 ад 21.11.2013. Вул. Кнорына, 50,220103, Мінск.
    Ён выскачыў з лодкі, хуценька падцягнуў яе на сухое.Торкнуў руку ў чэрава кармы, дзе стары складваў звычайна налоўленую рыбу і дзе цяпер, пасля рамонту судна, знайшло да часу прыстанак рознае цяслярскае прычындалле. Пальцы ягоныя хвіліну прамарудзілі ў нерашучасці, затым павольна, быццам усё яшчэ не пэўныя, ці варта тое рабіць, ці не, намацалі малаток і долата.
    РАЗ ШКІЛЕТ, IДВА ШКІЛЕТ
    Я гляджу яму наўздагон, і ўражанне, што час спыніўся, захрас на мяжы двух светаў, ахоплівае мяне. Як неўпрыцям усё зрабілася неістотным з прамінулага жыцця; як незаўважна аддалілася, стала абыякавым тое, што некалі гарачыла кроў, казытала глузды спадзевам на новыя далягляды! Жаночы твар з няпэўнымі абрысамі (...) мільгае перад вачыма, і я правальваюся ўхісткую, як марыва над полем пасля дажджу, дрэму.
    ШУЛА МЕГАПОЛІС
    ВЫДАВЕЦТВА
    ГАЛІЯФЫ