Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Я адчуваў, што я тут не для дыспуту пра генеалогію ўлады, таму ўважліва слухаў, кіўкамі паказваючы, што разумею яго думку.
— Калі параўноўваць уладу з нейкім кодам, што арганізуе хаос у пэўныя структуры, а яны, да таго ж, і самі рухаюцца, падпарадкоўваючыся сваім законам, і ствараюць новыя законы... Дык вось, я б сказаў, што мы — вашыя сябры, якія запрасілі вас сюды, — і ёсць гэты код. He былі б вы навукоўцам, я б сказаў, што мы і ёсць улада, але гэтае эфектнае дапушчэнне не вельмі карэктнае. Бо я да гэтага часу не магу дакладна адказаць на пытанне, што такое ўлада. А на пытанне, хто такія «мы», я адказаць магу. Прынамсі, паспрабаваць.
Ён зрабіўпаўзу, і, вядома, я спытаў:
—I хто такія «вы»? — мне хацелася дадаць штосьці іранічнае, бо так працуе мой розум. Сутыкаючыся з чымсьці, што прэтэндуе на велічнасць, ён спрабуе напісаць на гэтым велічным непрыстойнае слова. Накшталт: «Ці не тыя, хто закрывае рэстараны на рамонт, каб наведнікі не заміналі ім есці кашкі?»
— Мы, — прамовіў ён, — група людзей, якія дапамагаюць адно адному. I толькі. Калі камусьці штосьці трэба, усе астатнія намагаюцца зрабіць усё, каб ён атрымаў гэта. Прычым чалавек можа сам не разумець, што трэба, і тады іншыя вырашаюць за яго. Агульнае правіла—чым ты вышэй стаіш, тым болей можаш даць. А таму ўсе зацікаўленыя, каб нават пачаткоўцы знаходзіліся як мага вышэй. Ці зразумела я кажу?
Я кіўнуў, але ўсё-такі выдаў:
—Атрымліваецца нешта тыпу таварыства альпіністаў.
— Я супраць таго, каб нас лічылі таварыствам, — парыраваў ён. — Мы — група нічым, апроч узаемнай сімпатыі, не аб’яднаных індывідаў. Але, калі ўжываць гэтае слова, то хутчэй мы падобныя да таварыства ўзаемадапамогі.
—А вы ў ім?—удакл адніў я гал оўнае.
—А я кшталту старшыні, — адказаў Нойдэ.
Я ўзняў свой кубачак у фамільярным жэсце, кшталту «Ну, за цябе, старшыня!», і кава пралілася міма сподачка, міма сурвэткі — на бялюткі абрус. I захрасла ў горле падрыхтаванае «Віншую». А стары ж мяне бачыў наскрозь і за гэтую маю іранічнасць у адказ на ўсе развагі і праявіў цікаўнасць. Але гэта я разумею зараз, а тады, вядома, спытаў:
— I чым магу дапамагчы я? — і, голасам пяцідзесяці тысяч, дадаў: — Мушу сказаць, што вельмі, вельмі ўдзячны вам за тое, што выручылі мяне з грашыма. Надзвычай выручылі. Без жартаў. Шчыры дзякуй. Але што цяпер? Вы ж чакаеце нечага?
— Міхаіл, давайце сыходзіць з таго, што мы запрасілі вас не таму, што вы нам штосьці вінны. А таму, што вы нам напраўду цікавы. I сыходзячы з гэтага мы будзем з вамі размаўляць, добра?
—Я цікавы? Чым?! — я сапраўды сумеўся. Я не ведаў, чым магу быць цікавы людзям, якія могуць сабраць паўсотні тысяч за пяць дзён і аддаць іх, не высоўваючы ўмовы.
— Мы сочым за вамі вельмі даўно, Міхаіл. Бо падаяце вялікія надзеі на тым полі дзейнасці, якое нас заўсёды цікавіла найбольш.
— Што гэта за поле? — запытаўся я. — Гісторыя архітэктуры? Семіётыка?
— He, Міхаіл. Улада.
—Улада? — здзівіўся я.—Ды я нават на выбары не хаджу! Я не цікаўлюся палітыкай!
— Я не сказаў «палітыка», Міхаіл. Я сказаў «улада».
Я спатыкнуўся аб гэты аргумент і змоўк. Наогул, калі трэба было, ён добра ўмеў мяне асадзіць, выбіваючы глебу з-пад ног, і дуля ў кішэні расціскалася.
— He мне вам тлумачыць, але шторазу, калі вы пачынаеце сваю лекцыю, і нават раней, калі толькі трапляеце ў аўдыторыю, вы ўключаецеся ў дачыненні, што мала звязаныя з існай мудрасцю. Паверце мне, старому, — пакакетнічаў ён, — мудрасць прыходзіць з досведам. Веды здабываюцца з кніг. А ўніверсітэт — гэта ўлада. Прычым цесна знітаваная як з мудрасцю, так і з ведамі. Генеалогія ўлады была выведзеная з генеалогіі ведаў. Хто валодае ведамі, валодае і чалавекам. Самы просты прыклад — дачыненні доктара і пацыента. Таксама ўлада. Пацыент даручае цела доктару, бо ён валодае ведамі, як гэтае цела функцыянуе. Акадэмія ж ва ўсе часы была інстытутам падпарадкавання, прымусовай «сацыялізацыі», калі хочаце. Яна прывучала юнага грамадзяніна да таталітарнай сістэмы, дзе давядзецца пражыць усё жыццё. Да іерархіі, дзе яго могуць пры ўсіх адперыць за спазненне, за дрэнныя паводзіны, а ён абавязаны маўчаць, слухаць і маўчаць. Вы, Міхаіл, робіце з вольных жывёл, якімі з’яўляюцца дзеці, вінцікі, ідэальна прыдатныя і да працы ў офісе, і да дзяржаўнай службы. Гэта ваша праца, ваша і іх бацькоў, якія прывучаюць дзетак да думкі, што вас трэба слухацца. Падпарадкоўвацца вам. I яны вучацца — маўчаць, праглынаць крыўды і так уладкоўвацца ў іерархію, пачынаць шляхнаверх.
Думаецца, апошняе словаў апошнім сказе можна было б узяцьудвукоссе.
Я круціў перад сабой кубак з кавай. Там пасярод была выспачка ўзбітай жоўтай пены — і калі я круціў кубак, яна не рухалася — цікава, чаму? Але цікава было толькі вачам,
мозг жа слухаў, усмоктваў, здзіўляўся і падпарадкоўваўся — яму, ягонай логіцы і ведам. Я вырашыўвыказаць сумнеў:
— Я ва ўніверсітэце самы дробны драпежнік. Нават не драпежнік — траваеднае млекакормячае, — яго аргументам мне не было чаго супрацьпаставіць, і я пярэчыў толькі свайму персанальнаму месцу ў іх. — Калі вам трэба дзецям мазгі прамыць, звяжыцеся з рэктарам. Я думаю, людзі, якія валодаюць такімі... рэсурсамі... лёгка пераканаюць яго ў чым заўгодна... А я нават не дацэнт, я старшы выкладчык. 3 нуднымі лекцыямі, на якіх усе спяць. Ніякай улады не маю. На жаль.
— Вы напраўду лічыце, што няма? А дзе пачынаецца ўлада, Міхаіл? Там, дзе прэзідэнт сустракаецца з рабочым? Альбо ніжэй, дзе мент выбівае хабар з таксіста? Ці яшчэ ніжэй, дзе таксіст, прыйшоўшы дадому, крычыць на жонку за тое, што яна перасаліла боршч? Або ўсё ж і першае, і другое, і трэцяе з’яўляеццаўладай, Міхаіл? Можа быць, не толькі дачыненні рэктара з выкладчыкам — улада, але і дачыненні выкладчыка з тымі, хто слухае лекцыі,—таксама? Прычым больш абсалютная, бо ён не толькі аддае загады, як рэктар, але і выхоўвае—наўсё жыццё...
Я ківаў, касавурачыся на абрус, і ўжо прыдумаў гісторыю: вось сядзіць стары, які валодаўусёй краінай. Яму захацелася зноўку валодаць ёй. I задумаў ён, падобна, новую рэвалюцыю. Бабла ў старога, канечне, шмат — распрадае паціху золата і брыльянты партыі. Ён аплаціў мой доўг (адкуль даведаўся пра яго, цікава?) і зараз папросіць распаўсюдзіць сярод студэнтаў улёткі, дзе яго абвесцілі апошняй надзеяй дэмакратыі, змагаром з тандэмам, спадчыннікам Ельцына і гэтак далей. А які-небудзь былы шахматыст будзе прарокам яго. I, відаць, штосьці мільганула ў маіх вачах, бо ён імгненна прачытаў гэты вар’яцкі сцэнар і ўсміхнуўся:
—Толькі не трэба думаць, што я папрашу вас агітаваць сярод студэнтаў! Божа барані! Забудзьцеся пра палітыку! Я ж сказаў, сваёй працай вы прыцягнулі ўвагу. Але сутнасць нашага з вамі, — ён запнуўся, — сяброўства... ніяк не звязаная з вашай працай, з універсітэтам!
—Тады я хацеў бы ведаць, што ад мяне патрабуецца, — папрасіўя.
— Я лепш распавяду, што вы атрымаеце наўзамен, — ён падняў далонь, заклікаючы не спяшацца. — Ёсць пэўная, даволі вялікая, зрэшты, колькасць людзей, якія ўваходзяць у наша, скажам так, кола. Так, нас можна назваць «коласяброў». I вось кожны з іх—а людзі ўнашым атачэнні трапляюцца сур’ёзныя — гатовы зрабіць дзеля любога іншага вельмі і вельмі многае, выканаць, калі хочаце, любую просьбу. Якой бы вар’яцкай, нясвоечасовай і дурной яна ні падавалася. I што мы маем?
Я падумаў. Праглынуў жарцік пра фільм «Выратаванне радавога Райна». Бо ўсё пачынала гучаць надта сур’ёзна. Нават занадта. Я сказаў:
— Мы маем арганізацыю, якая можа ўсё, што ў кампетэнцыі кожнага яе сябра, — і дадаў: — Калі дапусціць, што ў ёй прадстаўнікі ўлады, фінансавых колаў і сілавікі, гэтая арганізацыяўтакойкраіне, як Расія, папростуўсёмагутная.
Ён выставіў наперад далонь, спыняючы мяне і быццам заклікаючы адкінуць фантазіі:
—Я ж кажу, няма ніякай арганізацыі. Ёсць індывіды, фізічныя асобы, аб’яднаныя выключна ўзаемнай сімпатыяй, — я ў адказ махнуў рукой, маўляў без розніцы. — А што будзе падмуркам для бясспыннай працы такога механізму?
—Адсутнасць цікаўнасці ад ФСБ? — я прыкусіў язык, бо жарт атрымаўся залішне сур’ёзным, яго і жартам можна не лічыць.
Стары зноў падняў далонь. Ужо з іншым выразам на твары: і з ФСБ, і з астатнімі ўсё даўно вырашана. I пачаў адказваць на сваё пытанне, а ягоны твар, за выключэннем падбароддзя, зрабіўся нерухомы, дэманструючы ўрачыстасць, тоесную значнасці моманту:
— Падмуркам будзе тое, што ўсе сябры гэтага кола няўхільна выконваюць усе просьбы, якія ім даручаюцца.
Я кіўнуў, пагаджаючыся. Сапраўды. Бо калі адзін заўпарціцца з якой-небудзь шкоднай просьбай, тады і іншыя таксама. Бо хто ведае, якія ў іх там просьбы. А стары працягваў, свідруючы позіркам:
— Я задам пытанне, дзеля якога вас запрасілі сюды, Міхаіл. Ці пагодзіцеся вы быць нашым сябрам? Ці згодны вы д алучыцца да нашага ко л а?
Я глядзеў на яго. Вядома, я чакаў і разумеў, што да гэтага ўсё ідзе. Чаму я адказаў так, як адказаў? О, не таму, што стары падпарадкаваў мяне, загіпнатызаваўшы ведамі, — гэта дакладна. I наўрад ці таму, што скарыў мяне размовай. Хоць, можа быць, і праз першае, і праз другое. Здаецца, спрацавала трэцяе — магчымасць быць далучаным да чагосьці большага, мудрага, усёмагутнага. Мы ж усе ў глыбіні душы хочам, каб нас хто-небудзь рана ці позна ангажаваўу нешта такое. I я адказаў:
— Я згодны.
— Ці гатовы вы выконваць усе просьбы...
— Так, — але, выявілася, у гэтай прапановы быў працяг.
— ...наколькі б страшнымі ці бессэнсоўнымі яны ні здаваліся?
—Так.
Узнікла думка, што падчас вянчання мусяць запытвацца менавіта так: ці гатовыя вы выконваць усё жыццё дурныя просьбы — купляць плаўленыя сыркі, бегаць па муку, зачыняць фортку, рабіць цішэй гук? Бо так болып сумленна. А «быць разам і ў горы, і ў радасці» — проста словы, фраза, сказаная на мове кахання, нават, калі хочаце, ідэалогія. Бо праз гады шлюбу застаецца не каханне, а спрэс дурныя просьбы. Таму, Воля, я і не прапаноўваў табе пабрацца шлюбам. Я цябе кахаю — а гэта не пра нейкія чортавы просьбы.
Я пагадзіўся, яшчэ не ведаючы, на што выракае «шлюб» з новымі «сябрамі» і якім монстрам я з яго выйду. У гэтым маім хуткім «так», што вымавілася нават да завяршэння фразы, быўувесь мой абноўлены лёс. Стары імгненна перамяніўся: