• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    Патрэба прыхінуцца — так, канешне, але ж не адна яна ім зараз кіруе. Хутчэй, можа, найболей ім, сем’янінам паводле складу характару ды адзінотнікам па волі лёсу, покліч сваяцтва кіруе, доўг крэўнай повязі, жаданне сплаціць блізкім людзям недададзенае (ці аднятае) іншымі блізкімі, тым жа братам. А яшчэ, мабыць, прыроджаная, што дасталася ў спадчыну, відаць, ад маці, схільнасць да парадку, педантычнае, на мяжы самаедства імкненне ўсё даводзіць да ладу, рабіць так, каб ніякіх прагалаў у любой справе не заставалася. Што, між іншым, у асяроддзі, дзе ўсё неяк збольшага, абы-як, прыблізна, рабіць і не так ужо проста. А зрэшты, як яго, такое імкненне, ні назаві, усё будзе, напэўна, недакладна. Адно дакладна: дробязным ён не быў ніколі, і калі гэтак дазвання апанавала ім цяпер думка пра грошы, то гэта наўрад дробязнасць дэманструе рожкі.
    Адзінае, чаго б хацелася яму пазбегнуць у выніку, дык гэта таго, каб даць падставу для роспытаў-росшукаў і здагадак старонніх людзей. Бо зусім не дзеля таго што Ксеня, што ён, адмовіўшыся ад уласнага мінулага, гэтулькі год жылі, не здымаючы ні на хвіліну
    масак. Так жылі, што калі дзе што і вытыркнецца з непажаданага — не іх будзе віна.
    Час прыспеў, і трэба цяпер зрабіць апошні, рашучы крок. Галоўнае — перадаць спадкі. He з рук у рукі, вядома, перадаць, а аформіць як след рахунак. Перааформіць або прыпісаць завяшчанне, а пасля ўжо паведаміць дзеўкам пра яго наяўнасць. I зрабіць усё як мага хутчэй. У такой справе — як з тым цымантам на заводзе. Прамарудзіш хвіліну, глядзь — а замес загуснуў ужо дарэшты, і ўсе старанні тады, усе намаганні — кату пад хвост.
    Ён падумаў, што вось жа схібіў, не аформіўшы завяшчання пры адкрыцці рахунка, але тут жа супакоіў сябе тым, што не збіраўся ж ён во гэтак хутка, усяго толькі год пажыўшы ў гэтым глухім гарадку, паміраць.
    Дзяўчаты, відаць па ўсім, дружныя, таму ён аформіць рахунак на адну Нану. А там ужо яны самі неяк дадуць рады міжсобку разабрацца, родныя сёстры якніяк. Толькі вось як гэта зрабіць, каб не навесці, як абяцаў гэта Ксені, на бацькаў след ды не ўцягнуць праз тое няўрокам у злыбяду? Жылі дзеўкі бязроднымі гэтулькі год, пражывуць і далей. Часам яно і лепш таго роду не ведаць, чым штодня сцінацца пад цяжарам ведання.
    Завяшчанне — гэта дробязь, напісаць яго — раз плюнуць. Але як пісаць, калі ён і імя Нанінага па бацьку не ведае? Можа, Віктараўнай Ксеня яе запісала, а можа, як-небудзь іначай... Дату нараджэння ён памятае, неаднойчы падарункі да яе дасылаў. А пра імя ды імя па бацьку не парупіўся ў свой час спытаць у Ксені, і цяпер лішняя загвоздка. Зноў жа, з адрасам праблема...
    Зіна ўвайшла ў хату, кінула на стол пакунак з хлебам і лекамі, адкрыла лядоўню, стрэльнула ў ягоны бок няўхвальным позіркам.
    — Bo, па хлеб паслалі, а тут цэлы бохан амаль некрануты ляжыць, — сказала дакорліва і ўзялася распакоўваць пакупку. — Ну, Станіслаў Мікалаевіч, ну ж жартаўнік вы, аднак.
    — А ты не жартаўніца з гэтым сваім Валеркам! — знарок падпускаючы ў голас як больш непрыязнасці, выгукнуў ён і нават тэпнуў сярдзіта, чаго даўно з ім ужо не здаралася, нагою. — Сваяк! Адведаць прыехаў! А як вярнулася на дасвецці з працы, дык з пакоя такія охі-ахі, такія стогны даносіліся, што хоць з дому ўцякай. Ну, Зінаіда...
    — I здоба во яшчэ, і баранкі, і пернікі, усяго паўнютка, — ці то знарок не зважаючы на ягоныя словы, ці то прысаромленая пачутым, працягвала Зіна. — Якое марнатраўства, Станіслаў Мікалаевіч...
    — Прабач, не здагадаўся паглядзець, — гэтаксама імгненна адыходзячы ад злосці, як і дазволіў ёй авалодаць сабою, адказаў ён і, вось ужо зноў заняты выключна думкамі аб рахунку, націснуў кнопку запуску сістэмы.
    5
    Неўпрыкмет і надвячорак нахапіўся, а Нана ўсё сядзела пры тэлефоне і ніяк не асмельвалася набраць нумар Станіслава Мікалаевіча.
    Двойчы ўжо тэлефанавала ёй сястра, пыталася, як ды што там са старым, угаворвала не камплексаваць, і ўсё дарэмна. Быццам няведамая нейкая, нябачная сіла спалярушыла Наніны глузды, не давала зрабіць тое, што і Але надоечы абяцала, і самой, адчувала, магло б дадаць унутранае раўнавагі. «Адкуль гэтая нерашучасць?» — круцілася ў галаве неадчэгтная думка, і цяжка вызначыць было, чаго насамрэч было больш у той
    нерашучасці — боязі ці зацятага нейкага, незразумелага нежадання прадэманстраваць перад чужым чалавекам зацікаўленасць ва ўсёй дзіўнай гэтай, неспадзяванай, як снег на голаў сярод лета, гісторыі.
    Але сядзець вось так, склаўшы рукі, таксама не выпадала, і яна, так і не наважыўшыся зняць слухаўку, вырашыла Станіславу Мікалаевічу напісаць. Адкрыла скрыню і ўздыхнула з палёгкаю: пакуль яна мучылася пры тэлефоне, стары, не дачакаўшыся, мусіць, ад яе весткі, сам ёй напісаў.
    Як і папярэднія ягоныя допісы, гэты быў такі ж самы сухі і ветліва-стрыманы: ні эмоцыі, ні намёку на імкненне да хаця б якой-кольвечы большай, чым дагэтуль, ступені шчырасці. Вось толькі аб’ём ліста куды большы — амаль удвая.
    Ягоныя справы нішто, але мае ён і сякія-такія клопаты. Па-першае, хоча даслаць ёй і Але невялікі прэзент, а вось поўнага імя ды імя па бацьку і адраса, на жаль, не ведае, то ці можна было б гэтую справу хуценька праз электронны допіс уладзіць? Адрас і імя яму патрэбныя тэрмінова, бо заўтра з раніцы ён пойдзе па справах у горад, то вось і зручнасць была б разам і на пошту зайсці, адправіць падарунак, каб потым адмыслова нягнуткія свае старэчыя ногі лішні раз аб асфальт не біць. Па-другое, вельмі б яму хацелася займець здымак сваёй камп’ютарнай суразмоўніцы, дык ці не магла б яна што-небудзь на ўсцеху яму прыслаць?
    Колькі часу Нана сядзела ў задуменні. Але нядоўга. Напісала поўнае сваё імя, адрас, далучыла адзін з апошніх, зробленых сёлета падчас святкавання Новага года, здымкаў, не адсылаючы ліста, пайшла тэлефанаваць сястры.
    Ала была ці то чымсьці вельмі занятая, ці то проста засмучаная: і слухала неяк наўздзіў няўважліва, і адказвала раздражнёна, быццам нехаця.
    «Штосьці зноў з Паўлам, няйначай», — падумала Нана. I не памылілася: памаўчаўшы хвіліну, сястра гучна ўсхліпнула, агаломшыла знаёмаю, колькі разоў дагэтуль выдаванаю тырадай:
    — Усё, буду разводзіцца, не магу больш трываць. Зноў з бухгалтаркай сваёй скруціўся, зноў штодня апоўначы вяртаецца... Як жыць? Ну як, скажы? Гэта ж немагчыма! I яшчэ ўвагі нейкай асаблівай, паскуднік, патрабуе... Ой, прабач, штосьці я зусім расклеілася, і гаварыць нават не хочацца... Ты вось адна, і добра табе... Шчаслівая! I заставайся адна, не купляйся ні на якія мужчынскія абяцанкі.
    I толькі калі Нана сказала пра намер Станіслава Мікалаевіча даслаць прэзент, крыху супакоілася, нават быццам павесялела.
    — Прэзент? Ну, хай шле, хто ж ад прэзентаў адмаўляецца? А можа, там такі прэзент, што да скону нам яго на пражыццё хопіць... Ці, наадварот, можа, і зірнуць не будзе на што. Старыя — тыя яшчэ дзівакі, ты ж ведаеш... Падорыць на рубель, а думаць і казаць будзе ўсім пасля, што азалаціў.
    Штосьці бурчэў, чутно было, шубуршыўся побач пры тэлефоне Павел, але слухаўкі ў Алы, каб, як заўсёды, скарыстаўшыся паўзай, уставіць у размову важкі свой, з’едлівы мядзяк, не выхапіў. Наадварот, неўзабаве, што зусім было на яго не падобна, сціх, быццам вады ў рот набраў — ці не загладжваў гэткім чынам перад жонкай правіну.
    — Дык не адмаўляйся, няхай шле, — падсумавала Ала. — Можа, праўда, вартае там што... He самім жа нам ехаць па той прэзент. Ага... Ад’ехацца не паспе-
    еш, як тут, глядзіш, прафураў розных, сучак юрлівых у хату навядуць...
    Зноў штосьці жэкнуў, чутно было, Павел, зноў усхліпнула сястра, але Нана на тое ўжо ўвагі не звяртала.
    — Добра, зараз жа адпраўлю яму адказ, — сказала і падсела зноў да камп’ютара. Шчоўкнула мышкаю, дачакалася сігналу «Ліст адпраўлены» і тут толькі спахапілася, што за размоваю з сястрой і забылася дадаць да допісу тое, што перад гэтым хацела: папрасіць Станіслава Мікалаевіча, каб прыслаў свой здымак.
    Паспрабавала ўявіць, як ён выглядае, ды неўзабаве, дарэмна патужыўшыся глуздамі колькі хвілін, і махнула на справу рукой. Можа, таму, што бацькі свайго ані дзеда ніколі не бачыла, знешнасці незнаёмых старэйшых мужчын намаляваць уяўленнем ніколі толкам не магла. Зморшчыны, вусы, магчыма, барада, скроні сівыя, пукі валосся ў вушах, як у дзядоў вунь на дварэ ў альтанцы або ў фільмах — усё быццам правільна, ды разам з тым і не, бо на адзін капыл, трафарэтна, ненатуральна.
    6
    Допіс ад Наны з яе адрасам і поўным імем ды імем па бацьку Станіслаў Мікалаевіч атрымаў акурат дарэчы, так, як і спадзяваўся — дзесьці за паўгадзіны да адкрыцця банка. Перапісаўшы дадзеныя на асобную цыдулу, памкнуўся адчыніць файл са здымкам, але тут жа і адклаў справу: гэта не да спеху, можна будзе паглядзець і пасля, іншае цяпер галоўнае.
    — Можа, і мне з вамі пайсці? — падазрона нецярплівым, быццам толькі таго моманту і чакала, калі ж ён урэшце пойдзе з хаты, голасам спытала, ледзь
    толькі ён падняўся з-за камп’ютара, Зіна і лісліва ўсміхнулася. — Раптам што якое на дварэ з вамі здарыцца? Вось прыхопіць вас неспадзеўна вашае cappa — што тады, Станіслаў Мікалаевіч?
    — А што, як чужаніцаў мне ў хату без ведама майго ды ў маю адсутнасць навядуць? — сказаў ён і перасмыкнуў знарок як мага болып пагрозліва плячыма. — Нічога мне не зробіцца. Калі што якое — Дарафеевічу з мабільнага патэлефаную. А ці табе...
    — Ну, глядзіце самі, як вам лепш. Нейкі... нейкі незразумелы вы сёння, — дадала пад самы ягоны адыход Зіна і пайшла да сябе ў пакой, дзе ўжо колькі часу займалася, чутно было, прыбіраннем.
    «Мабыць, зноў крываносага свайго чакае. I добра, менш на мяне ўвагі», — падумаў ён і пайшоў на двор. Сышоў з ганка, акінуў паглядам лядашчую, аблепленую тонкім пластам тынку сцяну дома. Узгадаў, як, толькі толькі перасяліўшыся ў яго, хацеў адразу ж заняцца рамонтам і ўжо сёе-тое пачаў перарабляць у верандзе, і міжволі парадаваўся цяпер, што далей гэтага не дайшлі рукі. Выдаткі немалыя, а дзеля чаго яно, усё тое кешканне з рамонтам, з увагі на сённяшні ягоны стан, было б? I галоўнае — дзеля каго? А так во калі і старонняму пяройдзе халупіна ў спадкі, той жа Зіне, напрыклад, бо яна адна тут, апроч яго, прапісаная, — і не шкада.