• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раз — шкілет, і два — шкілет  Франц Сіўко

    Раз — шкілет, і два — шкілет

    Франц Сіўко

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 344с.
    Мінск 2019
    75.04 МБ
    Гэтыя перадачы пра жывёл! Яна прызвычаілася глядзець іх не так даўно, з паўгода таму, як толькі падключылася да спадарожнікавага тэлебачання. I з таго часу не прапускае ніводнай серыі.
    Глядзіць уранні, удзень, увечары, абы вольная хвіліна. Глядзіць з такім утрапеннем, што, здаецца, неўзабаве сама, наглядзеўшыся ўсяе тае жорсткае экзотыкі, абрасце поўсцю ды ператворыцца ў звера, a то, глядзіш, і рыкне па-львінаму. Глядзіць з такім імпэтам, так унікліва, што ўжо ўпаўне магла б быць кансультантам па фаўне ў якім-небудзь запаведніку, ва ўсялякім разе аленя пуду ад антылопы куду адрозніць так лёгка, быццам усё жыццё побач з імі пражыла.
    Але асабліва даспадобы ёй тыя перадачы, дзе на паляванне выходзяць не звяры, а людзі. Чаму? Было б проста адказаць: хто ж ведае. Так адказаць — значыць, пакрывіць душою, як крывяць тыя, што ў пашанотным ужо нават узросце, шукаючы дурняў, даводзяць
    іншым, быццам не разумеюць вытокаў собскіх учынкаў. Усе ўсё ведаюць, усе ўсё разумеюць. Іншая рэч, ці гэтак тыя вытокі прывабныя, каб жадаць дзяліцца веданнем пра іх з іншымі.
    Так і з гэтымі праграмамі пра паляванне... Бо яна не проста іх глядзіць, яна імі — без перабольшання жыве.
    Яна глядзіць, як знешне сімпатычны чалавек з манерамі інтэлігента не ў першым калене дэманструе з экрана без аніякіх пакутаў сумлення галаву забітай хвіліну таму прыгажуні антылопы або аленя, і яе ўласныя пакуты з нагоды колісь учыненага ёю зла здаюцца ёй на фоне ўсяго таго калі не марнымі, то дакладна мізэрнымі.
    Яна слухае прыемны, поўны абертонаў гонару ад перамогі над безабароннаю жывёлінай дзе-небудзь у Кеніі ці ў Замбіі прывабны голас паляўнічага і міжвольна адчувае сябе часткаю пераможнай сілы.
    Яна глядзіць на пераможцу і бачыць у ім сябе. Яна быццам бачыць сябе вачыма старонняга чалавека, і, што вельмі ёй важна, той старонні чалавек не асуджае яе.
    I рашучасць выканаць сваю ролю да канца, паставіць апошнюю кропку ва ўласнай гісторыі поўніць яе. Нават калі, як тым птушанятам пярэстае казаркі, што, рызыкуючы жыццём, скачуць са скалы, з радзіннага гнязда следам за бацькамі ў памкненні да вады, давядзецца рынуцца галавою ў самы небяспечны, непрадказальны вір.
    Яна выключыла святло, асцярожна падсунулася да акна. Адпяла даланёй рог фіранкі, зірнула на дол. Але там ужо нікога не было, толькі пара слядоў вяла паўз намецены ветрам друз ад ходніка да брамы дома адпачынку.
    А ўсё-такі цікава, чаму ён не адказаў тады на яе ліст? Проста не пажадаў ці, можа, збаяўся, што яна прад’явіць (смяхоцце, па гэтулькіх гадах!) нейкія прэтэнзіі? Ці, можа, не дазволіла жонка? Зрэшты, ён ніколі жаданнем пісаць не вылучаўся. He тое што яна: хоць бы той першы ліст у маленстве ўзяць, у якім яна апісвала Поўнач ды гісторыю Паўлікавай смерці і які потым гэтак адгукнуўся ёй праз Лёлю.
    Тым часам Тора паспела паваліць цяля на дол ды ўпіцца зубамі ў шыю няшчаснага ў спадзеве як хутчэй задушыць. Буйваліха кінулася напрасткі паўз зараснік на ягонае адчайнае мычанне, і вось ужо дзве маткі сышліся ў жорсткім, як бывае, калі на кон пастаўлена само жыццё, паядынку.
    Цяля ўзбрыкнула, узбадзёранае падмогаю, адскочыла ўбок, і праз хвіліну яны ўдваіх з буйваліхай зніклі па-за хмызам. Львіца праводзіла іх вачыма, прынаджаная з’яўленнем на даляглядзе нейкай іншай, мабыць, болып лёгкай здабычы, стаілася ў зарасніку.
    Міла Сцяпанаўна адвяла пагляд ад экрана, зноў зірнула на акно, за якім чарнеўся шыхтам дрэваў бераг ракі. Вось там якраз, дзе рака робіць паварот, і знаходзіцца самае прыдатнае, калі даваць веры тутэйшым мужыкам, месца для рыбалкі. Праўда, абрыў там не надта высокі, усяго метраў з пяць, не тое што на пляцы ля млына, які яна дасюль памятае і будзе памятаць, напэўна, да скону, а ўсё ж...
    Яны стаялі на пляцоўцы амаль пад самым дахам млына, і іх постаці то аддаляліся адна ад адной, то зноў зліваліся ў адну. Яны былі так высока, так далёка ад Люсі, што, каб хаця зболыйага ўсачыць за іх рухамі, ёй трэба было шторазу ўскідваць голаўугору.
    I кожны раз, як толькі яна тое рабіла, пігулка сахарыны выслізгвала з яе пальцаў на дол, гублялася ў траве. Раз-пораз яны штосьці казалі, і іх нягучная гамана бязладным ашмеццем ледзь улоўных гукаў працінала паветра, таяла па-над сценамі млына, і насоўка ў руцэ маці то трапяталася на ветры, то хавалася ў далоні.
    Яна чакала, што яны, мабыць, яшчэ больш наблізяцца адзін да аднаго, і інтуіцыя не падманула яе.
    Першы крок зрабіў мужчына. Ён так рэзка падаўся да маці, што яна на хвіліну, здаецца, зніякавела ад нечаканасці. Яна ўскінула рукі быццам каб абараніцца ад яго, але не паспела. Ён схапіў яе за запясце, са спрытам дзікага звера рвануў да сябе. Іх целы судакрануліся, але толькі на момант.
    Маці вольнаю рукой ударыла яго па галаве, выхапіла другую з ягонай далоні. Невядома, ці моцны быў тойудар, але мужчыну ён, безумоўна, прыйшоўся недаспадобы. Ён гэтак жа груба, як колісь у А. пад пукам святла ад пражэктара, схапіў маці за руку, цяпер ужо за локаць, тузануў да сябе.
    I цяпер абрысы іх сплеценых у адно паставаў нагадвалі абрысы камля хвоі-спарыша ў А..
    Маці зноў паспрабавала вызваліцца з абдоймаўмужчыны, але не дала рады. Ён трымаўяе такмоцна, што яна ледзь-ледзь магла паваруійыцца.
    Вецер вымкнуўся з надстрэшша, зухаватым сватам пранёсся над пляцоўкай, абляпіў твары абаіх поламі ягонага плашча.
    Мужчына абхапіў маці за стан, штурхнуў убок. Яна павалілася на дол, нерухомым кулем застыла на самым краі пляцоўкі.
    Ён счакаў хвіліну, рашуча накіраваўся да яе. Шпаркасць і ўпэўненасць ягонае хады і скрыўленыя злосцю
    вусны сумневу наконт таго, што мае быць далей, не выклікалі.
    Ён падышоў да маці, выпрастанай наперад рукой лёгка-лёгенька да яе дакрануўся...
    Жах ахапіўяе. Яна штосьці — здаецца, ці не “мама! ” — закрычала і ўпала ніцма на траву.
    Калі яна зноў узняла голаў, на пляцоўцы нікога не было. Толькі насоўка кружляла, бы планер, па-над краем выступу, але і яе неўзабаве знесла ветрам кудысьці ўбок.
    Яна падумала, што, мабыць, яныўжо пайшлі з пляцоўкі, і, не зважаючы на пігулкі сахарыны, што цурком сыпаліся са скрутка на дол, кінулася наўцёкі. Цела яе зрабілася такім бязважкім, што яна яго амаль не адчувала.
    Яна ляцела паўз кустоўе няведама куды, і карослівая лёгкасць ягонага дотыку пранікала ў яе глузды, штурхала прэч са свядомасці ўсе іншыя рухі і жэсты, якія яна ведала дагэтуль.
    Вось так яна тады займела лёгкасць дотыку. Як няўчаснае раставанне антарктычнага айсберга выклікае метамарфозы клімату за дзясяткі тысяч вёрстаў ад яго, так выпадкова падгледжаная лёгкасць дотыку Зелянухавай рукі стала падмуркам фармавання яе новай сутнасці. Сутнасці, якая суправаджае яе ўсё жыццё і пра якую яна нікому, бадай, ніколі не наважыцца сказаць. Хоць, можа, і варта было б. Тым больш гэта было б апошняе, што яна наогул хацела б сказаць перад тым, як паспрабаваць той лёгкасці пазбыцца.
    Менавіта гэтак — пазбыцца. I менавіта праз здзяйсненне задуманага. Бо гэткая лёгкасць — той жа цяжар, як валіза за плячыма, толькі шматкроць большы.
    Двойчы яна ўжо спрабавала тое зрабіць. Першы раз — праз лекара-псіхатэрапеўта. “Вы да кагось датыкнуліся? — сказаў ён з мілым усмехам і паклаў ёй далонь на лоб, быццам хацеў памацаць глузды. — Ну, гэта не страшна, мы вас вылечым”. Другі раз — праз святара. Ды зноў няўдала, бо стары святар быў глухаваты і наўрад зразумеў з яе блытанага аповеду, пра што гамана.
    А як жа Бог? О, калі гэта праўда, што Бог бачыць намі ўчыненае, то як ёй хацелася б, каб ён насамрэч, як прынята тое лічыць, бачыў усё. Бо тады, можа быць, і ёй застанецца які-ніякі шанц на выратаванне душы. Вось толькі як яна яго, той шанц, скарыстае? Хутчэй за ўсё — з’едзе ў А., адзінае месца на свеце, што, адчувае, ніколі не адпрэчыць яе. Успамін пра якое цвіком сядзіць у яе памяці адмалку і прыцягвае, бы магнітам, жорсткай праўдай дзяцінных мрояў-прыпамінаў. Месца, якое так шмат вызначыла ў яе жыцці і ў якім яна магла б (а можа, ёй толькі так уяўляецца, што магла б) заставацца сабой.
    Тора ашчэрыла пашчу, пазяхнула, легла на пясчанік побач з ручаём, і жоўтыя вочы яе зліліся колерам з фарбамі пустэльні.
    Яна выключыла тэлевізар, затым святло, легла на канапу. Уявіла, што яна Тора, і мроя лісліваю ласкай абвіла яе голаў, стаілася ў звілінах глуздоў: што з таго, што невысокі той рачны абрыўчык. Затое пад ім, мабыць, шмат камення, і, пэўна ж, яно зусім не такое мяккае, як пясчанае дно абмялелай за лета студні...
    Яна выйійла на двор і па нязвыклых Лёліных паводзінах — кінулася да яе, бы да роднай, калі такое было? — адразу зразумела: штосьці дзеўцы трэба. Але што?
    Лёля дастала з кішэньчыка нейкую зжоўклую паперчыну, тыцнула ёй пад нос:
    — Ліст, дзе тыўсё распавядаеій Сашку пра жыццё з маткаю і братам у лагеры. 3 гэткім лістом, варта аддаць яго куды след, не тое што ў інстытут — у самае задрыпанае ПТВ не возьмуць. Дык не ўзносся высака, а ідзі во з Вітакам. А тады, як вернецеся, і ліст аддам.
    Вітак вымкнуўся з-за альтанкі, наблізіўся да іх, абдаў перагарам.
    — А што, пайшоўшы, рабіць маем? — спанталычаная Лёліным нахабствам, спытала яна.
    — А гэтаўжомяне не датычыць. Хочаце — біцеся, хочаце — мілуйцеся, хочаце — хоць пацеры адмаўляйце, мне не абыходзіць.
    Вітак стаў упобачкі, і дотык ягонай далоні апёк яе плячо. Яна хацела скінуць ягоную руку з пляча, але вырайіыла не спяшацца: не такая ж ужо яна ў рэшце рэшт бездапаможная, кабу выпадку чаго не даць рады адбіцца ад нецвярозага.
    Зрушыліся яны з Вітакам з месца, пасунуліся ў кірунку танцпляцоўкі. Мінулі прысады, вось і да клуба ўжо блізка, рукой падаць.
    I тут хапель Вітак яе ўпоперак стану ды ў хмыз бэзавы, дзе перад тым яны з Сашкам цалаваліся, павалок. Завалоку сярэдзіну кустоўя і трымае, як воўк казу перад раздраннем. Трымае за плечы ды пазірае скосаў бок сцежкі, быццам чакае каго, ды перагарам смуродлівым яе абдае.
    I тут хтосьці яшчэ з’явіўся на сцежцы. Хацела яна паглядзець, хто там, але ж як даць рады ў цямрэчы, ды яшчэ паўз хмыз, пазнаць?Хоць галасы быццам і знаёмыя.
    I толькі калі ліхтарыкам пачалі вадзіць са сцежкі па кустоўі, пазнала яна прыхажаяў: Лёля, а з ёю Сашка.
    Кроў ударыла ёй у голаў: Сашка з Лёляй? Ды ці неўзмовеяны?Хацелаўбоккуды шмыгануць, каб незаўважнаю застацца, ды ногі падранцвелі, не жадаюць слухаць.