Рэтраперспектыва  Пятро Васілеўскі

Рэтраперспектыва

Пятро Васілеўскі

Выдавец: Галіяфы
Памер: 140с.
Мінск 2009
29.36 МБ
Архітэктарам Артуру Клінаву папрацаваць не давя/юся. Але ён і не імкнуўся “апраўдваць” свой дыплом. Па ягоных с/іовах, пра жывапіс (увогуле пра візуа/іьнае мастацтва) ён думаў ад пачатку сваёй архітэктурнай вучобы, а на апошніх курсах ужо дакладна ведаў, што даводзіць свой прафесіяналізм будзе менавіта як мастак. I насамрэч шэраг ягоных жывапісных твораў вельмі выразна рэпрэзентуюць канец 8о-х першую палову 90-х гадоў. Асаблівую вядомасць мае іранічны партрэт Аляксандра Рыгоравіча, які парадыруе вядомую карціну Кустодыева “Чаепмтме в Мытшцах”. На адной з выставаў суполкі “Пагоня” цэнзура ўгледзела крамолу ў Артуравай карціне “Беларускі краявід”. Цёмна-зялёнае балота, змрочна-чырвонае неба, пасярэдзіне вароны, як на вядомым палатне Ван Гога... “Нельга так здзекавацца з дзяржаўнага сцяга”, сказалі Артуру Клінаву пільныя “таварышы з Адміністрацыі”. А яшчэ кажуць, што “народ не разумее такога мастацтва”!
Уласна кажучы, іронію як форму творчага самавыяўлення ў нашым мастацтве сцвердзіў Мікола Селяшчук. Такім чынам, Артур Клінаў пачынаў не з нуля, а з той кропкі, дзе Мікола спыніўся. У жывапісе Артура Клінава няма Селяшчуковага эстэцтва, але ў наяўнасці сэнсавая аголенасць, як у мастацтве інсіту (так званы “прымітыў” ці “наіў”). Зрэшты, прастора палатна для мастака занадта двухмерная. Відаць, таму ад жывапісу ён перайшоў да мастацтва аб’екта. Гэта тое, што ў культурніцкай гісторыі XX стагоддзя мае назоў “попарт”. Сутнасць метаду “поп-арту” ў скарыстанні “не па
прызначэнні” звыклых для глядацкага вока і досведу рэчаў. Мастацкім аб’ектам у гэтай сістэме можа быць што заўгодна. Трэба то/іькі, каб суб’ектыўная воля мастака змясціла атрыбут у адпаведны творчай ідэі кантэкст. Большасць такіх праектаў Артур здзейсніў за межамі Беларусі, дзе на такое мастацтва добры попыт.
Артур Клінаў гаворыць, што на Захадзе добра жыць, а/іе як мастак ён адчувае там дэфіцыт ідэяў. Таму і не дзіўна, што свой самы амбіцыйны і перспектыўны праект ён здзяйсняе ў Беларусі. Гэта часопіс “pARTisan”.
Пачынаў Артур Клінаў як жывапісец. Затым ад двухмернай прасторы палатна перайшоў да інсталяцыяў, якія патрабуюць трохмернай прасторы экспазіцыйнай залы альбо сцэнічнай “скрынкі”. Далей апанаваў прастору чатырохмерную, якая аб’ектыўна ўпісваецца ў формулу “плюс-мінус Бясконцасць” друкаванае слова! Тут я маю на ўвазе часопіс “pARTisan”. Гэта дэмакратычнае зместам авангарднае мастацтва ў элітнай абгортцы. Ужо сама назва ўяўляе сабою іранічны ўдар (ці падкоп у кожным выпадку: чыста партызанскае дзеянне), накіраваны на пераасэнсаванне самага ўкаранёнага ў беларускую савецкую свядомасць сімвала, самай культавай постаці найноўшай беларускай міфалогіі Вялікага Партызана. У Артуравай версіі Партызан застаецца самім сабою, але нейкім чынам ужо стасуецца з новым часам і новымі псіхалагічнымі рэаліямі. Гэта герой не толькі і не столькі па ўласнай волі, колькі вымушаны. Гераізм ягоны крыж. I несці цяжка, і кінуць нельга. Зноў жа гераізм вымагае марнаваць час у пошуках наяўных і віртуальных ворагаў. За гэтымі клопатамі герою няма калі па-людску жыць.
Апошні нумар часопіса “pARTisan” прысвечаны тэме, якую можна ўспрымаць і ў іранічным, і ў надзвычай сур’ёзным кантэксце. “Менск Горад СОНца”. У англамоўнай версіі “The Sun City of Dreams”: горад, дзе сонца спачывае ці спіць -такі падтэкст у гэтага слогану. Гэта філасофскі дослед “Сталінскага ампіру”, які Артур Клінаў
упадабаў яшчэ ў інста/іяцыйных праектах. Як ні дзіўна, наша ста/ііца, адбудаваная ў формах “Ста/іінскага ампіру” пас/ія Другой сусветнай вайны, гэта ці не адзіны ў свеце горадабудаўнічы праект, выкананы ў поўнай адпаведнасці з выкрышта/іізаванай еўрапейскай цыві/іізацыяй утапічнай канцэпцыяй “ідэа/іьнага горада”. Горада Сонца, пра які мары/іі ўтапісты, а/іе які пабудава/іі ста/ііністы. Такі вось парадокс... I, як яно заўжды бывае ў рэчаіснасці, падчас эксп/іуатацыі ідэа/іу выяві/ііся памы/ікі праектанта. Па цэнтры горада зручна маршыраваць са сцягам, а/іе няўту/іьна жыць. А/іе хто сказаў, што партызану патрэбны камфорт? Ка/іі б Артур К/іінаў марыў пра зручнасці і даброты, ён, мабыць, абраў бы сабе іншую прафесію і іншую радзіму. Ва ўся/іякім разе, не стаў бы пАРТызанам Горада СОНца.
P.S. “Збярэмся ў вя/іікі натоўп у месцах, дзе зроб/іена дызінфекцыя каменем, маною. друкарскай фарбай і дурнямі. I давай. сябра. назавем гэта горадам Мары".
Д. Гудвін. "Сэрца дурня”
(“Дзеяслоў”, 2005 г-)
ГОД БЕЗ СЯРГЕЯ ВОЙЧАНКІ
У снежні 2004 года памёр Сяргей Войчанка. Гэта страта для ўсіх, хто ведаў яго як чалавека, як мастака. Сярод сяброў і калег найбольш балюча перажываў гэтую страту, мабыць, Уладзімір Цэслер. Сумесна працаваць яны пачалі, калі былі яшчэ студэнтамі, а потым склалі творчы тандэм настолькі ўдалы, што сёй-той лічыў “Цэслер-Войчанку” адным чалавекам з дзіўным падвоеным прозвішчам. Іх майстэрня ў мансардзе дома на рагу Ульянаўскай і Чырвонаармейскай стала мінскай славутасцю, наведаць якую лічылася за гонар. Мне не давялося пабываць у гэтай “Меке” сталічнага бамонду пры жыцці Сяргея Войчанкі, упершын.ю я патрапіў сюды праз год пасля ягонай смерці.
Пазваніўшы на мабільнік Уладзіміра Цэслера, каб дамовіцца пра сустрэчу, пачуў: “А ты дзе?” “3 дома тэлефаную”. “А я ў Парыжы. Вярнуся праз дзесяць дзён”. Карцела запытацца, якая справа занесла яго ў французскую сталіцу, але падумаў, што танней будзе высветліць гэта не “па міжгорадзе”, а пры сустрэчы...
...Зрэшты, майстэрня як майстэрня. Чыста функцыянальная прастора. Белыя сцены, рабочы стол з камп’ютэрам, кніжныя паліцы, мальберт. Адзіная рэч, што выпадае з функцыянальнага шэрагу, матацыкл, вядомы аматарам мастацтва па шматлікіх інсталяцыях. (Дарэчы, Уладзімір Цэслер накруціў нямала кіламетраў на спідометры гэтага “мустанга”)За камп’ютэрам сядзіць
мастак. Апрануты па-рабочаму: да пояса го/іы, у штанах свабоднага крою, разма/іяваных сюррэа/іістычным “марсіянскім” камуф/іяжам п/іямамі чырвонага колеру. У гэтых штанах ён выг/іядае ветэранам “зорных войн” на адпачынку. Камп’ютэр, дарэчы, на зайздрасць... Асаб/ііва ў параўнанні з тымі, на якіх робіцца наша газета. Пабачыўшы, як зацікаў/іена я размядаю камп’ютэр, У/іадзімір Цэс/іер пат/іумачыў, што гэта “гуманітарка” ад спонсара. Да нядаўняга часу ён таксама працаваў “на ламаччы”. Ды вось прыйшоў неяк у майстэрню добры знаёмец, можна сказаць, сябар і паставіў на сто/і гэты цуд. “Ко/іькі каштуе?” “У цябе грошай не хопіць”. Пабачыўшы разгуб/іенасць на твары мастака, сказаў: ‘Тэта падарунак. Быў час, ты мне таксама дапамог”.
Уладзімір, як табе жывецца, працуецца без Сяргея?
Прайшло бо/іьш за год, як яго няма. На ягонае пяцідзесяцігоддзе (яно бы/то /іетась) паставіў на магі/іе помнік. Дзякуй сябрам, дапамаг/іі. Хто як мог...
He хапае Сяргея. Ён у працы сам гарэў і мяне заводзіў. Яго абса/іютна не цікавілі бытавыя праб/іемы. Я ніко/іі не чуў, каб ён на нешта скардзіўся, каб яму штосьці бы/іо не тое, штосьці не так. Кожны мастак мае амбіцыі, некаторыя ве/іьмі раўніва ставяцца да кожнага свайго штрыха, мазка, с/іова, думкі. Сяргей быў амбіцыёзным ча/іавекам, а/іе не да такой ступені і не ў гэтым сэнсе. Ягоная амбіцыёзнасць выяў/ія/іася ў тым, што ён імкнуўся зрабіць шэдэўр з усяго, за што б ні браўся.
Здара/іася, што мы свары/ііся. Калі Сяргей быў у чымсьці перакананы, давесці яму іншае меркаванне бы/іо надзвычай цяжка. А цяпер я часам спрабую г/іядзець на справу ягонымі вачыма уявіць, што б ён сказаў, як бы зрабіў. I, ведаеш, дапамагае.
Сяргей Войчанка быў чалавекам настрою (такое меркаеанне я чуў ад тых, хто з ілі блізка сутыкаўся). А як такі характар праяўляўся ў працы? He кожны здо/іьны спалучаць эліацыянальнасць і творчую дысцыпліну.
Сяргей мастак ад Бога. Ён бы дасягнуў поспеху ў якой заўгодна творчай спецыялізацыі. Але ў інстытут Сяргей паступіў толькі з другога разу. Мяркую, не таму, што па першым разе быў непадрыхтаваны, а выключна праз свой незалежны характар. 3 інстытута Сяргея адлічвалі, потым аднаў/ія/іі. Адлічвалі за “амаралку”, якая выяві/іася ў тым, што ён жорстка збіў сакратара камітэта камсамола. Той меў нахабства чытаць Сяргею мараль. Прычым у той момант, калі Сяргей нешта святкаваў з суседзямі па інтэрнаце.
Скажы, а ці не той гэта камсамольскі сакратар, штоў Тэатральна-мастацкім на культасветработніка вучыўся, а цяпер працуе ў Міністэрстве ўнутраных спраў?
He, Сяргея дапёк іншы, а/іе такі ж самы. Мы, аднак, ад тэмы адхіліліся... Сёння, калі я азіраюся назад, дык бачу, што праз свой характар мы згубілі шмат магчымасцяў, не здзейсні/іі шмат цікавых праектаў; зрэшты, не зарабілі грошай, якія, здава/іася б, самі ішлі ў рукі. Быў, напрыклад, такі выпадак. У Мінск на перамовы з намі прыязджа/іі прадстаўнікі аўкцыёну “Сотбіс”. Яны спыні/ііся ў гасцініцы “П/іанета”, нам трэба бы/іо пазваніць да іх і ўдакладніць час сустрэчы. Але Сяргей тады трапіў у запой, а я на дзяўчо запаў... Так што прасядзе/іі тыя ангельцы некалькі дзён у “Планеце” і паехалі дадому. He адбыўся кантакт.
Але ж і ў працы Сяргей быў такім жа “запойным”. Калі ён браўся за работу, калі яго захап/ія/іа нейкая ідэя, дык нічога акрамя яе не цікавіла. Ён мог прыйсці ў майстэрню ў шэсць гадзін раніцы, без перапынку працаваць да ночы, a пас/ія тут жа і заначаваць. Прычым выбуховая актыўнасць перамяжоўва/іася ў яго са стомленасцю не то/іькі фізічнай, а/іе і псіхалагічнай. Быва/іа, што праца не ідзе, дык мы цэлы дзень толькі палім і каву п’ём. Мабыць, гэта была неабходная разрадка пасля штурмаўшчыны.
Пасля смерці Сяргея некаторыя праекты ты даводзіў да ладу адзін?
Ты, мабыць, маеш на ўвазе “Куфар-скарб”? Гэта наша апошняя сумесная прада. Дакладней, мы разам
яе распачына/іі. /Іетась “Куфар” экспанаваўся ў Кіеве на выставе “Ба/іота EMPIRE”. У нас так ск/іа/іася, што звычайна за мяжу з нашымі работамі ездзіў Сяргей, a вось жа давя/іося ехаць мне.
У/іадзімір, я чуў, што пас/ія смерці Сяргея пача/іося нашэсце нашчадкаў, якія заяўля/іі прэтэнзіі на ягоную спадчыну?
He тое каб нашэсце, а/іе Сяргеева сястра з Масквы насамрэч ме/іа намер адсудзіць ягоную спадчыну. Аднак першымі ў шэрагу нашчадкаў стаяць ягоная ўдава і дачка. Ды і не пакінуў Сяргей пас/ія сябе вя/іікіх грошай. Ёсць мастацкія рэчы (карціны, аб'екты, постэры...), якія мы рабі/іі разам, і, адпаведна, на якія я маю такое ж аўтарскае права, як і Сяргей. Мы ж не прадава/іі свае работы. Ганд/іяваць мастацтвам трэба ўмець: гэта сістэмная праца, ды/іетанту тут рабіць няма чаго, і мы не ў сваю справу не лез/іі. Усё гэта я пат/іумачыў Сяргеевай сястры. Здаецца, зразуме/іа.