• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    To, можа, i дасылаць Нане нумар тэлефона было не варта? Дурасць, канешне, учыніў, як след не падумаўшы. Бо адна справа пісаць ліст, дзе заўсёды застаецца магчымасць абысці тое, што пісаць не жадаеш, і зусім іншая — тэлефонная размова. Там ужо не схітруеш, бо калі пытанне ставіцца, на яго, хочаш таго ці не хочаш, трэба наўпрост адказваць. He будзеш жа віцца вужакай, вачавідзь хлусіць, як учора вунь давялося падчас Нанінага тэлефанавання. Такі манеўр адразу будзе суразмоўцам заўважаны і, канешне ж, належным чынам ацэнены.
    Дык, можа, напісаць Нане зноў? Але што? Што ён сочыць за імі амаль ад іх нараджэння і ведае пра ўсе іх з маткаю вандроўкі па свеце не горш за іх саміх? Што імя Нана яго ані не здзіўляе, бо такія імёны акурат і даюць у Грузіі, дзе яна нарадзілася і дзе дзяўчаты жылі з Ксеняй аж ці не дзесяць год? I што імя старэйшай сястры — Ала — зусім не даніна тадышняй модзе, як, напэўна, некаторыя думаюць, а ўсяго толькі наіўнае жаданне маці дзяўчынкі пакінуць для сябе пры сэрцы хоць кавалачак, хоць драбок мінулага, бо менавіта так звалі яе, Ксені, дачасна спачылую маці?
    I вось што яшчэ не варта яму, бадай, ніколі рабіць, дык гэта тое мінулае прылюдна кранаць, як зрабіў гэта неабачліва падчас сняданку, паддаўшыся эмоцыі ды прамовіўшы ў прысутнасці Зіны імя старэйшай з пляменніц. Ці мала як яно ў будучыні павернецца, якім бокам, і ці не прынясе дзеўкам толькі лішні клопат. Гэтулькі год прамаўчаўшы, рызыкаваць на схіле дзён усім, чым таму мусоваму маўчанню абавязаны — і неразумна ў ягоным узросце, і недаравальна. Што да далейшых стасункаў з дзяўчатамі, то, безумоўна, як ні круці, ліст напісаць — лепш за тэлефанаванне.
    Ён падключыў камп’ютар, націснуў кнопку ўваходу ў сеціва. Але толькі паспеў увайсці на хатнюю старонку, як азваўся тэлефон. «Мабыць, Зіна», — падумаў пераадольваючы боль у суставе, падняўся з месца, каб адказаць.
    Голас быў не вельмі выразны, але яму і адной кароткай рэплікі жанчыны было дастаткова, каб узнавіць у памяці характэрны, з лёгкім, ледзь улоўным прыдыхам тэмбр голаса Ксені.
    — Станіслаў Мікалаевіч? Вы? Я Нана Шчарбіцкая... Вы пісалі мне... А ўчора я вам тэлефанавала ды не заспела вас дома...
    — Нана, — паўтарыў ён і на хвіліну замоўк у няўцямным здранцвенні. — Нана Шчарбіцкая... Канешне. А я, ці паверыце, якраз збіраўся вам зноў напісаць. Калі вы не супраць, вядома...
    — He супраць. Але ж мы маглі б і вось так, па тэлефоне, пагаварыць. Прабачце, я не зусім разумею, што вы хочаце. Усё гэта неяк... неспадзеўна і... незразумела. Я ўжо і з сястрою раілася, што б гэта магло значыць...
    — Раіліся з Алаю? — перапытаў ён і, не даючы Нане часу ачомацца ад здзіўлення, што ён не толькі яе, але і сястры імя ведае, хуценька дадаў: — Нічога не бойцеся.
    — Я не баюся, але ўсё гэта так дзіўна, згадзіцеся...
    — Дзівосаў шмат на свеце, — сказаў ён і глуха паўтарыў толькі што сказанае: — Шмат, аж часам занадта...
    I раптам, нечакана нават для сябе самога, паклаў слухаўку. Усё адбылося вокамгненна, неспадзявана, быццам і не з уласнае волі тое зрабіў, а нячысцік тоўхнуў не ў добры час пад руку. I непрыгожа. Куды нават больш непрыгожа, чым мінулы раз, калі наўмысна пераклаў цяжар перамоваў з пляменніцай на Зіну.
    Амаль дзве гадзіны мінула пасля размовы з Нанаю, а ён усё сядзеў бы здранцвелы, пры ўключаным камп’ютары, тупа глядзеў на спярэшчаны бляклымі знакамі файлаў ды тэчак манітор. Сядзеў і млява, як праз сон, думаў што няблага было б, бадай, замяніць на экране фонавы малюнак, бо надта ж усё на ім невыразна, ды пра тое, як бы не забыцца папрасіць Зіну аплаціць на пошце падпіску на інтэрнэт на наступны месяц. I толькі калі зноў падаў голас з калідора тэлефон, на хвіліну ажыў страпянуўся. Але адзывацца не стаў: трэба каму — патэлефануюць пазней, яму ж цяпер не да размоваў
    Тэлефон енкнуў колькі разоў захлынуўшыся ўласным расчараваннем-абурэннем, рэзка аціх.
    Рука Станіслава Мікалаевіча міжволі пацягнулася да мышкі, скіравала курсор да тэчкі са здымкамі.
    Усе фоткі ў тэчках на ягоным працоўным стале — са зробленых апошнім часам. I толькі адна даўнейшая. Яе прыслала год дваццаць таму Ксеня з Закарпацця, калі перабралася туды з дочкамі пасля Грузіі. Дзве дзяўчынкі-пагодкі ў тубыльскіх сукенках з арнаментамі на фоне акаймаванае стажкамі сена гары, са стужкамі ў туга сплеценых косах. А вось дзе каторая — невядома, бо нічога братава пра тое не напісала.
    I не напісала, і зладзіць сустрэчу з дзяўчатамі, колькі ні прасіў не пажадала. I не толькі на сустрэчу не пагадзілася, а яшчэ ж і слова ўзяла, што ён ніколі ў абыход яе, Ксені, дзяўчатам пра сябе не нагадае.
    Цікава, як то цяпер яны, Нана і Ала, выглядаюць? А дзеці Аліны да каго падобныя? Сыну, здаецца, два гады было, як Ксеня памерла. Пэўна ж, і яшчэ Ала потым, хоць і наогул пазнавата, дзесьці год пад трыццаць, выйшла замуж, нарадзіла... Дзяўчыну ці хлопца зноў? Ксеня вельмі баялася і не хацела, каб хлопцы былі — кепскіх генаў мабыць, асцерагалася. Так асцерагалася,
    што нават, даведаўшыся, што першынец сын будзе ў Алы, надта ж тым пераймалася, перажывала.
    Ён падумаў, што няблага было б папрасіць Нану, каб прыслала які-небудзь здымак, свой ці сумесны з сястрой і яе дзецьмі, але тут жа прагнаў думку прэч. Ліставанне — куды яшчэ не ішло, а прасіць здымкі — гэта ўжо, безумоўна, будзе з ягонага боку перабор.
    Так, на думцы пра здымкі, ён у крэсле пры камп’ютары і заснуў. Ды заснуў, аддаўшыся відзежам мінулага, так моцна, што, калі нейкае аўто спынілася ля хаты насупраць і асвяціла яго праз акно фарамі, ён не толькі не прачнуўся, а нават не зварухнуўся.
    3
    Гарачыня, спёка — мабыць, у пекле, калі ёсць яно, пры катлах з грэшнікамі менавіта вось гэтак задушліва. Нябожчык Адам, Стасікаў і Віцюнеў бацька, чалавек у выказваннях трапны і вынаходлівы, дарма што быўледзь збольшага адукаваны, такое надвор’е заўсёды называў не іначай як скварам. Сапраўды, сквар, адно ійто не зімовы, калі цела аж пячэцца на марозе, а летні. Бо такога шчодрага на сонца пачатку лета, як сёлета, і самыя старыя жыхары Лучая, бадай, не памятаюць. Куды ні кінь вокам — усюды яго аранжавы дыск, дакучлівы, навязліва-неадчэпны, бы распалены любоўнаю жарсцю певень Здорка, што ўсё кружляе і кружляе напышлівым шляхцюком вакол чародкі курыц і ніяк не спатоліць, распуснік, неўтаймоўнага свайго юру.
    Спякота пануе ча дварэ ад самай раніцы. I адзічым месцам, дзе можна хоць крыху ад яе ў гэтыя атручаныя флюідамі падазрочасці і страху дні ўратавацца, — клуня ча ўскрайку Лучая, побач з будын-
    кам санаторыя цэментнага завода, адзінага калгаснага прамысловага прадпрыемства, ад нядаўняе пары — вотчыны ўвішных армянскіх перасяленцаў братоўАсакянаў. Там, у пахілай, пачарнелай ад часу, на траціну ўрослай у глебу дзедаўскай будыніне, у міжсценні з грудаю прапахлых цэментам, які ў пасёлку ўсе называюць паводле старой завядзёнкі цымантам, бацькавых рэчаў, загародкаю для куранят і клеткаю для трусоў ды месцам, дзе мачыха трымае свае прычындалы для прыбірання, і туліцца Стасік Тарасевіч каторыя суткі ў марнай надзеі, што вось жа зараз якраз і надарыцца целу палёгка ды з’явіцца ўрэшце імпэт засяродзіць глузды на падрыхтоўцы да ўступных іспытаўу інстытут.
    Вечар. Сонечны дыск хіліцца долу, спакваля перарабляецца з аранжавага на агніста-чырвоны, павісеўшы колькі часу нерухомаю патэльняй над аточанай кустоўем рысаю небасхілу, імкліва куляецца ў бездань няпэўнага, але з кожным імгненнемусё болый выяўнага прамежку сутак, хвіліны кароткага — адзін блік, адзін росчырк апошняга промня на небе — спаткання святла і цемры. Дзень прамінуў, як і не было яго, ноч наперадзе, а ахвоты да навукі ў Стасіка так, на жаль, і не дадалося.
    «Ну, то заўтра, можа, дасць Бог, зоркі паспрыяюць», — думае хлопец і бяжыць у хату па цяплейшую коўдру. Чэрвеньскае надвор’е, што ні кажы, падманлівае, няпэўнае. Удзень і не заўважыій, забавіўшыся дзе-небудзь на сугрэве, як сонца запячэ скуру да пухіроў. Аўначы так неўспадзеў, спадцішка, па-зладзейску абдасць вераломны вятрыска ўсё цела холадам, што не толькі коўдра, а і спраўны дзедаўскі кажух паверх яе не будзе лішнім. Адно добра: камароў пакуль
    што ўсюды няшмат — не іх пара. Заблукае ў клуню які-небудзь залётны няўдаліца, пакружляе, паенчыць пазнібіць над вухам пранізлівым галодным дыскантам ды і знікне, гнаны самотаю, у густым прадзіве павуціння пад дахам.
    Лучай — заняпалае старасвецкае паселішча на ўскрайку балотнага заказніка, вядомае ў акрузе сваімі азяркамі, а найперш мохам. Як апошнім часам цымант, так здавён, спаконвеку мох — неафіцыйная візітоўка Лучая. He толькі з наваколля, але і з болей аддаленых мясцін па-ранейшаму прыязджаюць сюды людзі, каб надзерці яго для імшэння зрубаў ці ўцяплення хат ды надворных пабудоваў, цягнуць дадому падводамі, тачкамі, прычэпамі. Канешне, менш, як, напрыклад, у даваенныя часы, здабываюць, алеўсё адно лучаеўскі мох усё яшчэ карыстаецца попытам, і не абы-якім.
    Яшчэ адна адметнасць Лучая — яго перасечаны, спярэшчаны пукатымі пагуркамі рэльеф. Ледзь-ледзь балота мінулася — і вось ужо вырастае перад вачыма вясёлы, бы стромая выспа сярод мора, парослы зусіх бакоў чаромхаю, ды рабіннікам, ды арэшнікам вежападобны пагурак пад назовам Касцяніца. Такі нязвыкла для тутэйшых абшараў высачэзны, што, каб убачыць, якія там дзівосы месцяцца ўгары, на яго пляскатай суглініста-пясчанай вяршыні, добра трэба напружыць цягліцы шыі ды ўзняць як след голаў.
    А там, угары, — шырокі, абгароджаны з усіх бакоў рэдкім тынам ды абкладзены понізу тыну шыхтам прыхопленага цымантам камечня пляц, пасярэдзіне якога туляцца тры хаты. Адна ўжо пустая, страхавіта зырыць на свет нежывымі аканіцамі пасля нядаўняе смерці гаспадара, вяплаватага маладога старавера-адзінотніка Модзі, і дзве жылыя.
    Болыйую, тую, што прыткнулася да агароджы на схіле пагурка, займае гаманкі майстра спанталычыць суразмоўцу то —у залежнасці ад настрою — спецыфічным сваім, грубаватым гумарам, то, наадварот, суворасцю абыходжання дзед Антук па мянушцы Чабан. Гэтак, на цюркскі капыл, ён назваў сябе сам, калі, кінуўшы трунарства ў лучаеўскай канторы пахавальных паслуг, наняўся пасля выхаду ў адпачынак дзеля прыварку да пенсіі пасвіць калгасных авечак. Суворасць так натуральна ўжываецца ў старым Антуку з жартаўлівасцю, што часам і зразумець, qi праўду ён кажа, qi брэша, зусім, зусім няпроста.