Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
зрынуў Атона (69 г.), Веспасіян зрынуў Вітэлія (69 г.)» — і кожнае новае валадаранне пачыналася аднолькава і заканчвалася гэтак жа. Яны секлі адзін аднаму галовы, адчынялі дзверы палацаў для забойцаў, яны будавалі пакоі са столлю, якая абвальваецца, дзеля ўлады яны стралялі з «Аўроры». He, мяне цікавіла не прырода ўлады, не празмернасці, не палюбоўнікі Кацярыны і не дзівацтвы Людовіка XIV, мяне цікавіла тэхналогія. Бо я сам збіраўся абрынуць столь на Бацю, а калі гэта не дапаможа — збудаваць карабель, які развальваецца ў водах, а як не атрымаецца — проста перагрызці яму горл а.
Так-так, Воля, калі яны адабралі ў мяне цябе, я вырашыў здзейсніць рэвалюцыю. Я вырашыў зрынуць Бацю разам з яго апосталамі і ўзначаліць пантэон. Я чытаў і чытаў, і сыходзіў па сцяжынках тэкстаў усё глыбей у гісторыю. Я ведаў, што сказаў Цэзар, калі яго першы раз ударылі мячом (знойдзена ў Плутарха), я ведаў, як крахтаў Павел, пакуль яго душылі... Галоўнае, мне рабілася болыл зразумела, што папярэднічае гэтаму ўсяму. Я меў намер знішчыць велізарную арганізацыю, ні колькасці якой, ні сапраўднай магутнасці я не ведаў. Як і любы з яе сябраў, я бачыў толькі вяршыню айсберга, гатовую схавацца пад ваду пры любой пагрозе. Я не ведаў, дзе знаходзіцца Зімовы палац, бо яго як такога і не было. Баця падстрахаваўся ад любога сімвалічнага жэсту, які б азначаўпрыход новай брыгады кіраўнікоў у бесказырках і матросках, абкручаных кулямётнымі стужкамі. Штурм Бастыліі тут не зладзіш. Акрамя таго, я быў абмежаваны ў грашах і не меў нямецкага золата, якое дазволіла Леніну ўзброіць сваіх тэрарыстаў. Я зразумеў, чаму Баця дапускае да размеркавання мільярдаў пантэона толькі абраных, у лік якіх я не трапіў. Грошы былі адным з інструментаў барацьбы: маючы сотню мільёнаў, я б падкупіў «апосталаў», а пасля і астатніх паслядоўнікаў. Але грошай я не меў, таму патрабавалася не маштабная вайна, а кропкавы тэрор, арганізаваны выключна з дапамогай маіх ведаў, на маёй здольнасці пераконваць і маіх акторскіх талентах. У адзін з вечароў, праглядаючы аркушы, куды я выпісваў агульнае для ўсіх рэвалюцый, пераваротаў, змоваў і здрад,
стоячы на балконе, я давершыў у галаве план, які складаўся з чатырох простых пунктаў. Я думаў перанесці яго на паперу, але скалануўся ад прыступу маніі пераследу і на ўсялякі выпадак спаліў усё, нават зацемкі накшталт: «Арышт БіронаМініхам, у віну—тое, што прын. пад. ад імп-цы».
Ці думаў я пра цябе? «Думаў», мабыць, няправільны дзеяслоў. Звычайна мы прагаворваем сабе ўласныя думкі, абіраем найболып увасабляльныя, ранжыруем іх паводле важнасці, абгортваем у нейкую граматыку і вымаўляем. Але ў мяне быў адваротны працэс: калі мае вусны самкнуліся і я замоўк, не маючы магчымасці дзяліцца з табой тым, як пражыў дзень, хваля непрамоўленых словаў адкацілася назад у мысленне, і там пачаліся віры і завіхрэнні. Тэлефон з амаль набраным нумарам пастаянна пацеўу далоні, трэба было толькі данабраць апошнія лічбы: тройку, сямёрку, туз, і націснуць на выклік, але — нельга, нельга.
У першыя суткі я думаў, як падаць табе знак. Прыходзілі ідэі званкоў з тэлефонаў-аўтаматаў (іх яшчэ можна знайсці ў Маскве), з маўчаннем у трубку. Ці раптоўным Разенбаўмам — песняй, пад якую ты ўпершыню паклала галаву на маё плячо ў нашай старэнькай «пяцёрцы». Што-небудзь, каб нагадаць пра сябе: нясмела, намёкам, бо па-іншаму нельга. I следам прыходзіла думка: калі ты зразумееш, то і яны зразумеюць, таму трэба сканцэнтравацца на плане. Я засяроджваўся на ім, а ногі самі неслі мяне да «Курылаў» — бо па дарозе, павярнуўшы ад бібліятэкі, кругаваротам у думках, супраць жадання. I я нават не зазіраў у вокны, так, хіба што адным вокам, і цябе не было ў зале, бо ты не працавала, а спала на чацвёртым пяціпавярховіка, так блізка адсюль, што можна было не хвалявацца. Гэта было амаль спатканне. Гэтым я ратаваўся — пракладваючы маршруты, якія б прылягалі да Астанкіна ці праходзілі ў квартале ад «Курылаў», вышукваў у нумарах машын тваю датунараджэння цічасткутвайго імя і, калі атрымоўвалася, пераконваў сябе, што мы сустрэліся і што ў цябе ў гэты моманттаксама—пацяплела, пасвятлела, узрадавалася.
CMC з нумара «Нойдэ» заспела мяне ў чытальнай зале, сярод выбудаваных сталінскімі высоткамі кніг, і стосы ака-
заліся нетрывалымі, і тэлефон давялося адкопваць з-пад завалаў, і заспяшалася сэрца ў грудзях: а раптам ты? Загрукатала насуперак логіцы, бо нічога добрага ад твайго CMC чакаць было не варта, я б не змог нават на яго адказаць, але раптам — раптам простым напамінам пра сябе, проста «чакаю» ці проста «мне сумна», альбо яшчэ што-небудзь, і жыць было б прасцей, але ж я сам зрабіў так, каб ты не пісала, каб ты пралілася слязьмі і пачала мяне забываць. Я не ведаў, колькі яшчэ гора прынясе мой план, але галоўны скл аднік усіх рэвалюцый, сляза дзіцяці, твая сляза, ужо ў ім меўся. Патрабавалася крыху крыві.
Баця загадваў «ісці на прыстань “Горкі” на Пушкінскай узбярэжнай, каля Андрэеўскага моста». I тлумачэнне для карэнных масквічоў: «Скрыжаванне ўзбярэжнай з Цітоўскім праездам».
Я выйшаў з бібліятэкі да паслужлівага ландо і пацягнуўся быў адчыніць дзверы, але кіроўца ўжо спяшаўся, двух секунд, якія былі ў яго, пакуль я зраблю два крокі, не хапала, каб выбрацца з-за стырна і выпрастацца ля дзвярэй: трэба трэніравацца, галубок! Вось чаму, дарэчы, навесы з дарожкамі з раскошных гатэляў такія доўгія — трэба даць час шафёру выслужыцца. «Скрыжаванне Пушкінскай і Цітоўскага праезда», — сказаў я кіроўцу, калі той зачыняў дзверы. Але навошта: інфармацыю пра мае перасоўванні ён атрымліваў раней за мяне. Я глядзеў на пешаходаў, на машыны, што паважліва саступалі дарогу ландо, і думаў, што Цітоўскі названы так, вядома ж, у гонар Ціта Лівія, гісторыка, які прыдумаў метад альтэрнатыўнай гісторыі. Ціта, які падрабязна апісаў, як ваявала б Рымская імперыя з Аляксандрам Македонскім, калі б Македонскі дажыў да Рымскай імперыі. Ціт Лівій, як і я, лічыў самым вялікім аратарам Дэмасфена, і вось у Маскве ёсць Цітоўскі праезд, куды я еду сустракацца з Бацем, які прыдумаў сваю альтэрнатыўную гісторыю і ўвасобіў яе ў жыццё, зляпіўшы з яе рэальнасць, у якой мы жывём. Асаблівае задавальненне дадавала тое, што сваю барацьбу з Бацем я планаваў, седзячы ў падораным ім аўтамабілі, пацягваючы ледзяную ваду Perrier з высокіх куфляў за спінай кіроўцы, які, хоць і
дакладвае пра мае перасоўванні, але не можа зазірнуць мне ў галаву і жахнуцца маім планам, што маюць крыху экшану і для яго, кіроўцы, але пазней, пазней.
Мы пад’ехалі да прыстані ля Андрэеўскага моста — тут было некалькі навесаў, да бартоў якіх прыліп размашысты надпіс «Балтыка», і мне выразна ўявіўся наш захавальнік свету, які ўгрызаецца ў шаверму і запівае яе цёплай «тройкай» з рыльца бутэлькі — зрэшты, я б не здзівіўся. Прагулачны цеплаход, што звычайна тырчыць тут, каб правінцыялы адразу на выхадзе з Gorky park, як у Scorpions, ага-ага, маглі скокнуць на борт і пракаціцца, быў ссунуты, і трапіць на яго было немагчыма. На беразе стаяў натоўп людзей з памкненнем да прыўкраснага, якія нават, здаецца, нешта крычалі капітану. Акупаваў жа прыстань маленькі караблік, які з’явіўся, здаецца, з апавяданняў Марка Твэна пра Місісіпі, бракавала толькі велізарных драўляных барабанаў з лопасцямі. На яго борце было напісана «Максім Горкі», і я падумаў, што тут канцэнтрацыя Горкіх, нібы на вясковым вяселлі: я стаяў на прыстані Горкага побач з паркам Горкага каля карабля «Максім Горкі». Ля ўвахода на параходзік дзяжурылі апранутыя ў чорнае байцы, якія трымалі ў руках абрэзаныя версіі аўтаматаў Калашнікава. Я неяк адразу здагадаўся, што мне туды — мне ж заўсёды туды, дзе ўзбраенне цяжэйшае.
Там мяне сустрэў капітан пры поўным парадзе, які грае, здаецца, у сваім бела-залацістым кіцелі яшчэ і ролю блазна. «Сардэчна запрашаем на борт, — сказаў ён. — Маем гонар вітаць вас, спадар прарэктар, на любімым параходзе Іосіфа Сталіна».
— Сталін тут? — я кіўнуў на аўтаматчыкаў.
—Хо-хо, — адказаў ён. — Гэта каб гэтых адпужваць, — капітан махнуў на натоўп. — А ці ведаеце вы, што наш карабель быў сканструяваны ў 1934 годзе і ўяго аздабленні былі скарыстаныя сямнаццаць пародаўдрэва?
— Прапусцім экскурсію. Дзе?
Капітан усё разумеў з паўслова. Ён казырнуў і павёў мяне наверх — па мініяцюрнай лесвічцы з дрэва і латуні, засланай чырвонай дывановай дарожкай, што балансавала на
мяжы ператварэння з музейнага экспаната ў анучу. Мы прайшлі па зале з цяжкім пісьмовым сталом і раскладзенай на зялёным саціне газетай «Іскра». Падняліся вышэй, на верхнюю палубу, крытую тэнтам. Тут быў стол, засланы абрусам са слядамі толькі што завершанай трапезы (некалькі талерак, сталовае срэбра, кубак). За ім тварам да вады сядзеў у сваім інвалідным вазку Баця. Я падышоў да яго, на ўсялякі выпадак ветліва ўсміхнуўся, гатовы прыняць слінявы пацалунак, але ён суха паказаў мне на крэсла побач. Я сеў, а ён глядзеў на ваду і маўчаў.
— Ці ведаеш ты кітайскую прымаўку, што, калі доўга сядзець на беразе і глядзець на ваду, міма праплыве труп твайго ворага?—спытаў ён.
— Нешта чуў такое, — сказаў я няпэўна. Я не мог адчуць яго настрой.
—А ці ведаеш, што ў гэтай прыказцы не гаворыцца пра галоўнае? — ён усміхнуўся з выглядам Канфуцыя, які вырашыў навучыць Маа Цзэдуна правільна кіраваць Паднябеснай.
— Што ўзімку рака замярзае і рух трупаў па ёй запавольваецца? — вырашыў я пажартаваць. Наогул, камфортней за ўсё побач з ім я пачуваўся ў ролі такога злёгку прыдуркаватага падначаленага, пра якога, калі верыць пэўным знаходкам, марыўПётр I.
— He, Міша. Гэтая прымаўка замоўчвае, што перад тым, як сесці ля вады і пачаць чакаць, трэба абавязкова паслаць да ворага забойцу, — ён засмяяўся свайму вясёламу жарту, а ў мяне прыўзняліся валасы — бо гэты дасведчаны воўк мог адчуць мае шматхадовыя планы проста з майго паху. Бо трэба валодаць неверагодным нюхам, каб прабіцца наверх у такой сістэме, якой быў Савок, савецкі «цэка», «палітбюро»—усе гэтыя структуры ўл ады з хал однымі тагасветнымі назвамі.
— Вельмі тонкае назіранне, — сказаў я сур’ёзна. — Вы хочаце выкарыстаць мяне ў напаўненні гэтай ракі трупамі вашыхворагаў?
— Бог з табой, Міша, у мяне для гэтага ёсць адмысловыя людзі, ты ж ведаеш. А прымаўка — я проста хацеў, каб ты