Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
чайна ў падобных установах: ні грукату посуду з-за перагародкі паміж залаю і кухняй, ні пошуму лядоўняў, ні галасоў абслугі.
Дарашэнка азіраецца ў надзеі ўбачыць хаця б адзін новы твар, але дарэмна. Напярэдадні з’ехала сям’я з Чарнобыльскай зоны, якая сядзела за ім пры акне, а цяпер яе месца заняў стары па прозвішчы Зелянуха, які дагэтуль месціўся пры канцы залы.
Старому пад восемдзесят, калі не ўсе восемдзесят пяць. Але ён яшчэ такі жвавы ды порсткі, што кульба, з якою ён, падобна, не развітваецца ні ўдзень, ні ўначы і якой, напэўна, больш пасаваў бы шляхецкі назоў “ляска”, выглядае пры ім не як прадмет ужытковага прызначэння, а хутчэй як модная прычындаліна з побыту амбіцыйнага падпанка якога-небудзь пазамінулага стагоддзя.
Стары падымае кульбу ў знак прывітання, і яго шчыльна прылеглыя адно да аднаго бровы павольна рассоўваюцца ўбакі, у кірунку скроняў, а твар асвятляе кволая, з дамешкам незадаволенасці, быццам яна каштуе яму немаведама якіх фізічных высілкаў, усмешка. Ён сядзіць колькі хвілін нерухома з узнятаю кульбай, пераводзіць пагляд на акно, за якім шчыруе пры клумбе з гваздзікамі ды астрамі прыбіральшчыца Міла Сцяпанаўна.
Жанчына ўздымае голаў, зіркае спадылба на акно, усміхаецца Зелянуху, і нязмушаная суладнасць іх дзеянняў міжволі зноў вяртае Дарашэнку да ўчорашняга роздуму.
Што лучыць гэтых дваіх, Зелянуху і прыбіральшчыцу? Здаецца, быццам прыраслі адно да аднаго, быццам так моцна трымае іх нейкая ўнутраная повязь, што ўжо і не парваць яе.
Амаль два тыдні Дарашэнка назірае за старым і Мілай Сцяпанаўнай. I чым далей назірае, тым менш знаходзіць тлумачэнняў сяброўству-прыяцельству паміж імі. Папраўдзе, часам яму нават здаецца, што гэта і не сяброўства наогул, а нейкая мусовая звязка, якую ні адзін, ні другі чамусьці не ў стане рашуча адпрэчыць.
Міла Сцяпанаўна была першая, каго Дарашэнка тут, у доме адпачынку, спаткаў у дзень прыезду. Цётка ў выцвілым халаце, са швабраю ў руцэ і вантузам падпахай, у якой ён Люсі ў іншым месцы ды пры іншых абставінах нізавошта не прызнаў бы. Што робіць час з чалавекам!
I яна таксама яго, здаецца, на шчасце ці на жаль, не пазнала. Ва ўсялякім разе на тую хвіліну абышлася з ім, як з абсалютна староннім чалавекам. Хіба што пасля даведалася прозвішча. Але дзеля чаго прыбіральшчыцы спраўджваць ягонае прозвішча? Магчыма, ён скажа ёй, хто ён, але не раней, як у дзень ад’езду. Калі, вядома, не надарыцца іншай якой нагоды.
Зэдаль ззаду ціха рыпіць: мабыць, то адыходзіць Зелянуха. Ён заўсёды адыходзіць ад стала ў адзін і той жа час, з дакладнасцю да хвіліны, і адзін і той жа рыплівы гук зэдля той да педантызму дакладны адыход педантычна абвяшчае.
Прыбіральшчыца зноў кідае ад клумбы пагляд на акно, на месца, дзе толькі што сядзеў стары, і выраз ні то разгубленасці, ні то радасці застывае на яе твары. Яна рэзка падхопліваецца, ідзе насустрач Зелянуху, які ўжо паспеў высунуцца на ганак, і жылка няпэўнасці ў куточках яе вуснаў ледзь заўважна торгаецца ў такт шырокім, не па-жаночы размашыстым крокам.
Гэтыя крокі...
Яшчэ неба не паспела як след заірдзецца на даляглядзе таемным паўкругам апошняга перадночнага ззяння, а Лёля ўжо на рамарэнце: то выскачыць на двор паваксаваць і без таго наваксаваныя да глянцу туфлі, то высунецца ў акно з люстэркам у руцэ, то з гучным спевам схіліцца над парэнчаю сходаў.
Субота, на танцпляцоўцы пры клубе вечарына, і яна чакае не дачакаецца, калі ж урэшце агалосяць прыклубную прастору прызыўныя гукі прайгравальніка. Тыдзень з двух яе гасцявання ў дзядзькі Зюзялька ўжо мінуў, і яна, абражаная адсутнасцю ўвагі да сваёй персоны з боку мясцовых кавалераў, спадзяецца ўзяць рэванш перад іншымі дзяўчатамі за кошт заляцанак электраманцёра Вітака Дунчонка, аднаго з брыгады маладзёнаў, што вядуць лінію электраперадач ад цэнтра мястэчка да нядаўна пабудаванага за тры вярсты адсюль човага элеватара. Што Вітак нібыта жанаты, яна, канешне ж, начутая, ды што не зробіш дзеля падвышэння собскага прэстыжу?
Лёлі, як і Сашку з Люсяю, — сямнаццаць. Алеўпараўнанні з тою ж Люсяй яна выглядае і значна болый дарослай, і значна больш дасведчанай у жыццёвых пытаннях. Бо жыве восьужо колькі год у горадзе, да якога заштатнаму мястэчку-гэпэ з яго паўразбуранай інфраструктурай, як вераб’ю да бусла.
Яны сядзяць у пакойчыку на канапе, разглядаюць аблігацыі пазыкі, што засталіся Люсі ад бабы Настазі, якая памерла тры месяцы таму, пакінуўшы ўнучку сам-насам са шматлікімі побытавымі і рознымі іншымі клопатамі, ды абменьваюцца меркаваннямі наконт уступных экзаменаўу тэхнікум. Яны сядзяць амаль усутыч на раздзеленай валікам канапцы,
і іх ногі міжвольна раз-пораз судакранаюцца, і гэта робіць размову сумбурнай і крыху нервовай.
Ініцыятыва паступацьу вучэльню належыць Сашку, і Люся, зразумела, сумняваецца. Тым больш зараз, па смерці бабулі, калі і спадзявацца на чыю-колечы матэрыяльную помач не выпадае, і іншыя, не менш страхавітыя турботы — адна анкета да таго паступлення чаго вартая — даймаюць.
Усё гэта надае перспектыве іх сумеснага навучання адценне прывіднасці. Да таго ж у Люсі, хоць яна і лічыць сябе стоадсоткавым гуманітарыем, як ні дзіўна,усё яшчэ праблемы з пісьмом. Дакладней, са звычкаю адмалку пісаць суцэльным тэкстам, без знакаў прыпынку і прапісных літар, ад якой настаўнікі так і не далі рады дарэшты яе адвучыць. Якая асабліва дае знаць пра сябе, варта дзяўчыне крыху пахвалявацца.
Лёля чарговы раз выбягае на ганак, кідае ганарлівы позірк на акно Дарашэнкаў, мчыць праз двор насустрач Вітаку, што цягнецца прысадамі ў кірунку клуба.
Цётка Каруся высоўваецца ў акно, праводзіць пляменніцу няўхвальным — “от жа знайшла сабе залётніка, дурніца!” — паглядам. Зноў знікае ў прыцемненым чэраве пакоя, штосьці кажа незадаволеным голасам стомленаму хваробінай —у небаракі рак горла, іўсеў наваколлі пра тое, апроч яго самога, ведаюць — дзядзьку Зюзяльку. Слабое сіпенне даносіцца ёй у адказ, і зноўусё аціхае.
Сашкавы з Люсяю ногі чарговы раз датыкаюцца адна да аднае і тае ж хвіліны спуджанымі вераб’ямі зноў разлятаюцца па розныя бакі валіка.
Яны падымаюцца з канапы, пакліканыя гукамі прайгравальніка, дружна: ён — імкліва і дробненька, яна,
наадварот, — размашыста, як касец на сенажаці, — крочаць да дзвярэй. Без чвэрці адзінаццаць, зазвычай у такі час там, ля клуба, адзінай ацалелай з вайны будыніны на водшыбе мястэчка, усё і пачынаецца.
Бадай, канцу свету наканавана хутчэй прыспець, чым ім расшчапіць вусны, гэткі ён, першы Сашкаў з Люсяй пацалунак, смачна-ўтрапёны. Люся схіляе голаў, мкнецца вырвацца з ягоных абдоймаў, але як ён можа цяпер яе адпусціць?
— Пачакай... Яшчэ... — кажа і адчувае, як ні то дужэе, ні то, наадварот, слабее, перакрапаная павуціннем трывогі ад усведамлення, што вось зараз, крый бог, усё яно, ледзьве пачаўшыся, і скончыцца, ягоная вызваленая ўрэшце ад абрыдлых правінцыйных табу воля.
Вечарына ў самым разгары, і паўз рэдкія галінкі адцвілага бэзу, што атуляе з усіх бакоў таямніцу іхняга перійага з Люсяй мілавання, бачна, як вальсуюць на памосце — у клубе занадта горача — порсткія маладыя пары.
Паперадзе ўсіх імпэтна танчыць, мяняе раз-пораз партнёраў Лёля. Сёння яна як ніколі ў гуморы: усмешка не сыходзіць з твару, а сама яна як не вылузнецца з сукенкі. Час ад часу яна кідае пагляд акурат у тое месца, дзе стаяць Сашка з Люсяю, і выраз ці то радасці, ці то нейкага таемнага, адной ёй ведамага змыслу слізгае па яе вуснах, бяжыць хваляю па шчоках, павольна знікае ў прадонні падцененых тушшу вачэй. Яна кідае на іх пагляд, і Сашка адчувае, як сцінаецца пад ім міжвольна, уздрыгвае, бы патрывожаная подыхам вятрыска гронка бэзуўгары, ценькае Люсіна цела.
— Чаму ты яе баішся? — пытаецца ён, і пытанне ягонае патанае ў мелодыі чарговага танца.
Што Люся асцерагаецца Лёлі, яму вядома даўно, але чаму так — яны ніколі не высвятлялі. I цяпер, калі ўсё гэтак добра між імі ўсталявалася і растала дарэшты ў хвалях пяшчоты заўсёдная боязь непаразумення, ён адчувае, што можа, прынамсі мае якоеніякое права пра тое запытацца.
— 3 чаго ты ўзяў, што баюся ? — Люся адкідвае голаў, і твар яе відочна хмурнее. — Вось яшчэ... — Яна прыгінаецца пад голлем, хутка — ён нават не паспявае зразумець, што здарылася, — ійыбуе прэч з кустоўя.
Ён кідаецца Люсі наўздагон, мкнецца загаварыць, але яна ўпарта адмоўчваецца. I толькі ўжо на падыходзе да двара быццам спахопліваецца, адорвае яго знэнджаную нечаканаю зацятасцю істоту літасціваю ўсмешкай.
— Памятаеш, ліст табе калісьці пісала ? Пра Поўнач — памятаеш? Дзе ён?
— Божа, ліст, ты б яшчэ што прыдумала запытацца... Калі тое было! Гадоўдзевяць прамінула, сама меней...
— Калі б ні было, — кажа яна і кранае пальцамі клямку весніц. Ён хоча спыніць яе, каб прадоўжыць размову, але дарэмна. Люсін твар робіцца непранікальным, і сухмень яе зрэнак, колькі яшчэ хвілін таму вільготна-прыязных, ашаламляе яго выразам нясветнавусцішнае адстароненасці.
Шэпт то аддаляецца, то, наадварот, бліжэе — быццам хтосьці гуляе ў хованкі, а ійто за правілы ў той гульні і кім і дзеля чаго яна змыслена, нізавошта не здагадаешся.
Ён вызірае ў акно, каб паглядзець, хто там. Дзве няясныя плямы-постаці бялеюць на тле дрэваў няпэў-
нымі абрысамі, дружча падымаюцца, сунуцца з двара. Трэцяя, гэткая ж няясная, як і тыя дзве, што толькі што патачулі, атулечыя цямрэчаю, за рогам Зюзяльковага дома, вымыкаецца з шэрачі, зладзеявата шмыгае ў прагалак паміж баракам і шыхтам скрычяў для тарпы, з чяўмольчасцю лёсу, што кочча вырашыў учыніць Сашку іспыт на трываласць чатуры, чабліжаецца да акча.
— Люся ?
Постаць замірае, дзве рукі ўспырхваюць па-над падваконнем, перакрыжоўваюцца абручам на ягонай шыі.
— Am, далася яча табе, гэтая Люсічдора, гэтая... — Лёля ?
Рукі слабеюць, быццам збячтэжачыя нотаю расчаравання ў ягочым голасе, паволі ападаюць. Але праз імгчечче зчоў узлятаюць — цяперужо каб і яго сцягчуць ча дол, сашчэпліваюцца на ягоных перадплеччах.
Ён саскоквае ча зямлю і акурат трапляе ў Лёліны абдоймы. Яна сцішана хіхікае, моўчкі, быццам гэтая начная прыгода была загадзя між імі ўзгодчечая, цягне яго за руку з двара ў тым кірунку, дзе зніклі колькі хвілін таму плямы-постаці і дзе ўздымаюцца па-над соннымі пабудовамі ліпы прысадаў.