Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Я кіўнуў і ўдакладніў:
— Ці будуць яго шукаць? Як надзейна трэба схаваць?
—Дастаткова будзе, калі ты пакладзеш яго ў сябе да дакументаў і забудзеш пра яго існаванне, пакуль я не нагадаю. Галоўнае, не спрабуй даведацца, што там, добра?
Я кіўнуў, прыняў ад яго бязважкі канверт (што ж там можа быць?) і чакаў на дадатковыя інструкцыі, але ён яшчэ раз нагадаў, ужо звыш меры:
— Ведай проста, што, калі ты адкрыеш канверт, я пра гэта даведаюся.
Мне раптам расхацелася браць гэты кавалак паперы—ці мала што. Як потым давесці, што я нічога не рабіў з ім? Але я падпарадкаваўся, падпарадкаваўся. Мне падумалася, што галоўная мэта майго візіту дасягнутая, і збіраўся сыходзіць, але галоўнае выпрабаванне мяне чакала наперадзе.
Перадаўшы канверт, Баця зрабіўся гаваркі: распавядаў пра кветкі ў гаршках на падваконні і шафах, пра фікус, камусьці там падораны Горкім, а той ужо перадарыў Бацю, пра гартэнзію, выгадаваную Ягодам.
— Вось так я і жыву, — прыгаворваў Баця, ператварыўшыся ў захутанага ў бальнічны хал ат старога.
Баця пацікавіўся, колькі там на гадзінніку, я адказаў, і ён паківаў галавой — Вера Сцяпанаўна вернецца не хутка, a яму патрэбная дапамога. «Мордаваротаў» клікаць не хочацца, і мо я б дапамог? I калі я кіўнуў, ён сказаў:
— У ваннай на палічцы побач з рукамыйнікам стаіць такое — з нержавейкі.
Я пайшоў адчуваючы, што пачынаецца штосьці нядобрае. Ужо з гэтага «такое». Давядзецца зараз рабіць якінебудзь надрэз, укол альбо дрэнаж ці яшчэ што-небудзь, што робіць ягоная Вера Сцяпанаўна. На палічцы над рукамыйнікам ляжалі сушыліся розныя жгуты, шпрыцы і лыжачкі, а з нержавейкі тут была толькі нейкая бліскучая ваза. Перавярнуўшы, я пабачыўна абадку гуму, якая робіць працэс карыстання гэтым прадметам болып зручным. Гэта была падкладная медыцынская судзіна. I трымаўся я акурат за месца, на якое Баця сядае азадкам. Мяне інстынктыўна перасмыкнула. 3 пакоя пачулася:
— Мі-і-іша-а, хутчэй! He паспеем! — з інтанацыяй маразматыка. Я на секунду забег у прыбіральню па паперу і пераклаў ёй вазу. Здаецца, ад яе смярдзела. Накаціў спазм, які я задушыў — не хапала, каб я яшчэ й званітаваў. Страшна
падумаць, што тады зробяць ахоўнікі — званітаваў пасярод хаты, нягледзячы на давер. I Чупрыга ж зараз дзе-небудзь за сценкай. Чаму б Чупрыгу не даручаць гэткія справы?
Я, намагаючыся схваць агіду, прынёс судзіну, грэбліва абкручаную паперай. У галаве мітусілася: Божухна, што адбываецца? Тут чалавек, які забывае, каму падарыў трохпавярховы дом у Перадзелкіне, які адной CMC робіць так, каб Ганна аддал ася мне, а сам я іду страляць у людзей,—і ён будзе выпаражняцца ў гаршчок, які я падношу?
Баця тымчасова развязваўхалат і, калі я быў накіраваўся з пакоя, таропка папярэдзіў:
— He сыходзь, не сыходзь, дружа, тут мне можа спатрэбіцца...
Як толькі я адвярнуўся, ён сказаў:
—Ану, дапамажы крыху.
Я падышоў, не разумеючы, чым магу дапамагчы яму ў справе, якую ён задумаў. Пад халатам была старая белая майка і майткі. Ён сказаў, што не ў стане адначасова ўздымацца на руках і сцягваць бялізну, таму я мушу абхапіць яго за грудзі і прыўзняць — паказваючы, як гэта робіцца, ён скрыжаваў рукі на грудзях, нібы егіпецкі фараон. Адчуваючы даўкі старэчы пах (ці не яго перабіваў сваім адэкалонам Чупрыга?), я схапіў яго са спіны так, каб як мага меншай плошчай свайго цела датыкацца да дзеда. Ён пачаў па баках прыспускаць тугія майткі, паступова агаляючы бледныя сцёгны і сіняваты чэлес, зморшчаны і звернуты ўбок. Крахтаў ён пры гэтым так, быццам я яго душу (што за салодкая думка). Калі працэс быў завершаны і я зноўку думаў уцячы, ён імгненна мяне спыніў:
— He сыходзь, Мішачка! Рана яшчэ, яшчэ не ўсё, пачакай крышачку! — ён прыўзняўся на дрыготкіх руках і загадаў падсунуць пад яго судзіну, што я і зрабіў, не хаваючы грэблівасць, а ён, сука, уважліва глядзеў мне ў твар. I менавіта гэтая мая грымаса, падобна, яго, гада, вымусіла, грымаса...
Але па парадку. Карацей, ён усеўся на судзіну і пачаў крахтаць, намагаючыся выпусціць газы, і каментаваць працэс самым жахлівым чынам:
— He ідзе нешта сёння. He ідзе. Вера масажы адмысловыя ведае, шкада, што ты не ў курсе. Пачакай, Міша, не сыходзь, побач пабудзь.
Я адварочваўся, але ўсюды, куды б я ні глядзеў у адлюстраванні бачыў старога з голай дупай і скручаным слімаком пеніса, які асядлаў сасуд і выціскае з сябе... Ён з захапленнем выкрыкнуў «о, пайшло!», калі пачулася цурчанне струменьчыка. У пакоі востра запахла мачой. Нават не мачой, а нейкімі коткамі чамусьці.
Я намагаўся не глядзець туды, але ён атрымліваў сапраўдную асалоду ад таго, што робіць, і працягваў каментаваць. Ён казаў што прыкра, калі такі просты фізіялагічны працэс патрабуе такіх высілкаў і заклікаў атрымліваць асалоду ад жыцця, пакуль я малады. I казаў ён гэтую лухту тымі ж вуснамі, якімі разважаў пра жаданні як меру быцця і ўладу, што здатная выконваць жаданні без грошай.
Калі я, узмоклы ад невыноснай няспешнасці дзеяння, што знясільвала, нібы паездка на старым аўтобусе праз усю Маскву, зразумеў што працэс скончаны, пачаўся новы канфуз. Ён сказаў што будзе падымацца на руках, а я мушу вельмі хутка прыбраць з-пад яго судзіну. Я выконваў а ён камандаваў: «Абедзвюма, абедзвюма рукамі, Міша! Разальеш!» Па сутнасці, усё гэта было цалкам сабе высакародным заняткам, як праца ў хоспісе ці валанцёрства ў доме састарэлых, ал е штосьці ў яго інтанацыях, агулам у сітуацыі, у гэтых ахоўніках у чорным, што стаялі на ўваходзе, ператварала гэтую карціну міласэрнасці ў карыкатуру на міласэрнасць.
Я вытрываў Я трымаў у руках нагрэтую яго целам судзіну, у якой калыхалася мача. Трэба было толькі выліць яе ва ўнітаз, вымыць рукі з мылам, парашком і пацерці іх наждаком, каб зноў адчуць сябе чалавекам. Але каб выліць, быў патрэбны яго дазвол. Ён жа адпачатку даваў загады, як яго прыўзняць, дзе ўзяць і куды паставіць сасуд — а я, нібы ў сне, не думаў а выконваў усё. Дык вось каманды выносіць не было. Ён прамакнуў сябе там, унізе, туалетнай паперай і пачаў нацягваць майткі. Праз імгненне да мяне вярнулася здольнасць думаць, і я рушыў у бок ваннай, але зрабіў лі-
таральна пару крокаў. Стары схапіў мяне за руку блізка да запясця:
— Пастой, Міша. Стой, не спяшайся, уф, запыхаўся, — ён сапраўды дыхаў цяжка, самастойнае нацягванне майткоў далося няпроста. — Міша, разумееш, для далейшага прасоўвання ў нас трэба, каб ты нешта зрабіў. Каб не flyMay навошта гэта. He спрачаўся са мной. А проста зрабіў.
Я стаяў перад ім, трымаючы судзіну на ўзроўні грудзей.
— Разумееш, гэта як апошні пропуск на верхнія ўзроўні, з іншымі выпрабаваннямі і даручэннямі ты даў рады. Усе гэта рабілі, усе, каго ты ведаеш і хто нечага дасягнуў.
Ягоны голас змяніўся, з яго знік націск, і ён сказаўтак, як просяць запальнічку ці цыгарэту:
— Міша, трэба, каб ты зрабіў тры глыткі з гэтай судзіны. Тры глыткі. Можнамаленькіх.
I, заўважыўшы, як я адхіснуўся і скрывіўся, дадаў:
— He нюхай, не глядзі туды. Проста заплюшчы вочы, паднясі да вуснаў і глытай. Хуценька! Гэта не страшна! Тут і казаць няма пра што! Ніхто не даведаецца, я не скажу.
Я глядзеў на раскалыханую бурштынавую вадкасць, што блішчэла на сонцы і смярдзела коткамі, старэчым домам, усім, міма чаго намагаешся прайсці як мага хутчэй. Уявіў гэты смурод унутры сябе. Мне падалося, што, як толькі я зраблю глыток, гэтая вадкасць перародзіць мяне. У страўніку завядзецца грыбок, які заб’е і вытруціць ува мне ўсё маё і заменіць наягонае. Уся сітуацыя, здаецца, абсалютна адпавядала гэтым тром прынцыпам: «Не думай. He здзіўляйся. I маўчы».
He думай, ні пра што не думай. Я заплюшчыў вочы і паднёс судзіну да вуснаў. Я не дыхаў носам, але смурод усё роўна адчуваўся. Я ўжо ўяўляў якой горкай будзе гэтая дрэнь. I навошта? Дзеля чаго я гэта раблю?
— Мішачка, пі, не думай! Гэта твой лёс! Вып’еш, зап’еш гарэлкай... Міша, памятай, падпарадкоўваюцца толькі тым, хто сам умее падпарадкавацца!
Я расплюшчыў вочы. Пасля не адмыешся ўсё жыццё. Колькі я ўжо стаю так? I як змагу цалаваць цябе, Воля? Я не мог—як не мог у юнацтве біць кагосьці па твары. Я разумеў,
што зрабіць глыток — трэба. Што адмаўляцца зараз, калі на мне ледзь не ўвесь Крымінальны кодэкс, артыкул да артыкула, усе дзесяць запаветаў, уключна са смяротнымі грахамі, і — адмаўляцца? Вось цяпер — сыходзіць? Праз дурное даручэнне, якое нават сумленне не закранае? I, відаць, апошнія думкі былі ўжо пошукам апраўдання, а Баця паніжаў стаўкі:
— Ну, Міша, ну добра, не тры, ну адзін. Адзін маленькі глыток, паўглыточка! Я залічу, Міша, давай!
I тут на паверхню з дна вынырнуў чорны скурчаны валасок. Прычым вынырнуў менавіта там, куды нацэліліся мае вусны, калі я, зачараваны, ужо думаў падпарадкавацца. Я ўявіў, як ён прылепіцца да майго паднябення, і здрыгануўся. Ува мне нібыта націснулі курок. I мяне панесла!
—Ды ідзіце вы! — я сказаў гэта, трымаючы судзіну перад сабой.—Ды ідзіце вы з такімі просьбамі! Што далей? Жэрці лайно?
I я, аслеплены ўласнай дзёрзкасцю, плюхнуў судзіну на канапу, і палова разлілася на старога, намачыўшы майку, халат, твар, павісшы на бровах і носе. I неадкладна, адразу ж захацелася ўкленчыць і маліць аб літасці, а пасля павылізваць усё языком. А яшчэ праз секунду стала так страшна, што пацямнела ў вачах. Страшна ў першую чаргу за цябе, Воля.
Але ўжо было позна. Гэта як прапушчаны паварот на хайвэі: ужо не развернешся, толькі наперад. Мітусіцца было позна. Баця ўжо абліты мачой, а я стаю насупраць, і ступень маёй сапсаванасці ім жа, яго даручэннямі, дасягнула такога ўзроўню, што на імгненне ўзнікла думка, ці не прыдушыць яго падушкай. Мне ж усё проста так мінаецца. I адразу ж наступная думка: не мінаецца, а міналася. I толькі праз тое, што падпарадкоўваўся яму. А зараз — на агульных правах.
I я пачаў адступаць, падавацца назад, гледзячы на яго. I — Божухна! — ці не ўсмешка на гэтых вуснах? Калі я ўжо зачыняўдзверыўзалуіляцеўда выхаду, адтуль, з пакоя, данеслася:
— Міхаіл, ты першы, хто не выканаў маю просьбу! Ты чуеш, мой хлопчык? Першы!
А я ўжо скакаў па прыступках уніз, уяўляючы маштаб наступстваў: выгнанне? «Міхаіл далей не едзе»? Альбо смерць?
Я хутка накіраваўся да выхаду і сутыкнуўся з далонню ахоўніка, які выставіў яе перад сабой так хутка, што мяне адкінула назад. Відаць, гэта пачатак.