Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
— Хачу.
— Ну, дык... ліст напішу, — кажа яна і, перш чым хлопец паспявае ійто-колечы скеміць, бяжыць паўз цемру ўсцяж ліпняку да свайго барака.
Наступны дзень наўздзіў — учора яшчэ было гэтак сцюдзёна — спякотны, з прыпаркаю. I на дварэ ні душы, толькі ценькая Люсіна пастава ўзвышаецца самотным ценем на бервяне пры альтанцы.
Сашка сядзіць у кухні ля акна, назірае пад гукі патэфона, што дачосяцца аднекуль з суседняй вуліцы, як мітусіцца ў доме насупраць па кватэры Зюзялькова жонка цётка Каруся: то ходзіць з кута ў кут, то вызірнеў акно, то раптам пабяжыць ні з таго ні з сяго ў калідор.
Сёння субота, дзень прыходу цягніка, і дзядзька Зюзялёк выправіўся пад яго з раніцы на падводзе сустракаць дачку брата-пагарэльца Лёлю. Вось з чаго цётка гэтак хвалюецца, вось з чаго і Сашку, хоць і чужыя яму тыя Зюзялькі, а тым болей іхнія сваякі, неяк не па сабе. Прыезд новага чалавека — заўсёды новыя ўражанні, і якія то яны, менавіта вось гэтыя, будуць?
Люся саскоквае з бервяна, моўчкі, як заўжды, прастуе да барака. Вымае са сшытка прыхаваны сярод старонак аркуш, падае Сашку знак выйсці. Яму не надта
хочацца тое рабіць, бо турботы цёткі Карусі займаюць яго на гэтую хвіліну куды болей. Але ён пераадольвае сябе, ідзе на двор.
— Я абяцала напісаць табе ліст, — кажа Люся і падае самаробны, з аляпістымі плямкамі клею па баках канверт.
— Лісты паштарка носіць, вось што, — абражаны простасцю дзеі, кажа ён і з абыякавым выглядам кладзе канверт у кішэню.
— Праз паштарку нельга перадаваць, — пярэчыць яна. — Трэба асцярожна, бо скрозь вушы...
Яна яшчэ штосьці дадае, але што, ён не чуе, бо з-за ліпняку далятаюць гукі колаў. Падвода дзядзькі Зюзялька з незнаёмым дзеўчанём паперадзе ўязджае ў двор, спыняецца пад вокнамі пад радасныя воклічы цёткі Карусі.
Ужо і ійарэць пачало на дварэ, а Лёлі Сашка з Люсяю яшчэ зблізу не бачылі. Раз-пораз выходзяць на двор то цётка Каруся, то сам Зюзялёк, а госця быццам знікла куды, ні слыху пра яе, ні дыху. Сашка з Люсяй сядзяць у альтанцы, знэнджаныя абрыдлым чаканнем, з надзеяй — а раптам раздобрыцца-такі прыезджая прынцэса, выйдзе пазнаёміцца — пазіраюць на вокны Зюзяльковай кватэры.
— Сашка, ты ліст мой пачытаў? — кажа Люся і ўстае з месца. Цётка Люба яшчэ не клікала яе, але яна і сама, мабыць, адчувае важнасць тых ійтодзённых пісанак-дыктовак перад школаю.
Сашка чакае па яе адыходзе яшчэ колькі часу, і толькі калі наўкола зусім цямнее, брыдзе, знявераны ў спадзеве на новае знаёмства, дахаты, і забыты на час марнага чакання Люсін ліст самотна шорхае ў кішэні
ў такт ягоным знарок гучным — ведай, хто тут, у гэтым двары, галоўны — крокам.
У кватэры гэтаксама цёмна, як і на дварэ, бо бацька і маці ўжо спяць. Ён прабіраецца ў свой пакой, запальвае ваўзгалоўі святло, цягнецца рукою да кішэні, дзе стаіўся ў прыціхлым здранцвенні канверт з Люсіным лістом.
I йітоў ёй, гэтай паперчыне, такога сакрэтнага, што нельга нават дасылаць яе па пошце? I што за ліст гэта: каб табе знак прыпынку, суцэльны тэкст, а літары — бы калочкі-слупкі толькі што пасаджаных вербалозін усцяж брукаванкі ад цэнтра мястэчка да чыгункі?
Ліст Сашку незразумелы. Ды і як тут даць рады што-кольвек зразумець, калі замест апісання — спрэс адны недаказкі-недагаворкі.
Ну, хай сабе гурбы, хай сцюжа, хай хвоя-спарыш з арэлямі... А пры чым да ўсяго нейкая пайка ды братавы пялюшкі, якія цётка Люба мусіць сушыць, абгарнуўшы іх ваколуласнага цела? I чамуяна выносіць цела брата, а потым не вяртае — што гэта значыць ?
Нішто сабе Поўнач, нішто сабе аповед. Ці тое гэта, пра што то адзін, то другі з суседзяў не-не ды і згадае паўшэптам у размове? Хоць папытайся ў каго са старэйійых, напрыклад, у бацькі або ў дзядзькі Зюзялька?
Але ж пытацца ў абыход Люсінай персоны не выпадае. Як-ніяк яны з Люсяю сябры, а што такое праўдзівае сяброўства, ён, Сашка, ужо няблага кеміць. Асабліва зараз, па прыездзе Лёлі, якая і глядзець у іх з Люсяю бок, фанабэра, не жадае. Ды і цьмяная здагадка, што крыецца за Люсіным лістом штосьці
болый сур’ёзнае, чым проста занурыста-зацятая звычка бязбацькавіцы рабіць з усяго таямніцу, стрымлівае Сашкаву дапытлівасць.
Ён сядзіць у самоце на звыклым месцы, у альтанцы, чакае, калі выйдзе з барака госць Гарнакоў. А разам падчэквае і Люсю, якая выправілася з паўгадзіны таму з цёткаю Карусяй у пассавет па сахарыну.
Госць Гарнакоў з’яўляецца ў двары першы. Гэта дужы мужчына год трыццаці з тонкімі, як намаляванымі вусікамі і спружыністай хадою, што хутчэй за ўсё выдае ў яе ўладальніку або вайскоўца, або службоўца міліцэйскай сістэмы. Па ягоным расчырванелым твары бачна, што ён неўгуморы. Ён выцірае насоўкаю пот на лбе, сыходзіць з ганка, ійырокім крокам, ажно разлятаюцца ўбакі полы дыхтоўнага плаійча, прастуе прэч ад барака.
Цётка Люба праз хвіліну выскоквае на двор, подбегам імчыць за ім, і яны ўдваіх знікаюць неўзабаве па-за ліпавымі прысадамі.
— Хахаль, няйначай, — хіхікае-цвеліцца з акна Зюзялёк, і бацькаў стрыманы голас, таксама з акна, толькі насупраць, асаджвае яго:
— Сціхні ты! Чым вярзці абы-што, пад жонкулепей падышоў бы. Там, можа, гэтулькі тае сахарыны далі, што і не прывалачэш адною ходкай. Гэтулькі, можа, далі, што і каня, глядзі, нелітне было б запрэгчы.
Кулепадобная пастава цёткі Карусі вымыкаецца з-за прысадаў, і па яе панылым твары няцяжка здагадацца, што не толькі каня, а і блыху, бадай, запрагаць дзеля гэткага багажу было б не варта.
Лёля пераймае цётку Карусю ля дзвярэй пад’езда, штосьці кажа напаўголаса. I хоць ні гуку не далятае да альтанкі з тае нячутнае гаманы, па непрыязным
паглядзе, які кідае ўпотайкі Лёля на вокны Гарнакоў, Сашку зразумела, пра каго размова. Дзядзька Зюзялёк перахоплівае пагляд пляменніцы, усмеійліва хмыкае:
— От табе прырода жаночая: колькі тае дзеўкі, а ўжо натурыцца, быццам суперніцуў іншай адчувае. А што будзе, як падрастуць ?
Што здарылася неішпа надзвычайнае, першымі даведваюцца Сашка з дзядзькам Зюзяльком. Навіну прыносіць паштарка. Яна толькі што з таго канца мястэчка, і там, калі даваць ёй веры, дзеецца штосьці неверагоднае: люд стабуніўся ля млына, а на доле на камянях нібыта ляжыць мярцвяк.
— Сцягацца паглядзець, — кажа дзядзька Зюзялёк і перакідвае праз падваконнік (ісці праз дзверы яму ці то лянота, ці то боязна, што не пусціць на тыя гледзіны цётка Каруся) хударлявае сваё, з непрапарцыйна даўгімі рукамі цела. Бацька далучаецца да яго, яны скіроўваюць з двара.
Сашка маніцца прыпусціць следам за імі, але яны тут жа спыняюцца, гочяць яго прэч. Яны адыходзяць, а ён, счакаўшы колькі хвілін, ідзе да барака. Люся (яна колькі хвілін таму вярнулася следам за цёткаю Карусяй з пассавета) паказвае яму на мігі з-за шыбіны, каб уваходзіў, і цёмнае, праніцанае пахам спарахнелага дрэва і тарпы — так называюцьу пасёлку торф для паліва — прадонне калідора праглынае яго.
Люся сядзіць у здранцвенні пры акне, лічыць пігулкі сахарыны. У пакоі цемнавата, але, здаецца, нават і самая густая цемра не перашкодзіла б Сашку чарговы раз уразіцца яго беднасцю: самаробны старэнькі стол у куце, тапчан, два зэдлі-калечкі ля парэпанага, складзенага сяк-так з карыстанае цэглы шчытка.
— Тылістмой прачытаў?—пытаецца Люся і строга дадае: — Калі прачытаў, то аддай яго мне.
— Які ж толіст, крыжавачка нейкая, а челіст, — адказвае Сашка. — Штоў ім зразумееш?
— Усё адчо аддай. Які б ні быў...
Ён хоча запярэчыць, што дасланыя лісты че вяртаюць, але че паспявае: з двара даносяцца галасы.
Люся падымаецца з зэдля, чапружача, ажно падрыгваюць павекі, глядзіць паўз фірачку ў акчо.
Дзверы ляпаюць, трывожны тупат чыіхсьці таропкіх крокаўурываецца ў пакой. Сашкава маці кідаецца да Люсі, прытуляе да грудзей бялявую галаву дзяўчыны з няўцямна вытарапленымі вачыма.
Пігулкі выслізгваюць з Люсічых рук, падаюць на падлогу, і глухое рыпенне масчічыч пад чагамі, калі яча падхопліваецца з месца, каб бегчы ча двор, паглычае яе роспачлівы, кароткі, як пошчак грому ўдалечычі, ечк.
Тыдзечь ад паховічаў цёткі Любы прамічае пад зчакам прысутчасці ў двары староччіх людзей. Найбольш чазаляюць дазчаўцы. To адзіч, то другі прымчыць у лічейцы з раёча, пачче доўга і чудотча распытваць, што ды як. I вось ужо, ледзь паспее атрамачт падсохчуць ча паперчыче з паказаччямі сведкаў, трэці тут як тут, ды палохае дарослых і дзяцей суворасцю і моцаю голасу, ды мачіцца кочча пераплючуць папярэдчікаў мудрагелістасцю высчоваў. Найбольш усім траім чамусьці абыходзіць дазчацца, ці мела чябожчыца спадкаемчую схільчасць да самазабойства.
Пра мужчычу, следам за якім цётка Люба пайшла ў той дзечь, чіхто че распытвае. А калі дзядзька Зюзялёк чагадвае пра яго трэцяму дазчаўцу па прозвішчы Бібік, той заспакойвае дзядзьку, ійто версія правяра-
ецца, але, хутчэй заўсё, працягумець не будзе, бо чалавек той — свой і падазраваць яго ў такім цяжкім грэху, як забойства, аніяк не выпадае.
Люся ўсе гэтыя дні, пакуль яе бабуля Настазя, свякрова нябожчыцы, даводзіць да ладу гаспадарку ў вёсцы, жыве ў Дарашэнкаў. Яна старанна пазбягае ўсіх і паводзіць сябе на дзіва спакойна. Сядзіць цэлымі днямі ў куце пад абразамі падалей ад акна, за якім бушуюць жарсці нядаўняе трагедыі, ды малюе ў сшытку выявы паўночных гурбаў і заснежаных хвояў-спарышоў з жалязякамі для арэляў паміж камлямі. Аўначы доўга не спіць, і тады Сашкава маці бярэ яе да сябеўложак, і яны напаўголасу штосьці адна адной распавядаюць.
Праз два тыдні баба Настазя перавозіць сваё няхітрае майно ў барак, і Люся пакідае Дарашэнкаў. Гэта і добра, боў іх даволі цесна. I разам з тьш кепска, бо Сашка прывык да ненавязлівай Люсінай прысутнасці і ахвотна згадзіўся б мець такую дзяўчыну за сястру.
II
Дзверы то прастуджана керхнуць, то зойдуцца тоненькім рыпеннем, то адгукнуцца на пазоў скразняку рэзкім, кароткім пошчакам. A то дарэшты аціхнуць, бы тая котка перад скачком падчас палявання, замоўкнуць у чаканні чарговай мажлівасці нагадаць пра сваю прысутнасць.
Дзвярэй шмат, люду, наадварот, мала, таму будынак хутчэй нагадвае кляштар суворасці сярэдняе рукі, чым корпус дома адпачынку. Ды і памяшканне сталоўкі з выяваю дзяржаўнага герба ў міжваконні і расцяжкаю з цытатай пра ролю культуры ў духоўным узрастанні асобы тут, здаецца, выглядае іначай, як звы-