• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    Апошнім часам удзень найчасцей клікала яна суседа Тадзю, аднагодка і аднакласніка Тадзіка Дзерваеда, які ад нядаўняе пары, падобна, пачаў да яе заляцацца. Заляцанак якога яна хоць надта ўсур’ёз не ўспрымала, аднак жа і адпрэчваць не спяшалася: ціхмяны, сарамяжлівы хлопец ёй падабаўся.
    Маці таксама супраць маладога суседа нічога не мела. Але і візітаў ягоных, якія рабіліся ўсё больш частымі, асабліва не ўхваляла. Узгадвала, якім ветлівым ды пашанотным быў да шлюбу Янак, Янін бацька, і ў якога звера ператварыўся пад уздзеяннем гарэлкі праз дзясятак год сумеснага жыцця, ды і пачынала перасцерагаць дачку ад залішняе даверлівасці адносна мужчынаў.
    Яні, якая і сама дастаткова набылася сведкаю, як п’яны бацька пагражае маці збіццём, патрабуючы сказаць, дзе схаваная гарэлка, гэткія яе павучанні здаваліся занадта ўжо просталінейнымі, і яна старалася вельмі
    на іх не зважаць. Ва ўсялякім разе з Тадзем сяброўства не перарывала.
    Вось і сёння, напэўна, паклікала б яна ўвечары — не, не ўнаначкі, канешне, баронь бог, а так проста пасядзець — Тадзю, ды — непярэліўкі. Хлопец сышоў у Біцясава падаваць дакументы для паступлення ў тэхнікум і калі вернецца — невядома. Як і невядома, ці вернецца да заўтрага маці. Стрыечная Яніна сястра Лінка, якая жыве з бацькамі і нежанатым братам у Чарасах, нарадзіла першынца, і яна, пакінуўшы Яню за гаспадыню, паехала на ровары ў адведкі. Дык іншага выйсця Яні, як скарыстацца прапановаю Карольці, і не засталося.
    Хлапечы твар вымыкаецца на святло з прыцемку сянец, гайдаецца расплывістым, няясным адбіткам на шыбіне акна. ТадзяДзерваед нясмела, быццам не пэўны, ці будуць тут, у гэтай хаце, яму радыя, перакрочвае праз парог, застывае спарудаю пры дзвярах кухні.
    — Тадзік! — Яня падхопліваецца з месца, мкнецца насустрач хлопцу. Да дзвярэй, аднак, не даходзіць, збітая з тропу перасцярожлівай думкаю, ці не занадта паводзіць сябе з суседам эмацыйна, ці не занадта вачавідзь радуецца ягонаму прыходу, спыняецца пасярод пакоя. — Падаў дакументы ?
    — Падаў, а як жа, — напускаючы на сябе рашучасць, адказвае Тадзя. — Праз два тыдні ўжо і першы экзамен здаваць. Карольця, бачыў, ляцела ад цябе, сцёгнамі круціла... Ці неўнаначкі напрошвалася?
    — А што, калі і ўнаначкі ? — паціскае плячыма Яня і паварочваецца тварам да акна з намерам перавесці размову на што-небудзь іншае. Варажнечу паміж сем’ямі аднакласнікаў, Дзерваедаў і Лакоткаў, яна
    і заўсёды ўспрымала даволі нервова. Цяпер жа, калі вось гэтак ледзь не штодня, ледзь не штохвіліны даводзіцца міжволі выбіраць паміж Карольцяю і Тадзем, яна пазбягае слізкае тэмы асабліва старанна.
    Што ёй тая чужая варажнеча-непрыязнасць? Hi адзін, ні другі, ійто Карольця, што Тадзя, ёй кепскага не зрабілі. Да абаіхяна добра ставіцца, то штолезці ў чужую зваду са сваім медзяком? Захочуць — самі разбяруцца. Абы даўБог жадання захацець. Мяркуючы ж паўсім, з’явіцца яно няхутка, калі наогул калінебудзь з’явіцца.
    — Ну, глядзі, — неяк няўважліва, быццам штосьці яму муляе, прамаўляе Тадзя і робіць крок да дзвярэй. — Пайду, стаміўся крыху.
    — А мне яшчэ карову даіць, — пераадольваючы ніякаватасць ад такое ягонае паспеійлівасці ды не жадаючы саступаць бачнасць ініцыятывы аб расстанні ў ягоныя рукі, адказвае наўслед хлопцу Яня і падымаецца, каб ісці ў істопку па даёнку. Думае, ці не занадта гэта здрадліва — не сказаць Тадзю пра заўтрашнюю ходку з Лакоткамі на кірмаш, але тут жа сябе і супакойвае: маўляў, такое бяды, не пытаўся — і не сказала. He спяійаўся б гэтак сыходзіць — можа, і сказала б, а так...
    Адхінае Яня фіранкуў надзеі, што, можа, ён хаця б азірнецца наастатак, ды марна. Тадзя крочыць прэч ад хаты так шпарка, што праз хвіліну ўжо і знікае за рогам абсаджанае вішняком вулкі.
    “Няйначай, пакрыўдзіўся, — вяртаецца ў думках да размовы з хлопцам Яня. —Дзіўны нейкі. Захаканы так, быццам дзесяць вёрстаў подбегам ляцеў. Ажно шчокі вунь, бы маладая квашаніна ў цеснай місцы,
    торгаюцца... Долата нейкае з кішэні, як у цеслі таго, тырчыць”.
    Думае так Яня, ды пазірае раз-пораз на цадзілку, што плешчацца за акном на шыпшынавым кусцеўпарывах ветру, ды зноў няўзнак перабягае ў думках на непрыязнасць паміж сем’ямі аднакласнікаў.
    Ох, гэтая варажнеча... Колькі сябе памятае Яня, гэтулькі яны, Тадзевы і Карольціны сваякі, і варагуюць. Ужо колькі часу мінула, як пачалося тая нялюдская, ваеннае яшчэ пары, звада, а канца ёй не бачна.
    Дваццаць сем год таму Карольцін дзед, кульгавы Міхалка Лакотка, празваны аднавяскоўцамі за вострасць языка і порсткасць нораву Шаршатачкам, пад страхам расстрэлу і расправы над сям’ёю быццам бы паказаў нямецкім карнікам падчас аблавы на партызанаў спрат, дзе хаваўся Тадзеў дзед Пётра са сваім старэйшым сынам Зыгмонам.
    Дзерваеды доўга адстрэльваліся, і немцы, каб не марнаваць патронаў на двух зацятых партызанаў, кінулі ў пограб гранату. Што засталося пасля выбуху ад мужчынаў, назаўтра па адыходзе карнікаў бачылі з дзерваедаўцаў нямногія. Але тыя, што бачылі, запомнілі відовішча надоўга. Целы бедакоў так паразносіла асколкамі, што вяскоўцы ледзь здолелі іх збольшага сабраць. Так і пахавалі ў адной труне, не даўшы рады дазнацца, дзе тут чые могуць быць парэшткі.
    Ад таго дня варажнеча і пачалася. Міхалка бажыўся, што ў гібелі Дзерваедаў невінаваты. Але яму не паверылі. Затое паверылі нагаворам паліцыянта Уладака Шумака. Як Міхалка ні намагаўся давесці, што Уладакавы словы — усяго толькі помста яму, Міхалку,
    за тое, што ён перад вайною выкрыў таго з кражаю збожжа, так давесці свае праўды і не змог.
    Уладака неўзабаве застрэлілі партызаны. I хоць іншых сведкаў таго, што Пётру і Зыгмона выдаў менавіта Міхалка, не знайшлося, таўро вінаватага ў іх гібелі за ім ад тых часоў і замацавалася.
    У абедзвюх сем’ях старэйшыя даўнаватае тае гісторыі ад малых не хавалі, і міжволі варожасць перакінулася і на іх. Яня памятае, як настаўніца ў школе пасадзіла Тадзю ў першы дзень вучобы за адну парту з Карольцяю, а ён, дазвання абражаны гэткаю перспектываю — сядзець побач з унучкаю Міхалкі, вінаватага ў смерці ягоных дзеда і дзядзькі, — тут жа хуценька перасеў да яе, Яні.
    Міхалка надта праўды сваёй болей не даводзіў, і яго з часам перасталі чапаць. Проста абыходзілі, як абыходзяць штосьці ганебнае, не вартае таго, каб на яго зважаць. I ён, прыняўшы відавочную непрыязнасць ды пагарду аднавяскоўцаў за хоць і прыкрую, але ж непазбежную наканаванасць, не знайшоў іншага выйсця, як дэманстратыўна ад усіх аддаліцца. Мабыць, дзеля гэтага і сядзібу сваю шчытненька абсадзіў ад старонняга вока кустамі маладога ядлоўцу і прутамі вярбы, і сцежкі, што да яе вялі, перакапаў раўчукамі, і ў гаспадарчыя клопаты дазвання, з галавою занурыўся.
    Спачатку, яшчэ падчас працы начным вартаўніком на калгасным зернятоку, загадаваў Міхалка пры падворку пчол. Але бортніцтва не заладзілася: пчолы то мерзлі ўзімку, то ўлетку раптам падымаліся і ні з таго ні з сяго кудысьці роем увадначас зляталі.
    Тады Міхалка ўзяўся за прапрадзедаўскае сямейнае рамяство — пляценне кошыкаў. Нарыхтоўваў па
    зарасніку над ракою лазы ды штукаваў на продаж і сабе дзеля гаспадарчых патрэбаў кашолачкі.То белыябялюткія, так званыя святочныя, — для ходак на KipMam з ягадамі ці ў касцёл з яйкамі і іншым правіянтам на Вялікдзень, то зялёныя — да сезону прыбірання гародаў увосень або збору грыбоў.
    А па выхадзе на пенсію заняўся Міхалка гандлем. Употай перакупліваў у прымежных латгалаў-аднаасобнікаў, большасць якіх адвеку складалі на тамтэйшых землях такія ж, як сам ён, печкуны* з ліку мясцовых перасяленцаў, адносна танны статак і, крыху патрымаўшы яго на маладой атаве, здаваў у Біцясаве на мясакамбінат. На вызвалку ад розніцы ў коштах пры куплі і здачы тых бурых латвійскіх бычкоў і цялушак, канешне, раскашаваць было немагчыма, але і скардзіцца, што справы зусім ужо дрэнь, таксама не выпадала. Адзінае, што не спрыяла такому саматужнаму, паўлегальнаму гандлю, дык гэта тое, што патрабаваў ён значных фізічных сілаў, а дзе было ўзяць іх кульгаку Міхалку?
    Тут і прыдалася маладзёну засвоеная ў дзяцінстве ад бацькі і дзеда яшчэ адна патомная справа — рыбацтва. Міхалка перакупіў за восем мяхоў ячменю ў чалавека з суседняй вёскі няновую лодку ды і пачаў сноўдаць на ёй ад рання да вечара з вершамі, сеткамі і невадамі па рацэ. Налоўленае што сваякам раздаваў, што падсольваў-падсіверваў ці падвэнджваў а потым вёз у Біцясава прадаваць. За неймаверным прыбыткам не гнаўся, дык адносна танныя Міхалкавы ляшчы, шчупакі, ліні, язі, плоткі ды нават ліліпуцікі курмялі і ракінедаросткі на кірмашы расхопліваліся ўвобміг.
    * Той, хто шмат, цяжка працуе, вытв. ад “пекацца” (дыял.).
    А з часам i кола пастаянных Міхалкавых пакупнікоў у наваколлі склалася. Бывала, ледзь паспее вытыркнуцца ягоная галава з-за прысадаў як ужо галас на кірмашы між радамі ваўсю шугае: “Шаршатачка! Шаршатачка з рыбаю!” 3 рыбаю, а часта і са шкуркаю андатры, якой тады даволі шмат усюды распладзілася, стрэлам-другім па якой Міхалка таксама падчас гойсання па рацэ не грэбаваў.
    Дык так яно і ўсталявалася няўзнак, што людзі праз усё лета на пожнях з косамі ды граблямі да сёмага поту завіхаюцца, Міхалку ж іхнія нарыхгоўча-пошарныя * клопаты — не да галавы. Бо з капейчынай у кішэні ніякі недахоп корму для каровы і авечкі яму не страшны, заўсёды ён зможа таго ж сена ці добрай саломы па восені ў каго-небудзь з суседзяў прыкупіць.
    Гэта ўлетку. Узімку ж Міхалка звычайна займаўся нарыхтоўкаю дроў і ўсё тым жа паляваннем. Толькі не на андатраў, як улетку, ужо паляваў, а на лісіц ці шашкоў. Шпурне ўвечары наводдаль ад лазні кавалак якога-небудзь шмакуддзя, якой-небудзь смярдзючай дохліны, засядзе сам у будынку пры акенцы і чакае, пакуль рудая хітраванка ці той жа сквапны на дармовае шашок не спакусіцца пачастункам. Здаралася, што і два лісіныя хвасты за ноч упалёўваў. За лета ж і наогул штук дзесяць-пятнаццаць шкурак у Міхалкі да радасці якой-небудзь тутэйшай модніцы (жонка яго Маня, якая пафарсіць любіла, але ж зусім маладою неўзабаве пасля вайны памерла) набіралася.
    Бліжэй к вясне, як толькі крыху вышэла на небе сонца ды пачынаў яснець далягляд, браўся Міхалка за догляд лодкі: ад рання да ночы бясконца падраман-