• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    — He, будзе, — сказаў я і сарваўся, ахрып: смешна так хвалявацца, праўда? — He, я хацеў бы скарыстацца «правам кінжала». Я хацеў бы яго ўжыць...
    — Пачакай, Міхаіл. Пачакай, не спяшайся, — Баця паклаў далонь на джойсцік, што кіруе вазком, і развярнуў яго, каб быць да мяне тварам.
    Ён сядзеў насупраць мяне, у анфас, і я глядзеў у яго вочы, бачыў роўны нос з ноздрамі, што то раздзімаліся, як на партрэтах Бетховена, то складвалі крылы, як у Давіда Мікеланджэла. Я глядзеў на яго валасы, на лоб рымскага консула, на ўпартыя вусны, на ўсе гэтыя зморшчыны, праменьчыкамі ля вачэй і павуціннем па краях вуснаў. Я глядзеў і разумеў, што не змог бы, не насмеліўся б падняць на яго руку—нават думаць пра замах было страшна. I не ў «страш-
    на» справа — як быццам Бог усіх нас абараніў нашай прыгажосцю. Быццам, гледзячы чалавеку ў твар, уважліва, без нянавісці, ніколі не наважышся яго забіць. I спрацоўвала нейкая наладжаная Божая абарона і з Бацем. I як жа вось у такі твар — страляць? Як калоць яго, як рэзаць? Ну, ды на ўсё свой час.
    — Міша, я хачу растлумачыць, што ты можаш зрабіць. Ты можаш здуру, у спешцы, назваць імя, і я папрашу цябе падумаць. Тады ты назавеш яго зноў. Я скажу: «Ідзі». Табе давядзецца падысці да чалавека — калі ён не тут, мы яго выклічам, — дык вось, табе давядзецца падысці да яго і сказаць ямуўтвар, што ён «далей не едзе», што ён болып не з намі. Чалавек можа быць сярод нас больш часу, чым ты жывеш. I ты перакрэсліш яго лёс. Ты гатовы да такой адказнасці?
    —Так, я гатовы, — пацвердзіў я, не задумваючыся. — I ў мяне ёсць кандыдатура. Гэта...
    — Пачакайце, спадар прарэктар, — Баця раптам зрабіўся надзвычай афіцыйны. — Пачакайце. От пайдзіце вось туды, на карму, — ён паказаў мне, куды трэба ісці, — ідзіце, паглядзіце на ваду і паразважайце пяць хвілін. Абдумайце, што збіраецеся вычварыць. Узважце за і супраць. Напрыклад, што пра вас падумаюць пасля гэтага...
    Я паслухмяна кіўнуў і спакойна пайшоў туды. Звесіўся, зазіраючы ў ваду. Пабачыў сваё адлюстраванне: ясенінскі твар, з такім тварам пра «семерых оіценнла сука» пісаць, a не дварцовыя перавароты планаваць. Я думаў-думаў, і што ж за глупства: намагацца думаць пра тое, пра што прапанавана думаць? Думаць менавіта пяць хвілін, быццам у такім выпадку можна думаць пра што-небудзь іншае, акрамя гэтых пяці хвілін!
    Да Баці я вярнуўся ўвесь прасякнуты табой, з трывожнай думкай (бываюць такія думкі, якія застаюцца пасля таго, як прайшоўся ўспамінамі па ўжо, здавалася б, гладкай паверхні мінулага), што раблю ўсё-такі штосьці не тое. У імя цябе, ал е не тое—у гэтым было болып Баці, чым цябе. I спытаў:
    —Ашто зробяць з гэтым чалавекам? Яго не заб’юць?
    Баця адарваў вочы ад рабізны на вадзе (ён зноў сядзеў да мяне ў профіль) і ўсміхнуўся:
    — Вось зараз я бачу, што ты гатовы прыняць адказнае рашэнне. He, Міхаіл, яго не заб’юць. Нават калі ён ведае вельмі шмат, ад нас можна проста сысці. Як я табе і казаў. Выканай заданні і сыходзь. Атрымай пажыццёвую пенсію ў памеры трох сярэдніх па Маскве заробкаў. Мы ўмеем цаніць людзей, якія служылі нам аддана.
    — Я зразумеў вас, Аляксей Барысавіч, — як жа нязвыкла было звяртаццадаяго фармальна.—Я прыняўрашэнне.
    —Хто?—спытаўБаця.
    — Пётр Вікенцьевіч. Усёвідушчае вока. Ваш апостал Ян.
    Баця павярнуўся да мяне, гэтым разам не разварочваючы вазок, проста схапіўшыся абедзвюма далонямі за падлакотнікі і выкруціўшы торс, і зарагатаў. Ён смяяўся, пырскаючы слінай, шырока разявіўшы рот, і я не мог зразумець, чаго болей у гэтым смеху: злосці ці весялосці? Напэўна, усёткі злосці, злосці было болып.
    Я не ведаў, ці трэба матываваць сваё рашэнне, ці западозрыць ён штосьці, калі я пакіну свой прысуд ягонаму апосталу без абгрунтавання, і я буркнуў нешта, праглынаючы канчаткі, як ён мяне пакрыўдзіў, як ударыў і, маўляў, навошта ён так, не трэба было. Выглядала мая гульня вельмі непераканаўча, але Баця ці то не звярнуў увагі, ці то вырашыў падыграць. Зрэшты, дробная помслівасць была характэрная для людзей яго кшталту.
    — Правільна, Міхаіл, — нарэшце сказаў Баця. — Запомні: ніколі і нікому не даруй. Нічога не прабачай. Твая міласэрнасць будзе ўспрынятая як слабасць. Заўсёды дабівай ворагаў. Бо людзі заўжды благія, пакуль да дабра іхне змусіць патрэба, — здаецца, гэта была цытата, але я не зразумеў адкуль, але ён казаў гэта, артыкулюючы кожны гук. — Будзь жа той неабходнасцю, што схіляе ворагаў да добрага абыходжання з табой. Памятаеш, «людзей варта або лашчыць, альбо знішчаць — бо чалавек за дробнае зло можа адпомсціць, а за вялікае не можа»? Таму знішчай тых, каго не можаш залагодзіць.
    Паняцці «дабро», «сяброўства», «дабрадзейнасць» у яго слоўніку адсутнічалі, але я да гэтага ўжо прывыкаў. Здаецца, я неўзабаве і сам не прыгадаю, што гэта такое — «дабро».
    — He магу сказаць, што я не разумею твой выбар, — вымавіў Баця ўжо з новай інтанацыяй, — але я б, напэўна, зрабіў гэтак жа. У твае гады. Хадзем за мной.
    Ён праехаў міма лесвіцы, і я з палёгкай уздыхнуў, бо я flyMay што давядзецца зносіць яго на руках: вазок не прайшоў бы. Завярнуўшы за рубку, Баця адчыніў дзверы (ніжэй за латунную ручку мелася яшчэ адна, каб ён мог дацягнуцца), і мы трапілі ў мініяцюрны ліфт, які заскрыпеў, калі мы пачалі спускацца, платформа трэслася і пагойдвалася. Трыма ўзроўнямі ніжэй было машыннае аддзяленне і тэхнічныя памяшканні. Стары рушыў па калідоры, пад нагамі быў просты фарбаваны метал, на сценах — шыльды з надпісам «ДБРО БТМ 322» і прымітыўныя індыкатары. Мы рухаліся моўчкі — нібы два піраты, якія нясуць чорную метку трэцяму. Апынуўшыся ля дзвярэй з надпісам «Не ўваходзіць», Баця прыўзняўся на вазку, ухапіўся за замок і крутануў яго не без напругі, і, калі замок паддаўся, стары адкінуўся назад. У адсеку без ілюмінатараў бо мы былі ніжэй за ўзровень вады, стаяў адзін з тых сталоў, якія я бачыўу храме. I «ключнік» Сяргей быў за ноўтбукам. Ён сядзеў да нас спінай, ал е, нават калі б сядзеў тварам, усё адно нас не заўважыў бы. Жыве ў камп’ютары, а не ў рэальнасці чалавек. Баця кіўнуў на дзверы па-за яго сталом:
    —Табетуды.
    —А вы не пойдзеце?
    — He, мне гэта бачыць неабавязкова.
    — Што мне яму сказаць?
    — Што хочаш. Мусіць прагучаць, што ён выгнаны з нашага кола назаўжды. Можаш растлумачыць, што гэта зрабіў ты сваім «правам кінжала». Можаш патлумачыць, за што. А можаш і не — на карабель і ў тваё жыццё ён больш не вернецца.
    —Апасля?
    — Потым ты павінен вывесці яго — гэта ізноў жа сімвалічны жэст. Ты павінен праводзіць яго да выхаду міма ўсіх астатніх, каб усе пабачылі, што ён больш не з намі.
    У калідоры пачуліся крокі Ганны, і ён павярнуўся да яе. А я ўтаропіўся ў таблічку «ДБРО БТМ» на ўзроўні маіх вачэй. Ганна падышла да старога, нахілілася і штосьці пачала шаптаць яму на вуха. Краем вока я ацаніў яе чорны карункавы станік. У гэтым ракурсе былі бачныя нават ружовыя краі смочак.
    Баця выслухаў яе і кіўнуў, паказваючы, што ўсё зразумеў. I сказаўтонам старой зводніцы:
    — Міхаіл, павітайся з Ганнай!
    —Добры дзе-анна!—паслухмяна адазваўся я.
    Ганна кінула на мяне пагляд з дакорам, і я пачырванеў мацней. Гэта што, значыць, мы нават крыўдуем, мы не проста так, значыць, у Шчукіне, а яшчэ і нейкія пачуцці маем, нейкі дакор, што не бачымся болып? А на твары ні ценю раздражнення, а ва ўсёй постаці — паслухмянасць ягняці, скоранага волі Усявышняга, ягняці, якога можна проста цяпер, у суседнім адсеку прынесці ў ахвяру, прыціснуўшы да якой-небудзь пераборкі, а яна шапне што-небудзь пра «расслабон» на вуха і пабяжыць выконваць службовыя абавязкі. Усё гэта ўзбаламуціла маю кроў, і я зразумеў, што тэма з Ганнай для мяне, відаць, не закрытая.
    — Мне трэба пакінуць карабель, Міхаіл, — выбачальным тонам сказаў Баця. — Рабі сваю справу.
    Ён развярнуўся, Ганна ўзялася за ручкі ягонага вазка і пакаціла да ліфта.
    Я зайшоў у адсек з Сяргеем і павітаўся, але ён не адрэагаваў. I толькі калі я ступіў да дзвярэй, ён ускочыў з-за ноўтбука і крыкнуў:
    —А, Лёнька, прывітанне!
    Я павярнуўся і паправіў яго, як папраўляюць віхор на валасах, які й надалей працягвае тырчэць:
    — Я не Лёнька, — і зрабіў крок да дзвярэй.
    — Табе туды нельга! — ускрыкнуў ён. — Нават мне нельга.
    Я падышоў да яго, абапёрся на стол, і, набычыўшыся, зазірнуўямуўтвар. Але палохаць яго было бессэнсоўна. Ён як быццам настолькі доўга заліпаў у манітор, што прызвычаіўся да думкі, нібы рэчаіснасць — не болей чым камп’ютар-
    ная праграма, аддзеленая нябачным шклом з антыблікавым пакрыццём. Спрабаваць палохаць яго звычайнымі чалавечымі метадамі — як палохаць кагосьці «тэтрысам» ці «мінёрам» са стандартнага набору Windows. Калі Сяргей і баяўся чаго-небудзь, дык хіба канца сусвету, напоўненага байтамі і бітамі.
    —Я іду туды з санкцыі Баці. Калі хочаш, можаш паспрабаваць перашкодзіць. Толькі ў гэтым выпадку я і па цябе прыйду з санкцыі Баці. Ці ўсё зразумел а?
    Здаецца, ён не зразумеўнічога, але вырашыўне замінаць, бо прагучала слова «Баця».
    — Вікенцьевіча канчаць прыйшоў? — спытаў Сяргей, дэманструючы цуды адэкватнасці ў разуменні рэальнага свету. Я зразумеў, што недаацаніў гэтага хлопца, што з ім давядзецца важдацца, бо ён валодае празорлівасцю і вельмі інфармаваны, з улікам таго, што ён адказвае за камунікацыю ўсяго пантэона.
    Я нічога не адказаў — так болып злавесна — і зайшоў у адсек святога Яна, маленечкае памяшканне, паўтара на паўтара метра, дзе ў атачэнні манітораў сядзела мая першая ахвяра. Пётр Вікенцьевіч адразу ж падняў на мяне вочы. Ён не пачаў патрабаваць, каб я выйшаў, не стаў нагадваць, што мне нельга заходзіць. Ён проста ўзняўся, што праўда, усё яшчэ трымаючы далоні на стале. Як дзясяткі і сотні тых, па каго прыходзілі, каб вывесці на двор, дзе чакае гільяціна ці шыбеніца.
    Я глядзеў на яго, Воля, і дзякаваў богу, што Ганна забрал a старога кудысьці, бо паводле першапачатковай задумы — перад Бацем і для Баці — я мусіў ударыць яго, хоць не адчуваў больш нічога: ні нянавісці, ні страху. Даць кулаком па сківіцы, вяртаючы атрыманы ўдар. Каб Баця падумаў, што я сапраўды настолькі злапамятны, што, нават сарваўшы з ворага пагоны, гатовы прылюдна прыніжаць яго. Але зараз я мог пазбегнуць сцэны рукапрыкладства, бо мяне не бачыў ніхто. I нават віртуальныя вочы Баці вось-вось аслепнуць, бо кантралюцца чалавекам перада мной. Я мог проста казаць. I я загаварыў: