• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    — Як навошта? Каб гучала адпаведна... сітуацыі. Тодар, Федзя — ці мала як можна было б... Многія ж памянялі. Вось і я — Ніна цяпер. Паводле пашпарта Яніна. А так, штодзень — Ніна Іванаўна.
    — He, я не мяняў, — кажа ён і ўзгадвае, як падчас службы ў войску некаторыя хлопцы, сапраўды, спрабавалі зваць яго Федзем. — Тадэвуш — нармальнае імя. Людзі не з такімі нязвыклымі для вуха жывуць і не пераймаюцца...
    — Гэта праўда, —пагаджаецца Яня. — А я цябе адразу, вось як толькі ўбачыла, пазнала. Можа, і не пазнала б гэтак хутка, калі б акурат заўчора на твой здымак у “Аднакласніках” не натыкнулася.
    — Здымак? Гэта Алёшка, малодшы сын, напэўна, выклаў...
    — Можа. Такі ў святарскім строі мужчына.
    — Ага, ён. Ксёндз.
    — Добра... Свой святар, сямейны — ого! I яму, пэўна, добра... Ксяндзы вандруюць шмат, я чула...
    — Гэта праўда. Але што з тых вандраванняў? — рады зачэпцы пагаманіць да часу пра што старонняе, хапаецца за тэму Тадэвуш Піліпавіч. — Два гады пасля семінарыі на Філіпінах адбыў, дык ледзь не спражыўся там, кажа, у тым задушлівым іхнім, вільготным азіяцкім клімаце. Мала таго, што горача, дык яшчэ і ў вечным страху, штодня ў чаканні якога-небудзь тэракта. Што добрага?
    — Ну дык не адны ж, пэўна, Філіпіны гэныя на свеце... Ёсць жа і іншыя, спакайнейшыя краіны.
    — А ў іншых што? 3 шапкаю па крузе жабраком хадзіць — ці вялікая радасць? Тую ж Амерыку ўзяць... Іншы дабрадзей, кажа, ахвяруе вось такому, як Алёшка, чужынцу-зборшчыку пяць даляраў, а паводзіць сябе потым так, быццам азалаціў, быццам з галавы да ног абсыпаў грашыма. Там добра, дзе нас няма.
    — Гэта праўда. Ведаю, бо сама па замежжы крыху пакалясіла. Чула, Карольця твая памерла. Спачуваю.
    — Дзякуй.
    — He мучылася хоць напрыканцы?
    — He, дзякуй богу...
    — I то добра, як па сённяшнім часе. Людзі вунь гадамі-дзесяцігоддзямі, здараецца, пакутуюць... На бутэльку, і паеду я, відаць... Як наконт ягад? Клубніцы даспяваюць. Яшчэ дзень-два, і, мабыць, дойдуць...
    — Ого, дык ты яшчэ і клубніцамі гандлюеш!
    — Гандлюю. А што, лепш рукі склаўшы сядзець, халяўнага чакаць? Паглядзела б я, як ты круціўся б пры такіх крэўных.
    — Пра каго гэта ты?
    — Пра сынка-недарэку, пра каго яшчэ... Мальцу чацвёрты дзясятак, а розуму — бы ў таго дзіцяці. Быццам спыніўся семнастовікам у развіцці — і ні кроку
    далей. Рабіць не хоча, яшчэ, прабач, і блядзей у хату на дармовае навалачэ. Надоечы танных курыных кумпячкоў накупляла, дык агледзецца не паспела, як ужо і пажэрлі. Я з хаты па справах — яны ў хату, і паспрабуй дапільнавацца. Але што гэта я разгаварылася? О-ёй, першая гадзіна, трэба далей ехаць. Дык не будзеш рыбу? Шкада, шкада... To, можа, сапраўды, клубніцаў да малака? У нас сёлета дзялянка — на паўгарода. Такія вялікія параслі ды салодкія клубніцы — пальчыкі абліжаш.
    — У каго гэта “ў нас”?
    — У нас з Валянцінаю, нябожчыка мужыка майго сястрою. А ты, мабыць,падумаў, быццам я ўсімі гэтымі гародніннымі ды жывёлагадоўчымі справамі займаюся? He, я ў горадзе жыву. А тут усяго толькі служка — сезонны пасярэднік паміж гаспадыняю тавару і пакупніком. Нават рыбы не лаўлю сама, Валянціна і блізка да става мяне не падпускае, собскаю персонаю кожны дзень стаіць з вудаю. А наогул, не за так, канешне, я служу, сёе-тое маю ў кішэню... He ахці што, але ж які-ніякі прыварак да пенсіі.
    — Ну, клубніцы, бадай, можна набыць. Калі ўжо гэткія яны вабныя ў вас, то чаму ж не ўзяць, — пагаджаецца Тадэвуш Піліпавіч. Хоча спытаць напрыканцы, ці не памятае яна старога мясцовага назову ягад — трускалкі, ды, пакуль збіраецца з думкамі, жанчына ад’язджае.
    Пра тое, што Яня Лаўцэвіч гандлюе вясковымі прысмакамі ў гэтым дачным пасёлку, ён даведаўся ад дачкі дзерваедаўскага суседа, нябожчыка Франькі Мацура. Паехаў неяк увосень, напярэдадні Задушнага дня, у вёску прыбраць магілы сваіх і Карольціных сваякоў і там,
    на кладах, Ванду і сустрэў. Якая, да ягонае радасці, сама гаворку, што акурат яму абыходзіла, і распачала. Яна адзіная з усіх іхніх равеснікаў засталася ў Дзерваедах на сталае жыццё, таму і ведала пра кожнага больш за ўсіх.
    Распытваць, што там ды як склалася ў колішняй ягонай сяброўкі Яні, ён жанчыну не стаў. Адзінае, што парупіўся даведацца, — дзе яе шукаць. Усё астатняе, вырашыў тады, само высветліцца, калі будзе ў тым патрэба. Зрэшты, якая там патрэба — не дзеля жаніхоўства ж ён надумаўся праз гэтулькі год сустрэцца.
    I вось яна, сустрэча... He сказаць каб надта цёплая, але ж і непрыязнасці, а тым больш нейкай злосці ён з боку Яні ў адносінах да сябе не адчуў. Абыякавасць — так, але ж, аднак, не варожасць. Хаця Бог ведае, ці насамрэч гэтак яно і ёсць: у чужую душу не ўлезеш. Было б усё так проста, як нам здаецца і хочацца, дык не жыццё было б, а суцэльны рай.
    Тым часам аўто гайдаецца сярод парослых драбналессем грудкоў, павольна, як нехаця, сунецца ў кірунку шашы. Тадэвуш Піліпавіч колькі часу глядзіць яму наўздагон, сіліцца ўявіць, як выглядае за стырном яго гаспадыня. Ды марна: аблічча жанчыны расплываецца, мізарнее і ўрэшце зусім чэзне, заслоненае нечаканаю, як снег па вясне, згадкаю пра даўнейшае. Пра тое, што і забылася амаль, а вось, неўспадзеў ускалыхнутае, выплыла са схронаў памяці, замільгала перад вачыма хісткім, няпэўным, як гэты мройлівы, спярэшчаны сонечнымі блікамі ранак за акном, прыпамінам.
    Навюткі, з блішчастымі спіцамі ў колах і гарэзлівым званочкам на стырне ровар, і Карольця на ім, і смурод ад расшматанага аб ягоны твар ментуза, і адчуванне роспачы пры думцы, ці не бачыў хто, як
    хвастала рыбінай па твары і ці не пойдзе заўтра па вёсцы вясёлая пагалоска. А яшчэ — неадступны, як зацяты восеньскі дождж, страх: што яна, Карольця, ведае, каб гэтак вось бязбоязна, не асцерагаючыся атрымаць здачы, лупцаваць ягорыбінай?! тая жахлівая ноч з прыступам псіхозу, што скончыўся ў рэшце рэшт бальніцаю. I тупое, на мяжы вар’яцкага відзежу неўразуменне, калі назаўтра пасля таго, як прывалаклі яго амаль непрытомчага ў палату, дзверы яе расчыняюцца і Карольця ўваходзіць у цесны, са сцяною на адно акно, бальнічны пакойчык, схіляецца над ложкам.
    — Ляжыш? — кажа спачувальна ды, крутнуўшыся ў праходзе тугімі, бы набітыя пер’ем клункі па дарозе на біцясаўскі кірмаш, сцёгнамі, сядае побач, абдае твар капою рудаватых, навалкаваных бігудзямі валасоў. — Рыбы прынесла. З’ясі?
    — He ўжо, дзякуй, — адмаўляецца ён. Хоча спытаць, чаму яна гэтак хутка змяніла злосць на літасць, а разам і спраўдзіць здагадку пра прычыну тае шалёнае злосці, але яна не дае загаварыць. Прыкладае далонь да ягоных вуснаў, хуценька перасядае з ложка на табурэт.
    Медсястра Таня са стойкаю для кропельніцы ў адной руцэ і шпрыцам у другой увальваецца ў палату, запаўняе сваім таўсматым целам вольны прамежак прасторы паміж ложкам і сцяной.
    — Чулі мы пра вашыя Дзерваеды, як жа, — кажа нізкім, як у мужчыны, голасам і намацвае пальцамі вену на Тадзевай руцэ. — I што ж там здарылася такое на рацэ, што ажно два чалавекі патанулі?
    — Што здарылася, тое і здарылася. — Карольця адсоўваецца яшчэ далей ад ложка, стульвае вусны ў непрыступнай усмешцы. — Цяпер ужо рук не падкладзеш.
    I na тым, як глядзіць дзеўка на яго спадылба, як доўгаяшчэ потым пільна ўзіраецца ў ягоныя ійырока раскрытыя вочы, Тадзя ўсё ў тую хвіліну пра таемныя яе думкі, мабыць, і здагадваецца.
    Спраўджваць нялюдскую здагадку пры Тані, аднак, нялоўка, і ён вырашае дачакацца, калі тая пойдзе. Ды дарэмна. Калі медсястра, правалаводзіўшыся даволі доўга з галкаю, урэшце патрапляе ямуў вену і збіраецца адыходзіць, Карольця таксама падхопліваецца з месца.
    — Ментузяціну забылася! — гукае ён наўздагон не без таемнае надзеі гэткім чынам затрымаць дзяўчыну.
    — Ой, праўда! Толькі не ментузяціна гэта, а карасі. Франька, сусед, з ночы дзедавы вершы павытпрасаў ды прынёс пачаставаць. Ментузяціна! Перш чым балбатаць абы-што — паглядзеў бы як след... Вось жа рыбны знаўца!
    Карольця вяртаецца, з незадаволеным выглядам бярэ пакунак з рыбаю, похапліва торкае медсястры ўруку.
    — Вам падарунак на ўдачу, каб наступным разам лацвей калолася, — кажа і заходзіцца гучным і разам з тьш натужлівым, як праз сілу, смехам. — Бярыце, у нас гэткага дабра — заваліся. He свінням жа скормліваць.
    Шлюбам яны пабраліся праз два месяцы пасля ягонае выпіскі з бальніцы. Пабраліся спехам, доўга не думаючы. Так, быццам і сумневу ніякага быць не магло, што акурат во гэтак, як робіцца, і было ім ад самага пачатку лёсам наканавана. Быццам сам Усявышні загадзя пра іхнія лёсы паклапаціўся і толькі штурхаў цяпер абаіх, дарма што гэткія маладыя, у каршэнь, прыспешваў з’яднаць іх як мага хутчэй.
    Так паменела ў Дзерваедах адною Лакотчышкай, затое Дзерваедаў, наадварот, на адну асобу паболела.
    Бо Карольця Юзілаўна Лакотка надта пераймацца стратаю спадчыннага прозвішча не стала і перарабілася ў Караліну Іосіфаўну Дзерваед ахвотна, без лішняе мітрэнгі.
    Ядзюня перажывала, што сыходзяцца Тадзя і Карольця не вянчаныя, то, каб яе заспакоіць, паабяцалі па вясне, як толькі выдасца вальнейшы ды цяплейшы дзень, выправіцца па касцельны шлюб у бліжэйшую з латвійскіх святыняў.
    Гасціны з увагі на жалобу па Міхалку і Броні не ладзілі. Па роспісе ў Біцясаве ў пассавеце пасядзелі, вярнуўшыся ў Дзерваеды, гадзіну-другую за сталом у хаце з Тадзевай маткаю ды і сышлі на Шаршатачкаў падворак. Тадзя спачатку ўпіраўся, даводзіў што, можа, не след яму на тым Лакоткавым, спаконвеку ім, Дзерваедам, варожым котлішчы гэтак во адразу, ад першага дня шлюбу атабарвацца, але Карольця ўпарта стаяла на сваім. А каб канчаткова пераканаць маладога, што так, як яны маюць намер цяпер зрабіць, і будзе найлепш, распавяла, што за месяц да трагедыі на рацэ ўведала ад дзеда пра вытокі прадаўняе варажнечы паміж іхнімі, наваспечаных сужэнцаў, сем’ямі.
    Тое, што ўсё-такі, як вынікала з Карольцінага аповеду, Міхалка ўвесь гэты час цярпеў ад пагарды-нянавісці аднавяскоўцаў не бязвінна, што прыклаў-такі ён, нягоднік, руку да гібелі Пётры і Зыгмона Дзерваедаў, Тадзю не так узлавала ці хаця б узрушыла, як супакоіла. А болып за ўсё здзівіла, і найперш — самім фактам прызнання правіны.
    — Чаму ён табе прызнаўся? — уражаны пачутым, спытаў ён і ўнурыўся паглядам у асветлены месяцовым святлом з акна (сядзелі ў прыцемку, без электрычнасці) твар Карольці. — I чаму ўчыніў гэтак з дзедам ды дзядзькам?