Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
Сашка збег адразу, ледзь іх з Вітакам сярод кустоўя пабачыўшы. Неўзабаве і Лёля, нацешыўшыся, відаць, збянтэжанасцю яе, пайшла. I вось і Вітак яе адпусціў, быццам толькі і трымаў дзеля таго ў кустоўі, каб тыя двое іх разам пабачылі. Тут і зразумелы ёй стаў д’ябальскі, нялюдскі Лёлін змысел.
Як было такое перажыць? Думала за Сашкам следам бегчы, каб растлумачыць ямуўсё, ды сорам не пусціў.
Доўга-доўга, ледзь не да світанку цягалася, растузаная прыкрасцю, па наваколлі. А як першы раз певень кукарэкнуў, пайшла дахаты з цвёрдым намерам ліст той дзевяцігадовае даўніны, у якім пра Поўнач Сашку распавядала і які Лёля абяцала аддаць, калі пойдзе яна з Вітакам, запатрабаваць. Як абяцала — то хай жа і аддасць!
Пастукала Лёлі ў акно. Выйшла Лёля.
— Ліст узяла ? Давай!
— Які ліст? Я ж пажартавала, што ён у мяне. Я яшчэ тады, калі малыя былі, чытала яго, а пасля і не бачыла ніколі. Якая ты даверлівая. Вось і плаці за гэта. Сашка твой на цябе зараз, пасля таго, як з Вітакам у хмызе заспеў, і не зірне ніколі.
Сказала так і да студні (папіць ёй гэтак конча захацелася) пайшла.
I вось ля студні яны, і вось нахінаецца Лёля, каб вядроўзрубе адчапіць з цвіка. Нахінаецца, каб дацяг-
нуцца рукой да вядра, шнарыць рукою па сцяне, і ўсё дарэмна.
А ёй нібыта варажына-шатан глузды засціў. Глянула на Лёліны лыткі, што агаліліся напалову над зрубам (віднець акурат пачало), і замест іхмокрае цела маці з абгорнутымі наўкола пояса Паўлікавымі пялюшкамі перад сабою ўбачыла. I так ёй нясцерпна захацелася да тых малочна-белых, са шчарамі ад гумак вышэй каленяў лытак датыкнуцца, што ажно сама спалохалася таго жадання.
АЛёляўсё кешкаецца з вядром, ніяк не дасць рады яго адчапіць. To так павернецца, то гэтак, а ўсё непярэліўкі. Цела — над зрубам, плечы і галава —у зрубе, і сукенка ўсё вышай і вышай падкасваецца, і ногі снегу паўночнага ў А. пры хваіне-спарыйіы бялей.
Як датыкнулася да тых ног лёгенька-лёгенька, як узмылі ўгору — нічога амаль у памяці не засталося. Адно, што засталося, — гэта як калодзеж раўнуў, быццам прымаць старонняе не жадаючы, ды як рэхам глухім наваколле на міг ад падзення старонняга таго ў прадонне агаласілася. I — усё.
Пастаяла яна крыху ля студні ды пасунулася дахаты.
Дабрыла да двара, глядзь: Сашка ў альтанцы сядзіць. Зайшлося сэрца ад жадання падысці, аўвуха нібыта нашэптвае хтосьці: не трэба, не трэба, не спяшайся. Пайшлаў пакой, наложак кульнулася ды і пракачалася без сну да рання.
Уранні паднялася: гармідар на дварэ, вэрхал. Суседзяў цягаюць па адным на дазнанне, а ёй — каб знак хто падаў ісці. Сядзіць яна, чакае. Паўдня гэтак сядзіць ні жывая ні мёртвая, дзень, вечар. Заснула — сон сасніўся. Быццам гоняцца за ёю нейкія людзі,
а яна, каб уратавацца ад іх, у неба ўзлятае. I лятае там, лятае... А на доле маці-нябожчыца ўдзвюх з цёткай Галяй Кудзельскай сігналы перасцярогі па чарзе ёй, як толькі наблізіцца каторы з пераследнікаў, падаюць.
А назаўтра прыйшлі па яе. Ды нядоўга мучылі-дапытвалі. Так, сполахам лёгкім абышлося. Яна б ужо, папраўдзе, з пярэпалаху таго ды з пакутаў сумлення і рада была б арышту, але, казаў той, — не лёс. Пераначавала, аўранні,ледзь золак заняўся, да цягніка, сёетое з майна, пасведчанне аб рэабілітацыі ды аблігацыі бабуліны ў заплечнік запхнуўшы, пасунулася.
Куды далей, ійто, якім чынам — ні пра што не думала, нічога сама сабе не загадвала. I толькі як ужо састаў падышоў да паўстанка, схамянулася ў одуме, і А з засчежанаю хвояй-спарыійом, якім адмалку трызніла, ды твар цёткі Галі ўзбрылі ёйу голаў.
А. дыкА., падумала і скочыла ў вагон.
Яна прахапілася ад дрэмы, зірнула на ходзікі: nanoBa адзінаццатай, у гэткі час яна звычайна спіць. Падумала, што няблага было б раскласці канапу, як пачула з вуліцы нейкі гук. Адхінула фіранку, каб паглядзець, што там, але дарэмна: пагляд утыкнуўся ў густую завесу цемры, застыў на вершаліне хвоі па-за будынкамі дома адпачынку. I тае ж хвіліны амаль зноў саслізнуў долу, прынаджаны кропкаю святла ад цыгарэты. Нехта цёрся ў прагалку між брамаю і ходнікам і няспешна, раз-пораз падносячы да вуснаў цыгарку, курыў.
Зноў ці не ён, падумала яна і напружыла зрок у спадзеве хоць што-небудзь выхапіць вачыма, што пацвердзіла б прыпушчанне. Але цемра была занадта густая, а ўспышка ад цыгарэты, калі чалавек падносіў яе да
рота, занадта слабая, каб яго пазнаць. I ўсё ж... хай бы ён і быў.
Як яны цалаваліся тады ў хмызе наўзбоч танцпляцоўкі! Яна іх, тыя пацалункі, і зараз — бес у рабрыну — зрэдчас узгадвае. Згадкі прыходзяць раз-пораз так неспадзеўна, што яна літаральна ад іх дранцвее. Дранцвее і доўга-доўга пасля не можа вярнуцца ў яву. Стаіць, бы заспеты градабоем сярод поля вандроўнік, і бязгучна варушыць вуснамі ў адчайным жаданні прымусіць стрэлкі часу спыніцца на тым прамінулым імгненні. Варушыць вуснамі і думае пра тое, як шкада, што ад пацалункаў не нараджаюцца дзеці. Гэта адзінае шкадаванне, якое выяўляе яе слабасць. I яна беражэ яго ў сабе як сведчанне другой сваёй, няспраўджанай, ды не забітай дарэшты сутнасці.
Але наўрад гэта ён. 3 чаго б яму тут цэлы вечар цікаваць? Ды і энергетыка, падказвае ёй інтуіцыя, у гэтага зусім інакшая: занадта злавесная, ці што, каб быць ягонай.
Чалавек кінуў цыгарэту, і яна, апісаўшы ў цямрэчы дугу, упала па той бок тыну. Гэткі ж, як і напачатку, калі яна толькі прачнулася, гук, быццам хтосьці тыцнуў цвёрдым у глебу, данёсся праз шыбіну да яе вушэй, спарадзіў іншую здагадку. Фара аўто прарэзала змрочную гусціню, слізганула па ходніку, высвеціла ногі незнаёмца з кульбаю наўзбоч і знікла па-за дрэвамі.
Яна паўзіралася яшчэ колькі часу ў цемру, захінула фіранку, расклала канапу.
“Авохці! To каб хто пад вокнамі, а то во — двое адразу!” — падумала і наравіста, як колісь у маладосці тое рабіла, трасянула галавой у спадзеве як хутчэй пазбавіцца трывожнага, як тады, падчас першага спаткання з Зелянухам у А., прадчування.
А. сустрэў яе з абыякавасцю незнаёмца. Пасля пакутлівых перажыванняў з-за разрыву з Сашкам і ад’езду з дому гэта было першае яе новаеўражанне, таму яна вырашыла не марнаваць часу і адразу накіравалася ад станцыі шукаць патрэбнае месца.
Яна прайшла каля вярстыўздоўж чыгуначнага палатна і трапіла ў падказаны адным з мінакоў раён. Раён месціўся ў нізіне іўвесь быў забудаваны хруійчоўкамі. Ён заўжды асацыяваўся ў яе памяці са снегам, а цяпер былолета, так што выглядаўён непазнавальна, прынамсі, зусім не так, як яна памятала. Так непазнавальна выглядаў, ійто сумнеў ахапіў яе: ці туды яна трапіла, куды мкнулася? Разам з тым інтуіцыя ёй падказвала, што прыйшла правільна.
Яна падышла да маладой жанчыны, якая развеійвала ў двары бялізну, і сказала, што шукае. Жанчына здзіўлена глянула на яе і адказала, ійто гэта акурат тут. Маўляў, баракі знеслі пяць год таму, і вось якраз на месцы гэтае пяціпавярхоўкі насупраць месціўся адзін з іх.
Яна зірнула на будынак. Ён бліснуў ёй насустрач вокнамі, але ніякага знаку на гасціннасць не падаў. Тады яна вырашыла абысці яго наўкола. Павінна ж што-небудзь застацца, што яна пазнала б, падумала і ступіла за рог дома.
Адразу за домам пачынаўся яр. Гэта давала надзею, бо пры бараку, дзе яны колісь жылі з маткаю і Паўлікам, яр таксама быў. Усцяж яра цягнуўся падковаю, паўтараў ягоныя звілістыя лініі шыхт паўночных хвояў. Яе ўвагу міжвольна прыцягнула адна з іх напрыканцы шыхта.
Яна падышла бліжэй, і тут яе сумнеў канчаткова развеяўся. Гэта была тая самая хваіна-спарыш, толькі
значна падрослая. Яна пазнала яе па жалязяцы між камлямі, да якой звычайна дарослыя мацавалі для дзятвы ўлетку арэлі.
Усцешаная, што вандроўка сюды, на Поўнач, не была дарэмнай, яна вярнулася да дома, каб запытацца ў жанчыны, ці не ведае яна цётку Галю Кудзельскую. “Ведаю, — адказала тая. — Але цяпер яе няма, бо яна з’ехала да сына ў Саратаў і вернецца ў А. толькі чапрадвесні
Навіна расчаравала яе, бо пазбаўляла магчымасці сёе-тое распытаць пра маці і пра тадышняе іх жыццё ўА.
Яна спытала, ці не здае хто-чебудзь паблізу кватэру. ’’Якраз я і здаю, — адказала жанчына. — Я жыву адна, у мяне двухпакаёўка, і вам было б у мяче чяблага”. Жанчына спытала, дзе яна працуе, і яна адказала, што яшчэ не працуе, але мае намер уладкавацца куды-небудзь, напрыклад, паштаркай у аддзялечче сувязі. Жанчына сказала, што плата за пакой будзе невялікая, бо ёй сумна адной і яна даўно падшуквае кватарачтку, і павяла яе да сябе.
Яна паказала гаспадычі аблігацыі і папрасіла памарудзіць з аплатаю жытла да пачатку тэрміну іх пагашэння, што вось-вось павінен быў пачацца. Жанчына згадзілася. Назаўтра яны выправіліся ўдзвюх на пошту, дзе якраз рабіла гаспадыніна сваячка, і яеўзялі паштаркаю. Так яна засталася ў А.
Удзень яна разносіла па кватэрах газеты і лісты, увечары, калі заставаліся сілы, блукала па мясцовасці. Відарысаў у наваколлі, якія яна магла дакладна ўзгадаць з часоў маленства, было няшмат. Але тыя, што згадваліся, выклікаліўёй такую буру эмоцый, штояна пасля тых шпацыраў доўга не магла заснуць. Дадавала
маркоты і расстанне з Сашкам, якога яна згадвала штодня і пра сустрэчу з якім марыла кожную хвіліну.
Аднаго разу яна так задумалася падчас прагулянкі, растузаная ўспамінамі, што не заўважыла, як забрыла на могілкі. Паманулася адшукаць магілку брата Паўліка, але не дала рады: клады былі занадта вялікія, да таго ж многія магілкі на іх — без помнікаў. А калі яна дома спытала ў Наталлі, гаспадыні, якусё-такі знайсці братава захаванне, тая ў адказ толькі махнула рукой: якое захаванне, хутчэй за ўсё ляжыць твой брат дзе-небудзь у яры, тады так шмат мерла тут люду, асабліва дзяцей, што было не да пахаванняў. Здаралася, што і ў зямлю нябожчыка не закопвалі, такая яна была каляная. Дык прысыпалі цела снегам ды і пакідалі пад гурбаю.
Увесь гэты час ёю ніхто не цікавіўся, і яе тое цалкам задавальняла. Як і роўныя адносіны з Наталляй, ійто ўсталяваліся між імі ад перійага дня і якія, бадай, толькі штосьці зусім ужо надзвычайнае магло парушыць. Яна распавяла сваёй гаспадыні зболыйага пра сябе (апроч студні, вядома).
Наталля ўспрыняла яе гісторыю спакойна, і гэта нібыта давала надзею на яшчэ болыйае паразуменне надалей. Наколькі яна тады памылялася, паказаў час. Што да неспадзянак кшталту спраўджання асобы, то іхяна не баялася: пасведчанне аб рэабілітацыі заўсёды было пры ёй.