• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    А я ўжо набліжаўся да рэстарана. Рыштаванняў не было, паведамлення «Зачынена на рамонт» не было, але шыльды над уваходам таксама — відаць, ён быў выведзены з публічнага ўжытку і зараз належаў наўпрост Бацю. Перад уваходам была процьма людзей, апранутых вельмі па-рознаму, але яны мелі аднолькава засяроджаныя твары. Я заўважыў Філіпа, і мне складана было нават выказаць здагадку, як паставіцца гэты фінансавы геній да ўсяго, што я планаваў зрабіць. Зрэшты, не варта забываць цудадзейную волю да падпарадкавання. Калі спатрэбіцца, раздам кожнаму па прабірцы з маёй мачой, каб прычашчаліся — будуць піць, як міленькія! 3 асалодай. I тост прамовяць за маё здароўе. На хвалі ўпэўненасці ў сабе — не, інакш! — адчуўшы сябе мацнейшым за ўсіх прысутных, бо ўжо амаль здзейсніў сваю задуму, ды не сам, а фактычна вымусіўшы пошту з тэлеграфам ісці на штурм Бастыліі, я ўсё болей і болей смелымі крокамі набліжаўся да гэтага натоўпу. Гэтыя маўклівыя постаці, карыятыды, на чыіх плячах трымаецца моц і дабрабыт імперыі пантэона, нагадвалі мне людзей на пры-
    пынку грамадскага транспарту. Пасярод бяздзейнай гламурнай Масквы яны чакалі ім адным бачную электрычку. I гэтай электрычкай, у якую яны паедуць у светлую будучыню, быў я. Я, Міхаіл Герман, семіётык, навуковец, лектар, я! Як дзіўна, праўда?
    Я набліжаўся — і іх абліччы выцягваліся, і яны, маўклівыя, грозныя і слабыя, паказвалі вачыма на мяне і адварочваліся, не разумеючы, як вітаць мяне. За некалькі метраў ад дзвярэй, папросту на тратуары, з віскам тармазоў спынілася маё ландо, і з яго выскачыў Саша. Утрапёны, бледны, з добра заўважнай рукаяткай масіўнага пісталета, што тырчэла з унутранай кішэні пінжака. Ён падляцеў да мяне і, як мне спачатку падумалася, хацеў укленчыць, але не — усхвалявана калоцячыся, выцягнуўся перада мной і зазірнуў у вочы. Мо чакаў, што я прылашчу яго, як сабаку. Я прыдзірліва агледзеў яго, шукаючы плямы крыві ці рэшткі вантробаў, але ён быў чысты. Хіба пад пазногцямі было штосьці ванітоўнае, але я забараніў сабе пра гэта думаць. I я суха загадаў яму:
    — Стань па правую руку за маёй спінай. Калі штосьці пойдзе не так, вазьмі ў руку пісталет і трымай яго. Цяпер не трэба! — прыкрыкнуў я, бо ён адразу пацягнуўся па яго, гатовы страляць наўпрост пасярод Цвярскога, па маладых маці з каляскамі, па старых, па дзяўчатах—куды скажу я.
    Расправіўшы плечы, я затрымаў позірк на пасажырскім адсеку ландо, уявіўшы загорнуты ў цэлафан масіўны труп, які, мажліва, шчэрыўся ў мой бок з-пад наматаных на галаву пакетаў, і здрыгануўся. А пасля рушыў наперад спакойна і ўпэўнена, а за мной — мой апостал, юны дэман. I ўсе спалохана расступаліся перад намі. Трапіўшы ў калідор, мы пайшлі ў камінную залу, дзе далёка не ўсе маглі змясціцца за сталом. Я думаў сесці на чале, але зразумеў, што лепш стаяць:
    — Клічце ўсіх, — сказаў я аднаму з прысутных — ці то мульцімільянеру, ці то міністру, ці то афіцыянту. Мне было ўсё адно. I ён кінуўся выконваць, нібы афіцыянт, нібы памочнік афіцыянта. I ўсёмагутныя героі і багі не вядомага
    нікому пантэона паспешліва набіваліся ў залу і станавіліся наўкола, размяркоўваючы між сабой, хто бліжэй, хто далей, хто зусім наводдаль. I намагаліся стаць побач, і спрабавалі адсунуць Сашу, але я падцягнуў яго, паказваючы, што ён са мной, што гэта маё рашэнне, што ён бліжэй за ўсіх да мяне. Калі ўсе замёрлі, чакаючы маёй прамовы, па зале прайшоў чалавек, запальваючы свечкі. Я глядзеў на гэтыя трапяткія агеньчыкі, неўзмозе адарваць вачэй, іўжо чуўкрокі ды шолах вазочных колаў, што набліжаюцца да залы. Ганна, мая бялявая Ганна закаціла старога. I стары маразматык усміхаўся, не разумеючы, што будзе зрынуты, што, калі не пагодзіцца перадаць уладу, напаткае смерць проста тут, пры ўсіх, з таго стэчкіна...
    Вазок старога змяшчаўся насупраць мяне, і трэба было пачынаць прамову—з холадам і абыякавасцю, важка і жорстка, іначай усе адчуюць маю слабасць і перагрызуць мне горла.
    — Шаноўны Аляксей Барысавіч, — мой голас даў пеўня, але гэта ніхто не заўважыў, бо за мной стаяў Саша, а ў Сашы быў пісталет, які складана не заўважаць. — Ад імя нашага кола сяброў абвяшчаю, што вашы метады кіравання прызнаныя недапушчальнымі, усе вашы аднадумцы альбо знішчаныя, альбо адракліся ад вас і вы болып не з’яўляецеся аўтарытэтам для большасці прысутных, — я зрабіў паўзу, каб набраць паветра, адчуваючы тую лёгкасць у руках і нагах, якая прыходзіць за секунду да таго, як губляеш прытомнасць. Толькі гэтага не хапала. Я правёў вачыма па дэкальтэ Ганны і акулярах Сяргея, які ледзь прыкметна кіўнуў мне, даючы зразумець, што я ўсё раблю правільна. Я і сам адчуваў гэта. Адчуваў, што ніхто больш не зможа мяне спыніць — ніхто з прысутных, ніхто з жывых. Гэтая думка дадала мне сілаў, і я працягваў з напорам: — Уладай, дадзенай мне аднадумцамі, я заяўляю пра ваша поўнае і канчатковае адхіленне ад прыняцця рашэнняў і кіраўніцтва колам сяброў. Добраахвотна пацвердзіце складанне паўнамоцтваў, альбо будзеце неадкладна знішчаны.
    I пасля гэтага я паглядзеў у вочы старому — зусім абыякава, ува мне адшукаліся сілы на гэтую абыякавасць. У рэшце рэшт, з чаго мне баяцца глядзець яму ў вочы? Што ён зрабіў для мяне такога, каб я мог саромецца пагражаць?
    Нойдэ, усміхаючыся, абвёўпрысутныхурачыстым позіркам і прамовіўнапаўголаса, нібы тост:
    — Ну, нармальна, Міша! Малайчына! Някепска, вельмі нават!
    — Вы не зразумелі! — рыкнуў я.
    — Мішачка, дружа, а выцягні той канверт, які я прасіў прытрымаць і які ты думаў ускрыць яшчэ зранку, ды не зрабіў гэта, хутчэй за ўсё, праз пачуццё ўдзячнасці.
    Я, халадзеючы, палез у кішэню, прадчуваючы пабачыць там нешта надзвычай подлае, што-небудзь звязанае з табой. Я дастаў канверт і працягнуў старому, хоць мае падазрэнні крычалі мне парваць яго, але ён выставіў далонь наперад, спыняючы мяне, і прапанаваў:
    — Сам, сам яго прачытай. Ускрый і прачытай. Можаш услых. Можаш сабе.
    Я надарваў канверт, з яго выпаў самы звычайны сшыткавы лісток, складзены папалам. Буйныя літары, цёмнасіняя асадка. Наверсе былі два словы, якія халодным ветрам, нібы бізуном, апарылі мяне. I нават агеньчыкі на свечках здрыгануліся, амаль згаснуўшы. I гэтыя два словы былі ў канверце, перададзеным Бацем яшчэ да таго, як у мяне з’явіўся нейкі план. У канверце з плямамі і рэшткамі маіх адбіткаў пальцаў, якія пацвярджалі, што яго не ўскрывалі без мяне, не падмянілі іншым. Ды і сам я бачыў лічбу «3», якую на прасвет успрыняў як літару. На паперчыне, укладзенай у канверт яшчэ тады, калі я быў верным сабакам Баці, было напісана: «План рэвалюцыі». Ніжэй былі тыя ж самыя пункты, якія я сфармуляваў, стоячы на балконе, але не стаў наносіць на паперу. Яны былі напісаныя Бацем. Вось што там было:
    «1. Кінжал для Яна.
    2.	Сярожа даверлівы і гаворыць зашмат.
    3.	Бедны Чупрыга.
    4.	Агульны збор.
    Віншую, Міхаіл!»
    Я перачытваў спіс зноў і зноў, шукаючы падвох у запісаных не мной маіх думках, пакуль не ўсвядоміў здрыгануўшыся, што і ты, Воля, была папросту выкарыстаная, каб падштурхнуць мяне да дзеянняў і што ён абышоўся са мной як з рэвальверам, паслядоўна зараджаючы ў яго патроны, каб застрэліцца, спусціўшы курок маімі рукамі. У гэта момант, склаўшы рукі перад сабой, Баця загаварыў роўным і прыязным голасам:
    — Паважаныя сябры. Я стаміўся, і я сыходжу. Я неаднаразова чуў пра сябе, што любымі спосабамі буду трымацца за ўладу, нікому яе не аддам. Гэта хлусня. Я сыходжу. Сыходжу раней. Я зразумеў, што мне неабходна гэта зрабіць, вызваляючы пасаду для моцнага чалавека, вартага замяніць мяне,—усе пераглядваліся з усмешкамі, ацаніўшы апошні жарт Баці. Але ён прамаўляў без ценю іроніі, шчыра і засяроджана: — Гэта мой пераемнік, Міхаіл Аляксеевіч Герман. Скажу вам такую рэч: кепскі той ахвотнік улады, які не здатны выгрызці зубамі першынства ў свайго патрона. Слабы пераемнік патрэбны хіба тым манархам, якім не знаёмы артрыт. Лялькавод памрэ, пачнецца грызня і анархія. А Міхаіл, як вы бачыце, даказаў сваю сілу і волю да ўлады, здолеў зрынуць мяне ў сумленным змаганні, не ведаючы, што абраны для гэтага мной жа. А зараз, сябры, папрашу пакінуць нас з пераемнікам сам-насам. Я мушу праінструктаваць яго перад тым, як ён афіцыйна зойме свой пасад.
    I — з гукам ляпання жывой рыбы аб падлогу, спачатку здалёк, з кутоў залы, а неўзабаве і побач, наўкола мяне, — папаўзлі апладысменты. Воплескі былі няпэўныя і палахлівыя. Думка, што гэта пляскаюць мне, знікла адразу—гэта, вядома, для Баці. Я стаяў разявіўшы рот, у галаве чамусьці з’явілася слова «сінхрафазатрон», уявіўся нейкі надзвычай сучасны трон, створаны паводле найноўшых тэхналогіяў, каб перадаць яго чалавеку з XXI стагоддзя.
    Я пачуваўся перакуленым на лапаткі, прыціснутым вазком Баці да татамі. Я звёў рукі для воплеску, і пасля майго ўхвалення апладысменты зрабіліся ўсеагульнымі, Бацю крычалі «Брава!», хтосьці нават свіснуў. I ўвесь вясёлы натоўп, абмяркоўваючы нейкія ранейшыя фокусы Баці, стаў пакідаць камінную залу, запрашаючы з сабой Сашу, які пляскаў у ладкі ззаду ад мяне і не збіраўся сыходзіць без майго загаду. Яго давядзецца адвязваць і прывязваць да будкі, быццам сабаку. Ён пакінуў залу апошнім пасля майго дазволу, зачыняючы дзверы, і, я так разумею, стаў па той бок, каб ахоўваць мае спакой і бяспеку.
    Я разгублена стаяў перад Бацем і хацеў найперш высветліць пра цябе і мяне, за што ён так з намі, але, паколькі і сам разумеў, што ўсё рабілася, каб вымусіць мяне зрабіць ужо выкананае, спытаў не пра нас, а пра ўсю сітуацыю досыць невыразным: «Як?»
    Ён развёў рукамі і сказаў:
    —Добры гулец у шахматы заўсёды пралічвае камбінацыі суперніка на некалькі крокаў наперад. А дасведчаны майстар нічога не прадумвае, ён вымушае супернікахадзіць так, як выгадна. Ну, ну, ну,—ямупадалося, што я раззлаваўся. — He крыўдуй, Міша, бо я змушаў цябе рабіць хады, патрэбныя для таго, каб я паставіў мат сабе самому, а не табе. Цябе, напэўна, палохала, калі мы даведваліся пра кожную тваю спробузбегчы. Павер, амаль ніякага назірання. Суцэльныя шахматы.
    Я ўжо і забыў, што спрабаваў збегчы, перш чым вырашыў змагацца...
    —А што з Воляй? — другім пытаннем я здолеў сфармуляваць тое, што рвалася з горла.—Я магу з ёй быць?