• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    Глава пятая,
    дзе адбываецца сітуацыя, уякой дарослы чалавек клічамаму
    Галоўная мая прэтэнзія да «літаратуры», пад цесным каўняром якой я намагаюся замаскіраваць пасланне да цябе, Воля, — у неабходнасці прытрымлівацца асноўнай думкі. «Вытрымліваць стыль» і «прыгожа пісаць» — быццам у жыццях, якія мы пражываем, ёсць нешта прыгожае! Маю падазрэнне, што літаратура з яе чатырма сюжэтамі — самы недасканалы спосаб апавядання, вынайдзены чалавекам. Ён прыдумаўяе і нібы паленаваўся важдацца з ёй далей, бо вечна ж не да літаратуры: то паляванне, то вайна, то жанчына, то смерць бога, то аблога крэпасці. А сесці і добра падумаць, як і што пісаць, няма калі. Форма так званай літаратуры — самая прымітыўная, яна вырасла з антычных уяўленняў пра логіку і з тых часоў не рэфармавалася. Музыка прарабіла шлях ад антычных гімнаў да Fatboy Slim, ад псалмоў да сінці-попу. А літаратура дасюль складае словы ў сказы, забяспечваючы назоўнікі прыметнікамі, не забываючыся на абавязковыя дзеясловы. Бо як жа так, каб раман без дзеяння і без сюжэту? А бывае, што ў пэўныя моманты няма ў табе ні сінтаксісу, ні граматыкі, ні складнасці, a ёсць адзін суцэльны страх. Дык гэта літаратуры няўцям. А яшчэ дыялогі, кажуць, трэба абавязкова. Без іх не надрукуем, кажуць. А адкуль узяць дыялогі, калі самота, Ka-
    лі пачарнелая Масква вакол і зусім нічога дзеяслоўнага? А вось назоўнікаў, прыметнікаў і прыслоўяў—процьма.
    Любую частку фартэпіяннай санаты можна слухаць без ведання зместу папярэдняй. I на сэт якога-небудзь дыджэя — ідзі, стань бліжэй да калонкі і з любога моманту падхоплівай, лаві гарачую і гнуткую хвалю! Музыка кожным гукам адсылае да папярэдніх элементаў самой сябе. He так з літаратурай: вырваны з палатна тэксту кавалак прадэманструе фрагмент незразумелага арнаменту, не болей. He задуму, не настрой і не рух, чорт яго бяры! Бываюць сітуацыі і перажыванні, якія не змяшчаюцца ў прозу, як ні запіхвай. Ёсць рэчы, якія трэба апісваць так, як тое робіць музыка, — наборам гукаў-словаў, пырскі якіх пакідаюць на шкле свядомасці нешта кшталту кропляў дажджу, праз якія — бах! — і пабачылася ўсё, як было. Так трапна, што дыбяцца валасы і хочацца схаваць твар далонямі.
    Боязна брацца апісваць тую ноч. Ліхтары, падвойная суцэльная... 3 ёй можна забаўляцца ў дарозе, то наязджаючы левым колам, то з’язджаючы. Дождж, цёмныя постаці ўздоўж — у дажджавіках, плашчах, з парасонамі. Правады, блякла-зялёныя клеткі офісных будынкаў, што застаюцца за далёка спінай, як балотныя агеньчыкі.
    Ліхтары, падвойная суцэльная. Самотачалавекаўмегаполісе. Чалавек едзе, немаведама, для чаго і да каго. Аранжавыя сполахі рамонтнай тэхнікі. Змяншэнне хуткасці. I — адразу разгон, каб прыціснуць машыны наперадзе. Прыемна назіраць, як яны раз’язджаюцца з павагай ад чорнага тупога рыла Mercedes GLK, якое семіятычна папярэджвае пра кагосьці ікластага за стырном: лепш саступіць. Нашы машыны — дэманы, якія ляцяць, каб распавесці свету ўсё пра вастрыню кіпцюроў і глыбіню лютасці сваіх гаспадароў. Таму машына і трэба масіўная: на дарогах зараз вельмі шмат ад дэманалогіі. Спаборніцтва крылатых заступнікаў, якія вырашаюць, хто, каго і ў якой паслядоўнасці мусіць прапускаць на скрыжаванні!
    Ліхтары, падвойная суцэльная. Дрэвы па краях дарогі, іх мудрагелістыя і страшныя танцы, калі яны цягнуць скур-
    чаныя пальцы да чарнільнага, падсветленага пякельным полымем неба. Чыгунныя аблокі Масквы. I раптам — пасапраўднаму жывы твар, які мільгануў так блізка: мілая дзяўчына за стырном, напружана прадзіраецца праз ноч, за ёй корпаецца дзіця. I, вядома, на «капейцы» — хочацца пашкадаваць, ахутаць крыламі, бо не выжыве ў гэтым спаборніцтве дэманаў, у злосці і грубасці.
    Ліхтары, падвойная суцэльная быццам гарыць, падпаленая ксенонавымі фарамі маёй баявой калясніцы. Адны білборды запрашаюць у «Эльдарада», на іншых фальшывыя сябры, махаючы адразу ўсім, клічуць выпіць «Старый мельннк». I чым болыпыя дзіры ў душы, тым больш нахабна лезе ў іх рэклама, абяцаючы сяброўства, мацярынскі клопат ці нават вернасць.
    Ліхтары, падвойная суцэльная, дождж, зноў дождж — такая мазаіка з паездкі ўтварала б маю санату сі-мінор з невялічкім інтымным andante: дзе пра дзяўчыну з малым.
    Але калі сотні тысяч пісьменнікаў да мяне, усе гэтыя прафесійныя літаратары і дыпламаваныя прарокі, якія лічаць слова «белетрыст» абразай, так і не рэфармавалі літаратуру, дык навошта спрабаваць нешта змяніць мне, які толькі прымярае касцюм празаіка дзеля нашай з табой, Воля, забавы? 3 якой нагоды спрабаваць пісаць інакш? Мне гэта і трэба ж толькі для таго, каб знайсці цябе. Таму вернемся да ранейшай манеры.
    Недзе далёка за кальцавой, у лясах, дзе няма ні балотных агеньчыкаў офісаў, ні пешаходаў, у лясах, якімі праз нейкае бадай непаразуменне аточаная Масква, я прыгадаў, што ў машыне маецца прайгравальнік. Мяркуючы па яго анімаванай пысе, ён быў уключаны, і я крутануў гучнасць (яе можна рэгуляваць!) — у салон хлынула лютая электроніка, якую, падобна, выдалі мне разам з машынай, нібы наган да скураной курткі чэкісту. Калі б у «сяброў Баці» мусіў быць свой гімн, то вось акурат тое, што трэба! Б’е па мазгах так, быццам стаіш у поўнай цемры насупраць уключанага страбаскопа з магутнасцю святла, як у маяка ў акіяне. Такая музыка мусіць быць па змаўчанні ў прайгравальніку. Бягучым радком пранеслася назва гурта—The Prodigy.
    Спачатку там хлопец чытае лічылачку:
    Imagine how it would be To be at the top Making cash money Go and tour all around the world Tell stories about all the young girls
    A пасля ўключыўся такі біт, што машыну выбухам басоў зрушыла з паласы і пачало пагойдваць. Хацелася paypi па-звярынаму! Затым той жа нескладаны тэкст млявым голасам прамаўляе нейкая лярва, а ўслед уступае тарантэла, быццам выразаная на хрыбетніку, і зноў — басамі пад дых, усё гучней і гучней. Гэта трэба слухаць толькі па дарозе ў аэрапорт, каб выконваць першую просьбу (ці ўсё ж «даручэнне»?), ад якой павявае магілай.
    На думцы пра мэту паездкі — гучней музыку! Уражанне, што ў салон улезла цэлая тусоўка, што перажэрла амфетаміну і метадону, усе падпяваюць The Prodigy і разгойдваюць машыну. Мігцяць цені, водбліскі вачэй, а злева — ух ты! вось жа чорт! — машына ДПС, а з яе ўважліва разглядаюць мяне, а на спідометры сто сорак, перавышэнне на нейкія там пяцьдзясят кіламетраў, але дакументаў з сабой няма. I рэфлекс — зняць нагу з педалі і пачаць тармажэнне, бо зараз уключаць чырвоны праблісковы і прыціснуць да абочыны. I я прыбраў нагу, запаліўшы паваротнік — здаюся, гады! Але мянты абыякава паехалі наперад: «Ніхто цябе не спыняе». Як і казаў Чупрыга.
    З’яўленне міліцыі (дакладней, думкі, што міліцыя ўсё ж існуе ў нейкіх вымярэннях) астудзіла мяне. Я зрабіў цішэй музыку і, падумаўшы, выключыў яе зусім. Наперадзе праглядаўся маўзалей аэрапорта.
    Завярнуўшы пад шлагбаум, я пачаў паркавацца ля arrivals. Джып пасля «разенбаўма» падаваўся агромністым касмічным караблём, у якім падазрона лёгка круціцца стырно. Я здаваў назад па сантыметры і, прыткнуўшыся ў дзірку паміж машынамі, у паўтара разы шырэйшую за
    тую, што патрабавалася б для «разенбаўма», зразумеў, што не здолею адчыніць дзверы. Я пацеў і злаваўся: мяне ж чакае нехта, каму трэба дапамагчы! Ад месца, дзе я прыткнуў машыну, да будынка аэрапорта было пяць хвілін хады. Я і падумаць не мог, што такая адлегласць можа быць праблемай. Таксісты праводзілі мяне пагардлівымі позіркамі: яшчэ адзін гад сустракае сам, адбіраючы кавалак хлеба.
    Зайшоўшы, я папросту згубіўся ў халоднай і гулкай прасторы, створанай падчас самых мярзотных у эстэтычным плане гадоў савецкай архітэктуры. Пад скляпеннямі (каб жа яны былі—не, тут змрочныя столі з пацямнелых шэрых плітаў) выдатна глядзеліся б зграі кажаноў. Тут і сапраўды штосьці лётала, але гэта былі галубы.
    Нягледзячы на вялізныя вокны, тут было змрочна. Думаю, нават апоўдні. А ўначы праз бляклае святло яшчэ ma­ze часу ліхтароў увогуле з’яўлялася адчуванне лагернага этапавання. У людзях вакол адчувалася нейкая зладзеяватасць, што заўжды напаўняе прастору вакзалаў. Тут пачыналася Дарога, а значыць, тут заўсёды будзе смярдзючы чабурэк, які табе будуць намагацца прадаць па рабаўніцкай цане, нібы гэта Sbarro. Дарога мае пах гарэлкі і гора. Ліпкі гламур, наліты паверх турэмна-перасыльнай энергетыкі, не схавае гарэлачна-чабурэчнае ўражанне і працуе, як бурштын, у кроплі якога застыгла старажытная муха. Рэклама Chopard і Boss Hugo Boss не надта мяняе прастору, а вось сама прастора мяняе яе выдатна. Здаецца, што гэтая стракатасць яшчэ паззяе крыху і супакоіцца назаўжды ў гулагаўскіх ільдах гэтага будынка. Трэба валіць адсюль хутчэй.
    Уздоўж сцен сапраўды былі пластмасавыя крэслы, ох і нязручныя, напэўна! На іх былі людзі, шмат людзей. Гэта былі тыя, хто сустракае. Я рухаўся ўздоўж іх і прыглядаўся, намагаючыся пазнаць на другім сядзенні чацвёртага блока мужчыну, таго, што метр восемдзесят, паўнаваты і г. д. Абмінуў газетны кіёск, пра які мне нічога не казалі, і думаў павярнуць назад — бо не разабраўся, дзе шукаць і адкуль адлік. Але раптам пабачыў прыгнутую масіўную постаць і адразузразумеў: знайшоў.
    На выгляд — пад пяцьдзясят гадоў дужы, твар стомлены, спіна сагнутая, быццам неба, якое тут дзіравяць самалётамі, прасела і лягло яму на плечы. I ён адзін трымае яго, разам з усімі хмарамі і авіялайнерамі. Мужчына сядзеў падаўшыся наперад, абапёршыся правай рукой аб калена. У левай ён церабіў нешта, нейкія кругляшы. Апынуўшыся побач, я змог разабраць: манеткі, нікель, лічыць і пералічвае ў глыбокай задуменнасці. Побач з ім сумавалі жанчына ў хустцы і дзядок з прамой, як палка, спінай.
    — Іван Аркадзьевіч? — не ведаю, чаму я адразу згадаў яго імя, бо нават імя «Баці», таксама пачутае аднойчы, ужо вылецела з галавы.
    Ён падняў вочы і ўважліва зірнуў на мяне. I я зразумеў, што запаволенасць, застыгласць, якую ў яго ранейшай, сканцэнтраванай на манетах позе можна было прыняць за задуменнасць, мае іншае паходжанне. Я шмат пасля чытаў, згадваючы кожную дэталь той ночы, і даведаўся сярод іншага, што існуе такая напаўмахлярская тэхніка, «з НЛП» — сканцэнтравацца на дробным прадмеце ў руках, калі Ta66 кепска і ты не мусіш гэта паказваць. А яму было кепска, так... Гэта адчувалася ў тым, як ён, без лішніх слоў, працягнуў мне манеткі, рублёвую дробязь (нашто яна мне?), і ўсміхнуўся такою ўсмешкай, якая і сама забылася, як гэта робіцца. I вочы былі не тое каб мутныя і не тое каб чырвоныя, але блішчэлі так, што хацелася тэрмінова памераць тэмпературу (рука была распаленая).