• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    — Страшна стала перад немцамі за сябе і за сям’ю, вось і ўчыніў. Хіба не зразумела... Страх — гэта ж вунь які магутны кіроўца, хіба не так? — адказала яна і, быццам знарок, каб падражніцца ўласнаю абыякавасцю да прадаўняе тае, парослае мохам часу справы, шырока, на ўвесь рот пазяхнула. — А чаму прызнаўся? Хто ж ведае чаму... Мне і самой гэта, папраўдзе, дзіўна было. To маўчаў колькі год, a то раптам — такое выкуліў ні з таго ні з сяго вонкі: от наце вам, ешце... Можа, каб пазбыцца цяжару з душы, выкуліў, можа, з іншае якое прычыны... Але і туг, мабыць, без страху не абышлося. Ну, а вось ты... чаму?
    Такога пытання Тадзя чакаў, але толькі не цяпер і не ў гэткім выглядзе. I, заспеты ім знянацку, не на жарт сумеўся.
    — Я... Ты пра што пытаешся?
    — Сам ведаеш, пра што. Кажы ўжо, не чужыя ж...
    — Мабыць... мабыць, таму, што злы быў, і злое тое і вылезла ў апошнюю хвіліну. Таксама ж усё проста.
    — На каго злы?
    — На яго, на Шар... на дзеда твайго нябожчыка, на каго яшчэ...
    — 3-за чаго? 3-за таго даўняга, што ў вайну здарылася?
    — He толькі. Як сказаць... Усё неяк увадначас атрымалася, у адну хвіліну. Я з Біцясава вяртаўся. Гукнуў яго з таго берага, каб перавёз. А ён азірнуўся на крык, спыніўся на хвіліну і пайшоў прэч ад лодкі. Потым яшчэ раз азірнуўся. Ды мала таго, што зноў пайшоў, яшчэ і плюнуў у мой бок. Дзіва, як яшчэ азадак не агаліў ды не выставіў... Усё гэта ўзлавала мяне. Пакінуць чалавека аднаго на беразе, ды ў такое няпэўнае надвор’е, ды яшчэ гэтак зняважліва — хіба не варта таго, каб узлавацца? Але...
    — Што?
    — Taro, што атрымалася, я зусім не хацеў. Думаў толькі папужаць, павучыць яго, можа, крыху... Маўляў паплыве неўзабаве старэча лавіць рыбу, а тут вада пад нагамі — вось і няхай тады паскача, і ўзгадае ўласнае прыкрае... А тут, як на тое, гэты віхор пракляты ўзляцеў. Хто мог падумаць, што так яно станецца...
    — Бачыш, як усё сапраўды проста, — сказала Карольця і зноў пазяхнула — ляніва, як праз не магу, абыякава.
    “Даравала, мабыць”, — падумаў ён з палёгкаю, і гэта ўсё ў іх узаемаадносінах канчаткова і вырашыла. Так грунтоўна вырашыла, што, калі праз гадзіну пасля таго, як закіпела кіпенем у абаіх кроў ды штурхнула ў абдымкі адно аднаго, раптам усхадзілася на дварэ віхура кшталту нядаўняе на рацэ, яны яе амаль не заўважылі.
    Што Карольця не дзеўка, ён здагадаўся сам. Якім чынам — і сам не разумеў бо досведу фізічных любошчаў да тае шалёнае, пад несупынны посвіст ветру і шум дажджу ночы не меў. Але ж здагадаўся.
    А вось пра тое, што ўжо і дзіця нават Карольця чакае і што бацька дзіцяці — чарасоўскі настаўнік гісторыі Валяр’ян Сцяпанавіч, яна прызналася сама. Прызналася гэтаксама будзённа і проста, як распавядала толькі што пра даўні пракудлівы ўчынак дзеда Міхалкі. I, напэўна, гэтаю простасцю паводзінаў яго, Тадзюпаняверчыка, і ўлітасцівіла. Тады, на тую хвіліну, — мабыць, на хвалі падагрэтай жарсцю дабраслівасці ўлітасцівіла. Пасля — рупнасцю ў хатніх справах. Балазе гаспадыня з Шаршатачкавай унучкі, дарма што гадавалася без маці, пры дзеду ды цётцы, атрымалася — лепшай пашукаць.
    Пра тое, хто бацька дзіцяці, ні адзін, ні другі, хоць і не згаворваліся між сабою, нікому, у тым ліку і Валяр’яну Сцяпанавічу, не сказалі. Так неўзабаве і з’ехаў аматар пругкіх дзявочых сцегнікоў, не даведаўшыся пра ўласнае бацькоўства, настаўнічаць кудысьці на сваю малую радзіму.
    Так і пачалося Тадзева сумеснае з Карольцяю жыццё.
    Чаму менавіта яго яна абрала на ролю мужа ды бацькі чужога дзіцяці, Тадзя так тады толкам і не зразумеў. I толькі зусім нядаўна, напярэдадні жончынай смерці, прыадкрылася таямніца. He дарэшты, хаця размову Карольця сама пачала. Відаць, добра муляла і ёй тое таемнае з далёкае мінуўшчыны, што не вытрывала, каб напрыканцы жыцця, ды яшчэ ў такім цяжкім стане, калі ніводнае хвіліны без болю не прамінае, не распачаць пра яго гаману.
    — Памятаеш, даймаў ты ўсё мяне, як толькі ажаніліся, чаму не паглядзела на варажнечу між нашымі сем’ямі, пайшла за цябе? Дык вось... Казаць нічога не буду, а падказаць, дзе шукаць на гэткае пытанне адказ, — усё ж падкажу... Спытай у Янькі Лаўцэвічышкі, мабыць, яна ведае. Спытай, што яна бачыла тады... у той дзень, як... як дзед і цётка Броня патанулі... Ведае і памятае — тваё шчасце, і ты будзеш ведаць. Хаця, можа, лепей яго, такога ведання, і не трэба... А калі скажа Янька, што не ведае, — значыць, не лёс табе ведаць. I жыві сабе тады спакойна далей. Зарасло быльнягом — туды яму і дарога...
    Сказала гэтак Карольця, заплюшчыла вочы і адышла ў лепшы свет з лагоднаю ўсмешкаю на твары.
    Яні Лаўцэвіч ён тады, растузаны смерцю Карольці, шукаць не стаў. А вось цяпер, як крыху супакоіўся ды стаў вальнейшы, нарэшце рашыўся. I вось яна, ЯняЯніна, і вось ён, мабыць, запознены жаданы адказ.
    IV
    Ніна Іванаўна падагнала аўто пад бярозіну, заглушыла матор. Вылазіць адразу з салона, аднак, не стала: захацелася, пакуль не ўгледзела яе з акна гаспадыня сядзібы, балбатлівая братавая Валянціна, з якой яны ў складчыну даглядаюць гарод і якая гэтак спрытна пераклала на яе клопаты па збыце гародніны і садавіны ды продажы малака і рыбы, пасядзець у самоце, падумаць пра тое, што ўскалыхнула сустрэча з Тадзем.
    Ах, Тадзя... Так нечакана ўсё атрымалася, што ажно дасюль ад тае нечаканасці ў галаве трымціць. Быццам нейкія струны там, неасцярожным дотыкам патрывожаныя, заторгаліся-задрыжэлі, а спыніцца, падгарачаныя хваляваннем, ніяк не дадуць рады. Ведала б загадзя, што за прыгода чакае яе ў тым дачным пасёлку, можа, дзесяць разоў падумала б, ці варта туды наогул ехаць. Тым больш што і пакупнікоў там — кот наплакаў, болей паліва спаліш, чым на іх сціплых апетытах заробіш.
    3 хаты даносіліся гукі тэлевізара, па гравійцы наўзбоч гарода, чутно было, раз-пораз праносіліся, натужліва рыпелі коламі па кепска ўтрамбаваным гравіі — дарогу правялі тут зусім нядаўна, — апошнія легкавікі.
    Ніна Іванаўна варухнулася, каб перамяніць позу ды вызваліць ад напругі нагу, якую нязручна вывернула лыткаю да дзверкі ў хвіліну, калі спыняла машыну, пачала ўзгадваць падрабязнасці спаткання з Тадзем.
    Але ж як мяняюцца з узростам людзі! Асабліва мужчыны. I амаль заўсёды, магчыма, з-за таго, што спаконвеку меней за жанчын сочаць за сабою, -— да горшага. Ледзь пасталее дзяцюк — і ўмомант у мех старызны ператвараецца. Учора яшчэ, здаецца, быў маладзён — вачэй не адвесці, а сёння — хоць плюнь ды
    выкінь. Ад аднаго толькі валосся ў вушах ды носе і зашмальцаваных калашынаў нагавіц і гэткіх жа (цьфу, што за слова ўзгадалася!) кятурак' на ваніты міжволі пацягне.
    Вось хоць бы і Дзерваедчыка гэтага пастарэлага, Тадзю, узяць. Гамоніць, а капелюша не здымае з галавы. Усё адно як саромеецца зняць. Відаць, добры плех тля выскубла на цемі, што так і не наважыўся яго агаліць. А можа, дзеля таго не зняў капелюша, каб за ёю ямчэй было з-пад яго цікаваць? Ці, можа, недахопы ў яе знешнасці выглядаць?
    Бо таксама ж не дзяўчынка яна, не папрыгажэла і не памаладзела, вядома... Ды і хваляванне, хоць з усяе моцы намагалася яго падчас сустрэчы прыхоўваць, прывабнасці ёй, канешне ж, не дадавала. Голас вунь двойчы на пачатку размовы як не сарваўся.
    Праўда, цікава было б даведацца, што ён падумаў, як убачыў яе. Лішняга слова не прамовіў, ды чорт ведае, што пры гэтым раілася ў ягонай прыкрытай капялюшыкам галаве.
    Тэлевізар сціх. Шырокі Валянцінін цень хіснуўся па сцяне насупраць акна, пагайдаўся сюды-туды, зліўся з прыцемкам слаба асветленага экранам пакоя. Ці то мыш, ці то птушка пранізліва піскнула ў зарасніку парэчак за рогам хаты, і вось ужо зноў, быццам не жадаючы цярпець ніякіх старонніх гукаў, загрымеў у хаце тэлевізар.
    “Ці не серыял пачынаецца”, — падумала Ніна Іванаўна і з асалодаю выпрастала ногі ў прадчуванні мажлівасці яшчэ колькі часу пабыць у адзіноце ды аддацца ўражанням дня ўперамешку са згадкамі гэтак нечакана ўскалыхнутых дзякуючы спатканню з прывідам у ка-
    * Шырынка (дыял.).
    пелюшы дзён прамінулых. Можа, упершыню ад часоў тых даўніх аддацца без перасцярогі, дарэшты, напоўніцу — не дзяўчо ж яна, сапраўды, каб не даць рады ўласным эмоцыям.
    Так, не дзяўчо яна. Цяпер і пагатоў не дзяўчо, але і замуж выходзячы ім не была. He ў сэнсе, што, можа, дзявоцкасці да замужжа пазбавілася, не, баронь бог. А не была дзяўчом у тым разуменні, што нямала мела на той момант за плячыма гадкоў. Як кажуць, амаль што сталаю ўжо жанчынаю паспела скочыць у апошні вагон. I хоць даволі позні яе, на дваццаць дзявятым годзе, шлюб спадзеву на незямное, падгледжанае ў модных на той час індыйскіх фільмах каханне не апраўдаў, лічыць яго няўдалым (такім, што дзень пры дні толькі і дадае жанчыне цяжкога одуму і зморшчынаў) не выпадае.
    Праўда, шлюб быў як шлюб, не лепшы, можа, але ж і не горшы за іншыя. Бо чалавек ёй, Яні Лаўцэвіч, трапіўся ўсё-такі неблагі. He п’яніца, не валацуга, не лайдак. Прынамсі грошы, у адрозненне ад іншых мужчын, ад самага пачатку сумеснага жыцця прыносіў дадому і аддаваў жонцы спраўна. I не як-небудзь там дзеля прыліку, каб толькі пыл у вочы пусціць ды мазгі запудрыць, а даастатку, да капейчыны ўсё заробленае аддаваў. Ды і пасаду ягоную загадчыка склада пры хлебазаводзе, дзе ён, Фрэдак Сузень, рабіў па сканчэнні тэхнікума, да няўежных прылічыць было нельга. Мука, дрожджы, нават такія дробязі, як сода, ці соль, ці воцат або тыя ж разынкі для печыва — усё ў ягоных руках, будзь толькі ўвішным, не варонь.
    Другое яе шанцаванне ў познім замужжы — тое, што падчас родаў абышлося без кесарава сячэння.
    Узяло ды і, насуперак прадказанням разумнікаў-дактароў ды розных цётак-варажбітак, абышлося. Хлопчык-мацачок вылузнуўся з улоння на свет лёгка і зусім здаровенькі — чым не ўдача?
    Прабыўшы належны тэрмін у адпачынку па доглядзе за дзіцем, настаўніца Ніна Іванаўна Сузень у школу не вярнулася, а ўладкавалася на хлебазавод лабаранткай. А праз сем год, калі сыну споўнілася акурат дзесяць, і здарылася сумнае. Падчас фінансавай праверкі на заводзе выявіліся немалыя злоўжыванні. Дырэктара неўзабаве пасадзілі, на Фрэдака, які на той час ужо рабіў галоўным інжынерам, таксама завялі справу. He вытрымаўшы гэткага выпрабавання, мужчына захварэў на сэрца і праз два месяцы памёр.