Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
«Хуткая» рванула наперад, уключыўшы сірэну для постраху, і я падумаў, які хітры спосаб яны вынайшлі, каб, не прыцягваючы ўвагу (каму запомніцца «хуткая» ля пад’езда?), карыстацца ўсімі перавагамі сіняга праблісковага сігналу. Баця разглядаў мяне вачыма адной са сваіх масак: з замілаваннем маразматыка, які ледзь не цалавацца зараз палезе. Але неўзабаве зрабіўся сур’ёзны і загаварыў:
— Псіхааналіз Зігмунда Фрэйда вылучае ў суб’екце складнікі «я», «яно» і «звыш-я». «Яно», паводле Фрэйда, псіхічная субстанцыя, напоўненая стыхійнымі жаданнямі, безразважнай энергіяй. «Звыш-я» — рацыянальны складнік, наглядчык за распусным «яно». Тлумачачы сутнасць узаемаадносінаў між «яно» і «звыш-я» ў «Трыццаць першай лекцыі», Фрэйд прыводзіць метафару каня і вершніка, дзе конь — «яно», вершнік — «звыш-я». Без неўтаймаванай сілы каня не было б энергіі для руху. Але толькі «звыш-я» можа ўтаймаваць гэтую энергію і скіраваць яе ў патрэбнае рэчышча, — Баця зрабіў сваю фірмовую паўзу, як лектар, які прапануе выказваць пярэчанні тады, калі ведае, што ніякіх пярэчанняў быць не можа — з прычыны бясспрэчна-
сці сказанага.—Я пашырыў бы бачанне Фрэйда, сказаўшы, што «яно» і «звыш-я», Міхаіл, ёсць у любых суб’ектаў, а не выключна ў людзей. Я распаўсюдзіў бы структуру псіхічнага апарату Фрэйда і на палітычныя сістэмы, на гарады, на цэлыя краіны.
Ізноў паўза. I ўжо з інтанацыяй мудраца, а не вучонага:
— Недарэчна думаць, што гэтым усім, — ён паказаў за акно, дзе нашу «хуткую» намагалася дагнаць Масква, — кіруюць пастаўленыя пудзелі і хамкі, якія ведаюць Мішэля Фуко з Пялевіна. Што ўсё напраўду акрэсліваецца гламурам і дыскурсам. Ну, глупства ж! Мусіць жа быць нейкая аснова, што ўпарадкоўвае гэты хаос пантоў і гламуру, брыльянтаў і футра?
Я паціснуў плячыма. Мне падумалася, што з гэтай задачай даюць рады пабачаныя мной у аэрапорце «арлы», a таксама аналагічныя службы, і нават не столькі яны самі, колькі іх жаданне забраць грошы ва ўсіх, хто імі валодае. Чым сабе не падмурак, каб арганізаваць хаос? Але Баця меў свой адказ:
— Мы, Міхаіл, «звыш-я» гэтага горада. Мы — яго вершнікі. Без нас тутэйшае «яно» даўно паімчалася б куды-небудзь да абрыву і скочыла ў бездань. Мы выкарыстоўваем гэтую энергію, імкненне жэрці, піць, танчыць і трахацца, каб гэты горад працягваў існаваць і працягвалі існаваць іншыя мільёны квадратных кіламетраў за гэтым горадам. Але я пачаў размову не праз боязь, што ў цябе ўсё-ткі атрымаецца ўцячы, — ён зноў змяніў інтанацыю, быў строгі і засмучаны. Я адзначыў, што гэты пераход на «ты» ён скарыстаў адмыслова, каб падкрэсліць: паважаць ці не паважаць мяне, шанаваць ці баяцца будуць толькі ў той ступені, у якой я заслугоўваю, а ён пажадае. I вось зараз я заслугоўваўтолькі «ты». — He, я, напрыклад, гэтага не баюся, хоць некаторыя ўжо злуюць на цябе, — і мне чамусьці ўявіўся Чупрыга, які радаваўся майму ландо, Чупрыга, які ездзіў на таксоўцы...
—Дык вось, я пачаў гэтую размову, каб ты сам баяўся, што ў цябе неяк здуру атрымаецца ўцячы. Ці мала што. Часам бываюць выпадковасці, разумееш, — Баця ўсміхнуўся, паказваючы ўсю неверагоднасць такой сітуацыі. — Дык
вось, я хацеў растлумачыць, што будзе ў выпадку, калі ты ўцячэш. Мы не будзем цябе шукаць, Міхаіл. Цябе будзе шукаць дзяржава. Федэральны вышук з паметкай «с», якую даюць толькі ў надзвычайных выпадках і распараджэннем чалавека, якогаты бачыўтолькі патэлевізары, ая рэкамендаваў яго на пасаду, якую ён займае зараз, як і на папярэднюю, і наогул — выгадаваў з такога, як ты, пляшывага гуманітарыя. Федэральны вышук, Міша. Мы спусцім на цябе сабак.
— I як, на падставе чаго мяне будуць шукаць? — інтанацыяй я паказаў, што цікаўлюся тэарэтычна.
— «Так. Так. He. Так». Табе знаёмая гэтая формула, а? — ён хітра прымружыў вочы. — Людзей, якія яе вымавяць у судзе, у нас больш чым дастаткова. Групавое забойства. SaMax на міліцыянта. Усё, за што сёння ў законе прадугледжана пажыццёвае, а фармулёўка артыкула дастаткова дзікая, каб не важдацца з табой падчас затрымання. Мы, як «звыш-я» гэтага горада, пераканаем яго ўтрапёную душу, што цябе трэба знайсці і знішчыць. Таму не варта, Міша.
За акном грымнула і палілося так, быццам на дах абрынулася цэлая тона вады. Я кіўнуў. Думаў я пра цябе — ён ні слова не сказаў пра тое, што яны могуць зрабіць з табой.
— Я ўсё зразумеў. Я зразумеў. Я болып не буду. Даю слова.
— Ну вось, старэйшая група ў дзіцячым садку пачалася, — ён націснуў на нейкую кнопку, і «хуткая» кінулася да абочыны. — Усе прамоўленае тычылася, калі хочаш, твайго «звыш-я», каб усё рацыянальнае ў тваёй істоце думала і спыняла ў наступны раз. Тэрмін выканання майго даручэння мінае праз суткі, спадар прарэктар.
— Я ўсё зразумеў... Я выканаю...
— Ды добра, ідзі. Больш не дурэй, — Баця маразматычна ўсміхнуўся і схапіў мяне за руку, прыцягнуў да сябе і сапраўды хацеў пацалаваць, і я падставіў шыю пад яго слінявы пацалунак, абы не трапіў у шчаку, таму ён закапаўся ў шыю і паляпаўпа плячы.
Пакідаючы «хуткую», я кіўнуў на развітанне і трапіў у Bafly— пад нагамі і над галавой. Машына, ад’ехаўшы, абдала мяне паўнавартаснай хваляй бруднай вады, заліўшы па калені.
Ад’ехала, везучы гэтага«звыш-я-чалавека», якіўяўляўсябе не проста сумленнем нацыі, а яе галоўным і адзіным мазгавым цэнтрам. Дождж лупіў па спіне так, што здавалася, пінжак і кашуля раз’едуцца, нібы мокрая папера. Я ўзняў твар, адчуваючы на сабе вільготныя шчупальцы дажджу з пахам асфальту і гнілаты, адчуваючы, як ён груба распараджаецца маімі валасамі, залазіць за каўнер, як робіць мяне сабой. Вада змывала страх смерці і веру ў нашыя ўцёкі, змывала мітусню і панічнае жаданне бегчы, цягнучы цябе за сабой. Дождж змываў твае ранішнія пацалункі і нядаўнюю Бацеву сліну, халодны пот і жуду. Дождж насычаў сілай і дзёрзкасцю, нашэптваючы план. Такія ўзнікаюць толькі праз безвыходнасць.
Глава чатырнаццатая, уякойя планую рэвалюцыю
Калі трапляеш пад залеву, толькі ў першыя хвіліны спрабуеш выратаваць вопратку і абутак. Потым, калі наскрозь прамакаюць шкарпэткі, калі вільгаць дабіраецца да бялізны, калі, адкрыўшы торбу, выплюхваеш ваду, — шукаць ратунку ад яе ўжо не мае сэнсу. Робіцца ўсё роўна: больш, чым цяпер, ужо не намокнеш. Мой план быў падобны: найгоршае ў маім жыцці ўжо адбылося. Я падпарадкаваўся ім, вырашыўшы звесці рахункі з табой. Каб гэта не зрабілі яны, бо ўнас адрозныя разуменні гэтыхпаняткаў.
Жыццё без цябе, чалавека, якім я вымяраў свае поспехі (як бы ты ні палохалася іх атрыбутаў), падавалася мне настолькі ні з чым не супастаўным, што няясна было, чаго баяцца і ці варта баяцца ўвогуле. Памятаеш наш зялёны будзільнік, які мы наводзілі толькі тады, калі дакладна хацелі прачнуцца? Будзільнік, які звінеўтак, што суседзі пачыналі грукаць у сцены? Будзільнік, які спяшаўся на 10 хвілін — роўна столькі, колькі трэба, каб памыцца і пачысціць зубы? Заводу ў ім хапала на трыццаць шэсць гадзін. А зрэшты, дарма я так падрабязна пра яго: будзільнік знік разам з табой і, магчыма, стаіць зараз побач з ложкам, дзе ты чытаеш гэтую кнігу (мне чамусьці здаецца, што чытаеш ты лежачы на жываце, паклаўшы падбароддзе ў далоні, боўтаючы нагамі, сагнутымі ў каленах, а пяткі маячаць над спінай). Дык вось, уяві гэты будзільнік у космасе, на ўскрайку сусвету, дзе пра нашу галактыку ніхто ні халеры не чуў. Там, дзе ня-
ма ні нашыхуяўленняў пра час і прастору, няма ні гадзін, ні сутак. Дзе няма каго будзіць і няма каму пакідаць 10 хвілін, каб памыцца. Дзе ёсць толькі вакуум і яркае святло якойнебудзь неназванай суперновай. Вось такой чужой, дурной, несупастаўнай з’явай уяўляў я сябе, думаючы пра жыццё без цябе. Таму я мог рызыкаваць, бо пасля нашага расстання ты будзеш мець не болып дачынення да мяне, чым святло зорак да будзільніка ў вакууме. Такім чынам, складаючы нават самыя рызыкоўныя планы, я не мог нашкодзіць табе, толькі сабе. Але хто мог бы адказаць на пытанне, што такое «сабе» і дзе яго шукаць у пустой шматпакаёвай кватэры душы? Што маглі зрабіць болып за тое, чым ужо зрабілі? Забіць? Але смерць уяўлялася яркім каляровым выбліскам, накшталт ліхтароў Ізмайлава, якія я бачу з балкона па начах, — я столькі разоў перажываў страх смерці, што яна перастала палохаць, зрабілася падзеяй, якая заставалася канстатацыяй, з’явай, што пазбавіла сэнсу сама сябе. Я ішоў, і ў галаве склейваўся, дэталь да дэталі, неверагодны, як сполах маланкі, і гулкі, як грымоты, план. Але спачатку мы мусілі расстацца.
Неабходна было расстацца. Патрабавалася сказаць табе, што мы больш не разам. Сказаць так, каб ты паверыла. Каб распавяла ўсім — каб і бармен, і швейцар, і выпадковы наведнік з рысамі Чупрыгі ў тваім рэстаране — каб усе бачылі, што ты вольная — ад мяне. Што я выканаў загад Баці. I што ты не адказваеш за мае ўчынкі. I ў выпадку, калі я правалюся, каб каралі аднаго мяне.
Мы ляжалі побач у кватэры, якую ты пагаджалася называць домам, на чацвёртым пяціпавярховіка, і я скідваў твае пальцы, якімі ты насяляла мае валасы, і кусаўся (мы інсцэнавалі бойку нейкіх жывёлаў), а за акном гучна каркалі вароны і гімнам Гендэля біла сонца. Я думаў: як гэта, як наагул гэта магчыма? I адказваў сабе: трэба пачаць, напрыклад, так: «Гэта толькі на пару дзён». Або: «Я знікаю, знікаю незваротна, але праз пару дзён я ўваскрэсну». I перад гэтым трэба будзе адабраць твае пальцы ад твару, стрэсці з сябе, як крошкі, — без гэтага не прамовіцца, без гэтага мы засмяёмся. А часу — лічаныя гадзіны, а ўцячы мы не здолелі, Ta-
му адзінае выратаванне — мой план, які пачынаецца з таго, што я пераконваю цябе ў расстанні.
I самае простаеўім—найбольш складана! Цівыканальна тады тое, што насамрэч складана? Я сеў, зрабіўся сур’ёзны, і прамовіў: «Воля...» — але мы абое засмяяліся. Ты смяялася доўга, а я — да слёз. Пасля я выцер вочы і сказаў, што хачу запрасіць цябе ў Starbucks на Арбаце на размову. I што размова настолькі сур’ёзная, што я не хацеў бы ладзіць яе тут. Ты запляскалаўладкі іўскрыкнула: «Ён зробіць мне прапанову!» і пабегла збірацца.
Мы ехалі ў цэнтр, ты ласцілася, а я адварочваўся, каб не паказваць твар, і такімі былі нашы апошнія хвіліны разам. Ты трэсла мяне за руку, шчыпала за бок і давала лёгкага выспятку, заклікаючы, каб «не баяўся», што ты «дапаможаш», што, калі я спалохаюся, ты зробіш сабе прапанову сама... Цяпер ты ведаеш, якой іроніяй над сітуацыяй было гэтаўсё.