Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
Тады ўсё абышлося, бо яна проста з’ехала з А., а як будзе зараз? Ці дастаткова абачлівай яна была ўвесь гэты час, што ён тут жыў, каб не выклікаць падазрэнняў наконт уласнае персоны? Ці здолела гэтак пераадолець сваю нянавісць, каб, удаючы прыязнасць, няўрокам не пасеяць да сябе недавер? Якая гэта пакута — удаваць кагосьці іншага і з дня ў дзень штохвіліны думаць пра тое, каб падман не раскрыўся.
Рука яе міжвольна пацягнулася да кішэні халата. Што, калі ён насамрэч, як падалося ёй, паспеў-такі пашнарыць па кішэнях, калі яна пайшла на дол прыбіраць вазу, ды прачытаць на пасведчанні аб рэабілітацыі сям’і яе дзявоцкае прозвішча? Ад заплечных
справаў майстра што заўгодна можна чакаць. Колькі разоў давала сабе слова не насіць больш тое пасведчанне ў кішэні, пакідаць дома, ды што зробіш, калі да такой ступені ўелася звычка. Маці заўжды насіла яго пры сабе на ўсялякі выпадак і яе навучыла ў маленстве. Маўляў, ці мала што здарыцца, то хай будзе заўсёды для надзейнасці паперчына пад рукой... Вось і носіць, лічы, паўстагоддзя.
Хоць, папраўдзе, карысці з яе, гэтай паперчыны... Сям’ю Гарнакоў рэабілітавалі ў 56-м, вунь колькі часу сплыло. Тым больш што і пасадзілі бацькоў (яна сама ўжо ў лагеры нарадзілася) ні за што ні пра што — за царкоўны шлюб. Хтосьці з суседзяў з нейкай помсты, няйначай, паведаміў у органы, і закруцілася... У дзень вяселля забралі маладых, нават як след з крэўнымі не дазволілі развітацца. I сем гадоў з гакам — кату пад хвост. Гэта калі на тое, што пасля, па вяртанні на радзіму, давялося перажыць, не зважаць...
Яна мінула наўскос пляц, за якім адразу, праз агароджу, пачыналіся жылыя дамы, шмыганула ў абсаджаны хвоямі цёмны, замглёны шэранню прагалак брамы. Азірнулася наастатак і скаланулася ад нечаканасці: святло ў Зелянухавым пакоі на тле астатніх цёмных вокнаў не проста гарэла, а было такое яркае, што ажно нават зводдалеку сляпіла вочы. Акурат так, як у А. напрыканцы дня, калі змрок апускаўся на баракі для зняволеных і магутны пражэктар нечакана заліваў наваколле не проста пукам — вадаспадам святла.
Яна пасунулася да пліты ў спадзеве хоць крыху сагрэцца, але дарэмна: цагліны былі зусім халодныя. Такія халодныя, што нават здаліся ёй болый халоднымі за паветра ў пакоі.
Яна легла дагары, упетрылася паглядам у святло пражэктара за акном, што лілося з вышкі на тэрыторыю склада, на суседнія баракі, на шыхт хвояў з хваінаю-спарышом пасярэдзіне з прыладжанымі між камлямі арэлямі.
Святла было так шмат, што, здавалася, яго хопіць не толькі каб асвяціць наваколле, а і напоўніць цяплом настылыя за дзень будынкі баракаў.
I сапраўды, быццам стала цяплей. Але толькі яна пачала сагравацца, як Паўлік заквіліўу зыбцы ў сваім закутку за фіранкаю, просячы нечага, голасна заплакаў. Яна злезла з тапчана, падалася да дзіцяці, тыцнула рукою ў зыбку.
Пялюшка пад братам была мокрая, воблачка пары падымалася ад яе ўгору і адразу ж таяла, астуджанае сцюжаю, у паветры па-над зыбкаю.
Яна выцягнула пялюшку з-пад Паўлікавага цела, падсунула пад бок замест яе сухую, глянула на ходзікі.
Палова дванаццатай, звычайна ў такі час маці ўжо дома. Змена заканчваецца толькі апоўначы, але жанчыны-напарніцы адпускаюць яе з тартака крыху раней, каб даць магчымасць хоць крыху даўжэй пабыць з дачкою і Паўлікам, бо а пятай уранні пачынаецца новая змена, і ў чатыры яна ўжо адыходзіць. Пакідае ім з братам рэшту пайка і сыходзіць на ўвесь дзень. I яны застаюцца ўдваіх аж да яе прыходу. Такі парадак усталяваўся пасля таго, як бацьку перавялі ў іншы лагер, і доўжыцца ён вось ужо амаль паўгода.
Наогул, усё не так блага. Адзінае, што даймае яе, Люсю, нават болый, чым даймаюць заўсёдная адсутнасць маці і сцюжа, — смурод ад Паўлікавых пялюшак. Але куды ад яго дзенешся: пакой такі маленькі, што
схавацца няма дзе. To трэба трываць, не заўсёды ж брат будзе малы, калісьці падрасце і пачне сам прасіцца на гаршчок.
Кароткі хісткі цень слізгануў па шыбіне, маці таропка, быццам ад кагосьці ўцякала, выбегла з-за хвояў на пляц, аслепленая пражэктарам, захінула даланёю вочы ад святла. Мужчынская постаць дагнала яе, схапіла за крысо ватніка, пацягнула да сябе. Яна вырвалася з рук мужчыны, не марнуючы ні хвіліны, шмыганула ў прагалак між хвояў.
Мужчына — цяпер, калі ён стаяў тварам да барака, Люся пазнала ў ім бацьку Зелянухі Вадзькі з адміністратыўнага дома — незадаволена зморшчыўся, штосьці злосна крыкнуў ёй наўздагон, пераскочыў праз гурбіну, памчаўся прэч.
Маці ўвайшла ў пакой, узялася распальваць грубку. Але заплакаў Паўлік, і яна кінулася да яго. Выцягнула з-пад малога мокрую пялюшку, пачала шнарыць у закуцці ў пошуках сухой. Сухой, аднак, не аказалася, і яна пачала хуценька распранацца. Распрануўійыся, абкруціла мокрую пялюшку вакол аголенага пояса, ускінула наверх швэдар і ватнік, і гузак на яе скроні (калі ён з’явіўся, учора ж не было?)разгладзіўся, зрабіўся не такім страхавітым, як напачатку, калі яна толькі ўвайшла, і вочы прыкметна пасвятлелі.
Яна гатавала ежу ды мацала гузак, і выраз заклапочанасці на яе твары то гусцеў, то, наадварот, радзеў, прытуплены, мабыць, думкамі аб новых, што чакалі заўтра, клопатах. Але яна была побач, і рэзкае святло ад пражэктара болыа не поўніла Люсіну істоту трывогаю, і хвойка-спарыш з арэлямі між камлёў наўзбоч суседняга барака здавалася ёй куды болый прыветнай, чым дагэтуль.
Супакоеная, яна так моцна заснула, што нават не чула, як маці паднялася, каб зняць з пояса падсохлую пялюшку ды ўхутаць ёю Паўліка.
Як маці сышла ўранні на працу, яча таксама не чула — толькі лёгкае рыпенне маснічыны пад нагамі ды мяккі, бы хтосьці шмаргануў вяхоткаю, дотык вуснаў да ілба. А калі прачнулася, у пакоі было зусім светла. Але не ад пражэктара. Проста дзень стаяў на дварэ, і бясконцы, як заўсёднае чаканне маці напрыканцы змены, снег валіўся густою завесаю з неба на зямлю і хвоі, поўніў беллю прагалкі паміж баракамі.
Луста хлеба, варанае яйка і шклянка астылае гарбаты — звыклы паёк — чакалі на стале. Але есці не хацелася, і яна вырайіыла спачатку пакарміць брата. Прыслухалася, як ён там: з-за фіранкі не даносілася ні гуку.
Яна паднялася, каб паглядзець Паўліка, падскокам хіснулася за перабойку.
— Паўлік, до спаць, — сказала і адшморгнула фіранку. — Час снедаць.
Брат спаў так моцна, што нават не адазваўся ані гукам, як рабіў тое заўсёды, на яе пазоў. Яна падышла бліжэй, каб пабудзіць яго, датыкнулася далонню да шчакі.
Шчака была халодная і белая, як снег за акном. I гэткая ж халодная, як шчака іўсё цела, была пялюшка пад Паўлікавым бокам.
Яна апромеццю выскачыла на двор, рынулася да суседняга барака, дзе жыла свякрова адной з напарніц маці цётка Галя Кудзельская. Спадзеў, што за гэты час брат апрытомнее, не пакідаў яе. Але калі яны з
цёткаю Галяй вярнуліся, Паўлік па-ранейшаму прыкмет жыцця не падаваў.
Цётка Галя роспачліва заенчыла, пабегла да тартака па маці, а Люся засталасяўпакоі. I снегусё ішоў ды ішоў, і здавалася, яго неўзабаве стане так тмат, што не тое што ад цётчыных слядоў, а і ад суседніх будынкаў абапал двара не застанецца напаміну.
Разам з маці прыйшлі яшчэ дзве жанчыны, адна з іх незнаёмая, другая — нявестка цёткі Кудзельчыхі Ліда. Маціўхутала Паўліка ў прасціну, у разгубленасці застыла з целам на руках пасярод пакоя.
Затым жанчыны і цётка Галя ўзялі прасціну за рагі, памалу панеслі ношку на двор. Але навошта і куды панеслі — не сказалі, і Люся правяла рэійту дня ў чаканні, што яны, мабыць, вось-вось вернуцца разам з братам.
Але яны не вярнуліся. I ёй нічога не засталося, як сядзець пры акне і глядзець, як патанае пад пластамі снегу самотная хвоя-спарыш ды меншае, меншае, чэзне пад снегам ніз сцяны барака насупраць.
Ёй хацелася конча дачакацца маці, каб спытаць, кудыяны занеслі Паўліка, але яна не дачакалася. З’ела хлеб, спачатку свой, затым братаў, і, як толькі запаліўся на вышцы і асвяціў усё наўкола пражэктар, кульнулася на тапчан.
I, радая, што гэтак во неспадзеўна паболела ежы і пачысцела ў пакоі паветра, бо не смярдзіць болей мокрымі Паўлікавымі пялюшкамі, моцна заснула.
Міла Сцяпанаўна ўключыла тэлевізар, не чакаючы, калі з’явіцца на экране карцінка, — навошта, праграма “ANIMAL PLANET” — адзінае, што яна глядзіць апошнім часам, — пайшла ў кухню па гарбату.
Падсела да стала, на якім з раніцы грувасцілася горка прыдбанага для заўтрашняе выправы з Зелянухам да ракі харчу ды розных прыправаў, адхлюбнула з кубка раз, другі. Хацела ўжо падняцца, каб пайсці зноў у пакой, як раптам убачыла на дварэ постаць.
Мужчына стаяў на ходніку, прыхінуўшыся плячом да газетнага шапіка, і похапліва курыў.
Канешне, ён, Аляксандр Зянонавіч, Сашка, хто ж яшчэ, падумала яна і засталася сядзець пры акне. Падумала, што, можа, няблага было б запрасіць яго зайсці, але тае ж хвіліны адагнала спакусу прэч.
Запрашаць? 3 якое нагоды? Вось скончыцца ўся гэтая мітрэнга з Зелянухам, тады, можа... I то ці варта? Вунь жа не адказаў два гады таму на яе ліст, а пэўна ж, атрымаў яго. He пажадаў адказаць — такой бяды, казаў той, вольнаму воля.
Зрэшты, меркаваць проста, а вось на справе... Як бы двое адмалку ні зрасліся, бы тыя спарышы, душамі, чаго ўсё яно вартае, калі целы — урозь... Што тая хваінка-спарыш у А.: карэнне і ніз камля агульныя, а самі камель ды ствалы — кожны па сабе. Цела ж, вядома, без душэўнае спажывы, як і душа без цялеснае, — пустая абалонка, не болей.
Але найбольш сумненняў у яе наконт уласнага знешняга выгляду: як-ніяк пяцьдзясят восем кабеціне. Ды і занятак, што ні кажы, накладвае адбітак. Тры гады з вантузам пад пахай і вядром ды швабраю ў руцэ — не жартачкі. Быў бы ён жанчынай — усё прасцей тады было б. Як вось з Лёляю. Шэсць год таму (яна тады яшчэ на пошце рабіла) прыслала ліст, прасіла прабачэння за прадаўнюю прыкрасць.
I яна адпісала, і ўжо дамовіліся спаткацца. Шкада, не лёс быў: памерла Лёля за месяц да спаткання, a то,
глядзіш, і добрае што магло б між імі наладзіцца... I, напэўна, наладзілася б, калі ўжо за гэтулькі год пра той яе (ды і свой, напэўна) паскудны ўчынак ля студні нікому не распавяла...
Яна зашмаргнула фіранку, пайшла зноў у пакой.
На экране львіца Тора ляжала ў зарасніку побач з дрэвамі, высочвала здабычу. Па тым, як напружылася ўся яе істота, ды па шчыльна сціснутай пашчы драпежніцы было бачна, што хвіліна пачатку атакі зусім блізка. Гэтым разам ахвяраю мусіла стаць цяля, матка якога, аднарогая буйваліха, ва ўчорашняй серыі ўсмерць забіла рогам аднаго з дзіцянят Торы, калі тая адлучылася да вады, а цяпер сама выправілася ў спадзеве спатоліць смагу да бліжэйшага ручая, пакінуўшы цяля сярод кустоўя.