• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    Хлопец бачыць, як спраўна дае рады прыборам, быццам нарадзілася з іміўруках, Марута, і ямуўперійынюў жыцці няёмка за сябе. Ён спрабуе рабіць так, як робіць дзяўчына, і сёе-тое ў яго, праўда, атрымліваецца. Але коштам такое напругі, што, здаецца, ускочыў бы з-за стала і пабег куды вочы глядзяць.
    Ды — нельга, так што міжволі даводзіцца трываць. I не проста трываць, а яшчэ і на дасціпныя Маруціны пытанні ў перапынках між тымі трыванкамі адказваць. Добра, дзед Антук жуе памалу, дык хоць зболыйага сарыентавацца ваўласных рухах застаецца Стасіку хвіліна. I ёнупарта працягвае капіраваць рухі і жэсты дзяўчыны. Ён — упарты ад нараджэння і, нягледзячы на не такі ўжо і значны жыццёвы досвед, дакладна ведае: кінуць у роспачы пачатае — апошняя справа, наступствы якой калі каму і могуць абыходзіць, дык найперш сабе самому.
    Праз паўгадзіны абед заканчваецца, час Стасіку адыходзіць дадому. Марута мкнецца ў кухню мыць посуд, але дзед Антук распараджаецца na-свойму: калі ўжо госць ухаце, дык госць, калі ўжо прынялі яго, то і праводзіць трэба як след.
    Ці то гэтак пацвельваецца стары, ці то гаворыць усур ’ёз, не зразумець. Хутчэй за ўсё жартуе, ды Марута ўспрымае дзедавы жартачкі за святую праўду і выходзіць следам за Стасікам на двор.
    Колькі часу абое крочаць моўчкі. I толькі параўняўшыся з Модзевай хатай, смялеюць, распачынаюць гаману. Дакладней, Марута распачынае. Зачэпка для гамонкі — спусцелае Модзева жытло. Дзяўчыне карціць зазірнуцьу акно хаты, дагэтуль яна гэта рабіць
    баялася, а вось цяпер, маючы добрага хаўрусніка, магла б, маўляў, і рызыкнуць.
    Ды ўгледзець што-небудзь праз запаруійаную пылам шыбіну адзінага не запятага знутры фіранкамі акна не так проста. Апроч печы, што няўклюдна прыхінулася да сцяны праваруч ад увахода і страхавіта зеўрае ў акно разнасцежаным чорным прыпекам, нічога не бачна, і дзяўчыну гэта расчароўвае.
    — Невясёлае відовішча, — кажа яна і хукае вуснамі на пласт пылу. —Адзед, уяві сабе, зусім не баіцца. Ссыпаў тут зерне ў сенцах і штодня ходзіць па яго для курэй. Набярэ ў гарнец, а потым сядзе яшчэ на парозе ды папаліць у самоце. Нервы ў чалавека! Мяне ўчора пасылаў па тое зерне, але я не магу адна адважыцца пайсці, страшна.
    — Марута — літоўскае імя? — знарок, каб перавесці размову на што-чебудзь весялейшае, пытаецца Стасік і першы адыходзіць воддаль ад акна.
    — Качешче. Бацькі наўмысна далі такое, каб з літоўцаў не вылучацца. Тыя вельмі любяць сваё, вось і даводзіцца міжволі падрабляцца.
    Had студчяй ля ўзчожжа пагурка чейкая дробчая жамяра таўчэ мак, і яе так шмат, быццам зляцелася сюды з усяе акругі. Гэта дзіўна, бо побач балота і іншага, больш вольнага месца разгуляцца крылатаму кузюрству зусім не бракуе.
    Хочацца піць. Стасік адчыняе века студні, набірае конаўкай з вядра вады, робіць колькі глыткоў. Спахапіўшыся, ійто, мабыць, трэба было спачатку прапанаваць дзяўчыне, падае ёй конаўку. Але яна адмаўляецца.
    — Я не магу з калодзежа піць, — кажа і, дэманструючы гіду, прыкрывае рот тонкімі, з вузенькімі
    карункамі манікюру, пальцамі. — Наій сусед па леціійчы ў студні ў сябе на ўчастку летась утапіўся, дык як згадаю пра тое — аж млосна робіцца. Артыст, званнем нейкім не ўганаравалі, то абкруціў сябе ланцугом і сігануўу прадонне. Толькі празмесяц знайшлі, рука з вады вытыркнулася. А датуль ваду пілі... Жах...
    — Сапраўды, — кажа Стасік і міжволі дзівіцца, якувадначас перамяніліся пры згадцы пра страшнае вочы дзяўчыны, перарабіліся з светла-блакітных на цёмна-сінія. Як надвор’е ўвосень: толькі што сонца свяціла, і вось табе — аблачына, ды такая, што да вусцішу адзін крок.
    — Ну, мабыць, далей я не пайду. — Марута спыняецца, падае хлопцу руку. — Прыходзь да нас. Дзед як дзед, а я радая буду. Па гарох, можа, разам сходзім, a то адной сумна. I страшна, папраўдзе, такія тут у вас жарсці наўкола... — кажа і, быццам спахапіўшыся ды засаромеўшыся, што вось жа гэтак зляцела з вуснаў двухсэнсоўнае пра сумесную выправу па гарох, адводзіць убок пагляд зноў светлых-светлых сваіх, пад колер кветак на сукенцы, вачэй.
    — Доўга ж штосьці ты бавіўсяў Чабана. —Мачыха вымае з коійыка асвежаваную тушу труса, кладзе на стол. — Ого! Здавалася, такі вялікі звяруга, а во — колькі тут таго мяса, хіба што раз сям’ёю пад ’есці. Але ж будзе вячэра, — кажа ды, узброіўшыся нажом, пачынае рэзаць труса на кавалкі.
    Мачыха рэжа тушку, а Стасік ідзе ў клуню. Але гэтым разам без падручніка: іншае ў галаве. Іншае мільгаціць у глуздах, адбірае раўнавагу, ды толькі нават самому сабе ў тым прызнацца — хіба адважышся ?
    Пражаніна дыхтоўная, духмяная: гатаваць абедзве Тарасевічыхі, што мачыха, што Ксеня, умеюць. Ксеня адкладае трусіную лытку на патэльню, ставіць на прыпек — для Віцюні. Ён сёння даводзіць да ладу адзін з камбайнаў і вернецца дахаты добра калі апоўначы.
    — А ты што не сядаеш, Стасік?— Мачыха здзіўлена глядзіць на яго, штурхае да стала. — Еш, пакуль цёплае.
    — Я, мабыць, крыху пазней, — кажа ён і паказвае разгорнуты падручнік. — Дачытаю раздзел і тады ўжо сяду.
    — Відаць, добра накармілі ў дзеда. Ну, глядзі, як хочаш.
    Жанчыны пачынаюць есці, а Стасік ідзе на веранду — быццам дачытваць распачатае. Сядзіць на зэдлі пры сходах, робячы выгляд, што чытае, чакае, калі жанчыны пойдуць з кухні.
    Першая адыходзіць, саступіўшы Ксені па хвіліне спрэчкі месца пры мыйцы, мачыха. Праз колькі часу і Ксеня ідзе прэч.
    — Аяк жа дзеўка, Стасік? — пытаецца наастатак і гарэзліваўсміхаецца. — Спадабалася?
    — Дзеўка як дзеўка, — адказвае Стасік і, ледзь зачыняюцца за братавай дзверы, ляціць у кухню.
    Есці пасля шчодрага пачастунку ў дзеда Антука яму яшчэ не хочацца, ды ахвота патрэніравацца ў карыстанні прыборамі, ды навучыцца валодаць імі так, якумее Марута, такая вялікая, ійто і аднаго імгнення патрываць няўсцерп.
    Нож і відэлец капрызяць, слухацца не жадаюць, быццам толькі і мараць пра тое, каб не дацца ў рукі, выслізнуць з пальцаў ды паляцець на дол. «Жах», —
    узгадваецца сказанае Марутаю ля студні пра чужое страхавітае.
    I тое — жах, і свайго, уласнае гадоўлі жахлівага, — з каптуром. Ды толькі думаць пра яго штохвіліны, як наўме зусім інійае, зусім у Стасіка гэтым разам няма жадання.
    Ён усхопліваецца з месца і адразу ж, яшчэ як след не прачнуўшыся, пачынае шукаць вачыма брата. Шнарыць паглядам па цемнаватай клуні і ўсё ніяк не можа спрасоння даўмецца, ці то вечар гэта яійчэ, ці тоўжо раніца. Так неўпрыцям змарыў яго сон, што ўсё дарэшты ў галаве зблыталася.
    Прыкрытая сурвэткаю талерка з некранутаю порцыяй братавай пражаніны ча зэдлі збоч тапчана — відаць, Ксеня прынесла, не дачакаўшыся мужа ў хаце, — прыцягвае на хвіліну ягоны пагляд, зболыйага вяртае да явы. Канешне, раніца ўжо, вось толькі не так штосьці навокал, як заўсёды.
    Здорка коратка, быццам нехаця, абзываецца з куросадняў, але тут жа і заціхае, улагоджаны даверліва-прыязным шалясценнем крылаў дзясятка курыц і ціўканнем куранят у загончыку пры перагародцы.
    Віцюні на месцы няма, а з хаты даносяцца праз панадворак трывожныя, нязвыклыя для гэткае пары — на дварэ яшчэ шаравата — сцішаныя адлегласцю гукі: ні то шэпт, ні то ўсхліпы.
    Стасікускідвае на плечы саколку, сунецца да выхаду.
    Мачыха мітусіцца па пакоі з кута ў кут, падыходзіць раз-пораз да Ксені. А тая сядзіць на канапе, утаропіўшыся нежывым, мутным паглядам у адну кропку, зыбаецца ўбакі шырокім, распухлым ад цяжару ў жываце целам. Затым усхопліваецца з месца, дастае з пу-
    дэлка Віцюнеў дарунак, пярсцёнак, кідае на дол і пачынае таптаць яго нагамі. Топча так апантана, што, здаецца, на шчэпкі патрушчыць ім лядашчую, паточаную грыбком падлогу.
    He такухаце, як было дагэтуль, але што ажно гэтак не так — і не адразу да Стасіка даходзіць. I толькі калі спыняецца ля весніц чужое аўто і трое мужчын уваходзяць, грукаючы чаравікамі, у пакой, ды адчайна пачынае галасіць Ксеня, ды кідаецца вопрамеццю на двор, трымаючыся даланёй за шчаку, быццам хоча пазбавіцца зуба, мачыха, робіцца зразумелым: нешта здарылася з Віцюнем.
    4
    — Прачніцеся! Ды прачніцеся ж вы! Станіслаў Мікалаевіч! Прачніцеся...
    Ён расплюшчыў вочы, хіснуўся наперад амярцвелым пасля доўгага нерухомага трызнення ў крэсле целам.
    Зіна сядзела перад ім на кукішках, энергічна шкуматала пальцамі за рукаў джэмпера. За ёю, загароджваючы постаццю дзверы ў калідор і азіраючы спадылба пакой, пераступаў з нагі на нагу атлетычнага складу маладзён год трыццаці з вострымі, як у тхара, вачыма і кірпатым, крыху прыплюснутым, збітым набок, як у баксёра, носам.
    — Раніца ўжо? — прамовіў Станіслаў Мікалаевіч і памкнуўся падняцца. — Раніца?
    — Дзе ж раніца! Палова дванаццатай, уся ноч наперадзе. Я на хвілінку з дзяжурства прыбегла, уваходжу — а вы тут у крэсле седзіце... Камп’ютар падключаны... непарадак, — лапатала Зіна. — Кладзіцеся ў ложак, a то зноў неўпрыцям седзячы засняце...
    — Як-небудзь ужо дам сабе рады, — сказаў ён неахвотна і падняўся з крэсла. I толькі раскрыў рот, каб
    спытаць, што гэта, маўляў, за старонні чалавек у доме, як Зіна апярэдзіла яго:
    — Гэта Валерка, сваяк мой, адведаць мяне прыехаў, — сказала і ўзяла маладзёна за руку. — Калі вы не супраць, хай бы пераначаваў у маім пакоі. Ужо прабачце, што так неспадзявана, без папярэджання, атрымалася, што ж рабіць... Дазволіце?
    I, не дачакаўшыся згоды, хуценька павяла госця ў свой пакой.
    — Хай сабе, — не жадаючы пакідаць сітуацыю ў стане двухсэнсоўнай няпэўнасці, хто ж тут у хаце гаспадар, прамовіў ён наўздагон пары і пайшоў да ложка.
    — Усё, я адыходжу, — гукнула праз колькі хвілін з калідора Зіна. — He забудзьцеся зашчапіцца, Станіслаў Мікалаевіч, a то ўлезе хто паначы ў хату, пакуль спаць будзеце.
    Зініна заўвага раззлавала яго.
    — I што тады? — сярдзіта азваўся ён і ўзяўся рассцілаць ложак.
    Кульнуўся не распранаючыся на прасціну, выцягнуў з асалодаю ўздоўж сцяны ногі. Уявіў, як уранні задасць Зіне прачухонца за тое, што прывяла без дазволу ўнаначкі незнаёмага дзецюка, але тут жа і супакоіўся.
    Што Зіна побач, што незнаёмец гэты, што яшчэ хто — якая яму розніца? Гэтулькі людзі не жывуць, колькі год ён ужо нічога і нікога не баіцца. Быў калісьці страх, і не абы-які, ды сплыў... Адбаяўся сваё, час і якую-ніякую харобрасць, хаця б і дзеля выгляду, хаця б і перад самім сабою, урэшце прадэманстраваць...