Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
—Да Баці быў яшчэ хтосьці?
—А ты думаеш, пантэон утварыўся, калі Бацю ад улады адхілі?
— Ну, ён казаў, як «абрастаў рэсурсам» і «рабіўся болып упэўнены» пасля таго, як страціў урадавы ЗІЛ. Я думаў, ён меўнаўвазе стварэнне гэтай арганізацыі.
—А можа, i так, — пагадзіўся Сяргей. —Ты зразумей, пра мінулае тут ніхто нічога дакладна не ведае. Нават пра цяперашні стан... Скажам так, ёсць версіі.
—А адкуль ты даведаўся пра іншага «старшыню»?
—Дзед адзін распавёў, са старой гвардыі. Але ён столькі баек выдаў, што я не ўпэўнены, ці яму можна верыць.
Я так і не зразумеў, слова «дзед» тут у наўпроставым альбо пераносным, казарменным, сэнсе.
Афіцыянт, прынёс ежу. «Пошта і тэлеграф» адрэзаў кавалак небуйной жывёлы, хутчэй за ўсё труса, і стаў жаваць. Рабіў ён гэта доўга і ўсё ніяк не мог праглынуць — відаць, што апетытуўСяргея не было. Я працягваўраспытваць:
— Бяспекай займаецца толькі Чупрыга?
— He, не сказаў бы. У нас жа процьма паголеных, апранутых у чорнае, сур’ёзных такіх... Але запраўляе імі сапраўды Чупрыга.
— I ён адзін?
—Так, Чупрыга ў нас адзін такі, — усміхнуўся Сяргей. — Хоць, магчыма, у Баці ёсць форма, з дапамогай якой можна адліць яшчэ дзесяць-пятнаццаць Чупрыгаў.
—Я не пра гэта,—размова был а сур’ёзная, і жартаваць не было калі, — У Чупрыгі ёсць намеснік? Хтосьці, хто прымае камандаванне ў выпадку, калі Чупрыга знікне? Ці без яго ўсю армію паралізуе?
—Ды што з ім стане? — адмахнуўся «ключнік», не разумеючы, наколькі гэта важна. — Я ж кажу: няма структуры, няма арганізацыі. Ёсць Чупрыга. Ёсць Ганна. Ёсць Баця. Ён просіць людзей пра нешта. Я перадаю. Як асабістыя просьбы адной фізічнай асобы іншай. Чупрыга з байцамі сочыць, каб на нас ніхто не залупаўся. I ўсё!
Сістэма сапраўды выглядала разумна, маскіруючыся пад поўную адсутнасць сістэмы. Але толькі да таго часу, пакуль не з’явіцца чалавек, які ведае ўсе ключавыя моманты і здатны па іх ударыць. Таму Баця і хаваў сваіх «апосталаў», раскрыўшы іх толькі мне. Няўважліва ён чытаў Макіявелі.
— Каля тысячы ў Маскве толькі, кажаш? — паківаў галавойя.
— Я не кажу, — спалохаўся Сяргей. Падобна, у ягоным індывідуальным крымінальным кодэксе выдача дадзеных пра колькасць цягнула на «вышку». — «Каля тысячы» — гэта і дзесяць тысяч можа быць, а можа і сто чалавек. Усё гэта недзе там, каля тысячы. Толькі нулямі адрозніваецца.
У ім спрацаваў засцерагальнік, з’яўленне якога забяспечылі добрыя псіхатэрапеўты, бо пасля другога пытання чалавек, які ужо здаў мне «пошту і тэлеграф», зрабіўся падазроны і іранічны.
— Пытанні скончыліся, я б хацеў перайсці да просьбы, Сяргей.
— Ну, і што за яна? I наогул — ці не праверка гэта? Мяне не правяраюць, га?
— Сяргей, я выдаўінфармацыю, заякую мянеўжо можна застрэліць, — прыемна выстаўляць у якасці козыру карту, якую намаляваў сам. Ну, паведаміць ён Бацю, што я рыхтаваў штурм, а я засмяюся і скажу, што апостал перагуляў у камп’ютарныя гульні. Ён наогул перакананы, што цела Пеці Вікенцьевіча ляжыць на дне — гэта ж кім трэба быць, каб паверыць, што гэта магчыма ўдзень, у Маскве, пры такой колькасці турыстаў. Зрэшты, вось жа прывучаны да «Не здзіўляйся». Я б, можа, і сам паверыў. Таму прастрэленую галаву Пеці варта было прад’явіць яшчэ раз.
— Гэта не праверка.
— Чым дакажаш?
—А я не буду даказваць. Прыведзеных аргументаў дастаткова. Доказам, Сярожа, тут можа быць твая разумовая дзейнасць, якая базуецца на гэтых аргументах.
Я дазволіў яму крыху паразважаць над сказаным і пераканацца, што нельга даказаць ні што я хлушу, ні што кажу праўду. Я пакінуў яго сам-насам з неабходнасцю выбраць з варыянтаў, кожны з якіх пацягне процьму наступстваў. I, калі ён усвядоміў страх гэтага выбару, я ўсё вырашыў замест яго:
— Я мог бы пакрыўдзіцца на цябе і сысці. I, паўтаруся, лёс цябе ў гэтым выпадку чакае незайздросны. Але, я бачу, ты паверыў мне, — ну, так, не паверыў ён, гэта я прыняў за яго рашэнне.—Тамупераходжудапросьбы.
Ён пакорліва кіўнуў і палез па надалоннік, але я зашыпеў наяго:
— Ты звар’яцеў? Ніякіх запісаў!
—Добра, будузапамінаць. Што трэба?
—Трэба даслаць тры паведамленні. Першае. Заўтра ў пятнаццаць нуль-нуль — паведамленне Чупрыгу: «Прымі Сашу Чубакова».
— Пачакай-пачакай. Так паведамленні не пішуцца, — замахаў ён рукамі. — Паведамленні складаюцца так: «Прымі Сашу». Прозвішчы не патрэбныя — лішнія падрабязнасці. I Баця забараняе.
— Ну, дашлі паведамленне: «Прымі Сашу».
— Зразумеў Чупрыгу — «Прымі Сашу». У пятнаццаць нуль-нуль.
— Можаш для смеху прадубляваць Сашу Чубакову, нумар маеш?
— У мяне ёсць усе нумары, — злавесна нагадаў Сяргей. — Усе нумары і ўсе паролі.
—Дык вось, Сашу: «Зайдзі да Чупрыгі».
— «Зайдзі да Чупрыгі», — запамінаў ён. — А рабіць Саша што мусіць?
—А што рабіць — не твая, Сярожа, справа, — клацнуў я зубамі. — Я праінструктую. На пятнаццаць нуль-нуль. Чупрыга мусіць яго чакаць. Я ж сказаў паведамленне хутчэй для смеху.
— Зразумеў, — кіўнуў Сяргей.—Далей.
—Далей паведамленне па ўсёй базе. Па ўсіх нумарах, на якія такое звычайна дасылаецца. Паведамленне такое: «Чупрыга далей не едзе».
— «Чупрыга далей не едзе»? — ён задумаўся, спрабуючы пралічыць мае дзеянні паводле гэтых дзвюх фразаў Пралічыць ён, зрэшты, мог далёка не ўсё. На гэта і быў мой разлік.
—«Чупрыга далей не едзе», — паўтарыў я. — Дашлі, скажам, у 15:15. Ці не, лепш пазней, ён не паспее. У 15:35. Добра?
—Добра. 15:35. «Чупрыга далей не едзе».
— Ці правільна я зразумеў, што пасля атрымання гэтага паведамлення ніхто не будзе выконваць даручэнні Чупрыгі, якія б яны ні былі?
— Правільна. Яно пра адхіленне чалавека. Каб ён, апынуўшыся па-за пантэонам, не меўуплыву на яго чальцоў, — відаць, гэта быў фрагмент завучанай ім інструкцыі. Ён дадаў: — Мне вось трэба пра Пятра Вікенцьевіча такое пісаць. Але Баця пакуль не распараджаўся.
Мне кальнула: а раптам ён не адхілены? Ці мо не да канца? Што, калі ўся мая гульня пачалася з Бацевай праверкі— гэтым разам мяне? I я яе не прайшоў? I на выхадзе з «Ільіча» мяне сустрэне Чупрыга? Тады адтуліна ў галаве з’явіцца ў мяне.
— Выдатна. I апошняе. Ці маецца сярод каманд такая, як «агульны збор» у нейкім месцы?
Сяргей ляпнуў па стал е:
—Ды не! Такое паведамленне супярэчыць ідэі пантэона. Няма нічога «агульнага»! Наогул! Нас усіх нішто не аб’ядноўвае, апроч таго, што мы паважаем чалавека, просьбы якога выконваем.
Яперапыніўяго:
— Сяргей, мне трэба сабраць усіх важных людзей, каб абвесціць ім ключавое рашэнне пра жыццё арганізацыі. Як гэта зрабіць?
— «Усіх важных», — перадражніў ён. — У нас кожны важны. Калонную залу давядзецца арандаваць.
Сяргей задумаўся.
— Я магу запрасіць ключавых... Эканоміку... Палітыку... Сілавікоў... Самых-самых. 3 тых, пра каго я ведаю, што яны тыя, на якіхусё трымаецца.
— 3 трэцягаўзроўню? Багі?
— Ну, багам таксама напішу, іх вельмі мала і я ведаю толькінумары, без імёнаўнават. Дзе збіраць?
Падумаўшы, я зразумеў, што хачу, каб усё скончылася там жа, дзе пачалося.
—А давай той рэстаран на Цвярскім бульвары. Давай іх усіхтуды, у камінную залу, у 16:00. Зробіш?
Ён кіўнуў.
— Слухай, а як зрабіць, каб Баця там быў? Як даведацца, дзе будзе Чупрыга?
— У нас «шэдуламі» Ганна запраўляе. Гэта да яе.
—Добра. Дай нумар. Ён у мяне быў, але я яго... Страціў... Дык ты запомніўпаслядоўнасць сваіхдзеянняў?
Сяргей яшчэ раз паўтарыў, каму і ў якой чарговасці пісаць, выпіўчаркуі раптам выдаў, зноўперайшоўшы на злое «ты»:
— Ведаеш, калі ты думаеш, што я не зразумеў, што ты надумаў рабіць, дык я зразумеў. Гэтыя «Чупрыга далей не едзе» і агульны збор з удзелам Баці... Толькі я табе скажу, — ён падаўся наперад і пачаў амаль крычаць, размахваючы рукамі: — Баця цябе ў тым рэстаране, на Цвярскім, зжарэ і грэчкай закусіць! Калі ты думаеш, што ён цябе не прачытаў і не раскусіў ты, бляха, глыбока памыляешся. Бо ён, хоць і стары, такі нюх мае, што такую шаўку, як ты, вылічыць — раз плюнуць. Зразумеў? I не кажы, што я цябе не папярэджваў.
А ведаеш, Воля, што ён зрабіў пасля? Ён адкінуўся на спінку крэсла і шырока ўсміхнуўся, паказваючы жартоўны характар прамоўленага. А сказаў ён усё на выпадак, каб, калі я раптам усё ж правяраю яго, выкруціцца. Маўляў, ён верыць у Бацю. Вось якое двудушнае двухрукае стварэнне сядзела перада мной! Зрэшты, з трох Бацевых апосталаў заставаўся самы складаны: Чупрыга. Але яго я вырашыў адкласці на заўтра, каб сустрэцца з Ганнай.
Я расплаціўся па рахунку, пакінуўшы «пошту і тэлеграф» сам-насам з астылай тушкай недаедзенай жывёлы, якую ён прыняўся разбіраць. Над ім вісела велізарная карціна з ракетапланам, увасабляючы мары часу, які абыгрываў «Ільіч». Гледзячы на вартага жалю едака, падумалася, наколькі ж мары ўсё ж больш шчырыя і ўзнёслыя за сваё ўвасабленне, бо чалавек касмічнай эпохі ў кавярні на плошчы Гагарына глядзеўся камічна.
Выйшаўшы ў залітую сонцам Маскву маіх сненняў, я адчуў дэжавю, калі на імгненне ракурс адной з вежаў супаў з вежамі майго роднага горада. Быццам сненні пачыналі спраўджвацца і абодва гарады зараз гатовыя скарыцца мне, трыумфатару.
Я патэлефанаваў Ганне ўвечары, прызначыў сустрэчу ў таўнхаусе і па дарозе думаў пра карункавую бялізну, пан-
чохі і глыбокае дэкалыэ, праз якое бачныя смочкі. Было горача і непрыстойна, мокра і халодна, а потым проста халодна. I пуста — калі яна была ў душы, які рыфмаваўся ў галаве з чэрствасцю душы, хоць справа не ў чэрствасці, а ў дзелавітасці і абароненасці ад душэўнай слоты. Я задрамаў, і мяне разбудзіла ты, ціха назваўшы імя, і я ўсміхнуўся табе, твайму абліччу і, здаецца, нават мяўкнуў, як рабілі мы часам сам-насам і церліся насамі. Але ў адказ была здзіўленая цішыня, і сілуэт на фоне акна ператварыўся ў Ганну, якая апраналася так спрытна, быццам гэта Арнольд Шварцэнэгер у фільме «Камандас» надзявае бронікамізэльку. I гэты мой «мяў» пераўтварыўся ў «Ганна» — імя, якое я паўтарыў зноў і зноў, і зараз, чым далей я пішу, звяртаючыся да цябе, тым большы маю сумнеў, што «табе» з гэтага часу значыць «Воля», а не «Ганна», бо «Ганны» і той пустэчы, якую яна насаджвала і выпраменьвала, рабілася больш з кожным такім вось гарачым, непрыстойным, мокрым і халоднымхалодным здарэннем паміж намі.
Я адвёз яе дадому і папрасіў пра тое-сёе, бо ў таўнхаўсе пабаяўся, хоць Пеці Вікенцьевіча больш не было. I яна (ты?) пагадзілася — жуючы саломінку, праз якую піла «махіта», гледзячы на мяне гарачымі, непрыстойнымі, мокрымі і халоднымі-халоднымі вачыма. I мне хочацца думаць, што пагадзілася таму, што мела намер і надалей працягваць насаджваць гэтую беспаветраную пустэчу, выпраменьваючы сваю поўную халодных сузор’яў абыякавасць. Але гэта не так. Я ведаю, што гэта не так, не так, не так.