Раз — шкілет, і два — шкілет
Франц Сіўко
Выдавец: Галіяфы
Памер: 344с.
Мінск 2019
Без малога трыццаць тысяч савецкіх рублёў ляснула ў Тадэвуша і Карольці-Караліны Дзерваедаў на пачатку дзевяностых. Усё да капейчыны, што гадамі збіралі-ашчаджалі, што ягонае фельчарства ды супольная абачлівая беражлівасць прынеслі, увадначас спрахла. I хоць не толькі ў іх, вядома, спрахла, нікому ў тым,
нават сваякам найраднейшым, нават суседзям найбліжэйшым, прызнавацца не сталі.
Бо прызнаешся — і пачнуцца роспыты: што, ды як, ды адкуль, маўляў, гэткія вось не маленькія зберажэнні? Маўляў, на кепскія заробкі ўсё жыццё вы, панове, наракалі, а адкуль жа тады грошыкі? Бусел у дзюбе вам іх прынёс разам з сынамі, ці што? А самае паскуднае, што дзеля выгляду быццам бы і паспачувае каторы з зычліўцаў, а ў той жа час употай і парадуецца: тутэйшы чалавек, дарма што ўласнаю спагадлівасцю любіць пахваліцца, — зайздроснік яшчэ той.
Дык і перажывалі Дзерваеды страту грошай цішком, кожны сам па сабе, як перажываюць часам у маладосці няўдалае каханне ці неспадзеўную здраду. Бедная ж Карольця так перанялася стратаю, што і захварэла нават. Спачатку нервы ў жанчыны схібілі, зрабіліся напятыя, бы тая струна гітарная, — слова насуперак не скажы. Затым, на нервовай, мабыць, глебе, — на страўнік занемагла. Больш за год праляжала ў дыспансеры, пакуль акрыяла.
I вось праз колькі часу вярнулася зноў да нябогі тая самая хвароба. He гэтак неспадзявана, як калісьці, заявілася, але затое з намерам болей не адпусціць куды больш грунтоўным. Так неўзабаве, не даўшы рады вызваліцца з путаў немачы, з тае справакаванае шмат год таму нервамі хваробы і згасла Карольця. Сышла, пакінуўшы тузін сямейных клопатаў на Тадзю-ўдаўца.
Ён жа, што праўда, жончыну смерць перажываў куды цяжэй, чым нават калісьці смерць бацькоў. He таму, што, можа, спалохаўся цяжару адказнасці за сыноў. He, іншае, куды больш таемнае і глыбокае, больш асабістае да таго прычынілася. Сышоў чалавек, які быў адзіным, хто гэтак шмат пра яго, Тадзю, ведаў. I ведаў, і разам з тым
заставаўся запарукаю спраўджання надзеі на дараванне — калі не Божае, дык хаця б людское. А як Карольці не стала, і яна, гэтая апошняя надзея, сіратлівым прывідам заблукала ў закутках свядомасці.
Жыць з такім успамінам — канешне ж, няпроста. Бо хоць і не смыліць ён штодня, і не даймае штохвіліны, і не пераследуе кожнае ночы, але ж і таемных спратаў мінулага дарэшты, такая-разгэткая сволач, не пакідае. Гадамі можа не трывожыць, а варта неўспадзеў нейкай дробязі вылузнуцца ў памяці — і тае ж хвіліны нагадае пра сябе. I чым далей у жыццёвы гушчар, тым больш сувора, болын жорстка, нягоднік, нагадае. I плішчыцца тады жывасілам у душу, пячэ прадаўнім тым, страхавітым успамінам пра злашчаснае Шаршатачкава долата ў кішэні. Пячы пячэ, а паўстаць ва ўсёй сваёй мярзотнасці перад светам дзеля нават хаця б хвіліннага адхлання чалавеку не жадае.
***
Выспа ўтварылася наводдаль ад пераправы год сем таму. Неўпрыкмет насунула льдзінамі на водмель падчас крыгаходу глею і жвіру ўперамешку з пяском ды розным ламаччам, і з таго часу, ледзь павузее, памялее на пачатку лета рака, уздымаецца нанесенае па-над вадою, пакрываецца па халуях' дзе асакою, дзе аерам, а дзе ўжо і ладнымі выросткамі вербалоззя.
Спачатку, да тае пары, як пачалі завітваць на выспачку людзі, гняздзіліся тут кнігаўкі. Але апошнім часам, мабыць, навучаныя горкім досведам суседства
* Затопленае месца на згібе ракі, куды ўвесну падчас крыгаходу наплывае розны друз.
з людзьмі, ладзіць на выспе гнёзды гаманкія птушкі перасталі. Пакрычаць-палямантуюць па вясне над лапікам зяленіва ды і ляцяць на сталае жыхарства кудынебудзьу іншае, болый спакойнае, непрыступнае месца.
У гарачае, як цяпераійняе, лета выспачка для дзерваедаўцаў— старт-пляц для пешае,уброд, пераправы праз раку. Чым чакаць невядома колькі часу кульгаку Міхалку-Шаршатачку з лодкай, куды прасцей распрануцца ды, закінуўшы за спіну кіёк з вопраткай, перабрысці ад берага да выспы, а затым, адпачыўшы пару хвілін на сугрэве, на цёплым пяску, —рушыць далей, да другога берага. I хутка, і выдаткаў (скнарысты Шаршатачка, вядома, не тое што чужога — сваяка без платы не павязе) ніякіх. А калі яшчэ Міхалка, як сёння вось з Тадзем, занатурыцца, зробіць выгляд, быццам цябе не заўважыў, ды яшчэ пры гэтым і абразіць паманецца, тады без сумневу дарога табе на другі бераг уброд, праз выспу.
Тадзя ведаў найкарацейшы шлях да супрацьлеглага берага як свае пяць пальцаў, бо пераходзіў гэткім чынам раку неаднойчы. Таму, нягледзячы, што было ў гэты дзень на дварэ халаднавата і стомленасць пасля хуткае хады ад Біцясава добра-такі ва ўсім целе адчувалася, палез у ваду ахвотна.
У вадзе было значна цяплей, як на беразе. Дык і прайшла Тадзева пераправа амаль незаўважна. Менш за чвэрць гадзіны ад берага да выспы, кароткі адпачынак, яшчэ з дзясятак хвілін уброд ад выспы — і вось ён, апошні быстрак, ад якога да дзерваедаўскага берага метраў дзесяць. Праўда, на быстраку шмат вострага камення і месцамі сам ён крута абрываецца ды пераходзіць у даволі глыбокія донныя віркі. Але для
чалавека, які дасканала ведае маршрут пераправы, гэткая перашкода — драбяза.
Бераг расхінуўся насустрач Тадзю купкамі лазняку, абдаў парывам ветру, сцебануў па вачах россыпам пяску.
Міхалкава лодка пагойдвалася на хвалях наўзбоч выросткаў аерніку, нагадвала вялікую, застылую ў пене рыбіну. Тадзя наблізіўся да яе, кульнуўся бокам на сплямлены смалою дол. I, як знарок, адразу ж акурат патрапіў тварам на месца на сутыку дна і борта, дзе расплывалася абрысамі прад вачыма шчыльна забітая ў дошку затычка.
Жаданне папомсціцца з Шаршатачкам за крыўду, папалохаць яго як след працяла Тадзевы глузды.
Ён падхапіўся з месца, выскачыў з лодкі, хуценька падцягнуў яе на сухое. Сунуў рукуў чэрава кармы, дзе стары складваў звычайна налоўленую рыбу і дзе цяпер, пасля рамонту лодкі, знайшло да часу прыстанак рознае цяслярскае прычындалле. Пальцы ягоныя хвіліну прамарудзілі ў нерашучасці, затым павольна, быццам усё яшчэ не пэўныя, ці варта тое рабіць, ці не, ліхаманкава намацалі малаток і долата.
Уся справа заняла некалькі хвілін. Можа, дзесяць, можа, пяць. А можа, і ўсяго толькі тры: час мінаў незаўважна. Незаўважна і неяк надта ж адстаронена. Так, быццам і не з ім, Тадзем, усё адбывалася, а з кімсьці яшчэ, каго ён і не ведаў нават толкам, і бачыў упершыню.
Затычка вылузнулася з паза дошкі лёгка, як намасленая. Куды ён дзеўяе пасля таго, як яна вылуійчылася з дрэва, Тадзя не памятаў. Затое добра памятаў, як хіснуўся наводдаль лодкі па сухую траву, як похапліва,
быццам хто за ім гнаўся, нарваў ды зладаваў з яе пучок. Як запхнуў той шорсткі, ажно кроў пырснула на згібе з пальца, пучок на месца затычкі — на ўсялякі выпадак, каб дзірка не выявілася перад гаспадаром лодкі дачасна, ледзь адплыве лодка ад берага.
I яійчэ памятаў Тадзя, як шпурнуў малатоку хмыз. А вось як долата апынулася ў кішэні ягоных штаноў, хоць забі, не мог пасля ўзгадаць. He заўважыў, як, мабыць, сунуў яго ў кішэню ды і паляцеў з ім да Яні. Затым, дома ўжо, ад Лаўцэвічаў дахаты прыйшоўшы, другія, чысцейійыя ды сушэйшыя апрануў нагавіцы, а на долата ў кішэні старых і забыўся. Так грунтоўна забыўся, што ні праз тыдзень яго не спахапіўся, ні праз два. Аж да таго дня, як прыехала да хаты з ментузом у пакунку з мешкавіны Карольця на ровары, не спахапіўся. А спахапіўся, торкнуў рукуў кішэню — і як варам скуру апякло.
Жаданне як хутчэй пазбавіцца ад жалязякі літаральна розум яму адняло. Ужо засланку печы адсунуў Тадзя, каб кінуць яе ў агонь, але, на шчасце, у пару спыніўся, падумаўшы, ійто вось раптам матка пачне выграбаць попел ды і ўбачыць, і здагадаецца, што да чаго. Прыхаваў да часу долата сярод рыззя ў запечку, а позна ўвечары, як добра сцямнела, панёс да ракі, шпурнуўу ваду далей ад берага.
Так, дзякуй богу, і знікла з вачэй тое долата, як і не было яго ніколі. Адно, што засталося на памяць яго, — адчуванне пякоткі на скуры. Ды яшчэ — уражачне, быццам у кашулі ён, Тадзік Дзерваед, нарадзіўся. Цеснай, дарма што навырост, з разлікам на не адзін год наперад, пашытай, а ўсё-такі якой-ніякой, а апраткі.
— Малако! Ма-ла-ко! — голас гучыць так пранізліва, што ад паўсонных трызненняў Тадэвуша Піліпавіча імгненна не застаецца следу. — Бярыце пасудзіну, што ўчора вам пакінула, і ідзіце сюды. Чуеце?
Тадэвуш Піліпавіч падхопліваецца з канапы. Узгадвае, што так і не ўзяў пакінутую жанчынаю ўвечары пад кустом бутэльку з малаком, ідзе на двор, каб, можа, хаця б цяпер гэта зрабіць. Але дарэмна: гандлярка ўжо стаіць ля куста, хітае дакорліва галавою, і цень заклапочанасці блукае па яе гусценька напудраным ілбе.
— Вось і паспадзявайся на вас, мужчынаў, — кажа незадаволена, дастаючы з-пад голля ўчорашні паўтаралітровік. — Згадзіліся браць, а не ўзялі... Што, рукі не дайшлі? Ох, мужыкі, мужыкі... Якжанчыны побач няма, дык ні туды ні сюды. Цяпер во, пэўна, скажаце, што і плаціць ужо адмаўляецеся...
— Ды не адмаўляюся... Заплачу.
— Ну, і на тым дзякуй. A то сядзеў тут адзін такі да вас... Усяго, бывала, увечары назамаўляе з бадуна, назаўтра ўранні замоўленае прывязеш — а ён у хамут ужо... Занатурыцца гаўнюк і не возьме нічога. I вязі тады зноў тавар дахаты. Яшчэ і аббрэша... Быццам і клопату мне пільнейшага няма, як яго ўлагоджваць. Ці лёгка з гэткімі боўдзіламі, га?
— Я не з такіх.
— А хто вас ведае, з такіх вы ці не... — Жанчына паціскае плячыма, зганяе цень з ілба, шырока, на ўвесь рот усміхаецца. — Што наконт рыбы скажаце?
— He, рыбу браць не буду. Наогул яе не спажываю. Hi карасёў, ні іншай якой. Ну, хіба што ментуза, можа, узяў бы...
— Во захацелі — ментуза! Д зе ж яго ўзяць? Ментуза тут, таварыш дарагі, даўно ўжо нямашака. Быў, ды
сплыў... Экалогія, дзядзечка, дрэнь, вось і знік мянтуз, загадаў доўга жыць. Можна сказаць, на Шаршатачку скончыўся...
— Ого — на Шаршатачку! — заспеты знянацку згадкаю знаёмае — куды ўжо знаёмей — мянушкі, выгукнуў ён. I, не ведаючы, як паводзіць сябе далей, няўпэўнена дадаў: — Ды пажартаваў я наконт ментузоў...
— Вядома ж — пажартавалі.. .Жартаўнік вы... ты наш, Тадзя Піліпавіч. Тадзя? Ці, можа, як-небудзь іначай цяпер завешся? He памяняў імя?
— Навошта? — кажа ён і змаўкае. Што Яня ў рэшце рэшт, раней ці пазней, абавязкова пазнае яго, ён надоечы не сумняваўся. Але што ўсё адбудзецца гэтак на дзіва будзённа, проста — зусім не чакаў.