Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

Рэвалюцыя

Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
64.56 МБ
РЭВАЛЮЦЫЯ
Віктар Марціновіч
Раман
Выданне 3-е, дапрацаванае
Мінск, «Кнігазбор», 2020
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бен)
М29
Пераклад з рускай мовы Віталя Рыжкова
Аўтар выказвае падзяку грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» (budzma.by) за дапамогу ў выданні кнігі
ISBN 978-985-7227-79-2
© Марціновіч В„ 2020
© Рыжкоў В., пераклад, 2020
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2020
Глава першая,
дзе тлумачыцца, чаму гэтая кніга — падробка, а я знаёмлю цябе з табой
Nihao!
Цікава, ці страпянулася ты цяпер — прачытаўшы вітанне, якім пачыналіся ўсе мае CMC? Ці паверыла, што слова з амаль выпадкова набытай кнігі — гэта зварот менавітада цябе? Цідастатковадвухтакіхпытанняў, каб ты, згадаўшы інтанацыю, пазнала мяне ў малавядомым аўтары, пад прозвішчам якога выдадзеная мая гісторыя? Гэтая кніга ў тваіх руках таму, што цябе зацікавіла пэўная дэталь на вокладцы, такі сабе артэфакт Атлантыды, аб’ект патанулага — нашага з табой — свету. Я ж і вучыў цябе заўважаць знакі паўсюль і ісці за імі. I інтэрпрэтаваць іх няправільна— таксама.
Чаму, уласна, кніга? Бо, па-першае, я хацеў бы паспрабаваць такім чынам адшукаць цябе. I, па-другое, каб пра маю спробу пры гэтым не даведаліся яны. Разлік у мяне просты: сур’ёзныя людзі ўнаш час не чытаюць кнігі, бо вялікія тэксты дляіх—даўно састарэлая формавыказвання.Тамумяне наўрад ці пачуе хтосьці, апроч цябе. Ну, і хіба яшчэ трох соцень выпадковых людзей, якія дасюль бадзяюцца па запыленых кнігарнях і чытаюць кнігі.
Я маю патрэбу неяк звяртацца ў сваім творы да цябе, майго адзінага сапраўднага чытача. He думаю, што варта раскрываць тваё рэальнае імя нават гэтым тромстам незнаёмцам, ласым на дэталі і падрабязнасці. Асабліва побач
з прызнаннямі ў злачынствах, пра якія я збіраюся распавесці. Пакінуўшы лабірынт, нітку Арыядны лепш зматаць, каб з яе дапамогай да самой Арыядны не заявіўся Мінатаўр з «коркай» аддзела расследаванняў.
Таму, дзеля смеху, называць я цябе буду «Воля». Мы ж абое ведаем, што акурат «Воляй» ты не можаш быць. Гэта імя адной велюравай поні, аб’екта нашых жартаў—суседкі, якая штораніцы ў пухнатым спартовым касцюмчыку займалася фізкультурай пад нашымі вокнамі. Яна запалёнымі вачыма праводзіла мяне ў пад'езд, і я неяк паабяцаў, што буду кахаць цябе так, як Воля мяне.
Трэба яшчэ нешта—для ажыўлення памяці...
«Вар’ягадка», «мармуровая крошка» — так я называў цябе.
Помнік героям-сантэхнікам, які ты паставіла мне пасля перамогі над кранам.
«Wish you were here», трылогія «Хаджэнне па мухах» — таксама нашае.
А яшчэ — ці помніш? — іспанскія галіёны на сажалцы ў Астанкінскім парку. I кватэрка на чацвёртым пяціпавярховіка. Наша газавая калонка, злучаная ржавымі трубамі наўпрост з катламі ў Пекле: круціш неасцярожна вентыль — і трапляеш у госці да Аліг’еры. Мы не раз выскоквалі з ванны апараныя. Але і жылі мы нібы апараныя. А ці памятаеш Астанкінскую вежу за акном, якую ты абяцала калі-небудзь выкарчаваць і прыгатаваць на вячэру? I што пасля давядзецца пачакаць пару гадоў, пакуль вырасце новая. На смак Астанкінская вежа мусіла б нагадваць смажаны грыб. Масквічы называюць такія грыбы «зонтнкн», але на маёй радзіме гэта «курачкі». А яшчэ мы зразумелі, што Эйфелева вежа, хутчэй за ўсё, няўежная і з’есці яе — нібы павука праглынуць.
Але і я не мушу забываць, што гэтая кніга вымушаная хлусіць, нібы яна сапраўдны раман. Таму і «герою рамана» трэба распавесці пра сябе.
Я карэнны масквіч. Вядома, гэта азначае, што я пераехаў у Маскву каля шаснаццаці гадоў таму. Я пакінуў радзіму,
якая здурэла ад страху перад палескім ведзьмаром, які як быццам загіпнатызаваўяе.
Памятаю, як хадзіў па Маскве ў першыя месяцы і не мог пазбавіцца адчування «Englishman in New York»:
If, «Manners maketh man» as someone said
Then he’s that hero of the day
It takes a man to suffer ignorance and smile Be yourself no matter what they say
Было ўражанне, што я з’ехаў з утульнай і чыстай еўрапейскай сталіцы, дзе кіроўцы прапускаюць пешаходаў, a мінакі ветліва падказваюць дарогу, і трапіў у нейкі шырокі дзесяцімільённы нахабны стэп, спрэс парослы бруднай лаянкай.
Правінцыйнасць і другаснасць Масквы здзіўляла мяне і манерай апранацца, і дзіўным разуменнем панятку «раскоша», што паўсюль у свеце насамрэч ідэнтыфікуецца як кіч, і замшэлымі брэндамі, якія тут лічыліся прыкметамі «паспяховасці». А яшчэ — малпаваннем, што маскіруецца пад арыгінальнасць, а таксама своеасаблівым снабізмам, магчымым хіба сярод ханскай прыслугі. I тым, як у кавярнях афіцыянты не спяшаюцца прыбіраць вызваленыя столікі, таму часам гэтыя столікі трэба займаць вось такімі, бруднымі, каб рэшткі з’едзенага кімсьці круасана былі нарэшце змеценыя нападлогу. 3 азлобленасцю.
I яшчэ раз: з азлобленасцю.
Кыш-кыш, Парыж! Масква, ква-ква...
Я прыгадваю фразу Уорхала пра тое, што любы чалавек у гэтым сваім нікчэмным жыцці заслугоўвае пятнаццаці хвілін Масквы. I што, атрымаўшы гэтыя пятнаццаць хвілін, нельга марудзіць! Але там, дзе багата зла (а ў Маскве яго шмат!), заўжды ёсць і дабро.
Злое ў Маскве кідаецца ў вочы адразу, палохаючы і выдушваючы цябе прэч адсюль, дадому, да чорта! А вось добрае адкрываецца толькі самым цярплівым. Адкрываецца, калі ўжо прызвычаіўся да несупыннай беганіны гэтага горада, да яго баксёрскай стойкі — з кулакамі ля падбарод-
дзя. Але дзіўна было б, калі б усе неверагодныя чалавечыя мільёны жылі ў месцы, дзе няма нічога добрага, апроч грошай. Ды і грошы гэты горад высмоктвае з цябе хутчэй, чым ты пачынаеш выціскаць іх з яго. Паступова прасякаешся іншай Масквой — без «Prada», мангола-татараў, скакуноў і какошнікаў. Яна павольна прасочваеццаўцябе з усмешкай якога-небудзь дзівака між чалавечымі заваламі ў метро — ды такой прыязнай, што гэта падорыць сілы, каб перажыць чарговы дзень.
Масква мае некалькі вымярэнняў. Злаўчыўшыся, можна пражыць усё жыццё ў тым, дзе найбольш камфортна. Але пераважная большасць абірае акурат найменей камфортнае. Бадай галоўная асаблівасць гэтага горада, Воля, — гэта такое рэдкае адценне самоты, якім накрывае ў мегаполісе з безліччу абыякавых людзей, таму бывае так, што, ідучы па вуліцы, адчуваеш, як перастаеш існаваць. Тут у дзесяць мільёнаў разоў халадней быць адзінокім, чым у любым іншым месцы. Але я не з’еду: здабыўшы перамогу ў вайне, не з’язджаюць.
Дзеля чаго я шукаю цябе? Бо чамусьці веру, што магу вярнуць цябе. Вярнуць нашу сціплую кватэрку, газавую калонку, нашу так і не пасмажаную Астанкінскую тэлевежу. Разумееш, зараз я мог бы адшукаць цябе дзе заўгодна — нават калі ты даўншыфціш у якім-небудзь Чангмаі. Але не хацелася б падключаць маё мітуслівае войска. Кажаноў складана загнаць назад на паддашак.
Калі ты з’ехала, тут застаўся лысаваты мужчына з напалоханым позіркам. I па ягоных вачах бачна, што ён не хлусіць, калі кажа, што не ведае, куды ты падзелася. I як шмат для яго значыш «ты»...
Ды і недастаткова проста адшукаць цябе. Неабходна патлумачыць, што адбылося. Мая гісторыя не можа змясціцца ў адну размову. Час — таксама адлегласць, на якую нас разнесла, а пасля нашай апошняй сустрэчы «нулявыя» ператварыліся ў «дзясятыя». Дзіўна было б спадзявацца на штосьці даўжэйшае за кароткую размову з табой у дзвярах. Магчыма, дастаткова было б абняць. Але я не ўпэўнены, што змог бы зрабіць гэта правільна. Як ты даведаеш-
ся пазней, я зрабіўся іншым чалавекам. Ды і ці чалавекам увогуле?Тое, ушто я ператварыўся, мае праблемы не толькі з тым, каб казаць пра свае адчуванні, але і з тым, каб адчуваць хоць нешта.
Mary толькі здагадвацца, як ты патлумачыла сабе наша раптоўнае расстанне. Відаць, усё выглядала неяк так. Ты заўважыла класічныя сімптомы — як з показкі пра сыход мужыка налева. Я стаўмаўклівы, ад мяне павявала страхам, я пачаў затрымлівацца па вечарах. Вольны час знік. Дарэчы, так, першая прыкмета здрады. Але ты ні разу не вымавіла гэтае слова. Ты адзначыла змены ў маім характары, якія так і не здолела апісаць, сказаўшы толькі, што я цябе вельмі палохаю. Ведаеш, я і сам сябе тады пачаў палохаць. У мяне завяліся грошы, і я дэманстраваў прыкметы неабмежаванай нават для Масквы нулявых усёдазволенасці. Пасля завяршэння мутацыі я запрасіў цябе ў кавярню, дзе пад спевы Bjork, хаваючы вочы, сказаў, што мы мусім расстацца. I што я з табой неўзабаве звяжуся.
Але не зрабіў гэта. Я б на тваім месцы западозрыў штонебудзь хранічнае і смяротнае. Чаму ў цябе не было сумневаў? Чаму ты паверыла, што я цябе кінуў?
Споведзь можа ачысціць душу, чыстасардэчнае прызнанне дапаможа змякчыць пакаранне. Мая мэта—зрабіць так, каб пасля гэтай кнігі я мог бы абняць цябе правільна. Таму, каб узняць стаўкі, я зноў жа дзеля смеху адмоўлюся ад першапачатковай ідэі схавацца пад псеўданімам. Ты і так ведаеш, што прозвішча на вокладцы прыдумаў я. А не наадварот. Для астатніхя буду выдуманы аўтарам, імя і прозвішча якога пазначаныя на вокладцы. Я збіраюся нагаварыць тут на некалькі «вышэйшых мер» пакарання, хоць у Расіі даўно не расстрэльваюць асуджаных. Так ці інакш, я б назваў расстрэл хіба «вышэйшай паўмерай» — ён, па сутнасці, нічога не вырашае. У рэшце рэшт, можна павырабляцца, што і пасля публікацыі кнігі з маім сапраўдным імем мне ніхто нічога не зможа зрабіць.
Такім чынам — аркестр, туш! — мяне завуць Міхаіл Аляксеевіч Герман, і ў гэтай кнізе я распавяду вам, што такое насамрэч — улада. Ой не, не гэты ваш нішчымны булёнчык,
якім вас частуюць у выпусках вечаровых навінаў перад прагнозам надвор’я. He тая купка карузлікаў з хітрымі вачыма, якая то з чымсьці змагаецца, то штосьці там забараняе, альбо, наадварот, выступае супраць нейкіх забаронаў! Публічная — забаўляльная — версія ўлады існуе выключна для таго, каб вы не надта задумваліся, чаму месца, дзе вы жывяце, сплачваеце падаткі і падпарадкоўваецеся законным патрабаванням міліцыі, называецца «дзяржава». Я распавяду вам пра існую ўладу, што спрадвеку жыве ў геноме чалавека, кіруючы вамі, падуладнымі, пры дапамозе вашыхжа інстынктаў. Праўладу, якая з’яўляецца старажытным кодам гэтага свету і хаваецца ў кожнай праяве жыццядзейнасці.
Прабачце, мне тут кажуць, што найперш трэба болып падрабязна распавесці, як і дзе мы пазнаёміліся з Воляй. Але ж гэта вас не павінна хваляваць, дарагія іншыя чытачы! Даруйце, гэта прыватнае. Раскажу толькі, што падчас нашага знаёмства, калі я складаў навучальны план за столікам у кавярні, ад мяне прагучала фразачка, якую я сказаў афіцыянтцы, а яна шчыра засмяялася з майго жаріу Яна нярэдка смяялася і пасля, таму я нават прыручыўгэты смех, адшукаўшы ў ім з дзясятак адценняў — ад зачараванага ўхвалення і да крыху нязграбнай пяшчоты. Так, Воля працавала афіцыянткай у кавярні. I больш няма тут пра што казаць. I я болып не збіраюся слухаць заўвагі рэдактара, гары ён у пекле! Ну, добра — так, я меў кандыдацкую ступень па гісторыі архітэктуры, а Воля прымала замовы і разносіла ежу па століках. Задаволеныя? Што тут такога?