• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    Яна падхопліваецца, нервова ходзіць з кута ў кут.
    — Ну, можа, усё яшчэ і абыдзецца, — кажа Алуша. — He хвалюйся гэтак, машыну ж весці...
    — Ага, лёгка сказаць: не хвалюйся! Я б таму даносчыку — не ведаю, што зрабіла б. Далібог, яйцы паадрывала б. Зрабіў паскудства, і хоць бы што яму, як не героем пачуваецца, два вечары запар не сыходзіць з экрана...
    — I халера з ім. — Алуша дастае з сумкі пакецікі кавы, адданая схільнасці да слоўнае замежчыны ды поўная жадання хоць крыху развесяліць сяброўку, звяртаецца да мужа: — Саша, як наконт кохі*? Ці тут у вас праблема з варам?
    — Можна ў сталоўцы папрасіць, — адказвае ён.
    — Ну, піце сабе свой кохі, а я паехала, — маркотна кажа Нэля і ідзе да дзвярэй.
    Яна адыходзіць, і Дарашэнка з Алушаю застаюцца ўдваіх. Быццам у чаканні, хто першым загамоніць, моўчкі сядзяць, забыўшыся пра намер папіць кавы, насупраць адно аднаго хвілін пяць, аж пакуль не абзываецца з калідора, абвяшчаючы пра перадабедзенны пасілак, раздатчыца Зінаіда. Тады адначасна падымаюцца з месцаў, радыя неспадзеўнаму ўмяшальніцтву старонняга, падаюцца ў калідор.
    “Вось, усяго тыдзень мінуў, як не бачыліся, а нібыта чужыя адно аднаму”, — жахаецца Дарашэнка, сутаргава падшукваючы ў думках тэму для далейшае размовы. Алуша, аднак, апераджае яго.
    — У Ігара, ведаеш, нібыта наладжваецца з абаронаю, — кажа і бярэ яго пад руку. — Пры Нэлі не хацела табе казаць, дык цяпер скажу... Чын адзін са службаў,
    * Япанізаваная англійская назва кавы.
    з тых, што на размову яго выклікалі летась перад паездкаю на сімпозіум у Швецыю, абяцае паспрыяць. He за так, канешне, сам разумееш, давядзецца хлопцу адпрацоўваць. Але ж хоць нейкая надзея...
    — Адпрацоўваць? — агаломшана перапытвае ён. — Як гэта? Хочаш сказаць — будзе стукачом?
    — Ды супакойся, нічога страшнага. Усялякую ж справу па-рознаму можна рабіць...
    Ён хоча запярэчыць, але не паспявае. Раздатчыца Зінаіда заўважае яго са сталоўкі праз расчыненыя дзверы, нецярпліва вабіць да сябе. Яна вялікая прыхільніца тэлесерыялаў, а праз чвэрць гадзіны акурат пачынаецца чарговая серыя, і ёй карціць як хутчэй скончыць працу.
    — Толькі жанчыне дадзена гэтак адчуваць, толькі жанчыне, — кажа Алуша і са шкадаваннем глядзіць на экран, дзе курчацца ў перадсмяротным любоўным экстазе змарнелыя целы персанажаў яе ўлюбёнага, бачанага-перабачанага “Начнога парцье”. — Каханне, што па-над усім, — хіба мужчына, які б ні быў ён тонкі ды далікатны, такое зразумее? Наогул, мужчына такі фільм наўрад і зрабіў бы. Калі б нават і вельмі захацеў. Малайчына гэтая Кавані*. Праўда, Нэля?
    — Ну, вядома, — з выглядам чалавека, які не дасць рады ўцяміць, з чаго гэтулькі эмоцый, адказвае Нэля. Яна толькі што ўвалілася ў пакой пасля ўтомнага шляху з М. і зараз прагна прыгублівае раз-пораз з гарляка бутэлькі прыхоплены ў прыдарожнай забягалаўцы напой. — На тое яны і мужчыны, каб уносіць у жыццё каліва чэрствасці ды грубасці. Хоць, з іншага боку,
    * Кавані, Ліліяна — італ. рэжысёр.
    вось Макс гэты з фільма, да прыкладу, — хіба не ўзор абыходлівасці ў дачыненні да каханкі?
    — Садыст, нягоднік, забойца! — прамаўляе Алуша, і ў голасе яе выразна чуецца захапленне. — Але ж затое які рызыкант!
    — I віжам умее даць рады, — вяртаючыся да ранішняй гамонкі пра набалелае, кажа Нэля.
    Апроч непярэлівак са страйкавым камітэтам у Кірыкаў яшчэ, аказваецца, непрыемнасці, звязаныя са здачай у арэнду памяшкання нейкай апазіцыйнай грамадскай структуры. Арэнда выгодная што адным, што другім, але хтосьці парупіўся данесці пра яе “куды след”, і цяпер тую дамову аб арэндзе, каб не паляцеў у тартарары адладжаны, паспяховы кірыкаўскі бізнес, трэба тэрмінова скасоўваць.
    — I здольныя ж людзі на вось такія бессаромныя ўчынкі. Я маю на ўвазе тых, што даносяць. I гэта пасля ўсяго распаведзенага ды напісанага пра тое апошнім часам. Поп Гапон ды Паўлік Марозаў у параўнанні з імі — святыя. I сумленне іх не мучыць, і спяць сабе яны спакойна... Як такое назваць? Поўная дэвальвацыя каштоўнасцей...
    — He дэвальвацыя, а змена парадыгмы, так цяпер гэта мянуецца, — адзываецца Алуша. — Якую можна выкарыстаць дзеля апраўдання якога заўгодна паскудства. А як чаго заўгодна, ды яшчэ без належнага падмурку прынцыповасці ў людскіх галовах, — то, лічы, і любой амаральшчыны. Ты згодны, Саша?
    — I галоўнае, — апераджае Дарашэнку Нэля, — куды ні паткніся, каб высветліць, адкуль вушы растуць, — нідзе ніякіх канцоў. I калі яно гэткае скончыцца і ці скончыцца калі ўвогуле? Ну, пастраляць толькі гадаў...
    — Во-во, пастраляць! To яй... геніталіі паадрываць, то ўжо во — пастраляць... А яшчэ каталічка, як не сорамна! He ведаеш хіба: апантаны помстаю дзве магілы капае — таму, каму помсціць, і сабе, — кажа Алуша і дадае праз хвіліну: — Адзіны спадзеў застаецца — на маладых, можа, яны што зменяць... Ды на гэтых яшчэ... нацыяналістаў.
    Аднак усцешнасць яе высновы падвяргаецца рэзкаму крытычнаму нападу Нэлі:
    — Ат, усе яны адным возам па піва едуць! Ці ты не бачыла ні разу па тэлевізары, з якім понтам маладыя часам сваімі стукацкімі замашкамі выхваляюцца? А нацыяналісты? Мы вось з Прагі з Андрэем ехалі з адным гэткім, усё спевы круціў нейкага Суніцкага’, ці як яго там... Андрэй пра неабходнасць каардынацыі дзеянняў падчас акцый пратэсту завёў гамонку — дзе там, на смех падняў! Вы, кажа, з Прагі, са святога для кожнага свядамага грамадзяніна месца вяртаецеся, а вось адрасы гэтага спевака, што цяпер чуеце і што ў самой Ла Скала спяваў ці парупіліся наведаць? He? А пра Ларысу Генюсь што ўведалі? Нічога? To пра якую каардынацыю можа быць размова, калі мы з вамі, манкуртамі-недавяркамі, на розных плянэтах жывем? Такая парадыгма атрымліваецца.
    — Што дзіўнага, адвеку ў нас так: утраіх сярод трох хвояў заблукаем і не заўважым адзін аднаго... А як што якое, непярэліўкі якія — абставіны ў нас вінаватыя, парадыгма. Зручна: на іншых панаракаў, а сам і чысты нібыта застаўся.
    — Мабыць, праўда твая... Вось маёй адной знаёмай мужык, пісьменнік, да прыкладу, таксама пра пара-
    Забэйда-Суміцкі, Міхал, бел. спявак.
    дыгму любіць паразважаць. Толькі не тэарэтычна, як мы зараз, а з прывязкаю да жыццёвай сітуацыі. Кніжак ягоных людзі не чытаюць, дык вырашыў, ведаеце, па-новаму пісаць. Маўляў, няма чаго боты апісваць, трэба больш прынадныя для чытача сферы асвойваць. I во толькі што, хваліўся, аповед мадэрновы выдаў на-гара — пра эякуляцыю ў гумовік.
    — Вар’ят, — рэзюмуе ўчынак героя аповеду Алуша і глядзіць на Дарашэнку. — Саша, што ты маўчыш?
    — А што казаць. I так усё зразумела, — прамаўляе ён і паціскае плячыма.
    — Усё, час ад’язджаць, a то да рання не дабярэмся дахаты, — кажа Нэля і дапівае напой.
    Жанчыны падымаюцца і, перш чым Дарашэнка паспявае хоць бы дзеля прыліку запярэчыць, ідуць да дзвярэй.
    — Ну, не сумуй надта, — Алуша счэквае, пакуль выйдзе з пакоя Нэля, цмокае яго ў шчаку. — Дарэчы, працу маю новую не жадаеш паглядзець? Знарок везла, каб табе паказаць.
    Ён ідзе следам за жанчынамі да прыторкнутага скрай пляцоўкі аўто, паслухмяна лезе следам у салон.
    — Вось, скончыла ўрэшце распачатае, — кажа Алуша і дастае з-за сядзення батык. — Нічога асаблівага быццам, а сілаў шмат запатрабавала.
    — I дзе гэта ты бачыла зялёны мухамор? — ахае Нэля. — Ну, я разумею, гарошына там зялёная, ці травіна якая, ці яшчэ што, a то мухамор... Верх шапачкі зялёны, іспод чырвоны, плямы блакітныя, аж вочы адбірае — ну і грыб! Дзівосы, а не грыб! Сюр-шыза дый годзе! Зусім на цябе не падобна, поўная змена парадыгмы. 3 чаго б гэта?
    — А табе як, Саша? — запальваючы цыгарэту, пытаецца Алуша, і надзея на мужаву ўхвалу гучыць
    у яе голасе так непасрэдна і разам з тым так нечакана, што Дарашэнка не адразу дае рады знайсці належныя словы ў адказ.
    Ён глядзіць на ўвасоблены ў ядвабе Алушын грыб і ловіць сябе на думцы, што яму хочацца адшчыкнуць ад яго кавалачак. I тае ж хвіліны другі, з адшчыкнутым ужо краем шапачкі, Люсін, паўстае перад ім, і думка, што нішто-нічаіугкі на гэтым свеце не знікае бясследна, а значыць, не дарэмна, лагодзіць яго.
    Яійчэ толькі пачатак жніўня, а дажджы ліюць такія, быццам ужо восень. 3 раніцы сонца выблісне на пару гадзін, наабяцае богведама якога шчадроцця, ды вось зноў аднекуль наплывуць хмары, зацягнуць ад краю да краю неба, і пачынаецца залева. Яна такая густая, што на двор не высунеш носа: імгненна змочыць да ніткі. Ды і з абуткам у хаце напруга. У Сашкі з маці адны боты на дваіх, іх па чарзе яны і абуваюць, выходзячы па патрэбе. След бы купіць яшчэ хаця б адны, але не выпадае: ёсць рэчы ў гаспадарцы пільнейшыя.
    Маці сядзіць пры акне, лапіць бацькавы нагавіцы, то падчэпіць корт голкаю, быццам выпрабоўвае тканіну на трываласць, то порстка-порстка запрацуе нажніцамі.
    Тым часам залева пакрысе цішэе, і восьужо зноў на дварэ светла і сонечна. А гэта значыць, што Сашкава з Люсяю выправа ў грыбы ўсё-такі адбудзецца.
    Сашка скідвае з ног атопкі, улазіць ступнямі ў падсушаныя з вечара пры шчытку боты. Боты яму велікаватыя, і ён перад тым, як іх абуць, старанна — бацькава навука: як абуешся, так і паходзіш — абгортвае ногі анучамі.
    — Акуратна там, глядзі, не ўзбіся дзе на патарчаку, — кажа маці і здымае з пальца напарстак. — Падзіравіш апошнія — будзем да зімы басанож хадзіць.
    — Ужо ж пастараюся неўзбіцца, — рады перспектыве набадзяцца, урэшце, удосталь па ачмурэлым ад несупынных дажджоў наваколлі, адказвае ён і глядзіць на ганак барака, дзе чакаеўжоўхутанаяўпадкарочаны на траціну непрамакальны вайсковы Зюзялькоў плашч Люся.
    Акно насупраць з рыпам расчыняецца, і Лёлін (яна тры дні таму прыехала пагасцяваць у Зюзялькоў) тонкі, але гучны, не раўнуючы яку цёткі Карусі, калі тая нервуецца ці злуе, голас урачыста абвяшчае:
    — Мухаморы — найлепшыя грыбы! Паясі іх — і адразу па полі паляціш. Паляціш, ажно хвоі замільгацяць прад вачыма і неба бялей гурбаў снегу паўночнага здасца.
    — Што яна трылузіць пра хвоі ды пра снег, гэтая дзеўка? Снег сярод лета, авохці! — кажа маці і паціскае плячыма. — От жа дзіўная. А гамоніць складна — павучыцца ў яе.
    — Наваражыла Лёлька-варажбітка, — кажа Люся і кладзе мухамор паверх накрыўкі вярэні. Шляпка грыба такая вялікая, што дарэшты хавае пад сабою і накрыўку, і астатнія, ядомыя, грыбы.