Рэтраперспектыва
Пятро Васілеўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 140с.
Мінск 2009
У свой час шмат шуму нарабіла даволі слабая ў эстэтычным і прафесійным сэнсе карціна Іллі Глазунова “XX стагоддзе”, а потым ягоная ж “Вечная Расія”. Гэтыя творы цікавыя як адлюстраванне своеасаблівай сацыяльна-культурніцкай з'явы: нараджэнне ў нетрах старой, адыходзячай кан'юнктуры “сацрэалізму” кан'юнктуры заўтрашняй расійскай нацыянал-патрыятычнай. Абедзве карціны стылёва і ментальна фактычна належаць “сацрэалізму”, хіба што ідэалагічны вектар крыху іншы. Гэта нармалёвыя крокі ў вяртанні савецкасці ў расійскасць. Але ж трактаваліся яны амаль што як праява мяцежнага вальнадумства, лічы дысідэнцтва. Мастак жа прыдбаў праз гэта імідж барацьбіта-апазіцыянера. Што дало яму магчымасць лёгка ўвайсці ў склад новай наменклатуры.
Як на маю думку, дык менавіта гэтыя вельмі спрэчныя адносна мастацкіх якасцяў, а/іе цікавыя як па/іітычная з'ява па/іотны Глазунова меў перад вачыма Аляксандр Кішчанка, калі задумаў свой ‘Табелен стагоддзя”. Гэта не п/іагіят і не кампіляцыя, але названыя карціны і габелен вельмі блізкія ў фармальна-стылістычным п/іане. 3 тою, праўда, розніцаю, што ў сваіх творах (у “Вечнай Расіі” найперш) Ілля Г/іазуноў выступае як “круты” нацыяналіст, д/ія якога Расія цэнтр Сусвету і светач цывілізацыі, а ў габелене А/іяксандра Кішчанкі Беларусь калі неяк і прысутнічае, дык дзесьці на перыферыі падзеяў і з'яў. Зразумела, удзе/іьная вага Беларусі ў вялікай палітыцы і ўплыў на сусветны культурніцкі працэс у XX стагоддзі не ўражваюць і захаплення не выклікаюць. Наша ро/ія тут насамрэч даво/іі сціплая, але ж твор мастацтва гэта не даведнік з серыі “Хто ёсць хто?”. Мексіка таксама не ўваходзіць у кагорту сусветных лідэраў, а/іе ж гэтая акалічнасць не перашкаджала вялікім мастакам Ароску, Рыверы, Сікейрасу ды іхнім паплечнікам і паслядоўнікам бачыць праявы боскай волі і чалавечага генія ў мінуўшчыне і рэчаіснасці найперш сваёй краіны.
Па памерах Кішчанкавы габелен прэтэндуе на месца ў кнізе рэкордаў Гінэса. 19 на 14 метраў. Па с/іовах аўтара (інтэрв’ю ў газеце “Культура” за 28 снежня 1994 года), ён прадставіў на суд г/іедачоў роздум пра адвечнае, асэнсаванне гісторыі сусветнай ад біблейскага міфу пра Адама і Еву да рэальных падзей, сведкамі якіх нам давялося быць. Прынамсі, краху камуністычных ідэалаў і распаду Савецкага Саюза. Калі ўчапіцца за гэты тэзіс, дык маюцца падставы сцвярджаць, што твор не адпавядае задуме, бо няма ў ім агульначалавечай гісторыі “ад Адама і Евы” да нашых дзён ёсць толькі групавы партрэт шэрагу асобаў, што пакінулі след у XX стагоддзі. Па-першае, гісторыя чалавецтва ў габелене не адлюстравана. Па-другое, няма там нічога, што б гаварыла пра ідэалагічную барацьбу ў нашым стагоддзі, пра паразу камуністычнай ідэі і распад СССР.
Дыскутаваць аднак не варта, бо тое, што мастак гаворыць пра свой твор, і тое, што на самай справе ёсць часта рэчы розныя. Мастака ўвогуле не варта правакаваць т/іумачыць у/іасныя творы. На гэта ёсць крытыкі і мастацтвазнаўцы.
I ‘Табе/іен стагоддзя”, і ягоны ана/іаг карціна “Вечная Расія” сведчаць пра марнасць спробаў уціснуць гісторыю чалавецтва а/іьбо нават нейкай асобна ўзятай краіны (вя/іікай розніцы няма: і асобная краіна, і сусветная супольнасць развіваюцца па адных, універса/іьных, законах) у рамкі аднаго, хай сабе і шматсюжэтнага, ве/іізарных памераў па/іатна. Храна/іогія падзей а/іьбо групавы партрэт гістарычных асобаў яшчэ не даюць уяўлення аб часе. Тут патрэбнае іншае рашэнне. Якое? Напрык/іад, як у Сурыкава ў ягонай “Раніцы стралецкай кары”. Праз гэты, да/іёка не самы значны эпізод гісторыі, вя/іікі мастак здо/іеў паказаць Расію міну/іую, сучасную яму і, як гэта ні сумна, Расію будучую, якой мы яе ведаем сёння. “Раніца стралецкай кары” гэта вечная Расія. Як “Герніка” Пікаса вечная Іспанія. Як “Марсэльеза” Руда вечная Францыя.
Ідэя ‘Табе/іену стагоддзя” з'яві/іася ў А/іяксандра Кішчанкі не знянацку. Ён ішоў да яе, бадай, два дзесяцігоддзі. 1976 год габелен “Музыка” д/ія фае Мінскай музычнай вучэ/іьні, 1977 год габе/іены “/Іенінізм” і “СССР этапы вя/іікага ш/іяху” д/ія інтэр'ераў будынка ЦК КПБ, 1980 год габелен-заслона д/ія рэспуб/ііканскага Тэатра музычнай камедыі, 1981 год габелен “Родны край” д/ія Музея баявой і працоўнай с/іавы на радзіме мастака ў горадзе Багучар (Расія, Варонежская воб/іасць), 1983-1985 гады цык/і з шасці габе/іенаў д/ія Тэатра оперы і ба/іета ў Мінску; нарэшце, 1991 год габе/іен “Чарнобы/іь”, падарунак Бе/іарусі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (упрыгожвае за/іу паседжанняў аднаго з камітэтаў ААН).
У адрозненне ад бо/іьшасці беларускіх мастакоў ягонага пака/іення, А/іяксандр Кішчанка атрымаў адукацыю не ў Маскве а/іьбо /Іенінградзе, а ў /Іьвове, дзе яшчэ жы/іі зусім іншыя традыцыі. Да вайны ў /Іьвове быў фі/іія/і Варшаўскай
акадэміі мастацтваў (потым ператвораны ў інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва), выкладчыкі ў інстытуце засталіся яшчэ з таго часу. Мастак неяк апавядаў, што калі ён у прысутнасці выкладчыкаў ухваліў жывапіс Рэпіна, яны доўга смяяліся. 3 самага пачатку Аляксандр Кішчанка сыходзіў з іншых эстэтычных стэрэатыпаў, чым большасць ягоных беларускіх калег. У габелене ён напачатку спрабаваў адаптаваць да “савецкай” тэматыкі стыль Жана /Іюрса і Ражэ Самві/ія, потым распрацаваў на гэтай глебе ўласны стыль, знайшоў свае кампазіцыйныя прыёмы. Габе/іен Аляксандра Кішчанкі паўстае не як станковае палатно, а як архітэктурны твор. У свой час гэта бы/іо наватарствам, цяпер так працуе шмат хто. Засяродзіўшы ўвагу на фармальна-стылістычнай будове твора, тэматыку мастак адсунуў на другі і трэці планы. Габелен “павод/іе Кішчанкі” ўяў/іяе сабою прастору, запоўненую аднатыпнымі элементамі (модулямі-“цаглінкамі”), а на гэты фон накладзены “медальёны” з той ці іншай выявай, звычайна алегарычнага, шматсэнсоўнага характару (праўда, па жаданні замоўцы выявы маглі быць і вельмі канкрэтныя, ідэа/іагічна акрэсленыя як, напрыклад, у габеленах “/Іенінізм” і “СССР этапы вялікага шляху”). Калі Аляксандр Кішчанка рабіў мазаіку альбо габелен, ён сыходзіў з таго, што твор павінен быць пабудаваным найперш “архітэктурна”, а тэматыка і змест да яго як-небудзь прыкладуцца. Так яно і атрымлівалася. Калі бачыш прыгаданыя вышэй габелены Дома ЦК, дык найперш захапляешся імі як дэкаратыўнай кампазіцыяй, як прыгожай рэччу, а ўжо потым пачынаеш прыглядацца: а што ж там паказана? Габелены Опернага тэатра, дзе выявы атрыбутаў мастацтва спалучаюцца з персанажамі культурніцкай гісторыі Беларусі і палітычнай гісторыі СССР, выкананыя ў такім жа стылі. Калісьці іх урачысты строй, спалучэнне колераў выклікалі ў мяне асацыяцыі з велічнай мелодыяй гімна. Сёння (ці то праявіўся другі план, ці то сапраўдны сэнс) я ўспрымаю выявы на габеленах усіх гэтых рэвалюцыйных матросаў, што ляцяць над Зімнім палацам, як Шагалаўскія габрэі над Віцебскам, Арфея, скульп-
тара, жывапісца, жанчыну з арфай, бе/іавежскага зубра, Купа/іу, Ко/іаса, Скарыну, касманаўтаў, чырвонаармейца, партызана, камуніста-агітатара, нарэшце Маці-Беларусь, як персанажаў вя/іікай... бат/іейкі. А/іьбо дзейных асобаў п'есы тэатра абсурду. Я ўпэўнены, што аўтар абсалютна абыякава ставіўся да таго, выявы якіх асобаў, якія а/іегорыі і сімва/іы змясціць на габе/іенах д/ія Опернага тэатра, а/іе з усяго гэтага атрыма/іася і/іюстрацыя да вядомага выс/іоўя: “Увесь свет тэатр, а людзі ў ім акцёры”. На сцэне, як і ў жыцці, адбываюцца, бадай, аднолькавыя драмы і камедыі. Мяняюцца то/іькі дэкарацыі і сцэнічныя касцюмы, а змест п'есы застаецца той самы.
А/іяксандр Кішчанка не тое, што абыходзіў ідэа/іагічную цэнзуру, ён проста не б/іытаў форму са зместам. Можна сказать інакш: форма гэта і ёсць змест ягоных твораў. Г эта моцны і адначасова с/іабы бок творчасці А/іяксандра Кішчанкі. Бо абстрагаваца ад тэматыкі можа мастак, але не глядач. А г/іядач можа папракнуць мастака тым, што ён займаецца эстэтызацыяй зла. Зрэшты, такі папрок можна кінуць ці не кожнаму, хто, жывучы пад сярпом-молатам, пасвіўся на ніве дзяржзаказу. Хоць Кішчанка і меў вялікі аўтарытэт, а/іе і яму падчас працы над прыгаданымі габеленамі даводзілася азірацца на заказчыка. “Габелен стагоддзя” іншая справа. Спонсарам гэтага праекта была прыватная структура, a сам мастак і заказчыкам, і выканаўцам. Можа, упершыню ў жыцці Аляксандр Кішчанка меў магчымасць зрабіць што заўгодна ў якіх заўгодна памерах. Год стварэння “Габе/іена стагоддзя” -1994, прэзентацыі 1995На габелене зымітавана ўнутраная прастора храма крыжовакупа/іьнай канструкцыі. Прынамсі, так тлумачыў кампазіцыю сам Аляксандр Кішчанка ў згаданым раней інтэрв’ю газеце “Культура”. Мне ж намаляванае мастаком і вытканае барысаўскімі ткачыхамі бо/іьш нагадвае не крыжовакупальны храм правас/іаўнага архітэктурнага канону, а інтэр'ер рымскага Пантэона, паганскага “храма ўсіх багоў” крумага ў п/іане будынка з вя/іікай залай, перакрытай купа/іам з адтулінай д/ія свят/іа ў цэнтры. Дарэчы, пабудова Пантэона бы/іа д/ія свайго часу “праектам стагоддзя”, спробай загнаць
пад адзін дах усіх багоў, што існава/іі на неабсяжных абшарах Рымскай імперыі, механічна спа/іучыць, паставіць у адзін шэраг несумяшча/іьныя з'явы і рэчы. Гісторыя сведчыць, што ідэя Пантэона не спраўдзі/іася. Рымская грамада яе не прыняла. П/іённай аказалася альтэрнатыўная ідэя хрысціянства, якасна новая рэлігія. Сімва/іічна, што само с/іова “пантэон” мы скарыстоўваем сёння не ў ягоным пачатковым сэнсе (храм усіх багоў), а д/ія вызначэння месца, дзе спачываюць знакамітыя нябожчыкі.
Што да самой кампазіцыйнай асновы ‘Табе/іена стагоддзя”, дык можна знайсці і бо/іьш блізкія па часе архітэктурныя ана/іагі. Напрык/іад, За/іа стагоддзяў у нямецкім горадзе Брэс/іаў (цяпер гэта по/іьскі горад Вроц/іаў), пабудаваная Максам Бергам у 1911-1913 гадах. Адкрытыя рэбры жа/іезабетоннага ск/іяпення тут адначасова і асноўны канструктыўны, і га/іоўны эстэтычны элемент.
Ёсць ака/іічнасць, якая робіць вызначэнне “храм” у дачыненні да ‘Табе/іена стагоддзя” не надта карэктным. Архітэктурную кампазіцыю храма не/іьга разг/іядаць у адрыве ад ягонай ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі. Тут да драбніц распісана, дзе мае быць той ці іншы сюжэт, выява таго ці іншага святога, прарока, пакутніка... Храм не по/іе д/ія адво/іьных імправізацый. А габе/іен А/іяксандра Кішчанкі суцэ/іьнае “сачыненне на во/іьную тэму”. Праўда, аўтар акрэс/іівае сваю кампазіцыю як “храм розуму”. Розум тым больш вымагае логікі і дысцып/іінаванасці.