Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
—Дарагі мой, ты зараз сам вырашаеш, што ты можаш, a што не. I што іншыя могуць рабіць, а што не. Ты змагаўся за гэтае права і ты яго атрымаў.
— Гэта значыць, я магу ёй патэлефанаваць хоць цяпер?
Стары паціснуў плячыма, паказваючы, што пытанне дзіўнаедляяго:
— Вядома, можаш. Ты наогул усё можаш.
Я лыпаў вачамі, гэта працавала як метраном для думак:
— Уся гэтая барацьба, усе гэтыя камбінацыі, яны былі цацачныя, так? I вы мне падыгрывалі?
— Ну, цяжка ў вучэнні — лёгка ў баі. Недзе я наўмысна не заўважаў рэчы, на якія звярнуў бы ўвагу, калі б усё было напраўду.
— I смерць Чупрыгі таксама падробная? Халастыя патроны, кетчуп пад кашуляй? — сказаў і падумаў сам, што глупства! Страляў Саша ў галаву, а пасля доўга закручваў цэлафанам труп.
— He, Чупрыга мёртвы, без усялякіх хітрыкаў. Любая ўлада, Міша, заўсёды трымаецца на крыві. Вялікай ці малой, але — на крыві. Адзіны сапраўдны будматэрыял для піраміды. Рэшта — пясок. Гэта трэба было зрабіць, — і пасля паўзы, якую можна было зразумець і як хвіліну маўчання, дадаў: — Ну, раз пытанні скончыліся, віншую!
I я выйшаў з каміннай залы, і адразу зрабілася шумна, і мне ціснулі рукі — і Сяргей, і Ганна, якая пакінула на шчацэ буську, шапнуўшы на вуха словы, у якія мая горыч увабралася, быццам вада ў пясок, і Філіп ляпаў мяне па плячы. Перада мной схілялі галовы людзі, падобныя да кныроў, з шыямі, што пачварна навісалі над каўнярамі. Перада мной шчоўкалі абцасамі, салютавалі і кланяліся, кланяліся, кланяліся.
Прынеслі шампанскае, Баця прамовіў кароткі тост, і ўсе, выпіўшы, бразнулі келіхамі аб падлогу, так што пад нагамі ўвесь вечар храбусцелі алмазы. I ў самы разгар святкавання я выйшаў на ганак, збег за рог вуліцы і, зайшоўшы на двор, дастаў тэлефон і набраў той самы нумар, у якім напрыканцы тройка, сямёрка, туз. Я мог свабодна тэлефанаваць табе і займаць наш пачэсны пасаг разам. Я мог паехаць да цябе і болып ніколі не з’яўляцца сярод гэтых людзей, заявіўшы пра складанне паўнамоцтваў, і я перакананы, што мне б гэтадаравалі.
Я ведаў, што зрабіў усё вельмі хутка, што ад нашага расстання мінулі лічаныя дні, што ўсё яшчэ можна склеіць і ты не адвыкла ад гучання майго імя ў тваіх вуснах... Я згадваў
твае наіўныя вочы, тваё падбароддзе з ямінкай, твае саламяныя валасы, твой свет, у якім галоўнай раскошай быў паветраны шарык, а самай смачнай рэччу — канапка з пазаўчарашняй чырвонай ікрой. I справа была не ў тым, што зараз, пасля ўсёй гэтай крыві, гэтай хлусні, гэтых жахаў і трыумфаў мне не было чаго сказаць. Я больш не быў перакананы, што я хачу казаць табе што-небудзь. Здавалася, я зрабіўся занадта дробным для твайго вялізарнага свету, дзе людзі смяюцца ад душы і кахаюць усім сэрцам.
Я трымаў тэлефон, то выдаляючы, то зноў набіраючы нумар з тройкай, сямёркай, тузам, і ўдыхаў вечаровае паветра на поўныя грудзі. А мне ўжо махалі і клікалі вяртацца да святкавання. I вось так, крок за крокам, яшчэ сціскаючы тваё запясце, тваё цяпло, цябе, але ўжо не верачы, што варта, што змагу, я пайшоўтуды, паступова паскараючыся, дзе гарэлі свечкі. Пайшоў і недзе па дарозе думкі пра цябе канчаткова зніклі. Даруй мне, Воля, але вось так.
Заключэнне,
якое прызначаецца толькі для цябе
Каханне, як хрысціянства, — рэлігія слабых. Здавалася б, так проста быць слабым і так няпроста быць моцным. Але паспрабуй зрабіцца слабым, калі ты моцны! Сілаўне хопіць, каб аслабнуць! Калі я пачынаўкнігу, я думаў што дзеля таго, каб вярнуць цябе. Але, пішучы гэтыя словы, разумею, што развітваюся ёю з табой.
Колькі часу мінула ад моманту, калі мне пляскалі ў ладкі ў каміннай зале? Месяцы? Гады?
Горадам авалодвае восень, і я здзіўляюся, адчуваючы, як прадзьмувае ветрам летнюю вопратку, якой было дастаткова для камфорту яшчэ дзень таму. Падаецца, што і душа адчувае гэтую прахалоду, таму так цягне да каміна, каля якогапаветраробіццалягчэйшым, празрыстым, з водарам дыму. Само сонечнае святло мае ўласцівае толькі для восені адценне гарбаты. У маіх пальцах з’явілася асаблівая адчувальнасць, і зараз мне хочацца схаваць іх у рукавы. 3 іх дапамогай я адчуваю рух часу. Час для мяне зараз — гэта змена сезонаў.
Якімі былі далейшыя падзеі? Іх было багата.
Адным задушлівым вечарам, паклікаўшы мяне да сябе, каб нашаптаць, што далей рабіць з краінай і арганізацыяй, Баця ціха памёр на канапе ля акна з відам на сажалкі. Як і ўсе мудрыя, хто здолеў перамагчы калі не саму смерць, дык прынамсі яе стыхійнасць, ён да дня і гадзіны вылічыў, калі яго сэрца перастане біцца. Да нейкіх з яго парадаў я нават
прыслухоўваюся: напрыклад, у нас будзе новы прэзідэнт неўзабаве. А акулярыка, падобна, прыйшоў час выпускаць. Я закрываў далонню вочы Баці, і вейкі казыталі лінію жыцця, якую ён некалі змяніў назаўжды. У мяне свае апосталы, і іх імёны я, вядома, не раскрыю нікому. Сашу я зрабіў дэпутатам, і ён марыць пра віцэ-прэм’ерства, хоць яшчэ занадта малады. А Філіп, як я і прадказваў, неўзабаве пасля маёй «каранацыі» палысеў, і я клянуся, што не прыклаў да гэтага аніякіх намаганняў.
Бар «Барт» выкупілі нейкія газавікі. Пасля рэканструкцыі ён быў перайменаваны ў «Бард», і там, дзе раней быў Барт Сімпсан, зараз намаляванае сонейка лясное над сілуэтамі апранутых у бушлаты характэрных персанажаў з гітарамі. Яны там на паляне ля вогнішча, яшчэ там намаляваныя верталёт і зялёнае мора тайгі, ага. Здаецца, варта крышку паскрэбці паголенага і зацягнутага ў гальштук маскоўскага газавіка, і ты абавязкова пабачыш бараду, прапахлы вогнішчам швэдар і гітару. Яна будзе прылепленая ці да пуза (гэта таўсцейшыя), ці да пляча (такія дэманструюць вясёлы, лёгкі характар), ці да рукі (такія любяць стаяць, абапіраючыся на інструмент).
Я думаў вярнуць «Барт», і мэрыя нават паспела папярэдзіць уладальнікаў «Барда» пра скасаванне дамовы арэнды, але прыгадаў адну з перадсмяротных парадаў Баці: не варта ўмешвацца ў аб’ектыўныя працэсы, калі яны не раздражняюць. Калі раздражняюць, можна ўмяшацца і адкруціць яйцы ўсім, хто іх замуціў. Бар «Бард»? Ды хоць бар «Стопард»! Усё роўна з Андрэйкам-фенаменолагам, якому я дараваў, мы там каньяку не вып’ем.
Я адшукаў Андрэйку і думаў нават прасунуць уверх — не ў рамках арганізацыі, нам ён, з ягонымі ўяўленнямі пра мараль, не патрэбны. А проста — па старой памяці. Але ж парадокс! Я яму дараваў, а ён мне — не! I мая працягнутая дал онь зноў вісела ў паветры і зноўку была схаваная ў кішэню. Ахоўнікі гучна засаплі — у іх надараецца нейкае атаясамліванне сябе з гаспадаром, таму часам яны занадта моцна б’юць маіх крыўдзіцеляў, нават старых знаёмых, нават тых,
каму я секунду таму працягваў руку. Ім падсвядома падаецца, што пакрыўдзілі не мяне, а іх.
Дык вось, я вырашыў не зачыняць «Бард». Днём тут паранейшаму можна выпіць амерыкана з кропелькай «вадкага дыму» для смаку вогнішча, ды і каньяк тут таксама наліваюць. Час ад часу я прыязджаю сюды без світы на той самай «Галцы», якую вярнуў сабе ў якасці сувеніра (у тым праўдзівым французскім значэнні слова souvenir — «напамін»), Я выпіваю сотку армянскага, а пасля пацягваю каву, гледзячы на Новы Арбат гэтак жа, як глядзеў на яго, калі быў выкладчыкам на «разенбаўме». Каньяк выдатна працірае ад назапашанага досведу шкло, праз якое мы глядзім на свет. Пасля іду ў падземны гараж і еду па кальцавой, але не пад The Prodigy, які разлюбіў, а пад «Enjoy the silence» Depeche mode. I падаецца, што няхітрае басовае сола пасля прыпеву — гэта зашыфраваная ў нотах канстанта быцця, якая адгукаецца глыбока ўва мне. Быццам бы сэрца, маё сапраўднае сэрца, што застанецца са мной і пасля смерці, сваім рытмам магло б ствараць музыку, a Depeche mode бы яе запісалі.
Вядома, у мяне ёсць і жанчыны. Нейкі час мяне цікавілі гімнасткі, але я пераключыўся на балерын. Шаную іх за пластыку і лёгкасць, а ў некаторых з іх трапляецца своеасаблівае спалучэнне худых плячэй і вузкіх сцёгнаў, якое робіць іх падобнымі да... Зрэшты, не будзем пра гэта. Спачатку я прыслухоўваўся да рэкамендацый старой какеткі, якая магла па скоках чарговага трапяткога матылька на сцэне прадказаць адпаведныя скокі ў маім ложку. Але я палічыў, што такія размовы занадта інтымныя для нашага з ёй сяброўства. Таму падлучыў да гэтай справы Ганну, якая выдатна адчувае мае густы. Ганна рэгулярна забяспечвае мяне курачкамі ў пачцы і беласнежных ласінах, якія так кранальна дрыжаць, калі я без тлумачэнняў і гутарак вяду іх на маю персанальную, схаваную ў бакоўцы, сцэну. Здаецца, Ганна старанна інструктуе іх, перш чым перадаць мне, — як іначай патлумачыць патлівую адданасць, з якой яны выконваюць мае ўлюбёныя фокусы?
3 самой Ганнай мы ў шыкоўных адносінах. У яе на твары з’явілася павуцінне зморшчынак, што разбегліся ад куткоў вуснаў да падбароддзя. Я цаню яе за халодную мудрасць. А яшчэ яна ўмее некалькімі словамі і дакрананнямі суцешыць мяне, калі робіцца сумна. Але сумна мне дужа рэдка. Нячаста мяне наведваюць і іншыя чалавечыя пачуцці. Напрыклад, вось тое вострае, усюдыіснае пачуццё страху, якое, калі верыць часопісам пра паспяховых людзей, не павінна мяне пакідаць, бо мая вежа занадта вялікая, а вышыня, з якой мне давядзецца падаць у выпадку чаго, папросту неймаверная, каб я меў права на спакой. Але, скажу так: страх, як і нянавісць, гнеў ці радасць, адчуваюць тыя, у кім зашмат быцця. Хто ўспрымае жыццё з дапамогай органаў пачуццяў. Хто жыве на фізічным узроўні. А я ўяўляю сябе геймерам, які перагуляўу World ofWarcraft, таму рэальны свет для яго адышоў на трэці план, змяшаўшыся з вобразамі ўжо пройдзенай гульні. Я атаясамліваю сябе з раманістам, які дзень і ноч піша сваю кнігу, таму ў нейкі момант перастае разумець, дзе ў яго аповедзе сканчаецца выдумка і пачынаецца рэальнасць. Чым напалохаць чалавека, які жыве ў свеце свайго ўяўлення?
Усе мы, дзеці Баці, бадай, нагадваем вампіраў. Маючы неабмежаваныя магчымасці, мы перастаём разумець, для чаго яны нам. Вечнае жыццё, пазбаўленае калі не сэнсу, дык самой магчымасці адчуваць вострую патрэбу ў чымсьці, пераўтвараецца ў вечную нуду. Навошта Манблан, калі ты можаш хадзіць па столі?
Я пісаў табе з надзеяй, што навучуся адчуваць нанава. Але, Воля, я памыліўся. Раней я думаў, што мне патрэбная ты, каб кахаць. Зараз жа разумею, што мне трэба вучыцца кахаць, каб мне была патрэбная ты. Мне цалкам дастаткова цынічных дурнічак, якія атрымаюць кватэру ці ролю прымы (на выбар) пасля нашага сумеснага непрацяглага варушэння ў ложку, якое завершыцца гідлівым абціраннем сурвэткай. Некаторыя з іх нават цяжараць, і ўжо бегае па Маскве некалькі маіх байструкоў. На кармленне, памперсы і Кембрыдж для іх я пастанавіў выдаваць збыткоўную суму аднаразовай выплатай. Ніякага жадання бачыць гэтых