• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    — Я Міхаіл, — сказаў я, як патрабавала інструкцыя. Прыняў ад яго жменю дробязі і ссыпаў яе ў кішэню.
    Ён усміхнуўся без весялосці, кіўнуў і сказаў: «Іван Аркадзьевіч», хоць я толькі што звяртаўся да яго.
    — Вы ў парадку? — задаў я дурное пытанне. Ён усміхнуўся зноў. Здаецца, нават з сарказмам, пасля скрывіў рот і хмыкнуў. Ледзь прыўзняўся, выпростваючыся, але яго павяло.
    — Міша, значыць, — сказаў ён сцвярджальна, уладкаваўшыся ў ранейшай, сагнутай позе. — Так зробім, Міша. Ты станеш на кукішкі, я абапруся на цябе левай рукой.
    Ён прамаўляў вельмі чыста, і цьмяная думка, што ён п’яны, што налыкаўся папросту, знікла сама сабой. Хоць не,
    не знікла, не змянілася іншай думкай, а растала, пакінуўшы пустэчу здзіўленасці. Я не здагадваўся, што з ім, раз ён неп’яны.
    —Я перанясу на цябе частку вагі свайго цела, а важу я, Міша, дзевяноста кілаграмаў. Пасля табе трэба будзе выпрастаць ногі і павольна ўзняцца. Абапрыся на крэсла, ці што. Табе давядзецца давесці мяне да выхаду, — ён паказаў наперад пальцамі, таму для іншых гэтая сцэна магла выглядаць п’янай размовай, але паху перагару не было. I дадаў ужо шэптам, так, каб ні дзед, ні жанчына ў хустцы не разабралі: — Калі ты, Міша, упадзеш разам са мной, нам, Міша, гамон. Пакуль не стану тлумачыць чаму. Ты паднапружся і падымі мяне, зразумеў, Міша? Я паспрабую ўстаць на ногі, але я не ўпэўнены, што яны яшчэ працуюць. Гадзіну таму я хадзіў сам. Я нават... змог сюды дайсці, праз мытню...
    Узнікла думка пра які-небудзь смяротны вірус — што мужык хворы, а я зараз таксама, падобна, падхаплю. Я трошкі адсунуўся, але ёнузяўмяне заплячо і прыцягнуўдасябе.
    — Галоўнае, запомні: калі падыдуць мянты... Кажы, што я п’яны. Я табе падыграю, спяваць пачну ці лухту якуюнебудзь завяду. Але — без «хуткай». I ніякага пастарунка. У мяне ў правай кішэні гаманец. Там дзве з паловай тысячы даляраў і пяцьсот еўра. Калі нас возьмуць, выцягні яго і таргуйся, як можаш. Спрабуй адкупіцца. Намякай, што я дэпутат ці прэзідэнт. Ці хрэн яго ведае хто яшчэ. А зараз пайшлі, Міша.
    Я паднырнуў пад ягоны локаць, і ён уставаў, прыгаворваючы — гучна, для чужых вушэй, ледзь варочаючы языком:
    —Давай, давай, зямеляІТрэбаўзяццакрыху!
    Ён узваліўся на мяне, і так, 90 кг — гэта цяжка. Я паспрабаваў прыўстаць, каб паставіць яго на ногі, але не даў рады. Ён шапнуў: «Зараз, чакай, рвануся!» Уздыхнуўшы, выцягнуўся і падскочыў з дапамогай нейкіх другарадных цягліц ног, якія звычайна не выкарыстоўваюцца. Ён павярнуўся, і я пабачыў ягоныя скрыўленыя вусны, з якіх некантралявана сцякала сліна — і не разумеў, што гэта. Заплюшчаныя вочы, слёзы ў кутках: яму вельмі балюча. Ён хістаўся. Я паклаў яго падпаху сабе на плячо і спытаў шэптам:
    — Што з вамі? Што? Скажыце! Нам будзе прасцей! — але ён маўчаў.
    3 таго, як напіналася ўсё ў яго целе, калі ён схіляўся направа, як вольнай рукой ён абараняў і прытрымліваў свой правы бок і як няпэўна хадзіла сама рука, быццам падняць яе вышэй ён не мог, — я зразумеў, што нешта не так дзесьці наўзроўні жывата ці грудзей. Я быўпацягнуўся, каб крануць там, але ён змяў маё плячо так, што я прысеў, і ён заваліўся на мяне. Сціснуў зубы і прамовіў: «Не!»
    Мы зрабілі з дзесяць крокаў — побач прайшоў міліцэйскі патруль. Мой спадарожнік паспрабаваў зацягнуць «Чёрный ворон», але збіўся. Я заўважыў, што дыхаць ён стаў вельмі-вельмі часта, відаць, болевы шок. Прыдушаная песня пры нашай засяроджанасці і задыханасці магла выглядаць падазрона. Мне рабілася цяжэй — ісці ён мог па пятнаццаць-дваццаць крокаў, а потым ногі запляталіся, рабіліся макаронінамі і пачыналі чапляць пліты на падлозе. Тады мы падалі на бліжэйшае крэсла, дзе нехта абавязкова сядзеў, падалі, зганяючы палахлівага замежніка ці зняважлівага суайчынніка, і той раздражнёна шыпеў штосьці, сыходзячы. А я спалохана і непераканаўча мармытаў, каб супакоіць, выбачыцца:
    — Чалавек напіўся, не бачыце?
    I ў адказ на такія словы можна было б прыстрашыць міліцыяй, сказаць штосьці кшталту «закусваць трэба», але ніхто не шыкаў і не пагражаў. Відаць, інтанацыя казала: «Чалавек памірае, не бачыце?»
    Нейкая паненка ў белым плашчы, блакітнавокая, трапяткая, падобная да анёла, прапанавала нашатыру, але, затрымаўшы позірк на яго твары, трагічна працягнула: «Оооо!» — мабыць, прачытаўшы больш, чым здатны я. Яна ўскочыла і ўзяла яго за запясце. Адхапіўшы руку праз тры секунды, занепакоена ўскрыкнула, што тэрмінова трэба «хуткую». Тэрмінова!
    Жанчына панікавала, шумела і лезла ў самы цэнтр нашай маўклівай трагедыі. I было няясна, што з ёй, адзінокай, рабіць. He грошы ж прапаноўваць. Але я неяк спрытна
    знайшоўся, сказаўшы, што я—лекар, што «хуткая» тут, што неўзабаве прыбудуць санітары.
    Іван Аркадзьевіч, хутка дыхаючы, закінуў галаву, і вочы ў яго закаціліся пад павекі, агаліўшы бялкі. Я паклаў руку яму на швэдар справа, каб прамацаць (быццам мог нешта зразумець з такога агляду), і пад пальцамі штосьці зашамацела не як тканіна. Прыгадалася слова «кеўлар», але хутчэй гэта нагадвала цэлафан (які яшчэ тут цэлафан?!).
    Разбуджаны гэтым дотыкам (відаць, там балела), ён падагнаў: «Давай, давай, Мішуня!» — і падскочыў з дапамогай адных ног, не падключаючы прэс. Трэба тэрмінова сыходзіць. Я цягнуў яго. Апошні рывок (ногі ўжо амаль не варушыліся) — і мы выйшлі з будынка. Гэта нагадвала вынас параненага з поля бою, а не эвакуацыю п’янага дэбашыра. Я раптам зразумеў, чаму не падышлі мянты! Яны ж бачылі, што ён хворы. I менавіта таму не падышлі.
    Бо з п’янага пад пагрозай адвезці ў пастарунак можна зняць апошнія штаны, а якая карысць ад хворага? Калі б наблізіліся да нас, давялося б яшчэ дапамагаць мне цягнуць яго ў медпункт альбо да «хуткай». I, што галоўнае, абсалютна бясплатна! Ахто ж ведае, што ў яго! Лепш адвярнуцца вось так вось спінамі...
    Але, думаючы пра гэта, я не паспеў усвядоміць галоўнае: пакінуўшы будынак «Шарамеццева», мы пазбавіліся магчымасці прысаджвацца праз кожныя дзесяць-дваццаць крокаў. Сядзенняў болып не было, а прысесці патрабавалася — чалавек не трымаўся на нагах. Я прываліў яго да сцяны і паляпаў па шчоках, але ён нават не падымаў галавы.
    — Што баліць? Ну? — крычаў я, ужо не маскіруючыся. Ён толькі часта-часта дыхаў і моршчыўся.
    Я ўзваліў яго і працягнуў уздоўж сцяны з дзесяць крокаў. Яго рэакцыі рабіліся слабымі, твар пажаўцеў і выцягнуўся, сківіца адвісла—ён больш не кантраляваў сябе. Я не ведаў, што рабіць. Я не мог выклікаць «хуткую» — гэта забараніў мне ён. Я не мог узяць таксі і адвезці яго ў шпіталь — гэта забараніў стары. Трэба было дабрацца да вуліцы Планетнай, а я не ўяўляў нават, як дабрацца да машыны. Можна па-
    садзіць яго і падагнаць Mercedes. Але ці падыму я яго пасля? Я схапіў тэлефон з намерам парушыць табу і патэлефанаваць старому ці Чупрыгу, каму заўгодна! Каб проста даведацца, што рабіць. Майго досведу бракавала. Але ж ніякіх кантактаў гэтыя людзі не пакінулі. Быццам адмыслова, каб я і не думаў тэлефанаваць.
    Іван Аркадзьевіч тым часам быццам ачуняў, адляпіўся ад сцяны і, нічога не сказаўшы, самастойна зрабіў колькі крокаў, пакуль я не падхапіў яго. Мы пакрочылі так наперад, бо ён, нібы адпачыўшы, зрабіўся мацнейшым, праўда, не размаўляў. Соп і перастаўляў ногі! Блізу стаянкі здарылася праблема. Перагнуўшыся праз маё плячо, ён скурчыўся і стаяў так, і вось, знізу, знутры, яго перацяла, і проста на ногі і пад ногі палілося гарачае! Я адскочыў, але там былі не ваніты, а кроў, кроў з камякамі нейкай дрэні. Іван Аркадзьевіч асядаў на зямлю, у бруд, у лужыну, і я прыхіліў яго да вялізнага Cadillac.
    — Стаяць можаш? — перажыванні збліжаюць, і ўмоўнасці, кшталту звароту на «вы», перастаюць мець значэнне.
    Ён кіўнуў — здаецца, нават не зразумеўшы пытанне, але хутчэй усвядоміўшы, што яго пра штосьці пытаюцца і трэба кіўнуць, каб даць зразумець, што пачуў.
    — Стой тут. Пастарайся не ўпасці. Калі ўпадзеш, я цябе не падыму. Стой вось так. Я зараз падганю машыну!
    Я прыбег да джыпа. Як гэта бывае, насупраць яго, перакрыўшы выезд, прыладзіўся на мінівэне нейкі чувак з паголеным чэрапам, хударлявы, у швэдры ў абліпку. Седзячы за стырном, ён размаўляў па тэлефоне — нервова, з жэстыкуляцыяй. Завёўшы рухавік, я ўключыў блізкае, потым дальняе святло. Але ён стаяў нібы нічога-ніякага — ён размаўляў па тэл ефоне.
    Я пачаў шалець. Заглушыў рухавік, выйшаў, прыкрыўшы ціхенька дзверы, як мага болып расслабленай хадой накіраваўся да яго. Ён, пабачыўшы мой выраз твару, тут жа ўзняўся, як патрывожаны ваўком заяц, і ўдарыў па газах — нават тэлефон выскачыў з рукі і пакаціўся па салоне.
    Супакоіўшыся, я вярнуўся, плаўна крануўся, павярнуў, зноў павярнуў, заблукаў, забыўіпыся, дзе пакінуў Івана Ар-
    кадзьевіча, зрабіў кола, паскараючыся, і знайшоў яго. Мы ні за што б не дайшлі да машыны самі! Абапёршыся аб той самы Cadillac, мой спадарожнік стаяў, ледзь сагнуўшыся, але стаяў!
    У коткі дзевяць жыццяў, у чалавека дзевяць сіл. Першая сіла заканчваецца — прыходзіць другая, галоўнае — пачакаць і мабілізавацца! Варта было адчыніць перад ім дзверы, як ён сам сеў, падцягнуўся, і толькі ногі давялося забраць рукамі. Усё, можна было не спяшацца, я плаўна крануўся са стаянкі, і на выездзе з асветленай ліхтарамі зоны ён ціха папрасіўу мяне спыніцца.
    Я ўключыў асвятленне ў салоне і агледзеў яго. Твар з поўнымі шчокамі, растрапаныя валасы, выразны падбародак, але гал оўнае—зморшчынкі вакол вачэй і вуснаў, павуцінне мімікі, што распавядае незнаёмцам пра ўсе прымружванні, усмешачкі, звычку ўскідваць бровы. Усё гэта выдавала ў ім жартаўніка, душу кампаніі. Я не ведаў, ці магу загаворваць з ім, як і не ведаў, ці хопіць яму самому сілаў загаварыць са мной.
    Адкінуўшы галаву, ён споўз на сядзенні і заплюшчыў вочы, быццам зноў страціў прытомнасць. Але пасля некалькіх цяжкіх удыхаў (дыханне нагадвала хутчэй сутаргі) ён звярнуўся да мяне, вельмі ціха, эканомячы сілы:
    — Скажы, Міша. Скажы... Якая ў цябе інструкцыя? Наконт мяне? Шчыра.
    I я не ўспрыняў гэтае «шчыра» тады, а зараз разумею, што ён чакаў бледнага дэмана з зараджаным рэвальверам ды інструкцыяй вывезці яго ў лес. Гэта выглядала б гуманна. Але тады, побач з ім, я не зразумеўі абурыўся:
    — Што значыць «шчыра»? Я што, хлусіць буду? Я вас, між іншага, на сабе цягнуў!