Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
Для занятых абслугоўваннем будынкаў санаторыя лучаеўцаў удар асабліва адчувальны. Вось чаму, мабыць, і мачыха ходзіць задуменная, і Ксеня, якая яшчэ да першае цяжарнасці паспела паўгода папрацаваць раздатчыцай у санаторнаўскай сталоўцы, нервуецца, і Віцюню, як бы ён чі ўдаваў то абыякавасць, то еесялосць, бачна, не па сабе.
Сняданак прамінае хутка, неяк похапкам. Ксені ад пачатку дня нездаровіцца, у мачыхі ж — свой гаспадарскі клопат. Адзін з загадаваных мінулым летам трусоў моцна, да косткі развярэдзіў дзесьці нагу, кульгае, то трэба яго тэрмінова зарэзаць.
Трус вялікі, тлусты, крый бог, здохне — шкада будзе. Марнаваць гэтулькі далікатэснага харчу гаспадыні не хочацца, а вось хто мог бы зарэзаць жывёліну ды зняць з яе скуру, — не даўмецца. Стасік, канешне, рады не дасць. Віцюню ж прасіць — таксама пустое, тойледзь кроў дзеўбачыць — белым робіцца з твару, бы крэйда. Такі ўжо далікатны ад маленства да праяваў гвалту і жорсткасці, уразлівы чалавек.
—Дзеда Антука папрасіць, ці ійто? Схадзіў бы ты, можа, Стасік, да яго ў Касцяніцу, бухнуўся старому ў ногі...
Дзед Антук — чалавек з характарам няпростым, непрадказальны, і да яго ісці з нейкаю просьбай — што па мінным полі ступаць. Але ж ён адзіны, хто можа даць рады ў такой пільнай справе, і Стасіку нічога не застаецца, як адгукнуцца на просьбу мачыхі.
— Стары любіць чытаць газеты, дык вазьмі з сабою раёнку, пакажы яму допіс пра Віцюню, — раіць Ксеня. — А тады, глядзіш, слова за слова — і лацвей яно ўсё пойдзе пры мужчынскай гамане.
— I праўда, — падтаквае мачыха. — Пакажы пісаніну дзеду. Яго ж хлебам не кармі — дай штонебудзь пачытаць. Валя, бібліятэкарка, кажа, дня не мінае, каб да іх у чытальню па свежыя навіны не завітаў. Газетамі ды часопісамі абкладзецца і чытае-гартае ўсё запар, што ні трапіць на вочы.
Парада падаецца Стасіку слушнай. Дзед Антук, сапраўды, хоць адвеку нідзе, здаецца, не вучыўся, руку на пульсе часу, нягледзячы на ўзрост ды нізкі, як сам пра сябе кажа, сацыяльны статус, трымае спраўна і быць у курсе ўсяго, дзе што ні дзеецца, любіць да самазабыцця.
Мачыха садзіць зраненага труса ў кошык, Ксеня накрывае кошык газетай з допісам пра Віцюню, і праз колькі хвілін Стасік выходзіць з хаты.
— Кладзі газеціну за пазуху, раптам дождж нахопіцца, — крычыць наўздагон мачыха. —Шкада будзе, як змокне. A во яшчэ... Кажуць унучка прыехала да Антука з горада, ладная Чабанішка. Дык не губляйся там надта, чуеш ?
— Вось яшчэ мне не хапала клопату з дзеўкай, — кажа Стасік і адчувае, як твар пакрываецца чырванню. Але гэта не так ад прапановы мачыхі, як ад самога факту яе выказвання: звычайна гэткіх вольнасцяўу стасунках з пасынкамі жанчына сабе не дазваляе. Павучыць, палаяцца нават, як заробіш, — так, канешне, як жа іначай, справа будзённая. Лезці ж жывасілам, слатою ў асабістыя, інтымныя справы хлопцаў — не, такое ў сямі Тарасевічаў і не практыкуецца, і не ўхваляецца.
На дварэ яшчэ гарачэй, яку хаце. Таму прадзірацца праз густое, праніцанае цымантовым пылам паветра
да не такужо блізкае Касцяніцы Стасіку даводзіцца ледзь не вобмацкам, унікаючы адкрытых месцаў ды трымаючыся засені. Але і засень сёння ратуе слаба: тэмпература пад трыццаць, палахлівец жа вецер калі і не сканаў, то схаваўся ад задухі ў нейкім сваім таемным спраце так надзейна, што яго не дагукацца.
У Касцяніцы ціша такая, што ад яе вушы закладвае. Адзінае, ійто час ад часу гэтую тугую, бы напятая рыбінай лёса, цішыню парушае, — шоргат птуійыных крылаў па-над хмызам і дрэвамі. Чаго-чаго, а птушак на вышынным касцяніцкім хутары хапае, аж зашмат, асабліва ійпакоў.
Дзед Антук кожную вясну развешвае на ліпахусцяж тыну новыя шпакоўні, і шпакі тут ужо распладзіліся ў такой колькасці, што баба Алена каму-небудзь на ягоную неабачлівую прыязнасць да птаства пры нагодзе ўпотай, дарма што жанчына пабожная і да плётак-нараканак быццам не ахвочая, і паскардзіцца. I мае рацыю: галодчых птушыных іртоўу вынікуАнтуковае дабраслівасці штогод у Касцяніцы более, віійняку ж ды іншых дрэваў і кустоўя для іх пракорму — наадварот, усё менш і менш. Тое ўлетку, глядзіш, ссохла, гэтаўзімку змерзла — радзеюць касцяніцкія сады, чэзнуць на вачах.
I дзеду Антуку, і бабе Алене добра за семдзесят, займацца ў гэткім узросце садаводствам — што пра нязбыўнае дарэмна марыць. Дай бог насаджанае хоць збольшага дагледзець, а ўжо пра будучыню няхай іншыя, маладзейшыя, клапоцяцца. На прыход жа маладзейшых ды іхнюю руплівасць якраз разлічваць старым і не выпадае. Касцяніца —месца глухое, пустэльнае, хто сюды пойдзе бедаваць? Кожны, вядома, ціснецца бліжэй да выгодаў, кожны імкнецца як з меншымі турботамі ды выдаткамі ў жыцці ўладкавацца.
Вучь месяц тпаму прыязджала пажыць у братавай хаце Модзева сястра з дзецьмі, але зусім чядоўга пабыла: страшча. I праўда, страшна. Асабліва як штосьці там схібіць увечары ў пасёлку трачсфарматар і на некалькі гадзін застаецца Касцяніца без святла, сам-насам з тутэйійымі здачкамі ды прывідамі. Вось і запусценне ля хаты, бо нікому сталася че патрэбная. I не дзіва, што лабаззё амаль у рост чалавека скрозь ля падмурка і сценаў выструнілася і ўжо зазіраеў вокны, а да ганка з-за зарасніку з крапівы і дзядоўніку не прабіцца. I нават пара буслоў, што таўкуцца ў любоўным танцы ча пожні збоч пучі, весялосці пейзажу че дадае.
Таксама загадка з гэтымі цыбатымі чырвачачогімі каханкамі ў пёрах. Кахацца кахаюцца, а гнязда на коміне так да ладу ніяк і не давядуць. Быццам прыглядаюцца да месца і ўсё ніяк че наважацца каччаткова зрабіць яго сваім домам. Няйчачай, часовасць, хісткасць усяго тут, у Касцяніцы, нутром сваім птушыным адчуваюць. А можа, гэтаксама, як і людзей, Модзева здань іх адпужвае? Хто ведае.
Адзіная, здаецца, бясспрэчная перавага Касцяніцы перад пасёлкам — чыстае паветра. Завод далёка, пыл сюды че далятае, дык і дыхаць тут куды лягчэй, і расліччасць болый сакавітай выглядае, і вада ў калодзежы пры спуску з пагурка больш празрыстая. Але гэта таксама як на чый погляд. Баба Алена, напрыклад, лічыць, ішпо ані тут нішто нелепшае. Маўляў, раней вечікам ці вяхоткаю, бывала, раз-другі махель гаспадычя падчас прыбіраччя — і дастаткова таго, і вось табе чыста ў хаце. А цяпер прыбіраеш-прыбіраеш паўдчя, стаіш-стаіш крукам, а зірчеш пасля чаўкола — быццам і че рабіў чічога, як было да прыбіраччя, так і засталося.
Ад Модзевай хаты да котлішча дзеда Антука недалёка, метраў трыста, але каб іх адолець, не абыякія спраўныя трэба мець ногі. Дзед з восені разараў пожню пад жыта, а прыйшла пара сеяць —увадначас занямог і не даў полю рады. Толькі з хваробы выкараскаўся — тут, як на тое, конь, якога заўсёды пазычаў дагэтуль у аднаго свайго старога лучаеўскага прыяцеля, здох.
Так і засталася зямля ўзаранай, ды не засеянай, пабілася глыжамі. Глыжы запякліся па вясне на сонцы, скамянелі і цяпер, прымаскаваныя густою лебядой і тлустым, кусцістым пырнікам, нямала ствараюць перашкодаў таму, хто іх не заўважыць ды няўрокам аб каторы спатыкнецца.
На прызбе дзедавай хаты сядзіць дзяўчо ў стракатай паркалёвай сукенцы і вылушчвае са струкоў гарох, прынесены, мусіць, з поляў нізіне на ўскрайку балота. Дзяўчына, відаць паўсім, гарадская, хоць і трымаецца прыязна, нават ускоквае з месца насустрач неспадзяванаму наведніку.
— Да дзеда, напэўна? — кажа, расцягваючы злёгку словы, і ідзе да хаты. — Хадзі...
«Ветлівая, аднак», — збянтэжаны такою нязвыклаю ўвагай да сваёй персоны, думае Стасік і сунецца праз панадворак да ганка.
Дзеўка з выгляду, папраўдзе, як хлопцы аднагодкі ў кампаніі падчас гульні ў футбол кажуць, хвалячыся адзін перад адным сваімі прыдуманымі перамогамі, — нішто сабе. Быццам і звычайная, а ўсё адно прыцягeae. А вось чым прыцягвае — і не зразумець. Напэўна, вачыма, светлымі, як просінь неба ўвесну, і ад таго крыху журботнымі, крыху задуменнымі. Стасікаў
досвед узаемаадносінаў з дзяўчатамі такі куртаты, шпю калі якое пачуццё спатканне з незнаёмкай у яго і выклікае, дык гэта адзіна разгубленасць.
— Марута, хто там? — абзываецца, на шчасце, з хаты гаспадар і, не чакаючы адказу, выходзіць на лядашчы рыплівы ганак.
— О, гэта што! Гэта — семкі! —Дзед Антук хвіліну трымае газету перад вачыма, кладзе на застаўлены парожнімі бляшанкамі з-пад кветак падваконнік. Кветак. ён ад часу паховінаў жонкі не трымае, выкінуць жа бляшанкі, відаць, старому шкада, вось і прыстасаваў іх для захоўвання нітак, голак, дратвы ды рознай іншай гаспадарскай драбязы. Бачна, што артыкульчык пра Віцюню ён ужо чытаў, а вось чым гэтак ці то расчараваны, ці то незадаволены — невядома. — Падумаеш: працаўнік, дбаліца... От паказаць бы вам, што пра мяне колісь напісалі ў газеціне — ото цымус!
— Пра eac? I што ж? — робіць выгляд зацікаўленасці Стасік.
Гісторыю пра тое, як перакруцілі калісьці, у даваенныя яшчэ часы, Антукову біяграфію журналісты падчас ягонае службы ў войску, зрабіўшы бацьку, простага жывёлавода, партыйным босам сельсаветаўскага значэння, а маці, даярку, лепшай ільнаводкай раёна, бадай, толькі зусім лянівы ў паселішчы не ведае. Ды стары заўсёды распавядае яе так ахвотна, што не выкарыстаць ягонага энтузіязму дзеля справы здаецца Стасіку недаравальным.
—Дык што, дзед?
Але дзеда Антука падсекчы на зазубшчы расці і даверлівасці не так проста.
— Што? Сам ведаеш. Быў русавалосым — зрабілі чарнявым, ды і кучаравым яшчэ ў дадатак. Вось што. Напісаць, пане браце, можна што заўгодна. Усё, ійто ў голаў узбрыдзе, можна накрэмзаць...
— Вы гэта на Віцюню намякаеце, ці як? — збянтэжаны апошняю фразай старога, перапытвае Стасік.
— Можа, на яго, а можа, на каго іншага, — кажа дзед Антук і рэзкім рухам выхоплівае з кошыка за вушы труса. — Прыйшоў na справе, дык і кажы, што трэба, а не круці тут духамі. Кру-цель...
— Дык я гэта... вас жа слухаю.
Стары выцірае рукавом сліну, што асела на вуснах ды барадзе, калі хвіліну таму зайшоўся кашлем, сунецца ў сенцы рыхтаваць месца і начынне для забіцця жывёліны.
К поўдню справа зроблена, і дзед Антук падае ўнучць/ каманду наконт абеду: папрацавалі — след падсілкавацца.
Стравы простыя, звыклыя, свае: шчаўе, салата з цыбулі і радыскі з кропам, бульба. Затое яечня не абыякая, а з варанай кілбасой. Кілбасу прывезла з Літвы, дзе жыве з бацькамі-настаўнікамі, Марута, і тут, у Касцяніцы, як і ва ўсім Лучаі, дзе і на смак яе даўно забыліся, бо дэфіцыт, такі пачастунак выглядае ледзь не княскім. Адзінае, што замінае Стасіку адчуць асалоду ад яго напоўніцу, — няўменне карыстацца відэльцам і ножыкам. У іх дома гэткімі дробязямі не пераймаюцца: галоўнае — пад’есці, а розным там гарадскім выбрыкам, кшталту сталовага начыння, увагі ніхто не надае. Нават Віцюня, які, здаецца, няблага-такі абцёрся ў горадзе за гады вучобы, на правілы этыкету за сталом надта не зважае.