• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    Праз тры месяцы пасля яе прыездуўА. начальніца пошты папрасіла яе падмяніць на працы занямоглую паійтарку з суседняга ўчастка. Яна згадзілася, і клопатаў ды беганіны ёй значна дадалося. Яна прапрацавала на два ўчасткі два тыдні і ўжо амаль дачакалася вяртання каляжанкі, як здарылася нечаканае.
    Яча пачесла ў адчу з кватэр тэлеграму і спаткалася там з Зелячухам, сторым зчаёмцам. Тым, што быў за чаглядчыка ў лагеры і колісь сфатаграфаваў яе са сваім сычам Вадзькам і які прыязджаў у мястэчка ў дзень смерці маці. I якога яча бачыла з маці на пляцоўцы млына перад тым, як маці загінула.
    Ён яшчэ не паспеў адчыніць дзвярэй, а яеўжо быццам абдало сцюжаю. Ён стаяў у дзвярах і разглядаў яе ваўпор з такой настойлівасцю, што ёй тае ж хвіліны захацелася збегчы куды падалей. Яна глядзела ча яго і не ведала, як сябе паводзіць: ці то загаварыць, чагадаць, што яны знаёмыя, ці то змаўчаць.
    А ёчусё свідраваўды свідраваўяе неверагодна блакітнымі сваімі вачыма, быццам сіліўся ўплішчыцца паглядам у думкі. На нейкі міг ёй нават здалося, што ён пазнаў яе. Страх загчачага звера, гэткі самы, як у той дзень, калі ён прыязджаўу мястэчка і аб чечым угаворваў маці, а тая не пагаджалася з ім, мільгнуў у блакітных вачах, і яна скураю адчула небяспеку, што зыходзіла ад усяго ягонага лядашчага цела.
    Яна вырашыла чізавошта сябе не чазываць. Тут ёч спытаў, як яе завуць. “Мілай”, — адказала яча, ічтуітыўча адарваўшы палову ад свайго поўчага — Людміла — імя, і пайшла прэч.
    Сустрэча з Зелячухам ускалыхчула яе, ды галоўчая чеспадзячка падчэквала ўсё-такі дома.
    Быў перадабедзеччы час, ёй захарелася перагледзець старыя фоткі. Яча палезла ў альбом, дзе ячы ляжалі заўсёды побач з аблігацыямі. Фоткі былі ча месцы, затое аблігацыі, адзічы яе спадзеў хоць ча якую капейчычу ў прышласці, быццам карова злізала языком. Яча ператрэсла ўсе свае рэчы, але дарэмча, аблігацыі зчіклі.
    Ёй захацелася гарбаты, яна вырашыла запаліць пліту, але ўбачыла, што ў кухні няма запалак. Яна пайшла ў Наталлін пакой, каб узяць запалкі з энзэ ў шуфлядцы стала, і там натыкнулася на сваю згубу — аблігацыі.
    Знаходка ашаламіла яе. Але ўзаемаадносіны з гаспадыняй не давалі падставы для нейкіх кепскіх высноваў, і яна вырашыла пачакаць яе рэакцыі на знікненне злашчасных паперак з шуфляды.
    Яна прыхавала знаходку ў сваім пакоі і пачала чакаць прыходу Наталлі.
    Наталля прыйшла а палове другой і адразу пачала рыхтаваць сабе абед. Запалак не было, і яна пайшла па іх у пакой. Было чутно, як яна адчыняе па чарзе шуфляды, тым часам як запалкі ляжалі на самым бачным месцы, спрыхаду.
    Яе вяртанне канцэнтрацыяй жарсці нагадвала рэакцыю сярэднявечнага ваяра на знікненне паса вернасці ў юрлівае жонкі. Наталля моўчкі прайшла ў кухню, запаліла пліту, кінула запалку ў бляшанку з-пад часціка. Затым павярнулася да яе тварам, не гледзячы ў вочы, сувора сказала:
    — He думала, што ты гэткая неахайная. Паглядзі, колькі бруду паўсюль у калідоры. Няўжо цяжка падмесці?
    Зачэпка для больш грунтоўнае “размовы ” была такой відавочнай, а заўвага была прамоўленая такім зласлівым тонам, што яна знямела ад нечаканасці. Аднак Наталля, відаць, інтэрпрэтавала яе маўчанне як вышэйшую ступень абыякавасці да яе слоў, таму прадоўжыла наступ яшчэ больш жорстка:
    — I хто дазволіў табе шнарыць у маёй шуфлядзе? Ты іштю — дазнаўца? — Тут яна канчаткова страціла
    качтроль чад сабою і закрычала што мела моцы: — Варагічя народа! Спадзяешся абвесціўсіх вакол пальца. Дзе аблігацыі? Вярні іх на месца, не то будзе блага! Я табе так зраблю, што ніколі чікуды болый са сваім паскудным мінулым че ўладкуешся, і пасведчачче тваё гаўнянае табе не паможа!
    Яча схапіла балейку з прапаласканаю ўранні бялізнай, кінулася на балкон яе развешваць. Злосць усё яшчэ трэсла яе, і, здавалася, мокры — хвілін дзесяць таму на дварэ працерусіў кволы дожджык — дол балкона без парэнчаў чаўкола не вытрымае той распаленай не на жарт злосці, вось-вось засіпіць пад босымі Наталлінымі нагамі.
    Богведама, як так сталася, але раптоўча спакой ахапіў яе. Яна пабыла колькі хвілін у пакоі, выйшла следам за гаспадычяю ча балкон.
    Наталля стаяла да яе спінаю з зашчэпкамі ў зубах, і пара злымі шэрымі аблочкамі выштурхвалася разам са словамі з яе рота, слалася над галавой. Яна ніяк не магла спыніцца і ўсё гаварыла, гаварыла... Яча была такая чепрыгожая ў прыступе злосці і разам з тым такая крачальчая ў чяведаччі сваёй чезайздроснай будучычі, што Люсі міжволі захацелася да яе датыкчуцца —лёгечька-лёгечька, быццам муху адагчаць ад талеркі са страваю ці восвічу. Так лёгечька, ійто яча, мабыць, і сама че заўважыла б чі таго дотыку, чі таго, што сталася бучаступчую хвілічу. Так хутка, што бялізча, як колісь часоўка з далочі яе маці, че паспела б выпасці з Наталлічых рук.
    Ячаўявіла, як Наталля ляжыць з раскічутьімі ўбакі рукамі і чагамі ча доле пад балкочам і ў чемым здзіўлеччі, быццам хоча штосьці запытацца, глядзіць ча яе чежывымі вачыма, і... рашучасць пакічула яе. Яча ad-
    вяла пагляд убок, стрымгалоў кінулася назад у пакой. Паклала ў партманет аблігацыі і хуценька пайійла з кватэры.
    На яе шчасце, пошта была ўжо цалкам пасартаваная, таму ні з кім спатыкацца на працы ёй не давялося. Яна разнесла рэшту поійты, пакружляўшы na А, пабрыла на станцыю. Падумала, што няблага было б, напэўна, вярнуцца ў кватэру па рэчы, але не насмелілася: раптам гаспадыня ўсё яшчэ не супакоілася, і як потым, калі што якое, каму давядзеш, што чалавек — гэткі ж звер, як і астатнія звяры, і што будзіцьу ім жывёліну — небяспечная справа?
    Вось так, пракантаваўшыся паўдня на станцыі, яна з’ехала тады з А Хвоя-спарыш, адзіны матэрыяльны напамін з яе маленства, праводзіла яе маркотным аіапаценнем голак, ды стрыклівы, неменш стрыклівы ад крапівы вакол тае хвоі пагляд Зелянухі кальнуўз-за фіранкі наўздагон у спіну, калі яна праходзіла з валізаю паўз ягоны дом.
    Яна ўзняла голаў, зноў глянула на ходзікі: палова дванаццатай. Акурат ці не гэткаю во парою сышла яна тады без капейчыны, але з аблігацыямі ў кішэні на станцыі па дарозе з А. ды і захрасла ў чужым гарадку на без малога трыццаць гадоў. Нават на трыццаць два, калі браць пад увагу, што, уладкаваўшыся ўжо на працу ў дом адпачынку, не-не ды і вярталася ў гарадок, зазвычай увесну ці ў восень, каб то магілку мужа дагледзець, то забраць сёе-тое з пакінутых у цёткі Кудзельчыхі рэчаў.
    3 мужам ёй пашчасціла, безумоўна, хоць і выйшла за простага каюра, даглядчыка сабак. Пётра Баговіч (так звалі каюра) чалавек быў добры, а галоўнае —
    аднае з ёю крыві, з аселых на Поўначы ссыльных беларусаў. I разумеў яе. Калі яна, да прыкладу, дзесяць год таму надумалася ўзяць да сябе нямоглую цётку Галю, сын і нявестка якой загінулі ў аўтааварыі, не тое што словам не запярэчыў, наадварот, памагаў даглядаць старую, як мог. Шкада, рана памёр, але тут ужо каму як наканавана.
    Ад цёткі Галі яна тады шмат чаго даведалася пра сваё з маці жыццё ў А. падчас высылкі. Нават пра такія дробязі, як матчыны гузакі на скронях у дзень смерці Паўліка, якімі яе, аказваецца, усё той жа Зелянуха ўзнагародзіў, жаноцкае прыхільнасці дамагаючыся. А яшчэ пра тое, як мітусіўся пасля расстрэлу Берыі, баяўся, каб каторая з жанок не заявіла куды след, ды паляцеў расшукваць адну з найбольш ім пакрыўджаных — Любу Гарнак.
    Вось тады, даведаўшыся пра ўсё, яна і вырашыла папомсціцца...
    Але што значыць — вырашыла? Рашэнне само прыйшло, і значна раней, яшчэ ў дзень сустрэчы са старым падчас яе першай вандроўкі ў A. I якая ёй справа да ўсіх гэтых мудрагелістых разваг пра марнасць помсгы ды наступстваў, якімі яна абарочваецца для таго, хто помсціць?
    Гэта праўда, на свеце шмат людзей, і з соцень, тысяч, дзясяткаў тысяч заўсёды ёсць шанц выбраць найбольш табе сімпатычных. Але ж і міма подласці праходзіць не выпадае. Ёсць рэчы, якіх не ўнікаць трэба, а наадварот, — набліжацца да іх, каб не даць ім мажлівасці паўтарыцца ў прышласці. Так што і не дараваць — таксама навука. I яе яна спасцігла дасканала. I цяпер дакладна ведае: яе час настаў.
    Настаў... Яна гэтак часта, з гэткімі падрабязнасцямі складала ў галаве план помсты, што ён урэшце стаў неад’емнаю часткай яе сутнасці. Яна так доўга
    выношвала ды песціла той план у глуздах, што ён, напэўна, ужо нізавошта, нават каб яна таго вельмі пажадала, яе не адпусціў бы. Як не адпускала яе ўсе гэтыя гады адчуванне віны з-за Лёлі. Якому яна, праўда, навучылася-такі збольшага даваць рады, забіваючы сябе працаю ды рознымі альтруістычнымі ўчынкамі, за што тут, у гэтым заштатным доме адпачынку, яе і клічуць усе не іначай, як маці Тэрэзай. I гэта калі не выкупляе дарэшты (вядома ж, не!) былых яе правінаў, то хаця б робіць іх у яе ўласных вачах не такімі злавеснымі. А калі і гэтага недастаткова ёй для самазаспакаення, яна ўключае тэлевізар і глядзіць праграмы пра паляўнічых.
    Сёння чацвёрты тыдзень, як яна наблізілася ўшчыльную да ажыццяўлення сваёй задумы. Бо тры тыдні таму ў доме адпачынку з’явіўся, нарэшце, Зелянуха.
    Ён прыехаў уначы, і яна была першая, з кім ён сутыкнуўся ў прыёмным пакоі. Ён не пазнаў яе, ды і яна яго, прызнацца, — з цяжкасцю: мінула гэтулькі гадоў. Ён пасяліўся на паверсе, дзе яна за прыбіральшчыцу, і вось яна ўжо тры тыдні прыбірае ягоны пакой. Яны нават, можна сказаць, у пэўным сэнсе пасябравалі, як могуць пасябраваць два пажылыя, з розніцай у нейкія два дзясяткі гадоў, чалавекі.
    Такія адносіны расслабляюць яе, і яна, каб не паддацца старэчай абаяльнасці Зелянухі, змушае сябе ўяўляць яго калі не монстрам, дык хаця б нягоднікам. Гэта няцяжка, варта толькі ёй згадаць эпізоды з аповеду цёткі Галі пра тое, якую ролю адыграў ён у жыцці маці ў лагеры ды прыпушчанне наконт вытокаў трагедыі на млыне. Нічога гэтага сам ён, вядома, не ведае і калі і ўведае, дык не раней, як у апошнюю сваю хвіліну. А яна, гэтая хвіліна, не за гарамі.
    Заўчора ён прапанаваў ёй выправу на прыроду напрыканцы ягонага тэрміну адпачынку. Яна згадзілася.
    He адразу, памулялася крыху дзеля прыліку, але згадзілася. I па тым, як загарэліся ягоныя вочы, яна зразумела, што для яго яе згода чамусьці вельмі важная.
    Гэта яе насцярожыла: ці не вядзе і ён нейкую гульню? Ад гэтых пенітэнцыярыстаў-адстаўнікоў што заўгодна можна чакаць. Ці не вызнаў ён выпадкам, хто яна, і ці не ладуе якую-небудзь пастку? Што, калі злаўчыўся-такі пашнарыць учора ў кішэнях халата?