Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
У другой, меншай xaqe жыве ўдава Алена, ціхмяная блізарукая кабеціна з заўжды сумным, быццам адмыслова арыентаваным на горшае выразам твару. Гўляе пагалоска, што Алена з Антуком у маладосці любіліся, але qi праўда тое, qi плётка, ніхто дакладна не ведае. I не дзіва: пасёлак з пагурка бачны як на далоні, з пасёлка ж, з нізіны, каб і вельмі хацеў, нічогаў Касцяніцы, апроч стрэх ды комінаў хат, не ўгледзіш.
Так што адзіная крыніца інфармацыі пра касцяніцкія норавы і падзеі, колішнія ды цяперашнія, — даўгаваты Антукоў язык. I пра ўласныя шуры-муры з гадоў маладосці не праміне дзядуля пры нагодзе пахваліцца, і пра тое, як падчас працы ў пахавальнай канторы быццам бы ўмудрыўся аднойчы па п’янцы памілавацца з нейкаю кабецінай на веку парожняе труны ці то нават у самой труне, распавесці за саромнае не палічыць.
Касцяніца — месца маляўнічае, прывабнае, але і даволі вусцішнае. Асабліва ўначы, калі пачынаюць прывідна гайдацца ўдалечыні на тле зорак сілуэты дрэваў ды адзывацца з балота адна за адной згаладнелыя за дзень совы. Пасля ж трагічнага здарэння
з Модзем і чаогул ператварылася ціхамірная Касцячіца ў вачах часельчікаў Лучая ды чавакольчых вёсак у амаль ішпо мясціну д’ябальскую, чялюдскую. I чават пара буслоў, што неўзабаве па адыходзе чябожчыка ўзялася абжываць коміч ягонае хаты, прывабнасці хутаруў вачах як тубыльцаў, так і люду прышлага, тых жа братоў Асакячаў, не дадае.
На наступны дзечь Стасік прачычаецца раней, як звычайна, а сёмай. Але ўсё адно ўжо, аказваецца, — запозча. Меркаваў ураччі заспець брата Віцючю да ягонага ад’езду на працу, каб пра сёе-тое пагамачіць, але вось жа — зчоў праспаў шачец, че скарыстаўся момачтам. Віцючі і след астыў, а ягочы тапчачудальчім куце клуні выглядае так, быццам на ім і наогул не спалі: раўнюткі, без адзінае зморшчыны валік-сеччічок замест падушкі, неруш чысцюткае, каб каліва бруду, прасцічы, акуратны, як пад лічейку зладаваны, стосік з наўлечкі і ручнікоў. Брат — чысцёха, такой схільчасцю да чысціні і парадку і жанчына не кожная можа пахваліцца.
На дварэ, па ўсім відаць, лютуе звыклая спёка. У клуні — ціша, нават мышэй, на дзіва, че чутчо, мабыць, пазашываліся небаракі ў чоры пасля чесупычнай начной валтузні, ратуючыся ад гарачыні.
Зазірае ў будынак мачыха, бразгае вядром, крышыць куранятам яйка, знікае зноўу зыбкім мроіве па той бок дзвярэй. Праз хвіліну Ксеня, братава жонка, расчыняе дзверы, пастаяўшы моўчкі, немым ценем у праёме, быццам штосьці хочучы сказаць ці запытацца, ды, так і че чаважыўшыся тое зрабіць, сумча ўздыхае, гладзіць далочямі заўважча пакруглелы апошчім часам жывот і ідзе далей па сваіх справах.
Стасік разгортвае падручнік, спрабуе заглыбіцца ў чытанне. Можа, удасца ўсё-такі да сняданку нарэшце засяродзіцца на вучобе? I, глядзіш, і потым пойдзе справа з навукаю лацвей, і дзень хутчэй прабяжыць, бы вецер прасвішча легкадумным скразняком ля вуха, а не так нудотна і марудна будзе ліпець, якучора ды заўчора.
Мітрэнгу з паступленнем у інстытут ініцыяваў Віцюня. 3 разлікам, што вучобу сам жа ён, старэйшы і адзіны Стасікаў брат, і будзе памагаць матэрыяльна асільваць. Бо болей няма каму. Бацька, ажаніўшыся з жанчынай з вёскі паблізу Лучая праз два гады пасля смерці маці, і самлетась раптоўна неяк, амаль увадначас, наглытаўшыся, няйначай, на заводзе цымантовага пылу, памёр. У мачыхі, якая, як калісьці і Віцюнева і Стасікава маці, робіць за мізэрную плату прыбіралыйчыцай у санаторыі, двое сваіх, хоць, праўда, і дарослых ужо, дзяцей, і, як бы добра яна да пасынкаў ні ставілася, дапамагаць Стасіку вучыцца наўрад зможа.
Навоійта так высільвацца Віцюню з братавай вучобай — загадка. Тым болый штоў самога дзіцяці год толькі-толькі споўніўся, і ўжо другое, мяркуючы па Ксеніным жываце, на падыходзе. Але вось жаўдумаў адно: вучыся ды вучыся, і слухаць нічога не жадае. Можа, таму, штоўласную мару ямуў свой час — паступіць пасля тэхнікума ў інстытут — так і неўдалася ажыццявіць з-за недабору балу падчас уступных экзаменаў. А хутчэй за ўсё проста такая ўжо, відаць, натура ў чалавека —усё для іншых. Нездарма ж вунь і ў раённай газеце днямі ледзь не на паўстаронкі артыкул пра зычлівасць яго ў стаўленні да людзей ды сціпласць і працавітасць змясцілі. Пра абы-каго такое
не напішуць, гэта ж зразумела. Што ні кажы, а гэткага брата, як Віцюня, мець — вялікая ўдача і шчасце, далёка не кожнаму такое выпадае.
Адзінае, што час ад часу Стасіка ў танкатварым, шэравокім прыгажуне браце крыху бянтэжыць, дык гэтаягоная няўсмеійлівасць, зануранасць. Усёўсур’ёз, усё з маркоцінкай у паглядзе. А калі зрэдку і прабіваецца на Віцюневым твары празмаску скрушлівае, загадкавае задуменнасці ўсмешка, то заўсёды нейкая яна няўсцешная, быццам з-пад прымусу — не ўсмешка, а праўдзівая грымаса. Быццам які ўнутраны боль абыходзіць чалавеку, а што то за боль і скуль ёнузяўся, нізавошта не дазчацца.
Ціхаўклуні, яку склепе, і яснее ад цііаы той ды прахалоды Стасікава галава, і святлеюць глузды. Можа, і няблага гэта — вучоба-адукацыя, ды не гэткаю ж вось цаной, чыімсьці, хай і не чужога чалавека, коштам. Вернецца Віцюня ўвечары з працы — і набярэцца Стасік рызыкі-смеласці, і скажа брату ўрэшце ўсё тое сто разоў думанае-перадуманае.
Віцюня працуе загадчыкам майстэрні па рамонце тэхнікі і вяртаецца дахаты не раней сёмай. Але гэта ўзімку, цяпер жа, у пару нарыхтоўкі кармоў, — значна пазней, часам і зусім позна, ледзь не апоўначы. A то і далёка за поўнач, пад ранне. Ставіць абкарэлы за дзень, дазвання збіты па каляінах «Запарожац» ля весніц, забягае на хвіліну ў хату, каб перахапіць штонішто з ежы ды па бачыцца з Ксеняй і дачкою Алай, і ідзе класціся ў клуню. Разгоніць збольшага цемру ліхтарыкам, похапкам распранецца і валіцца кулем на зладаваны з дошак, засланы сенніком тапчан.
Бывае, што і загаворыць Віцюня з братам пад настрой, і пажартуе, і анекдотам павесяліць. A то іўгульню згуляе —у перакручванкі словаў, якую яны са Стасікам самі ж і прыдумалі колькі год таму, перарабляючы наўзор найболый характэрных прозвішчаў розных народаў назовы прадметаў, прадуктаў харчавання або раслін: капусцінскі, цыбулеску, сырыдзэ, бульбінзон, гуркявічус. 3 прыездам у Лучай Асакянаў армянскае ў той пералік адмысловых перараблянак натуральна ўпісалася: малакян, кілбасян, аграсцян... Доўга меркавалі наконт таго, якое больш за ўсё тутэйшаму люду падыходзіць паводле характару, і вырашылі, ійто, мабыць, на -еня ці -эня: гарбузеня, гусеня, кумпячэня — няспешна, запаволена, мякка, бы самі рухі і мова знячэўку, ды не дарэшты абуджанага ад глыбокага сну тубыльца.
Такая немудрагелістая гульня. Праўда, апошнім часам чамусьці ўсё радзей і радзей яна здараецца, прынамсі не так часта, як раней. Зусім, на жаль, не так. Віцюня моўчкі куляецца на тапчан і тут жа засынае, як забіты, быццам пасля немаведама якой цяжкой працы. А ўранні, прачнуўшыся ды быццам жадаючы кампенсаваць перад Стасікам хвіліны вечарова-начнога маўчання, доўга ўзбуджана гамоніць пра ўсё на свеце ды ні пра што ды трэ апантана, да пачырванення вяхоткаю пад рукамыйнікам прапахлыя тэхнікай, але заўсёды наўздзіў чыстыя, каб пляміна, як тыя прасціны на сенніку, далоні. Трэ ды пазірае скоса на брата, быццам ладзіць іспыт на вытрымку ці хоча штосьці запытацца або, наадварот, сказаць.
Стасіку такія няўцямнасці братавых паводзінаў не тое што надтаўжо абыходзяць, проста здаюцца
незразумелымі. Як незразумелыя і перапады настрою ды маркота Ксені, якую ўсё часцей заспявае ён у самоце, з мокрымі ад слёз вачыма. 3 чаго б такое? I па гаспадарцы ж Віцюня ёй, нягледзячы, што гэтак часам бывае моцна заняты на працы, памагае, і гарэлкаю, як іншыя, не злоўжывае, з п ’янымі хаўрусамі сяброўства не водзіць, і падарункамі зрэдчас песціць. Як і мачыху, дарэчы, дарма што чужая кабеціна. Вунь два месяцы таму абедзвюм па пярсцёнку залатым да дзён народзінаў прэзентаваў. He новыя, перакупіў, кажа, у кагосьці на кірмашы, ды ці гэта галоўнае? Рэч не такая ўжо выбітная той пярсцёнак, а, глядзіш, на каронку мачысе, як зубы паехала ў райцэнтр рамантаваць, і прыдаўся.
Ну, але што там Ксеня: дзіця насіць, вядома, — няпростая справа. Таму і вось пра гэта — пра тое, што, мабыць, усім ім, і тым болый Віцюню як мужу след было б быць больш уважлівымі да сіраты (Ксеня засталася без бацькоўу пятнаццаць год), таксама мае Стасік намер з братам пагаварыць. Канешне, як мага болый далікатна: Віцюня, хоць дзяцюк зазвычай і рахманы, разам з тым часам і даволі непрадказальны, успыхлівы, і хто ведае, як на такое ўмяшальніцтва ў свае сямейныя справы адрэагуе.
Але ўсё адно ён пагаворыць. Калі, канешне, Віцюня не засне раней, чым паспее ён адкрыць рот. Або калі самога яго сон не зморыць да таго, як брат вернецца. Кроў з носа пагаворыць, калі толькі зямля не перакуліцца, ці метэарыт не ўпадзе няўрокам на панадворак, ці чарговае чэпэ, душагубства шатанскае, не здарыццаў наваколлі ды не заслоніць сабою, не адсуне ўбок, як колькі разоў вунь ужо тое здаралася,
дробныя ягоныя, мабыць, яйка выедзенага нявартыя хлапечыя клопаты і сумненні.
Пяць забойстваў цягам трох месяцаў і для вялікага горада, напэўна, не абы-якім сталіся б узрухам, a пра невялікае паселішча і казаць няма чаго. Ад пачатку вясны толькі і гамонкі паўсюль у ваколіцах санаторыя, што пра тыя страхавітыя здарэнні, ды здагадак, якяно ды што. Усе пяць ахвяраў—маладыя жанчыны. Згвалтаваныя, задушаныя шалікамі ці хусткамі з собскіх шыяў і галоваў ды прыхаваныя ў хмызе быццам знарок літаральна за колькі метраў ад старога гасцінца паблізу Касцяніцы.
Ужо і супакоіліся крыху людзі пасля таго, як выцягнулі месяц таму падчас рыбалкі з ракі за пяць вёрстаў ад Лучая, каля штучнага вадаспада на месцы колішняга млына, зашыты ў мех труп адзінадушна западозранага ў нялюдскасці юрлівага касцяніцкага недарэкі Модзі. Аж не, дарэмна: праз тыдзень зноў скалануліся ад гэткага самага падвойнага — згвалтаванне — забойства — злачынства.
3 Модзем, які пару год таму спрабаваў схіліць да сужыцельства непаўналетку ды дня не мог прабыць без таго, каб не зачапіць, не скубнуць за клуб якую маладзіцу, за старое і недаказанае новае быццам бы самасудам паквіталіся, але ж вось як былоўсё да самасуду, так і засталося. Усё, апроч аднаго: прыток у санаторый адпачывальнікаў, напалоханых розгаласам ад дзікіх серыйных забойстваў, удвая, калі не на болый, зменшыўся, і міжволі паўстала пытанне скарачэння штату ўстановы. Дзелавітыя Асакяны ўжо двойчы збіралі сход абслугі, папярэджвалі пра тое.