• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    Салон быў аздоблены гранітам — кучарава для арабскіх шэйхаў, але змрочна для нас, з улікам трагічных лёсаў мясцовых мільярдэраў і традыцыі афармлення надмагілляў.
    А кіроўца ехаў не да нас у Астанкіна, ён вёз мяне праз Таганку да Яўзы. Зрабіўшы кола па ўзбярэжнай, мы заехалі на двор высоткі на Кацельніцкай. I, перш чым я зразумеў, як адчыніць дзверы, кіроўца аббег машыну і дапамог
    мне, выцягнуўшыся побач. Ад пад’езда мне махалі рукой. Я пайшоў туды, і кансьерж з бакенбардамі, у ліўрэі з галунамі (такія некалі стаялі на ўваходзе ў «Інтурыст»), прамовіў:
    — Сардэчна запрашаем! — і, заўважыўшы маю збянтэжанасць, дадаў: — Вы наш новы жыхар, мы заўжды сустракаем асабіста ўсіх, хто засяляецца. Вось ваш ключ. Вам на чатырнаццаты паверх.
    Я ехаў наверх, чакаючы бяды. Баяўся сустрэць Філіпа з якім-небудзь чарговым далікатным даручэннем, напрыклад скочыць уніз галавой з чатырнаццатага паверха, каб даказаць адданасць агульнай справе. Але — падвойныя жалезная дзверы, пярэдні пакой з паркетам, зала з часопісным столікам насупраць фатэля. На століку — тэчка з дакументамі: тэхпашпарт, купчая, «19 /19/16/10 кв. м», уладальнік — «Герман М. А.».
    Трапіўшы ў першыя 19, я звярнуў увагу на мудрагелістыя абломы выкружкай пад столлю, на пілястры па кутах, на гіпсавыя разеткі з суквеццямі і пладамі. У другіх 19 быў двухспальны ложак, схаваны ў глыбокі алькоў з карнізамі пад парцьеры. Можна зладзіць шалаш у пячоры. У 16 меўся балкон — і я неадкладна выйшаў. Гэта быў не балкон, a агароджаная балюстрадай пляцоўка з кафляй з жоўтага пясчаніку, тут змясцілася б уся наша астанкінская кватэрка. Я патэлефанаваў табе і папрасіў прыязджаць як мага хутчэй.
    Ці памятаеш ты той вечар? Як, ледзь ступіўшы за парог, сказала, што табе тут не падабаецца? Што кватэра «злая»? Памятаеш, я спрабаваў пераканаць цябе і прапанаваў гарбаты, але ні гарбаты, ні імбрыка на кухні не было? На падставе гэтага ты паўтарыла, што кватэра «злая». I — хай жа будуць блаславёныя сцежкі ў заліўных лугах, па якіх бегае твая басаногая думка! — нават не спытала, адкуль у мяне гэтая кватэра! Ты адразу неяк пагадзілася з тым, што яна — «мая». Быццам з’яўленне ў чалавека неверагодна дарагой нерухомасці — гэта менш дзіўны факт, чым адсутнасць гарбаты і імбрыка! Ці памятаеш, як у адной з шафаў знайшлі рондаль з закамянеласцю пельменяў? Як паехалі на
    старым фінскім ліфце шукаць краму? Як блукалі па гулкіх калідорах гэтага будынка-поліса і ўяўлялі, што тут — сенат, тут — Калізей, тут — храм Афрадыты? Як замест крамы адшукалі кінатэатр? Але ён быў зачынены. Як купілі гарбату ў кіёску, у які ператварылася адна з невялікіх арак, заціснутая між калонамі? Як цешылі мяне ўсе гэтыя знаходкі, вымушаючы цябе хмурыцца і пераконвацца ў «злосці» кватэры? Як маглі мы так па-рознаму блукаць там? Я — сярод увасобленых мараў будаўнікоў пра светлую будучыню, a ты—сярод смутных сумневаўі невымоўнай вусцішы.
    Мы заварылі гарбату і ўпершыню ў жыцці пасварыліся. Ты пераконвала паехаць дадому. А я стаяў, абапёршыя на балюстраду, і глядзеў на панараму горада, на малюсенькія машынкі, сярод якіх было і маё ландо. Я ўзіраўся ў агні за ракой, у россып дамоў, дарог і магістраляў. Як быццам нехта зрабіў каралі з падсветленага знутры крышталю, дзе ў кожнай пацерцы гарыць маленечкая свечка, і павесіў яго на грудзі чорнай пустэчы. Я глядзеў наўсё гэта і злаваўся, бо не мог зразумець, навошта называць домам халупу-каморыну, якую мы проста наймаем. Мне здавалася, ты знарок хочаш мяне пакрыўдзіць, што караеш за правіны — за знос дома альбо нават за акулярыка. Ці здагадалася пра Бацю і намагаешся зняважыць, паставіць на месца—і гэта ў дзень, калі нават Чупрыга звяртаўся да мяне на «вы», Я задыхаўся ад крыўды.
    А ты перастала раптам злаваць і стала побач, паклаўшы мне галаву на плячо (зусім нядаўна вось так жа лашчылася Ганна нумар адзін). Я хацеў цябе абняць, але на суседні балкон выйшаў стомлены дзядзька з барадой і, акінуўшы мяне позіркам, кіўнуў: маўляў прывітанне, сусед. Праз усё гэта хацелася спяваць песні-аднагодкі гэтага дома, напрыклад «Ая нду, шагаю по Москве» альбо «Летят перелетные птнцы».
    Вярнуўшыся ў пакой, мы пасварыліся зноў. I паклаліся ў розныя месцы: я чакаў цябе на ложку, а ты лягла на KaHane ля балкона. Паварочаўшыся гадзіну, я пайшоў да цябе і папрасіў прабачэння. I ўсё рассыпалася на вачах. А варта было проста заснуць разам так, бо менавіта так найманыя кватэры, рэсорты і нумары гатэляў за мяжой і робяцца до-
    мам: пасля аднаго цыклу сну. Але замест гэтага мы спрачаліся ўсю ноч. I на раніцу ты абвесціла сваё канчатковае рашэнне: што едзеш «дадому» ў Астанкіна і будзеш мяне там «чакаць». А пакуль я не перадумаю, мы часова (мы некалькі разоў абое паўтарылі гэтае слова) будзем жыць паасобку і пастаянна сустракацца.
    Тут добра пасавала б сцэна збору рэчаў—менавіта такое адчуванне ўзнікла, калі ты, хуценька нафарбаваўшыся, дала буську мне ў шчаку і, ігнаруючы ліфт, паскакала ўніз. I я зразумеў, што мы рассталіся, раскалоліся. I можна было, вядома, паехаць у Астанкіна, але ці не лепей заўпарціцца і ўсё ж дачакацца цябе тут? Пакуючы свае рэчы ў думках, я разумеў, што прылады для галення лепш купіць. I адзенне, і абутак — лепш купіць, каб не забіраць іх. Бо гэта ўжо незваротна, а я быў тады перакананы, што адбылося нейкае непаразуменне.
    Я быў перакананы, што пабачу цябе ўнізе на лаўцы ў двары, бо не маглі ж мы вось так проста раз’ехацца. Але там быў шафёр, які тут жа пабег выганяць машыну. Я сам не ведаў, куды паеду, а ён мітусіўся так, быццам ведае. Падумалася, што прывабнасць (ці трагедыя) машыны з уласным кіроўцам у тым, што побач з табой з’яўляецца чалавек, для якога ведаць твой распарадак дня — праца. А твая — трымацца гэтага распарадку.
    Пасля бяссоннай ночы дужа ярка свяціла сонца, і я, закінуўшы галаву, глядзеў на гэты гмах з мноствам вокнаў, з уступамі і каскадамі. На выклік, кінуты нябёсам, — больш нахабны, чым нават гатычны сабор, бо сабор зневажае чалавека, дэманструючы яго мізэрнасць, а гэты будынак імкнецца зняважыць само неба, паказваючы, як па-вавілонску блізка да яго можна дабрацца.
    Падумалася, што мы ж не крычалі з табой адно на аднога — ты прыняла спакойнае ўзважанае рашэнне. А гэты яркі, нібы відзеж, будынак застаецца плямай на сятчатцы, нават калі заплюшчыць вочы. I слязяцца яны выключна праз бяссонную ноч. А пальцы пахнуць тваімі валасамі.
    Хаваючы вочы, я азірнуўся — машына стаяла за мной. Шафёр неяк адчуў, што не варта зараз выбягаць і адчы-
    няць дзверы. Я зрабіў гэта сам, трапіў у паўзмрок салона і пабачыў Бацю. У руках ён трымаў стос свежых газет — вось у каго ёсць час і на газеты, і на тэлевізар. Вось хто не ўлазіць у здзелкі з сумленнем — наш пчаляр і Дыяклетыян! Я ўздрыгнуў ад нечаканасці — цікава, як доўга ён чакаў, пакуль мы з табой развітваліся ў калідоры? Умее ж, гад, з’явіцца ў самы неадпаведны момант! Цікава, як шмат ён разумеў пра мае перажыванні, сузіраючы праз прыцемненае шкло маю бясслоўную размову са сталінскім гмахам? Аўтамабіль крануўся і паехаў прэч ад будынка, што разлучыў нас з табой.
    —Як мінула ноч на новым месцы? — спытаў стары. Трымаўся ён так, быццам я не бачыў учора яго бледныя ногі і сіняваты чэлес ды не распл ёскваў ягоную мачу.
    — Так сабе, — адказаў я. — He спалася.
    Ён кіўнуў, быццам ведаў пра гэта і сам.
    —Добрая машына, — пахваліў ён так, быццам яе выбіраў я. — Памятаю свой першы ЗІЛ. А першы пацалунак — не памятаю. Нешта прыгадваецца, у стэпе, горкае... Але не, не ўпэўнены. А вось першы ЗІЛ — так. Гэта, я скажу, тая яшчэ машына была. Калі ў нас у гаражах палітбюро ЗІЛ свой рэсурс выязджаў, па яго з дзявятага ўпраўлення КДБ прыходзілі. На запчасткі разбіралі і пад прэсам знішчалі. А pa­ntry, нібы чалавека, закопвалі. Бо там тэхнікі было болып, чым у «Чэленджэры», ён ядзерны ўдар вытрымаць мог, — не ведаю, ці трызніў Баця, ці яго калісьці сапраўды пераконвалі, што ЗІЛ можа вытрымаць ядзерны ўдар. — А яны ж яшчэ пад канкрэтнага чалавека рабіліся. I шмат чаго пра характар зразумець можна было. У Леаніда Ільіча, напрыклад, маленечкая шахматная дошчачка была з карэльскай бярозы... Ці гэта не ў яго... Памятаю, падводзяць мяне да такой машыны і кажуць: твая. Ну я і сеў, а сядзенні там былі абцягнутыя велюрам — тады лічылася самым піскам, а зараз нават у «жыгулях» велюр. Я папрасіў зачыніць дзверы і сядзеў, слухаў машыну...
    Стары на мяне нават не пазіраў. Ён глядзеў на свае рукі, якімі плаўна жэстыкуляваў, як дырыжор, і здаецца, ён бы пра дачны канцэрт Мсціслава Растраповіча распавядаў з меншым захапленнем, чым пра гэты свой ЗІЛ.
    — I які ж там водар! У колькіх машынах ні перабываў, дасюль такога паху не адшукаў. Запомніце, Мішачка, — ого, мы ўжо на «вы», аказваецца, — у вашай машыне павінна пахнуць спакоем! Сапраўдны аўтамабіль — у якім хочацца сядзець і слухаць цішыню. Аўтамабіль, які рухаецца вельмі павольна, на сарака кіламетрах, выглядае болып пераканаўча, чым той, што ляціць на ўсе дзвесце.
    Я кіўнуў, гадаючы, дзе яшчэ можа паказаць сябе спецыялістам стары. Віно? Коні?Тэнісныя ракеткі?
    — Калі я сыходзіў адтуль, — ён ткнуў пальцам у нябёсы, — адзінае, пра што шкадаваў і па чым сумаваў, быў мой ЗІЛ. Менавіта таму праз пару гадоў, калі я ўжо ўпэўнена пачуваўся, разжыўшыся рэсурсам, вярнуўяго разам з шафёрам. Стаіць у адным з гаражоў. Толькі ён ужо стары. Рыпае. Ды і старамодны. Падумаюць яшчэ, што трымаюся за мінулае.
    — Паслухайце, даўно хацеў запытацца, — скарыстаўся я нагодай, — а чаму вы сышлі тады, у 1991 -м?
    — На момант усіх путчаў, узяццяў Белага дома і страляніны ў Маскве я быў яшчэ маленькім грамадзянінам іншай краіны. I зараз, спрабуючы зразумець тую гісторыю паводле настальгічных ТБ-перадачаў, чую шторазу новую версію. «Жнівень 1991-га» змяніўся «ліпенем 1993-га». I хто тамкаго адправіўуадстаўкуіўякім годзе, яўжонеразумею.
    Ён маўчаў, задумаўшыся. Я працягваў:
    — Чаму вы не сталі прэзідэнтам? Бо былі ж магчымасці. Дасюль маглі б кіраваць, як некаторыя!
    — Міша, бачыш, я на ўсе твае важныя пытанні адказваю кароткім: «а навошта?» Навошта, Міша? Калі я магу больш, чым калі быў генеральным сакратаром? Калі ў мяне ў руках болып нітак, чым калі б я пайшоў на выбары, перамог бы на іх і заставаўся б дасюль у Крамлі? Навошта есці цукерку разам з абгорткай, калі можна ўзяць пад кантроль фабрыкуцукерак?