Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
— Пазнаёмцеся, гэта наш консул, — дачакаўшыся канца доўгага, як учорашняя стаянка на мытні, расповеду мужчыны, кажа Зяменя і падае мне кухаль з півам.
— Консул Папярэцкі, — ківае той і ўсміхаецца. — Рады яшчэ аднаму суайчынніку. Ведайце: калі ў вас узнікнуць тут якія-колечы праблемы, — я побач. Можа, маеце які асабісты клопат ці просьбу?
— He, не маю, — няўзнак для сябе самога паддаючыся магнэзу агульнае плыні гаворкі і пераходзячы на расейскую мову, адказваю я.
Бадзёры вятрыска павявае з боку ракі, што цячэ ў колькіх метрах ад будынка мэрыі, ускалыхвае чыр-
вона-бела-чырвонае сцяжышча з жалобнаю стужкаю над нашымі галовамі.
— Што значыць гэтая стужка? — пытаецца Зяменя. — Колькі вёсак ды паселішчаў праехалі ад мяжы — усюды яна. Бы памёр хто...
Твар консула яшчэ больш ажыўляецца. Бачна, што пытанне яму даспадобы, што ён нават быццам чакаў яго.
— Чарговыя ўгодкі, як мы іх пакрыўдзілі, — кажа ён і дапівае піва. — Уяўляеце? Мы іх пакрыўдзілі, дай рады! Тут, дзе, можна сказаць, адвеку жывем, дзе цэлы мацярык з нас, больш за восемдзесят адсоткаў насельніцтва... Палітыка! — Ён хоча яшчэ штосьці дадаць да прамоўленага, але не паспявае, бо да нас падыходзіць рэферэнтка Ілга.
— Спадарыня мэр запрашае вас па ўрачыстасці да сябе ў кабінет для неафіцыйнае размовы, — кажа вабная латышачка і датыкаецца па чарзе да рукава кожнага з нас. — А пятай, як толькі ўсё скончыцца ў зале. Ваша гід вам нагадае.
Жана, якая дагэтуль непрыкметна стаяла дзесьці ўбаку, цяпер гэтак жа непрыкметна аказваецца побач, пацвярджае прамоўленае рэферэнткаю кіўком галавы.
Да канца перапынку застаецца пяць хвілін, і мы ўсе, апроч консула, які мусіць ад’ехаць кудысьці па сваіх справах, спяшаемся ў залу, дзе неўзабаве павінен пачацца (так дакляруе праграма) дакументальны фільм з гісторыі горада-пабраціма Т.
Памяшканне паспелі праветрыць, у зале калі не прахалодна, дык больш-менш свежа. Праўда, трывае гэткае даброцце нядоўга. He мінае і чвэрці гадзіны ад пачатку фільма, як зноў запаноўвае гарачыня.
На шчасце, фільм кароткі, ад сілы на паўгадзіны. Фінал яго зала сустракае ўздыхам палёгкі. На сцэну зноў падымаецца мэр, жадае ўсім добрых уражанняў ад горада, нагадвае пра тое, што ўрачыстая вячэра адбудзецца а восьмай гадзіне ў банкетнай зале Цэнтра нацыянальных культур. Апошняе нам ператлумачвае Жана ўжо на выхадзе з памяшкання.
Абвестка нас усцешвае, на яе фоне нават перспектыва цягнуцца на прыём да мэра, што мае пачацца з хвіліны на хвіліну, ужо не здаецца такою змрочнай. Тым больш што і біць ногі шмат не даводзіцца: кабінет мэра месціцца паверхам вышэй, акурат над фае канферэнц-залы.
Мэр сустракае нас пры дзвярах. Ветлівая ўсмешка, зычлівы пагляд. Нягледзячы на спёку і напружаны рытм працы выглядае яна бадзёрай.
— Ну, вось, цяпер і на мове акупантаў можна паразмаўляць, — кажа і энергічным рухам плячэй страсае з сябе цяжар абрыдлае — так мне, прынамсі, падаецца — афіцыёзнасці.
Прыём у мэра доўжыцца каля гадзіны. Гаспадыня кабінета распавядае пра надзённыя клопаты горада, звязаныя з несупыннымі дажджамі і размыццём дарог, рамонт якіх штомесяц з’ядае львіную долю бюджэту, пра іншыя цяжкасці, якіх яны раней, да ўступу ў Еўразвяз, не ведалі, а вось зараз...
— Проста так, за прыгожыя вочы ніхто нічога не дае! — падводзіць яна рысу і з выглядам чалавека, што дарэшты выканаў свой службовы абавязак, апускаецца ў крэсла.
— Як вы? — Жана, якая дагэтуль ціхамірна падрэмвала пры канцы стала, прыязна глядзіць на мяне. — He стаміліся?
— Крыху.
— Нічога, — кажа яна і адорвае мяне зычлівым паглядам шэра-зялёных, у аздобе густоўна падфарбаваных веек вачэй. — Адпачняце да вячэры ў гатэлі і будзеце як новы.
— А вы...
— Што я?
— Вы абяцалі сказаць наконт зямляцтва, — нагадваю я. — Адкуль вы паходзіце?
— А, гэта... — мармыча яна і пераводзіць пагляд на аднаго з нашае дэлегацыі. Той якраз пачаў гаману на тэму спорту, і мая кволенькая надзея на дыялог з Жанаю канчаткова чэзне ў плыні яго энергічнага, густа перасыпанага лічбамі статыстыкі аповеду.
Жамярына ўлятае ў акно, падхопленая струменем паветра з кандыцыянера збоч стала, мітусіцца па-над галовамі, садзіцца спартоўцу на шчаку.
Мэр выпроствае руку, з мацярынскаю ўсмешкаю на твары, што, мабыць, павінна апраўдаць фамільярнасць наступнае хвіліны, адным рухам тонкіх, бы сцябліны венерыных валасоў у вазоне насупраць, пальчыкаў адганяе назолу прэч. Выбух смеху, гаворка набывае яшчэ больш даверлівы, амаль прыяцельскі характар.
Ідылію парушае рыпенне дзвярэй. Мужчына ў чорнай камізэльцы ўваходзіць у пакой, падкрэслена сцішанаю хадой сунецца да вольнага месца. Па ўпэўненасці, з якою ён уладкоўваецца ў крэсле ўпобачкі з мэрам, няцяжка здагадацца, што ён тут не ўпершыню і пачуваецца даволі вольна.
— Віцэ-консул вашага консульства Калевіч, — кажа мэр і адорвае новага госця ўсмешкаю. — I я мушу перадаць вас у яго распараджэнне.
— Прыём у консула а палове пятай, у нас зусім няшмат часу, — кажа мужчына і абводзіць нас усіх па
чарзе праніклівым, чамусьці найдаўжэй затрымаўшы яго на мне, паглядам. — Машына пры ўваходзе, так што паспяшаемся. Колькі нас?
— 3 вамі пяцёра, — кажа Жана і першая ідзе да выхаду. — Гэта без мяне. А калі са мною, то шасцёра.
— 3 вамі ці без вас — у аўто змесцяцца толькі чацвёра, — кажа віцэ-консул і моршчыць у одуме высокі, як скляпенні калідора, што мы якраз мінаем, лоб. — To і вам, і яшчэ камусьці давядзецца застацца.
— Mary застацца я, — пагаджаецца спартовец. — Я не надта добра сябе адчуваю.
Віцэ-консул і Зяменя абменьваюцца шматзначнымі позіркамі.
— He, — кажа па кароткім маўчанні Зяменя. — Так нельга. Консул цікавіцца спортам і будзе незадаволены вашаю адсутнасцю. А вось калі вас пакінуць... — Ён прыпыняе мяне, адводзіць убок. — He будзеце пратэставаць, калі вас пакінем? Усё-ткі мы гаспадарнікі, і нам след быць на прыёме. Вы ж чалавек творчы, далёкі ад рэалій, што вам нашыя заземленыя, нудотныя размовы. Займіцеся чым больш прыемным, схадзіце куды, пашпацыруйце...
— Канешне, — пагаджаюся я. Шчасце сядзець дзесьці ў пакоі і выслухваць розную афіцыйную лухту мяне, сапраўды, не прываблівае. Але і тое, што мною нібы наўмысна грэбуюць, пакідае ў душы непрыемны асадак.
— Што ж гэта яны вас гэтак пракінулі з прыёмам? — іранізуе, ледзь мы застаемся ўдваіх, Жана.
— Мабыць, пабаяліся, што аб’ем, — кажу як мага весялей. — А можа, збаяліся, каб не выпарыўся дачасна на такой спёцы...
— А ці каб не жэкнулі што-небудзь не тое, — кажа яна і лёгка, бы дзяўчо, што неспадзявана пазбавілася
апекі дарослых, збягае з ганка находнік.—Будуць анекдотамі адзін аднаго частаваць пра начальства, дэмакратызм удаваць, то навошта ім лішнія вушы? Я вашы газеты калі-нікалі чытаю, дык цямлю, што да чаго.
— Вы разумная, аднак.
— Ну, ужо ж не зусім дурная, — смяецца яна і прыпыняе крок, каб узяць мяне пад руку.
Дзве гадзіны да абяцанае вячэры пралятаюць нібы адно імгненне. Гатэльчык, у які Жана прыводзіць мяне па кароткім шпацыры па горадзе, уражвае цішынёй і амаль што хатняю ўтульнасцю інтэр’еру. Гаспадар яго, прыбалт у другім калене і вялікі аматар чэшскага піва і сацыяльна арыентаванае эканомікі, асабіста ўручае мне ключ ад пакоя і нават праводзіць бліц-экскурсію па вузкіх, завешаных рэпрадукцыямі канцэптуальнага мастацтва і творамі мясцовых графікаў калідорах.
Пацікавіўшыся, ці не маю я ў чым патрэбу, і атрымаўшы адмоўны адказ, ён хутка знікае, і апеку нада мною пераймае Таня, сімпатычная дзяўчына гадоў дваццаці пяці. Яна прыехала ў Т. восем год таму з Браслава з намерам перабрацца пасля ў Рыгу да сваякоў, ды так тут і засталася. Таня без натугі пераходзіць з мовы на мову, у тым ліку і на беларускую, так што я пачуваюся ў гатэлі зусім не як чужынец.
А сёмай з’яўляецца Жана, і мы едзем вячэраць. Дзесяць сантымаў, якія я ахвяроўваю на праезд у аўтобусе за сябе і за яе, з каптуром кампенсуюцца адмысловым Жаніным аповедам з жыцця тутэйшага люду. Я паказваю ёй будынак, дзе месцілася колішняя беларуская гімназія, і нават паспяваю да прыпынку распавесці сёе-тое з яе гісторыі і жыццяпісаў людзей, што ёю апекаваліся.
— Што Райніс — класік, я ведаю, канешне. А вось што гэтак нас шанаваў, не здагадвалася нават, — кажа яна з нотаю няёмкасці ў голасе і падымаецца з сядзення. — Як добра, што вы да нас прыехалі!
Ля будынка Цэнтра нацыянальных культур ужо поўна народу, і мы з Жанаю вельмі хутка губляем адно аднаго з поля зроку. На пляц выходзіць Ілга, запрашае ўсіх падымацца ў банкетную залу.
Нікога з нашае дэлегацыі ў зале няма, і мне, як і ўдзень у зале паседжанняў, выпадае сядзець упобачкі з дэлегацыяй з Харбіна. 3 дзясятка абыходлівых кітайцаў толькі адзін, таварыш Ду, разумее па-расейску, таму добрую чвэрць вечарыны я баўлю ў самоце.
На шчасце, да мяне падыходзяць двое мастакоў якіх я ведаю з сумеснае пазалеташняе выставы прамысловага плаката ў Львове, і запрашаюць за свой столік. Там ёсць вольнае месца, я з радасцю скарыстоўваю прапанову перасесці да іх.
За сталом, апроч мастакоў, сядзіць паэтка ў ваўнянай, аздобленай нечым блішчастым сукні і з выразам невыказнае скрухі ў вачах цэдзіць праз саломіну кактэйль. Мой прыход яна сустракае падкрэслена абыякава. Ды, ведаючы не з чужых словаў сапраўдны кошт такое жаноцкае абыякавасці, што амаль заўжды неўпрыкмет, але не без прыхаванага змыслу пераходзіць у сваю процілегласць, я не надаю таму вялікага значэння.
Тым часам народ адчувае сябе ўсё больш раскавана, сям-там гучаць спевы.
Дзесьці праз паўгадзіны ў залу ўваходзіць віцэ-консул Калевіч з маімі хаўруснікамі і Жанаю. Кампанія ўладкоўваецца за столікам у другім канцы залы. I я падымаюся, каб далучыцца да яе, бо запал, з якім дай-
маюць мяне расповедамі пра свае творчыя ды ўсялякія іншыя праблемы мастакі, адзін з якіх, аказваецца, аўтар малюнкаў у гатэлі, пачынае мяне ўжо раздражняць.
Скруха ў вачах паэткі змяняецца расчараваннем, яна праводзіць мяне полымным, як ліпеньская ноч, што абяцае шмат прыгодаў, паглядам.
— Як вам нашая Фаіна? — перахапіўшы яго, пытаецца адзін з мастакоў, што ідзе за мною следам з чаркаю ў руцэ, і, не дачакаўшыся адказу, бо я ўжо адышоўся даволі далёка, плюхаецца на вольнае месца за адным са сталоў.