• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    — Прабачце, — адмахнуўся я, не адчуваючы віны.
    — Пла-ба-цце, — перадражніў ён. — У пакет бінты склаў бы, апакетубагажнік.
    — Мы салон крывёй заляпалі.
    — Сур’ёзна? — ён з выглядам такога сабе фокусніка, нейкага дзіўнага, скажам, фокусніка-шызафрэніка, які паказвае нумар у інтэрнаце для асаблівых дзяцей, усміхнуўся і адчыніў дзверы: —Ану, пакажы!
    Падчас размовы з ім я баяўся нават касавурыцца туды, каб не бачыць, наколькі там усё завэдзганае крывёю, але ў салоне была абсалютная чысціня. Я зазірнуўусярэдзіну—і нават швы, бялюткія швы, якімі была прашытая скура на сядзеннях, як новыя! Але ж не існуе такой хіміі, якая б змыла кроў з прашыўкі. Я працягваў агляд: на драўлянай панэлі быў след далоні, і кроў глыбока ўелася ў матэрыял. Гэта немагчыма адцерці — трэба было спачатку шліфаваць, a пасля зноў лакіраваць. Чаму яна чыстая цяпер? Слядоў крыві не было і на ручках, трымалках, кнопках, зазорах і
    шчылінах, якія, не разбіраючы панэль, немагчыма было адмыць.
    — Вы што, замянілі панэль? I сядзенні?
    Чупрыга здаволена ўсміхаўся. Ён адчуваў гонар за тое, як чыста яны прыбіраюць сляды смерці.
    —Ал е як вы паспелі за гадзіну? I ва ўсіх на вачах?
    — Ну чаму ж за гадзіну? Чаму ва ўсіх на вачах? — спытаў ён. — Салдат спіць, служба ідзе. У адным з нашых боксаў усю ноч кіпела праца.
    — Ды вы проста машыну замянілі! — сцяміў я. — Акурат такі ж Mercedes GLK падагналі! Толькі нумары ранейшыя!
    Ён моўчкі сеў на пасажырскае сядзенне, зняў мацаванне са светла-карычневага гумовага кілімка і падняўяго. Пад ім своеасаблівым прывітаннем з учора, ліпкім дэжа-вю, была барвовая пляма.
    — Вось тут, зірні, засталося крыху. He здолелі адмыць, даруй. Кроў яна наогул не надта з габелена сыходзіць, a тут уся гэтая фігня яшчэ і частка абшыўкі... Вырваць можна, канечне, але аналагу паводле колеру ў нас не было пад рукой. Давядзецца так ездзіць. Але я табе як маладому скажу: кепскі той джып, у салоне якога няма засохлай плямы крыві. Джып — машына вікінгаў! Таму ездзі з гонарам, заслужыў!
    — Што значыць «ездзі»?
    — Машына твая. Кажу ж: малайчына. Даў рады з заданнем. Мы ганарымся табой. He на «пяцёрцы» ж табе шкандыбаць, ёпцель! Дакументы — у бардачку, усё там аформленае на цябе, страхоўку праз год не забудзься працягнуць. Віншую!
    —Дзякуй, — сказаў я прыгаломшана.
    — Ну, усё, ты вольны. Едзь да сваёй. Мы цябе знойдзем, як будзе чо паведаміць.
    I так я быў здзіўлены падарунку, што не адразу адзначыў ягонае «да сваёй» у дачыненні да цябе, Воля, — адным прыналежным прыметнікам, без пазнакі статусу, не «да сваёй дзяўчыны», не «да сваёй нявесты», нават не «да сваёй жанчыны», што можна было чакаць ад яго манеры. А проста —
    «да сваёй». Я зрабіў спробу вярнуць таго чалавека, які пачалавечы суцішаўмяне, калі мы сустрэліся:
    — Ён клікаў маці. Ці магу я сустрэцца з ёй і перадаць грошы на пахаванне? — усвядоміўшы адразу, што прашу зашмат, паправіўся: — Ці проста: сустрэнуся і скажу, што бачыў яго перад смерцю?
    Але Чупрыгаўжо вышчэрваўся, дэманструючы свае рознакаліберныя зубы, быццам гэта боепрыпасы, а прадбачлівы стваральнік забяспечыў яго ўсімі іх відамі. Шчэрыўся і рухаў бровамі, нібы гібон, рыхтуючыся выдаць чарговы жарцік:
    — Вядома, можна, Мішачка! Залупнешся на Бацю, і я цябе да яе адразу адпраўлю! Наўпроставым рэйсам на той свет. Памерла яна даўно, матуля ягоная! — не, ён не пагражаў, a жартаваў. Меў ён уласнае, чупрыгаўскае, жартоўна-рытарычнае стаўленне да смерці.
    Ізноў я гнаў наперад на чатырох тысячах абаротаў «мерседэса», пакідаючы за сабой вышчаранага аўстралапітэка, да якога ледзь было не прасякнуўся сімпатыяй. Я ехаў у кватэрку на чацвёртым пяціпавярховіка, дзе спала ты, для якой я быў мерай усіх рэчаў. А я ехаў хлусіць табе, распавядаць, як мы напіліся з Андрэйкам-фенаменолагам, якога кінула дзяўчына (ага, яго дзяўчына, пышнагрудая Гусерль!).
    Хлусіць—гэта проста, зараз я ведаю, як і што ўкл адваць у вушы іншым. Але тады я быў нават не аматар, а пачаткоўца. Пачаткоўца-неаматар. I такі адказны дэбют — ты! А можна ж было адпачатку проста не змаўчаць пра разбіты «разенбаўм» і падрабязнараспавесці, што і як адбылося.
    3 пазіцыі сённяшняга досведу адзначу, што спрацаваў я някепска як на пачаткоўца. Ухвальна, што для маскіроўкі высакароднай справы (заданне ўсёмагутных людзей) я абраў тое, пра што зазвычай хлусяць, намагаюцца схаваць (п’янка з сябрам). Такая блытаніна дапамагла б пераканаць нават недаверлівую сцерву, якая заўжды шукае падвох. Што можа быць горшым для жанчыны, чым п’янка з сябрам усю ноч? Гэта ж амаль здрада, бо магчымасць правесці каштоўны час разам з ёй заменена на сумнеўную кампанію
    абмежаванага і грубага прыяцеля, яшчэ і з алкаголем. Трэба мець максімальна хворую фантазію, каб паверыць у рэальнасць таго, што адбылося самной насамрэч.
    Кнігу я пішу ў тым ліку для таго, каб падрабязна разабраць сцяну хлусні, узведзеную мной між намі. Спачатку яна была з пяску. Падзьмеш ды плюнеш — і ўсё, мы зноўку разам! Але я ўмацоўваў яе, прыцягваючы новыя камяні і валуны, так што зрабілася яна ў метр таўшчынёй з калючым дротам хлуслівых інтанацый наверсе, а праз кожныя 20 метраў былі вышкі з папярэдняй маной. Я перастаў чуць цябе, а ты мяне, і прарвацца адно да аднога было немагчыма.
    Адцяпер ты ведаеш, што было, калі мы «напіліся з Андрэем». Мой аповед пра тое, як ён запіваў спірт вадой з акварыума, як мы закусвалі тэкілу агавай, палітай смятанай, бо іншай закускі не знайшлося, — усё было фантазіяй. (Калі што, Андрэйка выдатна гатуе. I калі ён сустракаўся з чарговай аспіранткай, ён адвечна кулінарыў, пакуль тая глядзела футбол з бутэлькай піваўруцэ.)
    Я нахлусіў табе, і я раскайваюся.
    Ці мог я выпіваць так, каб пасля не смярдзела перагарам? Чаму ты не задумалася пра гэта тады? Альбо ўсё зразумела і не паказала? Уявіла канкурэнтку і вырашыла не павялічваць ейныя шанцы тым, што праяўляеш характар?
    Я залагодзіў. Я схлусіў. Але страціў. Я страціўцябе.
    Усе, хто хлусіць каханым, не ўлічваюць адну істотную рэч. Так, хоць і самая гуманная ў свеце рэлігія не мае сярод запаветаў «Не падманвай», і цэлы народ з аглядкай на тое, што праўда часам можа параніць глыбей, чым нож, прыдумаў «хлусню дзеля ўратавання» — а ўсё адно: «не падманвай!», не кажы няпраўду, як бы балюча і страшна ні было.
    А ведаеш чаму? Бо каханне, стасункі, ды і мы з табой, Воля, — усё складаецца са словаў. Можа быць, нязграбных, можа быць, аднаскладовых. Але паміж людзьмі — словы, увесь час словы! Таму яны так баяцца слова «каханне», не наважваюцца сказаць «кахаю», а словы «ты», «неба», «вечар» ім нястрашныя. А менавіта ж з іх, пастаўленых у правільным парадку і ўзнікае іскра, дзеля якой мы жывём. I Ka-
    лі яна ўздымае цябе па-над зямлёй паветраным шарам, пачынае падавацца, нібы гэта назаўжды. Але самы просты спосаб згасіць гэтую іскру — павер, мілая, я гэта зараз дакладна ведаю — гэта пачаць хлусіць. Да далікатнай гульні святла і ценяў, у адценні сэнсаў, куды істотнейшых за словы, тады падмешваецца штосьці цёмнае і фатальнае. I ўсё. Словы пачынаюць значыць роўна тое, што яны значаць для астатніх.
    Я больш не буду хлусіць табе. Буду пісаць тут праўду, толькі праўду і нічога, апроч яе.
    Дык вось, мы прабавілі прыгожы ранак, абмяркоўваючы п’янку, якой не было. Потым я паехаўваўніверсітэт і прачытаў сваю лекцыю так, быццам тое была Дэкларацыя незалежнасці ЗША, бо тычылася мяне і сферы маіхцікаўнасцяў не больш, чым высадка саюзнікаў у Нармандыі. Дзіўна было, чытаючы з канспекта ўласныя жарты, разумець, што яны дурныя, калі нехта на іх ужо зрэагаваў, хмыкнуўшы. Але тое, што, правёўшы такія ноч і ранак, магчыма ўвогуле пра штосьці распавядаць, можа лічыцца цудам.
    На выхадзе з аўдыторыі я пабачыў скручаную дывановую дарожку. Прыбіральшчыца мыла падлогу на калідоры, таму скруціла яе і адсунула да сцяны. I я пайшоў у бок вітай лесвіцы, якая пранізвала ўвесь будынак. Яна мела прыгожае дзённае асвятленне дзякуючы шкляной столі — штосьці футурыстычнае было ў гэтым праекце, нязвыклым для нашай школы, быццам мары савецкіх школьнікаў з фільма «Госця з будучыні» ўвасобілі скандынаўскія дызайнеры.
    Я накіроўваўся ў дэканат, каб здаць ведамасць з наведвальнасцю маіх семіятычных лекцый, і ўніверсітэт мог пачынаць выбіраць прэтэндэнтаў на перавод у «акадэмію фізвыхавання» (то-бок у войска). Узыходзіў і глядзеў уніз, на невялікі круглы панадворак кшталту такіх, што былі ў рымскіх атрыюмах. Там буяла прымітыўнае, але напраўду адметнае жыццё.
    Колькімі прыступкамі вышэй як быццам пачуўся неўласцівы для ўніверсітэцкіх калідораў гук — бразгатанне хваста грымучай змяі. А неўзабаве з шолахам лісця паказа-
    лася пышная драцэна, і не проста так, а ўзнятая на пакрытае разьбой крэсла васямнаццатага стагоддзя — пераход ад ракако да ампіру, ні больш ні менш. Недзе я такое бачыў... Дакладна! У кабінеце дэкана! Крэсла раней было пад ім, a цяпер пад драцэнай, якая жыла на акне дэканата!
    3 імі паказаўся і сам дэкан. Ён зносіў крэсла з драцэнай і ледзь не наляцеў на мяне. А ўрэшце і наляцеў! Калі я невядома чаму выбачыўся і адскочыў, дэкан узнавіў свой ганаровы спуск, нават не падумаўшы павітацца. Ішоў адзін, бо, ведаеце, не палюбляе высокаарганізаванае грамадства тых, хто пацярпеў паразу, а кожны ўніверсітэт — акурат такое грамадства.
    —Добры дзень!—крыкнуў я ўслед.
    Ён азірнуўся, каб спапяліць мяне позіркам. Я разглядаў яго дробнае цела, лысы чэрап, які нібы вырастаў з моху, нагадваючы буйны баравік, яго бародку, ускінутую клінком наперад. Глядзеў і не мог сцяміць, чым наклікаў на сябе негатыў. Хаця пастфактум, з улікам абставінаў, раз’юшанасць можна было зразумець.
    — Вырашылі паздзекавацца? — ускрыкнуў ён гучней, чым калі-небудзь. Ён не даў рады з голасам, і напрыканцы пачуўся віск. Звычка ўсё жыццё прамаўляць ціха і ўладна нагадала пра сябе. Крычаць таксама варта было напаўголасу.
    — Ды я не разумею... Што здарылася?
    Ён паспеў спусціцца на колькі прыступак уніз, і ягоны позірк выказваў недавер:
    — Крэсл а я забіраю з сабой. Я прынёс яго з хаты ў кабінет у дзень заснавання ўніверсітэта. Разам з раслінай, — ён быў вельмі раз’юшаны, такі зазвычай добры, ціхі чалавек. — Калі вы не супраць!!!
    Я, вядома, не пярэчыў. Больш за тое, сказаў: