• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    Наогул, атрымалася так, што часы быццам бы мяняліся да лепшага, а ўмовы існавання вяскоўцаў, тых жа дзерваедаўцаў, — наадварот, усё больш да горшага. Самавітыя ўладальнікі зусім нядаўна яшчэ аднаасобных падворкаў, каржакаватыя руплівыя дзяды ў самаробных брылях ды пашытых за польскім часам картузах пакрысе сыходзілі ў лепшы свет, пакідаючы скалектывізаваныя прашчураўскія спадкі на волю кепканосных драбнаватых сыноў і ўнукаў, выхаваных у маралі неўласцівай тутэйшым абшарам традыцыі супольнага гаспадарання.
    Дык, пэўна, і не дзіва, што менавіта на час адлігі прыйшліся ў Дзерваедах і пік п’янства, і пік самагубстваў. Чацвёра мужчынаў, двое Дзерваедаў і двое Лакоткаў, амаль адначасова, з розніцай у некалькі месяцаў, пазбавілі сябе жыцця. He даўшы рады працівіцца поклічу зялёнага змія ды не вытрываўшы звяглівых папрокаў уласных жонак, павесіліся хто ў прылеглым да свірнаў і асецяў бярэзніку, хто, як, напрыклад, стры-
    ечны Тадзеў дзядзька Ганэрак, і ў роднай хаце, на перакінутай праз маціцу вяроўчыне.
    Апошнім засіліўся ў Дзерваедах тры гады таму Лакоткавых Юзік, ці, як усе яго ў наваколлі звалі, — Юзіла, бацька Тадзевай аднакласніцы Карольці. Міхалка, Юзілаў бацька, выліў неяк у роспачы ад сынавых запояў свінням у карыта застаўленую пад сівуху брагу, і гэтага дастаткова сталася, каб нябога пазбавіў сябе жыцця. Уранні знайшлі Юзілу ў свірне ў пельцы, дарэшты астылага, з учарнелым, бы галаўня, тварам, з вырачанымі вачыма і высалапленым на падбароддзе языком.
    3 часу тых самагубстваў, мабыць, Тадзева прыязнасць да вёскі і пачала мізарнець. He тое каб саступіла дарэшты нейкай там нелюбові — не, да гэтага, дзякаваць богу, усё ж такі не дайшло. Але і звыклае замілаванасці, якою сілкавалі ягоную душу Дзерваеды з іх маляўнічымі пагуркамі, нізінамі і векавымі таполямі раней, да трагічных добраахвотных сыходаў з жыцця аднавяскоўцаў, мясціна больш не выклікала.
    Побытавы складнік вясковага існавання, знешне ціхамірна-прыстойнага, а насамрэч поўнага тых жа, што і ў горадзе, жарсцяў, тых жа праяваў хцівасці, зайздрасці, сквапнасці, няўцямна-дурнаватае варажнечы на глебе нішчымства, падгарачанай нейкімі старымі, шматгадовае даўніны, крыўдамі, вывернуўся раптам вонкі жорсткімі швамі споду безвыходнага калгаснага жыцця, закружыў, заматляў прымусіў паглядзець на сябе ды на свет навокал больш пільна, больш уважліва, унікліва, аб’екгыўна. I не толькі бясстрасна, бесстаронне, як на штосьці хоць і вабнае, ды ўсё ж чужое, паглядзець, але і сякія-такія крокі зрабіць да пераменаў.
    У Біцясаве, прымежным мястэчку па той бок ракі, за дзесяць вёрстаў ад Дзерваедаў, адчыніўся тэхнікум
    па падрыхтоўцы фельчараў-ветэрынараў. Гэта была nepman тут навучальная ўстанова такога кшталту. To і не дзіва, што зусім нядаўна яшчэ бяспашпартным мясцовым жыхарам, з якіх мала хто сам меў за плячыма сямігодку ці хаця б пачатковую школу, але, канешне ж, як і ўсе бацькі на свеце, марыў пра годную адукацыю для дзяцей, уявілася яна дарункам нябёсаў.
    Першым з маладых дзерваедаўцаў надумаўся пайсці ў Біцясава вучыцца Тадзя Дзерваед. Але не таму, што так ужо, можа, вабіла яго ветэрынарыя. 3 якою ён дагэтуль, папраўдзе, за выключэннем выпадкаў, калі даводзілася памагаць (штосьці там патрымаць, падаць або прынесці ці аднесці) лекару-саматугу Клямпасавічу падчас лячэння свінні або цяляці, не сутыкаўся. Хутчэй прычыніліся да таго складнікі практычныя: блізкасць месца вучобы ад бацькоўскае хаты ды тое, што можна было падчас яе падпрацоўваць лабарантам пры тэхнікумаўскай ветстанцыі, зарабіць якуюніякую капейку. Як нярэдка гэта бывае, у значнай ступені паўплываў на рашэнне хлопца і збег абставінаў, прынамсі адно дзіўнаватае здарэнне...
    Так яно тады ўсё ў Дзерваедах пачыналася. Ды, на жаль ці на шчасце, моцы канчаткова спраўдзіцца не дабрала. He лёс быў Тадзю застацца на ўсё жыццё вяскоўцам, глытнуць як след прашчураўскае сялянскае долі. Звабіў хлопца пасля некалькіх год працы фельчарам горад, канчаткова ж дарабіў справу адступніцтва пераход на выкладчыцкую працу.
    I сёння шэсць сотак гарода пры па-гарадскому абсталяваным блочным дамку за шэсць вёрстаў ад горада, у які цяпер, пасля таго, як прыбрала там усё пакрысе да рук увішная нявестка Ілона, жонка сярэдняга сына Мірона, і ходу яму няма, — хіба гэта сапраўднае вяс-
    ковае? Toe любае і нялюбае адначасова, да якога і прыхінуцца асаблівага жадання не ўзнікае, але якога і адцурацца дазвання, выдзерці з коранем з душы, каб і надта хацеў, наўрад ужо калі-небудзь атрымаецца.
    II
    Якім бы наравістым ні надаралася часам лета ў ваколіцах Дзерваедаў няўрод на трускалкі, аднак, наведваўся ў вёску рэдка. Нават не ў самыя спрыяльнае для гэтых ягад надвор’е лехі з трускалкамі на гусценька акупаваным хвашчом ды павііухаю мясцовым суглінку нязменна радавалі вока шчодрым ураджаем. Такая прыдатная была ў Дзерваедах для вырошчвання трускалак глеба, што і на продаж іх людзям хапала, і на варэнне ці на кампот яшчэ з каптуром ад продажу заставалася.
    Дзіва, але нават і на занядбаных, парослых пустазеллем здзічэлых нічыйных градах, дзе колькі год запар ніхто ўжо наогул нічога не садзіў і не сеяў, трускалкі таксама па-ранейшаму выспявалі спраўна. Кволымі парасткамі прабіваўся раптам трускалачнік па вясне з няўдобіцы на свет Божы, а праз месяц-другі, глядзіш, ужо наліваліся ягады сакавітаю чырванню. Смех дый годзе: здаецца, дзірван дзірваном мясціна, а ягад на ёй паўнютка, як быццам з неба зоркі ўначы пападалі на разоры ды да радасці дарослых і дзятвы на тыя трускалкі няўзнак перарабіліся.
    За ўвесь час, што існуюць Дзерваеды, мабыць, толькі аднойчы надарыліся там з трускалкамі непярэліўкі. I то не па ўсіх гародах, а часткова, у асобна ўзятай, так бы мовіць, гаспадарцы — на сотках Міхалкі Лакоткі па мянушцы Шаршатачка.
    Што з трускалкамі ў ягоным гародзе дзеецца нешта не тое, першы заўважыў тады сам гаспадар. Адцвілі, здаецца, акурат у пару, пусцілі дружна завязь, а далей як хто сурочыў расліны — гэтак пачалі яны раптам чахнуць. Флянцы зніцелі, лісце пабілася дзіркамі, зрабілася месцамі, што зверху, што спадыспаду, воглае і слізкае, быццам смаркачамі яго наўмысна нейкі злыдух-варажына абляпіў.
    Міхалкава незамужняя дачка Броня торкнулася следам за бацькам у гарод паглядзець, што там да чаго. Разгарнула адзін лісцік, другі, глядзь — а там, унутры лісця, аграмадныя, з палец, слімакі. Такія тлустыя, такія агідна-раздабрэлыя корпаюцца-варушацца ў лісці трускалак істоты, што ледзьве дала кабеціна сабе рады, каб стрымаць ваніты.
    Зляцеліся суседкі паглядзець на дзіва. Пачалі навыперадкі меркаваць, як пазбавіць лехі ад неспадзеўнае навалы. I хоць меркавалі больш не ад спачування, а з перасцярогі, каб, крый бог, не перакінулася пошасць на іншыя гароды, зацікаўленасць жанчын справаю перасягала ўсялякія межы. Хтосьці ўзгадаў бабулін расповед пра тое, як у даўніну ратавалі ягаднікі ад слімакоў з дапамогаю попелу.
    — Ай, што там той попел, — не пагадзілася на прапанову скарыстацца пракаветным спосабам Броня. — А вось запусціць курэй, дык умомант пажаруць гэтую гідкую нечысць. Або во яшчэ лепш: індыкоў на яе нацкаваць. Ужо гэтыя буркатлівыя зласліўцы дадуць паскудству рады.
    Сказана — зроблена.
    Індыкоў Лакоткі самі не гадавалі, давялося дзеля такой неадкладнай справы па людзях пазычаць. Тыя,
    за выключэннем даўніх лакоткаўскіх непрыяцеляў Дзерваедаў (пра прычыны непрыяцельства расповед наперадзе), адгукнуліся на патрэбу суседзяў ахвотна.
    Птушкі, якіх перад тым, як пусціць у гарод, пратрымалі двое сутак у загародцы не кормленымі і не поенымі, аблаташылі лехі з трускалкамі спраўна. Уранні пачалі латашыць, а к заходу сонца таго ж дня, лічы, ужо і скончылі. Ды так панаядаліся крылатыя рупліўцы дармовых слімакоў, так панапхалі імі свае знашчаныя двухдзённаю бяскорміцай воллі, што ледзьве маглі здыхацца.
    А ўранні наступнага дня сведкаю іншае бяды стала Броня. Пайшла а сёмай гадзіне да птушніка, каб зноў выпусціць індыкоў на лехі з трускалкамі, і як не самлела ад сполаху. Індыкі бегалі па загародцы, бы звар’яцелыя, і раз’юшана адзін аднаго дзяўбалі. Амаль ва ўсіх грабеньчыкі, наросты-бародаўкі на шыях і не прыкрытыя пер’ем лапікі скуры пры копчыках і на жыватах сачыліся крывёю. А ў аднаго нават вока было выдзеўбанае і на месцы яго зеўрала дзірка велічынёю з добрую фасоліну.
    Уражаная ўбачаным Броня паспрабавала птушыную збродню як-небудзь залагодзіць. Сыпанула спачатку шчодра круп, затым пакрышыла хлеба, але ўсё было дарэмна. Індыкі не толькі не суцішыліся, але, наадварот, здаецца, яшчэ болей усхадзіліся. Тады яна пайшла сказаць пра ўсё бацьку.
    Згадзіўшыся з дачкою, што ўсё гэта даволі дзіўна, Міхалка, каб апярэдзіць закіды нядобразычліўцаў, ці не самі яны, шкадлівыя Лакоткі, наўмысна неяк раздражнілі птушак, каб давесці да вось гэткага непрытомнага стану, вырашыў паклікаць дзеля высвятлення
    прычын дзіўных паводзінаў індыкоў фельчара з біцясаўскай ветстанцыі.
    Няўрымслівая ж Броня перад тым, як выканаць ягоны загад наконт фельчара, спачатку паткнулася па параду да Клямпасавіча: маўляў, памажыце, даражэнькі, пакуль заявіцца той вучоны дзядзька з Біцясава, каб горшае што не зрабілася... На што Клямпасавіч, чалавек даволі амбітны і раней ужо неаднойчы выпадкамі звароту суседзяў да лекара з дыпломам дарэшты абражаны, адказаў катэгарычнаю адмоваю.
    Фельчар, паважнага веку чалавек з вузлаватымі далонямі, абсівераным тварам і спецыфічным пахам быдла ад вопраткі, не дурань выпіць на дармаўшчыну ды пагаманіць на падпітку пра хваробы свойскае жывёлы, прыехаў ахвотна і хутка. Утаймаваць індыкоў і яму, аднак, не ўдалося. Затое прычына іх агрэсіўных паводзінаў была названая адразу: захворванне на канібалізм, або так званы масавы раздзёўб, справакаваны перакормліваннем птушак пасля перыяду працяглага галадання. Што, напрыклад, здараецца гэтаксама са свіннямі, толькі ў інакшай, так бы мовіць, форме. Бо там церпяць ад канібальства хвасты і вушы супляменнікаў а нярэдка — і нованароджаныя парасяты, якімі без згрызотаў сумлення пачынаюць ласавацца іхнія ахопленыя бацылаю канібальства маткі.
    Іншымі словамі, сказаў фельчар, як след нацешыўшыся разгубленасцю прысутных перад праявамі ягонае вучонасці, пааб’ядаліся індыкі з голаду, вось і сталася вынікам гэткае вычварнае здарэнне.