• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    Карацей, атрымаўшы тое паведамленне, я апрануўся і пабег уніз, не чакаючы, пакуль Чупрыга пад вокнамі ўклю-
    чыць сірэну, паведамляючы пра свой прыезд на велізарным джыпе. Штурхнуўшы штосілы дзверы пад’езда, я з разбегу наляцеў на двухметровага Чупрыгу. Ад яго патыхала адэкалонам яшчэ горш, чым у сне. Гіпертрафавана мужчынскі водар для нейкіх спецназаўцаў.
    — О, а я толькі нумар кватэры збіраўся набіраць, — буркнуўён.—Хуткарэагуеш! Малайчына!
    — А дзе машына? — спытаў я, круцячы галавой па баках.
    —А з чаго ты ўзяў, што я на машыне? — здзівіўся Чупрыга. — Я на таксі. У мяне наогул сваёй машыны няма, — ён сціпла паціснуў плячыма. — He, ёсць старэнькі «опель», але ён з мінулага жыцця. Мяне ж возяць звычайна. Альбо таксоўка.
    Я здзівіўся несупадзенню, а Чупрыга быццам чагосьці чакаў. Я не адразу сцяміў, што чакае ён, калі я запрашу яго ў свой Mercedes, у «Галку». Ён не збіраўся везці мяне, ён збіраўся быць пасажырам. Я кіўнуў на машыну і зноўку ўразіўся, наколькі ў маім сненні Чупрыга быў болып чупрыжны. Замест вытанчанага строю на ім была беспамерная цішотка, якая тырчэла з-пад фальшывага рэменя, відавочнага набытага на Чаркізаўскім, паверх быў ваўняны пінжак. Толькі кабура з пісталетам з-пад яго паказвалася пасапраўднаму.
    Усеўшыся, ён пачаў па-гаспадарску ціскаць на кнопкі рэгулявання вышыні і адлегласці крэсла. Тактоўнасці ў яго, канечне, бракавала, але хіба варта чакаць яе ад чалавека, які носіць баявую зброю на падробным рэмені Dolce & Gabbana?
    — Ехай, — прапанаваў ён і няпэўна махнуў рукой у напрамкуцэнтра.
    Я крануўся і паспрабаваў усё-такі высветліць паходжанне той машыны, якая прыехала да мяне ў сон наўпрост ад манастыра ў Дубровіцы:
    — Я думаў, гэта вы ездзіце на тым чорным джыпе, што каля манастыра стаяў.
    —Хто ездзіць на тым джыпе, голуб ты мой, не твая справа,—нязлосна сказаў ён.—Я б табе мог назваць прозвішча,
    але цябе адразу давядзецца забіць, — ён дастаў зубачыстку і пачаў калупацца ў роце. Мяркуючы па тым, як шырока ён яго разяўляў, спакою не давала нешта блізкае да зубоў мудрасці. Калі ў такіх людзей наагул не вырастаюць замест іх зубы дзёрзкасці альбо зубы «заўжды-бі-ў-сківіцу-першым».
    Час ад часу ён даставаў з далёкага зубнога дупла кавалкі шэрага мяса, агульнай колькасцю якога можна б было накарміць небуйнога мужчыну. Шторазу, дастаючы зубачыстку, ён адкідваў галаву і пачынаў цыкаць, правяраючы, ці трэба яшчэ калупаць. Выявілася, што гэты надзвычай прыемны працэс Чупрыга можа сумяшчаць з размовай.
    — Ці не казаў я, што ў кампаніі ёсць тры прынцыпы, на якіх усё палягае? — спытаў ён, павярнуўшыся да мяне. Да яго ніжняй губы прыліп кавалачак нейкай дрэні, які ён неадкладна злізнуў і праглынуў, заўважыўшы мой позірк. —А прынцыпы такія: «Не думай. He здзіўляйся. I маўчы».
    Чупрыга зрабіўся надзвычай сур’ёзны, і адвечная здзеклівая расслабленасць на нейкае імгненне знікла. Вось яно як! He думай, не здзіўляйся і маўчы! Такой замовай можна вылекаваць любую душэўную рану, толькі трэба сапраўды навучыцца не думаць і г. д. Бо ўсе нервовыя ўзрушэнні ў людзей, якія робяць подласці, і ўзнікаюць праз тое, што яны абдумваюць здзейсненае, здзіўляюцца таму, што нарабілі, аўсе праблемы адбываюцца, калі яны размаўляюць пра гэта з кімсьці. Чупрыга зноў спытаў:
    — He казаў? He? — і звёўусё на жарт: — Дык я табе нічога і не казаў. He казаў нічога такога. Ты сам прыдумаў. Бо няма ў нас ніякай кампаніі. Пантэон-патэфон, блін!
    — Куды едзем? — спытаў я з кепска прыхаваным раздражненнем.
    — Куды трэба, — адказаў ён, і на ягоны твар вярнулася здзеклівасць. 3 гэтага выразу, з якім звычайна ён пачынаў разважаць пра Волю, я мог бы і здагадацца праўсё. Але не здагадаўся. Я ўсё чакаў найгоршага, накшталт страляніны, крыві, смерці — ад чаго патыхае страхам нагэтулькі
    моцна, што перабіць гэты смурод можа толькі танны адэкалон.
    —Тут павярні на Шчуку, — запатрабаваў ён, і мы пакаціліся ў бок Шчукіна.
    Я ехаў уздоўж трамвайных шляхоў, апярэджваючы марудлівыя, напоўненыя людзьмі, нібы акварыумы на колах, трамваі.
    — Скажыце, у нашай арганізацыі быў калі-небудзь такі Ігар... Імя дакладна не памятаю, — пачаў я. — Ігар, альбо... Ну, увогуле, чалавек з прозвішчам Мяцеліца? Мяцеліца? He?
    Чупрыга рагатнуў:
    — Зямеля, «Мяцеліца» — гэта начны клуб. Дзе гэты підар бяззубы па сцэне скача.
    Я абыякава кіўнуў.
    —А вось... Ці ёсць нейкія тэлезоркі, якія здрадзілі Бацю?—не сунімаўся я.
    —Хто ў нас ёсць, а каго няма, я казаць не буду, — разважліва сказаў ён. — Людзей хапае, і кожны на сваім месцы. А пра нейкіх там Мяцеліцаў, якія супраць Баці пайшлі, я ўпершыню чую.
    — Ты наагул дзіўны нейкі сёння, — сказаў ён, падумаўшы. — Пра машыну спытаў, пра «Мяцеліцу» гэтую... Што, голуб, начныя жахі замучылі? — ён крыва ўсміхнуўся, але з выглядам знаўцы. Быццам сам такое сніць, што...
    Чупрыга маўчаў, а я падагнаў машыну да «Шчукі» — клуба з светлавой рэкламай, што так бездапаможна і блякла глядзелася ўдзень.
    — Прыехалі, — сказаў я далікатна.
    Але ён загадаў абмінуць клуб і ехаць наперад. Праз некалькі кіламетраў мы заехалі пад дэкаратыўны знак «Пакроўскія ўзгоркі». Мы імчалі па Швейцарыі, пасаджанай у маскоўскую зямлю так, як у правінцыі часам утыркаюць пасярод заснежанага газона кіпарыс ці пальму — дзеля стварэння «прыгажосці». Будыначкі былі вельмі падобныя, двух-трохпавярховыя. Калі давяраць часопісам, у гэтым раёне жылі заходнія дыпламаты. Іншасць гэтага жылога комплексу адчувалася дзякуючы адсутнасці га-
    лоўнай прыкметы элітнай нерухомасці ў Маскве і вакол яе — адсутнічала бясконцае спаборніцтва пантоў, не было архітэктурных бздураў, калі бярэцца ўсё найбольш кідкае з розных стыляў і сумяшчаецца на адной плошчы.
    Гледзячы на шыльду «Пакроўскія ўзгоркі», я разважаў, колькі яшчэ часу ў бяскрыўдных словах, кшталту «пакроў», мне будзе бачыцца кроў, барвовыя згусткі крыві і лужыны крыві.
    — Вось, табе туды, — паказаў ён на адзін з таўнхаусаў. Я плаўна прытармазіў каля брамы, чакаючы, што яна адчыніцца, але Чупрыга ўручыў мне ключы: — Місія твая на сёння простая. Пойдзеш туды. Дачакаешся чалавека. Зробішусё, што скажуць. Пасля—вольны.
    Ягоныя вусны зноўку раз’ехаліся ўбакі з такой пахабнасцю на твары, быццам Чупрыга распавёў анекдот з лаянкавым словам напрыканцы. Як я мог пра штосьці здагадацца, калі ў яго ўвесь час такі выгляд? Адчыніўшы брамку, я зайшоў на дворык, пакуль ён, стоячы пасярод дарогі, дамаўляўся з нейкім Ільхамам, каб той пад’ехаў па яго і забраў. Тут расла вельмі мілая алея з дрэўцаў у форме трапецыі, у зямлі былі маленькія ліхтарыкі, і мне падалося, што ўначы тут вельмі ўтульна і чароўна. У доме быў вялізарны пярэдні пакой, дзе я павесіў свой пінжак на празмерна гасціннай, чалавек на сорак, вешалцы. У беспамернай кухні з кафляй на падлозе, мяркуючы, што чалавека давядзецца чакаць вельмі доўга, я націснуў кнопку на электрычным імбрыку, а ў шафе адшукаў цэлую калекцыю чорнай і зялёнай гарбаты. Заварыўшы сабе нейкія далікатныя суквецці з водарам акіянскай ціны, я пайшоў на экскурсію і на першым паверсе, апроч дзвюх спальняў, адшукаў басейн з уключанай падсветкай. Побач была сухая саўна—ужо гатовая.
    Анічога з гэтага не выклікала ў мяне аніякага імпэту. Я меў працоўны лад і чакаў, вядома, каго-небудзь накшталт Філіпа. Наўрад ці Баця падсунуўмне іншага візіцёра. I як жа я здзівіўся, калі ўваходныя дзверы неўзабаве ляпнулі, а з пярэдняга пакоя пачулася дробнае цоканне жаночых абцасікаў і ўздых знятага пл ашча. I—услед за гэтым — Ганна.
    — О, гэта ты? — сказала яна будзённа.
    — Прывітанне, — я зразумеў, што мне няма куды падзець рукі. I мне зрабілася шкада, што я зняў свой чорна-буры пінжак, у якім я папросту рок-зорка.
    — Я гляджу, ты тут ужо асвоіўся, — пахваліла яна, пабачыўшы ў кубку гарбату.
    Я паціснуў плячыма. Чамусьці мне падалося, што дом належыць ёй. Калі збянтэжанасць знікла, я заўважыў, што на ёй прыталены чорны касцюм, які рабіў яе адначасова недасягальнай і неверагодна жаданай — так беспаспяхова можна жадаць толькі фотаздымак мадэлі з вокладкі часопіса. Бялявыя валасы пакорліва, як у Сфінкса, ляжалі на плячах, лаканічны макіяж аздабляў твар, які дэманстраваў халоднасць. I ўсё было быццам бы залакіраванае. Яна выскачыла з туфляў і падалася болып хатняй. Заварыла чорную гарбату і села на высокі зэдлік, гулліва падагнуўшы пад сябе нагу. Зірнулаўакно. Зрабілаглыток.
    Я чакаў сур’ёзную і малапрыемную размову. Я думаў, што ў абліччы Ганны да мяне заявіўся Філіп, каб абкласці просьбамі-даручэннямі, якія не захочацца выконваць, бо яны знаходзяцца на адваротным баку этыкі. Але яна, памешваючы гарбату адмысловай драўлянай палачкай, падобна, падбірала інтанацыю — абсалютна нечаканую для мяне. Гэты тон уразіў мяне нават болып, чым прамоўленае:
    — Я нарадзілася ў Калінінградзе, горадзе заснежаных дахаў і пранізлівых вятроў, дзе паўсюль мора, — яна сказала гэта быццам сама сабе. Здаецца, давяраючы штосьці іншым людзям, мы прамаўляем з той жа інтанацыяй і тымі словамі, якімі казалі б сабе. — Бацькі былі пастаянна занятыя, я сядзела дома і гартала кніжкі з малюначкамі. Я памятаю, напрыклад, Карлсана — такое старэнькае выданне з зялёнай вокладкай і акварэльнымі ілюстрацыямі...
    Я не ведаў, як рэагаваць, таму, падаўшыся наперад, ківаўі намагаўся ўсім сабой дэманстраваць увагу.
    — I я выходзіла гуляць: бацькі недаацэньвалі маю кемлівасць, мяркуючы, што, калі я не дастаю да зашчапкі, я не змагу ўзяць зэдлік і адчыніць дзверы з яго дапамогай. Я апраналася ў паліто, рукавіцы і адпраўлялася на забаронены шпацыр, пра які ні тата, ні мама не павінны былі ве-
    даць. Жылі мы ў старым трохпавярховым доме, паўночны мадэрн, калі табе цікава. Звычайна маё падарожжа завяршалася ля дзвярэй пад’езда — далей ісці было страшна. Але адным снежаньскім вечарам, «снежаньскім» — вельмі ўмоўна, бо ў дзяцінстве ўсе зімовыя вечары падаюцца цёмнымі і чароўнымі, як у снежні, — дык вось тым вечарам я вырашыла выйсці ў вялікі дарослы свет. Я прайшла ў арку і патупала па цёмным завулку, і збочыла яшчэ раз, бо пабачыла котку і хацела яе пагладзіць, а калі не дагнала — апынулася пасярод цёмнага брукаванага двара. 3 яго разыходзіліся чатыры вузенькія вулачкі. Куды ісці, я не памятала. Апранулася я, вядома, не адпаведна надвор’ю — а вятры там лютыя. Мне было холадна і страшна. I, вядома, я пачала плакаць, спачатку душыла слёзы, а потым — на ўвесь голас. 3 суседняга доміка выйшла чароўная бабулька — такіх не бывае ў Маскве, дзе ўсе старыя — спрэс вядзьмаркі. Дык вось, бабуля ўзяла мяне за руку і павяла на казачную кухню, дзе было шмат палічак, бутэлечак — усяго, што прыцягвае дзіцячую ўвагу. I на кухні яна зняла з мяне паліто і ўручыла велізарны, вось такенны, — Ганна развяла далоні, — кубак гарачага шакаладу. Я піла гэты шакалад, я грэла пальцы аб кубак, і мне стала цёпла і ўтульна — і ўсё гэта пасля жаху ледзянога двара і аднолькавых дарог. Потым, вядома, з’явіліся бацькі — бабуля іх ведала. Яны адлупцавалі мяне і памянялі замок на дзвярах — каб я больш не змагла сама выбрацца. Але ведаеш... Гэты вось кубак... Ён з тых часоў зрабіўся сімвалам людскога цяпла, чыстага і добрага. I я дасюль яго шукаю, гэтае цяпло... He знайшла.