• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    банкартаў, абдымаць іх ці шукаць падабенства з сабой ні разу не ўзнікала — відавочна, тут таксама патрэбнае «каханне».
    Кажуць, каханне даецца чалавеку ў якасці ўзнагароды, і за гэтае права ён спачатку мусіць зрабіць шмат добрага. Што пасля і ўзнікае гэтая дурасць, знямога, заснаваная на саступанні іншаму, даражэйшаму за сябе самога. Але ў мяне няма нікога даражэйшага за сябе, ды і сябе таксама—няма. Я не магу кахаць цябе, Воля, бо нарабіў столькі паскудства, што здатны адчуваць толькі нянавісць.
    Калі я зразумеў, што я больш не буду мець магчымасці кахаць цябе, у мяне з’явіўся спадзеў, што гэтая кніга будзе маёй споведдзю, падрабязнай і шчырай, дзе я раскрыю, як усё адбылося, нічога не хаваючы. I тады нехта там, наверсе, да каго мы ўздымаем вочы, калі смуткуем, каго намагаемся разглядзець за птушкамі ды аблокамі, даруе мне і верне здольнасць кахаць. Але альбо я сказаў не ўсё (а я сказаў не ўсё), альбо звяртаўся не да таго. Бо даравання няма: маё сэрцамаўчыць.
    Відаць, мая скіраваная ў пустыя нябёсы споведзь не спрацавала таму, што я не раскайваюся. He лічу, што мог штосьці зрабіць іначай. Да таго ж, Воля, мы ж ведаем, што няматам анікога, акрамя птушак.
    Таму выцірай слёзы, мая мілая, мая сумная аматарка паветраных шарыкаў, якая насяляла мой свет казачнымі істотамі і ніколі ў жыцці нікому не зрабіла подласці. Дакранёмся апошні раз адно да аднога насамі, і ўсё, досыць. Бо я развітваюся з табой, ты мне не патрэбная, я не адчуваю нічога, калі прамаўляю тваё імя, Воля, хоць мы з табой ведаем, што аніякая ты, канечне, не Воля, і клічуць цябе Алеся, a прозвішча тваё Лясенка. Такое вясковае, з такім сабе ўкраінскім плятнём у канчатку.
    Я, вядома, хлусіў, што не ведаю, дзе ты жывеш, Алеся Лясенка, зарэгістраваная ў Санкт-Пецярбургу, у доме № 3 на вуліцы Малая Марская. Ты наймаеш пакой у разгалінаванай, як карыес, пачарнелай камуналцы. У вас там дзве прыбіральні на дзевяць чалавек, і ты аддаеш перавагу той, што бліжэй да выхаду. А ў кватэры насупраць — рэдакцыя
    часопіса пра яхты і паруснікі, таму на пляцоўцы паляць яго бледныя супрацоўнікі. Ідучы па лесвіцы, ты бачыш у іх вачах брыганціны і галіёны, таму рэшту дня думаеш пра аблокі над лагунамі.
    Працуеш ты, Алеся Лясенка, дзеля якой я здзейсніў рэвалюцыю, праз дарогу ў бліннай, з вокнаў якой бачны Ісакій. Апоўдні ты запарваеш гарбату, сядаеш ля вітрыны і прыглядаешся да мінакоў, быццам у спадзеве сустрэць кагосьці канкрэтнага. У цябе два палюбоўнікі, Алеся Лясенка, з адным табе цікава, а другі багаты. Ён некалі «наварыўся», прадаючы каўпакі для аўтамабільных колаў. Да яго ты адчуваеш ці то шкадаванне, ці то спачуванне. He так даўно заявілася праверка ў яго імперыю каўпакоў, разбурыўшы яе ўшчэнт. Невялічкае прывітанне табе ад добразычліўцаў.
    Я, натуральна, мог бы знішчыць і цябе. He напішы я гэтую кнігу, і знішчыў бы—проста з канцэпцыі стэрыльнасці, бо бачу збыткоўнасць у факце твайго існавання без мяне. Да таго ж тая гісторыя з чалавекам у прыбіральні пацвердзілася самым нечаканым і трагічным для яго чынам (Сяргей Алабаў, быў прапісаны па адрасе: г. Масква, вул. Сонечнагорская, д. 5, кв. 84). Але я не буду цябе пераследаваць, не буду намагацца залезці ў тваё жыццё ці вярнуць—таго, хто адчуваўпатрэбуўгэтым, больш няма.
    А я? А што я? Вокны майго кабінета ў кватэры на Кацельніцкай, якая так і не стала нашым домам, выходзяць на вежу хмарачоса. Так, не здзіўляйся, я не з’ехаў адсюль, нават ператварыўшыся ў бога. Была думка для смеху выкупіць увесь будынак, і я нават пачынаўпрыцэньвацца, уяўляючы, як буду хадзіць па пустых паверхах, зазіраць у пакінутыя кватэры, а ў «нашай» зраблю музей памяці, расставіўшы ўсё так, як было, калі ты адзіны раз была тут і мы пілі гарбату, нагрэўшы вадуўрондалі.
    Рондаль я выкінуў, але не праблема знайсці такі ж, толькі без следу пельменяў на эмалі. Аднак я згадаў яшчэ адзін запавет Баці: «Жыві сціпла. Бо толькі так можна захаваць пашану да раскошы». Таму і застаўся тут. Калі хочацца паказытаць успрыманне рэчаіснасці чым-небудзь, апроч какаі-
    ну, я засяляюся на месяц у адзін з будынкаў лысага Філіпа, які ўжо і сам не ведае, колькі ў яго нерухомасці.
    Тут паэтычна.
    Ці помніш — калі на захадзе сонца, высока над горадам... На каменнай тэрасе аднаго з самых прыгожых будынкаў у Маскве... Адкуль горад бачны да самых краёў...
    А зрэшты, няма таго чалавека, якога ўсё гэта кранала. Калісьці я жыўу горадзе, дзе экзатычнай флорай квітнела архітэктура, якая размаўляла са мной. Няма больш ні горада, ні мяне: мой горад — шэрыя сцены, частка з якіх належыць мне. Вось і ўсё. Магчыма, я зрабіўся больш прымітыўны. Ды і хрэн з ім.
    За акном, двума ярусамі вышэй, на карнізе вежы, мне добра бачная адна з тых статуй, што ўпрыгожваюць будынак. Гэтае старажытнае боства мае прыгожыя рысы твару, роўны нос і досыць фотагенічныя скулы. У яго акуратна прыбраныя з ілба валасы — на пасляваенны манер. Пінжак, нядбайна накінуты на плечы. Постаць пазірае на захад сонца, што залівае стол, за якім я дапісваю гэты тэкст, нябесным аднасоладавым святлом.
    На твары боства свеціцца ўсмешка з бляскам веры, што эра справядлівасці, шчасця і заваявання космасу неўзабаве надыдзе, яшчэ на ягоным жыцці.
    Я падыходжу да акна, рассоўваю фіранкі і прымаю позу, як у яго. Ногі — на ўпэўненай шырыні. Грудзі — колам. Ніхто больш у Маскве з такім гонарам не выпінае грудзі! Галава—прыўзнятая і адкінутая назад.
    Сонца хаваецца за хмарачосы наймярзотнейшага і найпрыгажэйшага з гарадоў на зямлі.
    Мы ўсміхаемся.
    Мы ўпэўнена глядзім наперад.
    Мы ведаем, што будучыня — надышла.
    2009 (Мінск) —2020 (Вільня)
    Марціновіч, В.
    М29	Рэвалюцыя : раман / Віктар Марціновіч ; nep. В. Рыж-
    кова. 3-е выд., дапрац. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 300 с.
    ISBN 978-985-7227-79-2.
    Гэты раман пісаўся 12 гадоў у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны.
    Масква 2000-х.
    Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.
    Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
    Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляеўвір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
    Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.
    УДК 821.161.3-3
    ББК 84(Бен)
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Марціновіч Віктар Валер’евіч
    РЭВАЛЮЦЫЯ
    Раман
    Выданне 3-е, дапрацаванае
    Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі
    Рэдактар Віталь Рыжкоў Вёрстка Сяргея Кандраценкі Карэктура Алены Спрытніч Дызайн вокладкі Касі Сырамалот
    Падпісана да друку 15.10.2020. Фармат 84x108 1/32.
    Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 15,75.
    Ул.-выд. арк. 14,7. Наклад 2500 ас. Зак. 823.
    ПУП «Кнігазбор».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/377 ад 27.06.2014. Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
    Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
    E-mail: bkniha@tut.by
    Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў ЧУП «Джы энд Дзі».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/36 от 13.01.2014. Вул. Бурдзейнага, 37-191, 220136, Мінск.
    Масква 2000-х.
    Віктар
    Марціновіч
    Гэты раман я пісаў 12 гадоў — у Мінску, Берліне, Вене, Цурыху і Вільні.
    Вазіў яго з сабой, як свае сны.
    Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзс ўсё існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля гэта воля да ўлады
    Галоўны герой, выкладчык з Беларусі, трапляе у суплёт выпрабаванняў, якія вымушаюць яго спасцігнуць, Е
    чаму адмова ад індывідуальнам сваооды
    такая спакуслівая.
    тыя энергетычныя зрухі, ■
    што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкам
    прасторы апошнія 30 гадоў.
    Гэтую кнігу варта прачытаць, каб адчуць і зразумець