Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
— Чо?—ён засяроджана ссунуў бровы.
— Нічо, — перадражніў я яго. — Смачна есці!
Ён адразу прыбраў ключы ў кішэню. Відаць, чыстка пазногцяў была для яго працэдурай інтымнай, і заняўся ён ёй забыўшыся. Машына заціхла ля ўвахода з шыльдай «Курылы». Трапіўшы ўсярэдзіну, мы селі ў адну з кабінак, упрыгожаную шаўкаграфіяй. Акварэль на сцяне лаканічнымі шаравата-зялёна-чорнымі фарбамі дэманстравала лінкор, які тоне, і было не зразумела, японскі ён ці расійскі. Мяркую, гэтую двухсэнсоўнасць закладалі адпачатку. Пра Курылы таксама складана сказаць, чые яны.
Чупрыга замовіў салёную гарбату з пражаным рысам, a таксама чарку гарэлкі, прадэманстраваўшы павагу і да японскай, і да расійскай традыцыі. А я папрасіў кавы, і з задавальненнем пачуў, як шуміць, перамолваючы зерне, Ka-
вавы аўтамат Allegro. Чупрыга ашчэрыўся, збіраючыся нешта сказаць. Я падумаў, што, калі ён ляпне штосьці пра наш з табой Allegro, я ўстану і сыду. I хай ён, бляха, пасля выбачаецца ў прысутнасці Баці, што ўлазіць у мае жыццё і таямніцы. Але ён перадумаў, відаць, пабачыўшы нядобры бляск у маіх вачах. Варта запомніць, што яго можна спыніць. Ён выліў сваю чарку гарэлкі ў гарбату і сказаў:
— Генмайча па-курыльску! Гы-гы!
Атрыманую сумесь ён выпіў з выглядам гурманалюдажэра, які толькі што вячэраў чыёйсьці сакавітай пячонкай. Пасля зачыніў бамбукавую засаўку ў кабінку, зрабіўжэст, каб я нахіліўся, і з даверам паведаміў:
— Тут можна размаўляць. Ніхто не слухае. Ну, апроч нашых, вядома, — ён ухмыльнуўся. — Карацей, вось як мы будзем працаваць. Запамінай. Ты будзеш атрымліваць даручэнні. Ты не зможаш іх не выконваць, інакш з табой будзе размаўляць ён, —■ Чупрыга паляпаў па кабуры. — Даручэнні будуць перадавацца вусна і толькі нашымі люд зьмі. Запісваць нельга. Распавядаць нельга. Пераносіць даручэнні на іншы час, акрамя таго, які скажуць нашы людзі, нельга. Зараз, значыць, наконт механікі працы. Запішы тэлефон, — ён прадыктаваў нумар, які пачынаўся з 916, і распарадзіўся: — Пазнач імя як «Нойдэ». He «Баця», бляха, і не «Старшыня» — толькі «Нойдэ». Бо калі табе тэлефануюць ці пішуць з нумара «Нойдэ» — гэта тыпу размова дзвюх асоб. А калі «Старшыня», атрымліваецца, што ты нібыта падначалены. Ці нейкая арганізацыя як быццам. Гэта значыць, скажам, ужо можна справу заводзіць. Ці зразумеў?
Я кіўнуў.
— 3 нумара «Нойдэ» табе будуць прыходзіць CMC. Яны — самае галоўнае. Іх будзе два тыпы. Першы — «Прымі чалавека». Другі — «Чалавек далей не едзе». Зараз я табе патлумачу, што да чаго. Паведамленне «Прымі, напрыклад, Чупрыгу» азначае, што баклан, які прыйшоў да цябе і прадставіўся як Чупрыга, — гэта важны дзядзька. Ён ад імя нашай арганізацыі і па яе даручэнні. Усё, што ён сказаў, абавязковае для выканання. Сцяміў? Калі ты атрымаў CMC «Прымі Чупрыгу», а да цябе прыйшоў які-небудзь нату-
раліст і сказаў, што ён Вася і ён ад Баці, пасылай яго на тры літары. Калі ты атрымаў паведамленне «Прымі Васю», а да цябе прыйшоў я і сказаў: «Я — Вася», ты ўсё адно пад маім камандаваннем. Хоць ніякі я, вядома, не Вася. Я — Чупрыга. Так зазвычай не робіцца, і ўсіх сваімі імёнамі называюць, але важна, каб да цябе прынцып дайшоў. У CMC чалавек з імем, і ён вусна дае табе каманду. Тэлефон, як ты зразумеў, ад сённяшняга дня не адключаць і заўжды мець пры сабе.
—А кал і я заняты?
— Баец, бляха! Тебе ж Баця тлумачыў: калі ты напраўду заняты, мы не чапаем! А калі так нешта, адарвешся, не рассыплешся! Баця любіць паўтараць для мудакоў, якія тлумачаць, што «зараз не могуць», бо да іх «бабуля прыехала», любіць тады набраць на мабілу і сказаць: «Сябра, бляха! Бог не дасылае табе большыя выпрабаванні, чым ты здатны вытрымаць! Калі мы табе напісалі, значыць, ведаем, што ты — менавіта ты і толькі ты — нашаму даручэнню дасі рады». А калі не даходзіць, прыязджаю я, — ён зноў паляпаў па кабуры.
Мне падумалася, што гэтай фразачкай ён не столькі блюзнерыць, колькі неймаверна перабольшвае значнасць Нойдэ. Ці стары нагэтулькі самааддана будаваў Вавілонскую вежу ўлады, што забыўся, як сумна завяршыўся папярэдні эксперымент.
—Ашто значыць CMC «Чупрыгадалей не едзе»?
— Я табе па зубах дам за «Чупрыга далей не едзе»! Дэкан, бляха! — у слове «дэкан» ён зрабіў націск на першы склад, і высакародная акадэмічнасць ператварылася ў штосьці крымінальна-блатняцкае, сугучнае з «зэкам». — Запомні: «Нейкі чорт далей не едзе» — гэта пра выхад чалавека з нашай арганізацыі, цьфу, чорт! Вось пастаянна агаворваюся! 3 нашага кола сяброў! Атрымаўшы паведамленне «Чупрыга далей не едзе», ты перастаеш не тое што даручэнні мае выконваць, нават калі хтосьці цябе з нумара Нойдэ пра гэта папрасіў, ты, сука, нават вітацца са мной перастаеш. Забываеш пра мяне і сціраеш усе кантакты з нататнікаў. Калі чалавек «далей не едзе», значыць, што ён адцяпер не з намі. А Баця разважае так, што той, хто не з намі, той утварае
патэнцыйную небяспеку для нас. Прычым гэта, павер, паўстала не на пустым месцы, — сківіца Чупрыгі высунулася, і ягоны твар азвярэў. Відаць, не адну костку ён зламаў тым, хто ствараўнебяспекудля Баці.
— Я зразумеў. Калі атрымліваю паведамленне «прымі такога і такога», трэба будзе выканаць усе вусныя даручэнні, якія ён дасць. А наўпроставых даручэнняў праз CMC не бывае?
—Хіба што-небудзь нязначнае. Тыпу «паедзь туды і прымі там такога» ці проста «будзь там». Але калі нешта важнае, нешта небяспечнае, ты разумееш, дэкан, не-бяс-печ-нае? Тады вусна, пасля «прымі такога».
Ён расправіўся з генмайчой, я дапіў каву. Паўза схіляла да прастадушнасці:
— Слухай. Ахто вы... То-бок мы... Хто мы такія?
— Вось усю гэтую разумку табе лепей Баця патлумачыў бы. Але ты ўжо чуўпра кола сяброў... Добра, хрэн з ім! Скажу па сакрэце, але не здавай мяне. Міжсобку мы называем кантору пантэонам. He ведаю, адкуль пайшло. Пантэон — гэта такая маліна, дзе багі да рэвалюцыі жылі. Але я ў гэтай усёй, — ён пашчоўкаў пальцамі, — тэасофіі вашай не надта. Навука ваша — яна для дэканоў. На гэтым пакуль усё, адпачывай, баец.
Я развітаўся, адзначыўшы гэтае «адпачывай». Людзі, якія ставяцца да цябе, нібы гаспадары, гавораць так, каб распараджацца тваім асабістым часам. Быццам пераводзяць цябе ў рэжым чакання, калі ты ўжо выканаў іх заданне, бо, відаць, ужо выношваюць план, як «прыпахаць» цябе ў будучыні.
I мы адпачывалі з табой, Воля. Каталіся на Mercedes GLK. I ты не пытала, адкуль ён у мяне, таму хацелася папросту насіць цябе на руках. Незразумелае GLK мы тут жа перахрысцілі ў «Галку», і чорны варанок зрабіўся нястрашнай птушкай. Пляму крыві ты адшукала ў першы ж вечар, калі абмацвала кнопкі, мяняла дыскі, аглядала бардачок і прыўздымала кілімкі.
— Глядзі! Нехта вінчык праліў!—ускрыкнула ты.
Кроў ператварыл ася ў віно. I гэта лепш, чым наадварот.
Главасёмая, уякойя крыўджу акулярыка
Явыканаў яшчэ некалькі даручэнняў, шторазу нечаканых для мяне, але яны не пакідалі пасля сябе гэткай вусцішы. Мне нават і не сорамна заіх.
Адным шэрым, як вада Яўзы, днём я прыйшоў у кватэрку-каморыну да нейкага былога партыйнага функцыянера. Патрабавалася выкупіць яго хатнюю бібліятэку, якая ледзь змясцілася ў «Галцы». Дзядулька ўвесь час гаманіў сам з сабой і меў агідную звычку, калі пра штосьці задумваўся, чухаць пахвіну. Ён спытаў, адкуль я даведаўся пра кнігі, і я, згодна з інструкцыяй, адказаў, што праз «3 рук у рукі». Задаволена кіўнуўшы, ён адвёў мяне ў пакой, дзе кнігі былі раскладзеныя па стосах і перавязаныя жгутом — нібы савецкі торт «Казка». Згадаўшы штосьці пра архівы Жданава і атрымаўшы грошы, стары прамовіў на тон ніжэй: «Вось да чаго яно дайшло, вось да чаго» — мяркую, маючы на ўвазе саму неабходнасць продажу кніг. He ведаю дакладна, ці быў ён знаёмы з Бацем, але штосьці ў яго манеры прамаўляць і рабіць паўзы між словамі падказвала, што быў. Магчыма, я браўудзел у нейкай хітрай расправе над колішнім ворагам. Можа, кнігі былі часткай якой-небудзь вельмі даўняй, яшчэ з 1970-х, спрэчкі. Альбо мелася сярод іх якая-небудзь інкунабула — першае выданне прамоваў Сталіна, падпісанае ім для бацевага сябра за часамі Палітбюро? Кнігі праз пару скрыжаванняў трэба было адгрузіць мужыкам на
КамАЗе. Назіраючы, як неахайна яны кідаюць кніжныя торты ў кузаў, я пацікавіўся, куды яны гэта ўсё павязуць. Адзін адказаў: «Не твая справа». А другі, адначасова з ім: «У Ногіна — на сметнік».
Была яшчэ арыстакратычная какетка, пажылая кабета ў дагістарычным футры. Яе мне даручылі суправаджаць у Вялікі тэатр на «Спартака». Яна назвала мяне «даражэнькі» і, узяўшы пад руку, правяла ў кватэру ды пачала бясконцы аповед пра балет. Маёй задачай было своечасова падтакваць, і я не даў рады, бо ківаў, калі, як вынікала з наступнай фразы, трэба было абуральна ўскідваць бровы. Але яна не асабліва звяртала на мяне ўвагу — відаць, такіх «даражэнькіх» было нямала да мяне. Яна падфарбоўвала вочы перад люстэркам, а я баяўся, каб не прыйшло ўдакладненне Midi наконт таго, што з ёй трэба зрабіць пасля «Спартака». Пшыкнуўшы яшчэ колькі разоў на сябе музейнай парфумай, яна ласкава дазволіла праводзіць сябе да аўтамабіля, элегантна абвіўшы мой локаць. Да канца вечара я, здаецца, ужо цяміўу балеце, і мы так пасябравалі з прыгажуняй, што я амаль забыў пра яе ўзрост і пакінутае ў гардэробе лісінае манто, якое нагадвала мне чучала з краязнаўчага музея. У зале былі яе сяброўкі. Яны перашэптваліся за веерамі, і я зразумеў, што мая місія складалася з простага эскорту. Пасля яна наракала на дзяўчат з Украіны, якіх зараз бяруцьу трупу, хоць ім самае месцаўкароўніку. У гардэробе ліса вярнулася ёй на плечы, а ўзрост на твар. Калі мы ўжо вярталіся, яна раскрыла далонь, выгнула перадплечча, паклала пальцы на лоб і, адкінуўшы назад сваю пародзістую галаву, прамовіла:
—Танец балерыны стварае не азадак. У балерыны мусяць танцаваць пальцы, вусны і бровы.
Выпырхнуўшы з машыны, яна азірнулася і папрасіла:
— Растлумач гэта маладым, бо мяне яны не чуюць. Прывітанне нявесце! — і сышла.
Неяк я наведваў у бальніцы чалавека, у якога, здаецца, было пераламанае абсалютна ўсё. Запытаў у вачэй, што тырчэлі з бінтоў, ці не трэба што-небудзь, а пасля прамовіў тое, дзеля чаго быўдасланы: «Іхпакаралі».
Я перадаваў нейкі скрутак бамбізу ў парку Горкага. Ён таропка прыйшоў і сышоў, азіраючыся, і глядзеўся б больш натуральна ў фуражцы і пры пагонах. Я вазіў кудысьці Peugeot 206, на прыборнай панэлі якога быў алтар з мяккіх цацак. Калі ў мяне папрасілі сэрвісны талон, выявілася, што бардачок пад завязку забіты прэзерватывамі. Я тэрмінова адвозіў да смешнага малыя грошы гатоўкай — пад цягнік наЯраслаўль. Грошы забраўп’яненькі мужычок, які меў пах вагона і вэнджанай курыцы, ён запісаў мой нумар і абяцаў вярнуць «лавэ» праз месяц, калі зноў будзе ў Маскве, але так і знік назаўжды з гэтымі 70 далярамі (дакладней, з сотняй, бо рэшты ў яго, вядома, не было).