• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    — Шаноўны, — сказаў я напышліва, але не падвышаючы голасу. — Я паведамляю, што вы назаўжды пакідаеце Ha­ma кола сяброў. Я ўжываю ў дачыненні да вас дадзенае мне «права кінжала» і выганяю з арганізацыі. Пакіньце карабель у маім суправаджэнні.
    Ён працягваў стаяць і нават адкрыў рот, каб нешта сказаць, але перадумаў. На твары заблішчэў пот. Ён зноў разамкнуўвусны і нагэты раз загаварыў:
    — Ну, дайце мне хоць б сабрацца, — ён развёў рукі, паказваючы тэхніку.
    — He.
    —Трэба падрыхтаваць усё да перадачы іншаму чалавеку.
    — He, — я падумаў, што ягоных настырных «арлоў» я самастойна перадушу аднаго за адным, вырываючы шнуры з разетак.
    —Дайце мне хаця б выключыць самому...
    — He. Выконвайце. За мной. Неадкладна.
    Ён паціснуў плячыма, зняў са спінкі крэсла аксамітны пінжак, накінуў яго на плячо і сказаў:
    — Ягатовы.
    Я зрабіў запрашальны жэст, паказваючы, што пакіну памяшканне толькі пасля яго. Ён зірнуў у апошні раз на справу свайго жыцця—выдатна наладжаную сістэму, якую самастойна ўсталёўваў і даглядаў, з якой нават не дазволілі развітацца. Сяргей уважліва сачыў за ім, за гэтым развітальным позіркам, але, як толькі Пётр Вікенцьевіч павярнуўся, зноў хуценька ўтаропіўся ў свой манітор. Хітры ж гэты Сяргей! Пётр Вікенцьевіч пайшоў да дзвярэй і зноў затрымаўся, каб, магчыма, развітацца. Але ці то зразумеўшы, што гэта забаронена, ці то прадбачыўшы, што Сяргей не адкажа, каб не запляміць рэпутацыю, ён пайшоў далей.
    Я цешыўся, што не іду наперадзе, бо не памятаў, як выйсці. Было б смешна: канваір не ведае, у якім напрамку канваяваць. Ён павольна ўздымаўся па лесвіцах і кудысьці паварочваў, а з кают вызіралі палахлівыя твары з шэптам «Пятра вядуць». I некалькі разоў ён спыняўся, відаць згадваючы тэрміновыя справы, даручэнні Баці, і думаў, ці казаць пра іх мне. Але бачыў мой твар, разварочваўся і йшоў
    далей, небарака. Так мы дайшлі да трапа з аўтаматчыкамі, дзе ён азірнуўся ў апошні раз. I пайшоў уніз, ужо адзін. Я глядзеў яму ўслед. Капітан, выскачыў з рубкі і крыкнуў нешта накшталт «Хо-хо, прыходзьце яшчэ! Прыемна бачыць вас!», але змоўк, адчуўшы жалобны характар дзеі.
    Сузіраючы, як ад прыстані аддаляецца чалавек, які ўдарыў мяне, я ўсміхаўся на ўсе зубы. Зараз я магу рабіць усё, што пажадаю, проста за спінай Баці. Стары застаўся без вачэй і вушэй. Рэспубліка Пантэон патанула ў анархіі.
    Глава пятнаццатая, уякойя займаю пошту і тэлеграф
    Было горача і ціха, стаяў пах твані і ціны, як бывае з не надта чыстай вадой у спёку. Фанфары гулі толькі ў маёй галаве — рэальнасць адмаўлялася рэагаваць на мой нечаканы трыумф з’яўленнем вясёлак. Вада плюхала аб борт гэтак жа, як і да таго, як я выкалаў вочы Бацю.
    — Ці тут Баця? — спытаў я капітана.
    —Хто? А! — зразумеў ён з паўслова. —Адбыў.
    Які прыемны чалавек. Выслужлівасць у ягонай крыві, у мове, у мысленні. Ён яшчэ пакланіўся б, заваёўнік вод! Я ўзнагародзіў яго адміральскім поглядам і пастаяў побач—трэба было, згодна з пл анам, пачакаць хвілін дзесяць, не менш. А потым пайшоў у катакомбы — у мяне былі справы на гэтай шхуне, перш чым з яе пачнуць уцякаць нават мышы.
    Спусціўшыся, я пайшоў у адсек, дзе за ноўтбукам сядзеў «ключнік». Там з рашучасцю чалавека, якога ніхто не спыніць, накіраваўся ў бокс Пятра Вікенцьевіча і зачыніў за сабой дзверы. Насуперак чаканням, на трох маніторах, якія атачалі яго працоўнае месца, былі не дробныя квадрацікі камер вонкавага назірання, не файлы з аўдыяграмамі праслухоўвання, а лічбы і англійскія словы з тэхнічнымі скарачэннямі, кшталту «ubication SRS 23 — normal» «surveillance 64 by APAS». Я паклікаў мышкай па вокнах з дадзенымі, змяніў пару параметраў і націснуў «згарнуць», каб паглядзець, што на працоўным стале. Звычайны пасьянс,
    не да канца складзены—усё ж такі ўсе мы людзі. Зрабілася нават шкада небараку.
    Былі, вядома, пытанні, чаму Баця дазволіў мне расправіцца з неабходным для сваёй бяспекі паплечнікам і як хутка на службу заступіць зменшчык, але я вырашыў не заглыбляцца ў гэта. Я пацягнуўся да шнура, каб адключыць сістэму, але ў галаву прыйшла больш цікавая думка. Яе падказала бутэлька моцнагазаванай мінералкі побач з маніторам. Я патрос ёй, і яна зашыпела бурбалкамі, але гэта быў толькі пачатак — ступіўшы на паўкрока ад стала, каб пазбегнуць удару токам, я стаў паліваць вадой сістэмныя блокі. I спачатку нічога не адбывалася, хоць мне думалася, што мусіць абавязкова грымнуць, пырснуць іскрамі і пачаць гарэць. He было наагул нічога ■— нуль рэакцыі. Але неўзабаве, калі атрута вады дабралася да нейкага жыццёва важнага камп’ютарнага органа, пасля бязгучнай пстрычкі зубамі, нібы ад стрэлу ў галаву, здохла адразу ўсё. He было паху падпаленай праводкі ці гарэлага пер’я: апостальскія «арлы» памерлі дысцыплінавана і прыгожа. Маніторы і індыкатары на сістэмных блоках згаслі — толькі чырвонае святло пад аптычнай мышкай працягвала гарэць, быццам вока мерцвяка. I зрабілася надзвычай ціха. Колькі ж шуму стварала гэтая сістэма!
    Я выйшаў з пакоя, у які нельга было заходзіць нікому, і бесцырымонна падышоў да Сяргея, дэманструючы на мове цела, развязнымі паводзінамі драпежніка, што здатны зрабіць з ім усё, што пажадаю, таму са мной лепей лічыцца. Сеў на стол, абмяжоўваючы яго рухі, нахіліўся і грэбліва зазірнуўувочы:
    — Кавярня «Ільіч» на Гагарынскай плошчы. Дакладны адрас—Ленінскі праспект, 30. Праз гадзіну.
    Захавальнік ключоў і пароляў спрабаваў рабіць выгляд, што не заўважае мяне, таму клікаў мышкай і набіраў паведамленні ў адкрытым аконцы. Тады я сеў на яго далонь, і пальцы разам з мышкай захрабусцелі пад маёй вагой. Я падумаў, ці не схапіць яго загорла—не смяротна, не датакога храбусцення, а толькі злёгку (такім ты мяне не ведала, Воля, але такім мяне зрабілі), але ён ужо выправіўся:
    — Сябра, нам нельга сустракацца, разумееш? Я выконваю даручэнні Баці і больш нікога.
    — Сябра, — я націснуў азадкам на далонь і пацягнуўся рукой у бок загрыўка, куды захацелася ўчапіцца за гэткую фамільярнасць, але я стрымаўся, і мае пальцы ляглі не на шыю, каб задушыць за гэтае «сябра», а на плячо: — Сябра, калі ты не зразумеў, бляха, гэта я тут вырашаю, што можна, а што нельга.
    Я зірнуў на дзверы яго былога калегі, і ён адчуў, што ў мяне, відаць, усё ж ёсць нейкія паўнамоцтвы, пра якія ён пакуль не чуў нават краем вуха. Я працягваў:
    —I калі ты, сука, некаму...
    — У мяне ж праца, — запярэчыў ён, гледзячы мне ў твар, але ўжо з пакорай,—даручаная Бацем.
    —Я адмяняю яе, зразумеў? Калі не хочаш пакінуць карабель, як гэты, каб праз гадзіну быўна плошчы Гагарына.
    — Як я дабяруся, Міша? Міхаіл Аляксеевіч? У мяне машыны няма, як мне быць? — на яго твары з’яўлялася ліслівасць.
    3 фантомным Лёнькам ён мяне болып не блытаў. А чалавечак, бач ты, з падвойным дном, трухлявенькі, хоць пра гэта можна было здагадацца ўжо з таго, як ён праводзіў свайго калегу, збаяўшыся развітацца. А іншыя пры Бацю і не прыжыліся б. I згадка пра машыну была толькі хітрыкам — каб я пашукаў транспарт, дамовіўся, узгадніў з кімсьці з пантэона, хто б таксама пасля ведаўпра сустрэчу, быў сведкам. А калі што — вось ён ведае, што мы сустракаліся, і ніякіх таямніц не было. I я крыва ўсміхнуўся, сказаўшы:
    — Я табе не агент па лагістыцы. Таксі вазьмі. Альбо ровар скрадзі. I яшчэ раз: сустрэча канфідэнцыйная, зразумеў?
    Ён азірнуўся па баках, паказваючы, што побач з Бацем не бывае канфідэнцыйных сустрэч, але я паказаў на дзверы бокса і секануў сябе па горле: маўляў, слухаць ужо няма каму. I дадаў загадкава:
    — Гэтаўтваіхінтарэсах, дурань.
    I я зразумеў, што так, ён прыйдзе.
    Пакідаючы шхуну, я кіўнуў капітану, па-гаспадарску рассунуў аўтаматчыкаў, якія, як мне падалося, стаялі занадта
    цесна (ці простахацелася жэсту), і сеўу ландо. Падумаў спачатку, ці не адпусціць шафёра, едучы на гэтую сустрэчу, але вырашыў, што так будзе больш эфектна. Ды і вачэй, якія адсачылі б сустрэчу двух чальцоў нашай не-арганізацыі, больш не было. Думаў пасадзіць і Сяргея ў ландо, каб ён не шукаў транспарт для сустрэчы самастойна, але такая паслужлівасць з майго боку магла падацца яму падазронай — не ў сэнсе недапушчальнасці сустрэчы, а што ў мяне маюцца важкія прычыны, ігнаруючы забарону, такую сустрэчу арганізоўваць. Відавочна, ён тонка адчувае слабасць у людзях, і трэба перці напралом без выбачэнняў—менавіта так робяць моцныя.
    Вядома, месца сустрэчы было невыпадковае. Калісьці ў 1961 годзе тут віталі чалавека, які вярнуўся з космасу. Мне здавалася, цень таго трыумфу мусіўраспаўсюдзіцца і на мяне. Бо мой план быўтакі ж неверагодны, як і ідэя вылецець за межы атмасферы ў жалезнай трубе, дзе ў якасці элементаў кіравання два вентылі з надпісамі «вада» і «кісларод», a пасля вярнуцца, каб, заязджаючы ў сталіцу праз Ленінскі праспект, махаць рукой зямлянам, не верачы, што выжыў. He буду падманваць: быў і яшчэ матыў прызначыць ключавую для мяне сустрэчу на Гагарынскай плошчы, каля гэтых адзінаццаціпавярховых упрыгожаных акратэрыёнамі вежаў, што сімвалізуюць браму горада, спраектаваных у 1940-я, завершаныху 1950-я, блізка да смерці правадыра народаў, у спешцы, пад заклікі дзяржбяспекі паскорыць здачу аб’екта.
    ...У тым чароўным горадзе, які дасюль працягвае пераследаваць мяне ў сненнях, ёсць такія ж дзве вежы, упрыгожаныя суровымі фігурамі салдат, рабочых і сялянаў. Сімвалічная брама адкрывае ў тым залітым сонцам, бязлюдным, спалоханым горадзе ўваход на вуліцу Кірава, а насупраць яе размешчаны велізарны вакзал. Раненькаты спускаешся па вакзальным эскалатары і бачыш гэтыя велізарныя вежы, свежавымыты праспект (з чысцінёй у гэтым горадзе заўжды ўсё вельмі добра) — усё праз шкло вакзалу — і прадчуваеш спатканне з радзімай. Паабапал ветлівыя дзяўчаты гандлююць духмянай кавай, і сэрца заходзіцца... I вось ты
    аднойчы становішся наэскалатар і бачыш, што ён вывозіць цябе з параднага ўвахода на Гагарынскую плошчу, да фаласа помніка, да двух іншых гмахаў, якія запрашаюць увайсці ў Маскву і скарыць яе. Я іду наперад, іду як трыумфатар, і статуі са сцен усміхаюцца мне, і я разумею, што я перамог. Такія відзежы былі ў мяне, калі я планаваў сваю рэвалюцыю, а таму толькі тут, на Гагарынскай, паміж вежамі, што капіююць тыя, мае, залітыя сонцам, як амерыканская Статуя свабоды капіюе французскую.