Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Я слухаў, і ў мяне ўзнікла ўражанне, што яго не так часта пыталіся пра гэта—ён падбіраў словы з цяжкасцю.
— У іх мода нейкая пайшла — гуляць у палітыку. Яны паверылі, што ўлады без палітыкі не бывае. А я зразумеў, што мяне ў гэтым усім цікавіць улада і толькі ўлада. I вось усе
астатнія пачалі гуляць у палітыку, а ўладу я паступова забраўсабе. Мне — цукеркі, ім — абгорткі.
— Калі глядзець навіны, так і не скажаш, — запярэчыў я.—У нас прэзідэнт ёсць, прэм’ер, яны там з кімсьці сустракаюцца. А вас не бачна нідзе. Але не крыўдуйце.
Баця махнуў рукой:
—Паслухай, Міша, іх бачна таму, што яны перакананыя, нібы за ўладу трэба змагацца. Што ўладу хтосьці там урачыста перадае паводле вынікаў выбарчай гонкі. I трэба як Mara больш пераканаўча правесці яе, каб народ паверыў, нібы ты гэтую ўладу можаш утрымаць у руках. Вось гэта — іх палітыка, якую яны вычыталі з кніжак. А я лічу, што ўлада нікім і нікому не даецца. Улада — бярэцца. Аднаасобна. Адзіны, хто можа табе даць уладу, Міша, — гэта ты сам. Бо «народ», да якога яны пастаянна апелююць, хоча, каб яго выкарыстоўвалі. I яны робяць гэта, толькі яшчэ спрабуюць пераканаць народ, што гэты акт — плён выбару. Вось такая «палітыка». Лепш выбудаваць такую сістэму, каб застаўся адзін інтым, без рыторыкі і падману. Хочаш уладу? Дык бяры! А пасля адрывай галовы нязгодным.
— Мне здаецца, гэта Макіявелі апісаў у «Гаспадары». I таму яго называюць бацькам імаралізму, — я паспрабаваў размаўляць на роўных. Бо я зараз быў прарэктарам, а ён звяртаўся да мяне на «вы».
— Ну, з мараллю мы, Мішачка, даўно ўсё высветлілі. Пра мараль пачынаюць казаць лежачы на спіне, за секунду да таго, як пераможца адсячэ галаву мячом пад гул натоўпу. I кажуць, каб натоўп, атрымліваючы асалоду, пачуваўся амаральным. Хочаце мяне спыніць? Адарвіце мне галаву! Калі здолееце!
Баця прамаўляў спакойна, але твар змяніўся — бровы толькі крыху ссунуліся, а ён ужо выглядаў нібы рымскі гладыятар, моцны і стрыманы, гатовы знішчыць ворага. I калі б мне сказалі, што такі чалавек можа прасіць з суседняга пакоя, каб яму хутчэй прынеслі судзіну, я б не паверыў. А ён перайшоў да асноўнай тэмы нашай размовы.
—Дык вось, Міхаіл, я, уладай, якой надзяліў сябе сам, хацеў бы вас папрасіць. I, ведаючы вас, нават хутчэй не па-
прасіць, а запатрабаваць. Бо загад у форме просьбы вы не выканаеце. Паверце: падыходзячы да нашай размовы, я ведаў, што я больш дасведчаны ў справах, да якіх вы маеце дачыненне. I мне лепш бачна, што вам рабіць варта, a што не. Паводле вынікаў учарашняй размовы я вызначыў сур’ёзны ўзлёт для вас, — Баця хітра ўсміхнуўся тонкімі вуснамі. — Вы не ўяўляеце, Міхаіл, кім вы неўзабаве зробіцеся. Калі прадэманструеце разважлівасць і не асабліва будзеце ўпарціцца.
Я слухаў і ўпарціцца не планаваў.
— Я падрыхтаваў глебу для вельмі сур’ёзнага росту. Прарэктарства — толькі падмурак. Я пакуль не буду раскрываць вам усе дэталі. Бо даўно заўважыў, што людзі лепш выконваюць план, калі не ведаюць пра этапы. Але тут ёсць адна загваздка.
Ён зрабіў паўзу і пачаў, Воля, і чытай тут уважліва, чытай, што ён казаў!
— Гэтая ваша дзяўчына... Я, вядома, не асуджаю, у мяне самога быў раман два гады з адной балерынкай, пакуль сябры не адсунулі яе — не без трагедыі, на жаль... Але калі б не ўзніклі тады яны — пасля б узніклі абставіны... таму я ўдзячны. Хай ёй зямля будзе пухам... Дык вось, Міхаіл. He хацелася б абмяркоўваць вашае асабістае жыццё. Проста паверце мне: гэтая дзяўчына, ваша Воля, — ён грэбліва скрывіўся,—яна нам усім побач з вамі непатрэбная. Ну што гэта такое? Нейкая афіцыянтка, так? Міхаіл? Ці не сорамна? Вы разумееце, як гэта выглядае? Ці трэба паказаць, што там нашы людзіўкавярніназдымалі? Га? Што з ёй там часам робяць?
— He трэба, — я ўскрыкнуў гучней, чым хацеў. Грунтоўнасць, рэспектабельнасць, аксамітны спакойны голас усёмагутнага адмарозка, які я паспеў навучыцца сімуляваць. Куды ўсё падзелася? — He трэба, калі ласка, — папрасіў я і схаваў вочы ад Баці, прыкмеціўшы, як сціснуліся яго вусны.
Я адчуў, што зараз адбудзецца самая складаная размова, што гэта — не мачу піць, гэта важней. Што мне казаць гэтаму высушанаму ўзростам старому? Гэтаму чалавеку без Bora і маралі, які зрабіўмяне амаль такім жа, як сам?
—Я магу цябе запэўніць... Mary вас запэўніць, Міхаіл, — паправіўся ён, — што Чупрыга ці Пётр Вікенцьевіч могуць паказаць здымкі і відэазапісы, якія сведчаць пра даволі вясёлыя паводзіны гэтай вашай Волі, калі вы не побач. Маюцца кадры з жаночай прыбіральні... Той, хто быў з гэтай Воляй, нават капялюш не зняў, — Баця глядзеў на мяне. — А калі такія здымкі маем мы, яны будуць і ў нашых ворагаў. А гэта недапушчальна ў сувязі з роляй, якую мы вызначылі для вас. Вы можаце папросту падставіць нас. Усе намаганні—у нікуды. Праз гэтую курву.
Я мусіў бы нахіліцца і сунуць яму кулаком у сківіцу. Тады адбылася б няўмелая рукапашная штурханіна, дзе ён кусаўся б і драпаў мяне, пакуль я яго душу. Так усё і завершылася б. Але бойкі не было. Я наагул мала на што звярнуў увагу, агаломшаны словамі пра відэазапіс. Але неўзабаве адшукаў тлумачэнне прамоўленаму. А як жа! Яны сачылі ж за намі працяглы час, і ў іх магло штосьці быць з твайго мінулага жыцця, задоўга да мяне. Ці мала, што там, з кім і як! I калі! А мо і запіс — падробка. Адшукалі падобную акторку. А калі што і было — кожны мае права на памылку. На балючую памылку, бляха.
Я адмоўна пакруціў гал авой. Спатрэбіцца забіць некага— заб’ю. Пераспаць з кімсьці — перасплю. Але толькі не гэта. Я яшчэ раз.ужо большупэўненаматнуўгалавой.
—Што заўгодна, Баця, — казаў я здушана. — Што заўгодна, але не гэта. He чапайце яе. Забудзьцеся, што яна існуе.
— Мы і не збіраліся яе чапаць, — флегматычна заявіў стары. — Мішачка, вы проста з ёй пагаворыце, як два вольныя, не звязаныя шлюбам чалавекі. Тут мажлівы любы сцэнар. Калі хочаце, наш псіхолаг падрыхтуе паводле яе дадзеных такую «завязку», што вы расстанецеся без крыўдаў. Нам проста не трэба, каб з вамі была афіцыянтка. Вось і ўсё!
— Я зраблю ўсё! Паверце, усё! Навучу яе мовам. Зраблю з яе прафесара. Толькі пакіньце яе са мной.
— He, Міхаіл. Вольга далей не едзе. Вольга непатрэбная. Нам лепш бачна. Вы самі сябе не ведаеце так, як ведаем мы.
Я думаў. Я набраў у лёгкія паветра, каб сказаць. I выдыхнуў. Бо не мог. I баяўся. I зноўпадумаў. I зноўнабраўпаветра,
усведамляючы, што ні ландо, ні кватэра, ні Масква — непатрэбныя. Што згодны і на Радос, але каб з табой, Воля. I выдыхнуў:
— Я хачу выйсці з гульні. Ці магу я?
Мне не спадабалася, як Баця на мяне глядзеў. Разумееш, ён ужо прыняў рашэнне. Усё, што я рабіў ці не, усе мае «не» і «падумаю» дагэтуль былі ягонымі «не» і «падумаю». I ён не мог дазволіць мне дзейнічаць так, як не трэба было яму. Ён меў цвёрды план, якога прытрымліваўся. Выкарыстоўваючы мяне.
— Вы ж казалі, што я магу сысці ў любы момант, — павысіў я голас. — Што сяброўства добраахвотнае! Вы парушаеце прынцыпы...
—А я і не сказаў, што вы не можаце выйсці з гульні, Міхаіл! — спакойна сказаў ён. — Можаце. Толькі скажыце пра гэта. I мы нават пакінем вам кватэру і аўтамабіль. I пасаду. I кветкі будуць на дзень нараджэння. Проста, пакуль вы ў коле, а вы ў ім, вы мусіце выконваць нашыя даручэнні. Гэта наш «кантракт», з якім вы пагадзіліся. Зараз адзінае патрабаванне — расстацца з Вольгай, вашай дзяўчынай. I болып ніколі з ёй не бачыцца. I гэта першае, што вы зробіце перш, чым пакінуць кола, калі захочаце сыходзіць. I адмысловы чалавек, напрыклад Чупрыга, да канца вашых дзён будзе сачыць, каб вы з Вольгай больш ніколі і нідзе не пабачыліся. Ніякіх рымскіх вакацыяў. Ніякай таемнай перапіскі. Бо даручэнні трэба выконваць, Міхаіл. I гэтае — самае прынцыповае з усіх даручэнняў. За ўсё трэба плаціць. За ўсёдазволенасць — падпарадкаваннем.
—Акаліязбягу?
—А мы вас знойдзем, — усміхнуўся ён. — Ад нас ніколі і ніхто не ўцякаў. He было такога.
Я кіўнуў, усё яшчэ намагаючыся адшукаць хібы ў ягонай логіцы.
—Ды пачакайце, я мушу выконваць даручэнні да таго часу, пакуль з’яўляюся сябрам арганізацыі. А калі так: я расстануся з Вольгай сёння, а заўтра пакіну вас і зноў буду з ёй!
— Міхаіл, — нецярпліва перапыніў мяне Баця,—даручэнне ў тым, каб вы назаўжды спынілі стасункі з Вольгай. «Назаўжды» — гэта значыць да канца жыцця.
Пераканаць было немагчыма. Атрымаўшы тры жаданні, ён найперш загадаў, каб жаданняў было не тры, а мільён.
—Добра, — сказаў я пасля працягл ай паўзы, падчас якой разважаў, як жа мне выратаваць цябе, і нічога не прыходзіла да галавы, бо ўсюды быў гэты настырны і ўсёмагутны Баця.—Добра, я падумаю. Дайце мне час. Месяц... Два тыдні...
— Тыдзень, — сказаў Баця. — Маеце тыдзень. Альбо вы абое даведаецеся, наколькі жорсткія мы можам быць. Але не, — ён усміхнуўся, — He, Міша. Праз тыдзень ты проста кінеш гэтую дурніцу, —у гэтым «ты» было столькі цяпла! — Міша, зразумей, нашыхрэсурсаўдастаткова, каб штовечар забяспечваць цябе новай нявінніцай. Га? Як табе такі варыянт? Я не жартую! Ёсць адмысловыя ўстановы — не так дорага, дарэчы. Падумай! Да таго ж, — ён зрабіў пераможную паўзу, — у вас і з Ганнай, бачу, штосьці цікавае пачынаецца! Таму і не патрэбная табе афіцыянтка.
Я кіўнуў.
— Вось і добра, — Баця апусціў шкло і паказаў нейкія знакі машыне, якая рухалася за намі (а я і не звяртаў увагі, што за намі едуць). Мы спыніліся, каля нас прыпаркаваўся мікрааўтобус, з якога вылезла масіўная туша Чупрыгі. Бесцырымонна адчыніўшы дзверы і гэтак жа павітаўшыся, ён нахіліўся да старога так, быццам меў намер яго пацалаваць. Той узяўся за яго шыю, і Чупрыга, падхапіўшы Бацю, панёс старога ў распораты жывот мікрааўтобуса, дзе замест пасажырскіх сядзенняў была кушэтка.
— Глядзіце, Нойдэ! — крыкнуў хтосьці на вуліцы, і некалькі чалавек пачалі фатаграфаваць на тэлефоны. 3 мікрааўтобуса выскачылі байцы ў чорных касцюмах, яны выхапілі мабільнікі і пачалі з хрустам таптаць іх. Чупрыга зачыніў дзверы, і «бацямабіль» газануўнаперад.
— Міліцыя! — ускрыкнуў хтосьці не надта ўпэўнена і атрымаў рабрынай далоні па горле, таму пачаў хрыпець і ўпаў на зямлю: урок для прысутных.
Байцы неўзабаве змяшаліся з натоўпам, а я загадаў ехаць — сам не ведаючы куды.