• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    Я ведаю, Воля, што, нягледзячы на забарону, ты працягваеш хапацца вачыма за кожнае слова, і я апошні раз прашу цябе ісці прэч з гэтай часткі кнігі. Бо далей будзе горш.
    Сказаўшы пра цяпло (зараз я думаю, гэта была стандартная «плаксівая» гісторыя, якую яна прамаўляла кожны раз, а «разоў» гэтых было багата), яна пацягнулася шчакой да маёй далоні. Глядзела яна пры гэтым кудысьці ўбок, думаючы пра сваё. Ганна прытулілася да мяне — працягваючы сядзець у паўметры ад мяне, яна была побач, па-кацінаму
    выгнуўшыся. Я асалапеў, але не адхіліўся. Я чакаў працягу, якога не было. Яна ўсё сказала, далей яна думала толькі дзейнічаць.
    I я адабраў руку ад яе шчакі і паклаў ёй на плячо, паляпаўшы па-братэрску: маўляў, трымайся. Я сябар, і я побач. Яна ўспрыняла гэта як паразу. I зрабіла глыток гарбаты, гледзячы па-ранейшаму ўбок. Тое, што адбывалася, падавалася мне сном, фантазіяй і не ўкладвалася ў галаве. Зараз жа, добра ведаючы Ганну, я разумею, што яе дзеянні былі асэнсаваныя і спланаваныя. Што яна рабіла спробу за спробай, чаргуючы розныя тэхнікі спакушэння.
    Такім чынам, усвядоміўшы, што расчуліць гісторыяй пра шакалад не атрымалася (дакладней, атрымалася, я падтрымаў яе душэўны рух, але не зразумеў, што яго трэба канвертаваць у цялесную блізкасць), яна павярнулася да мяне і весела выдала:
    —А ведаеш, у мяне пірсінг у языку! — і тут жа паказала свой язычок, пасярод якога тырчаў металічны пупочак штангі.
    Я не ведаў, што казаць. Я не ведаў, як паводзіцца. Мяне кінула ў пот—гэтая танальнасць таксама была не для мяне.
    — Ты калі-небудзь цалаваўся з дзяўчынай з такім пірсінгам? — пацікавілася яна і, перш чым я паспеў адхіснуцца, схілілася да мяне, абдаўшы рэзкім дыханнем. Секундай пазней мы ўжо цалаваліся, і яе язычок паддзяваў мой, і гэты пацалунак быў нагэтулькі непрыстойны, наколькі ўвогуле можа быць непрыстойным пацалунак.
    Воля, не думай, што я спрабую сябе абараніць. Але і гэтую спакусу я вытрымаў. I, паколькі я паабяцаў быць сумленным, прызнаюся: хутчэй праз страх і паніку, чым праз вернасць я ўскочыў і, паправіўшы вопратку, сказаў: «Мне трэба ісці. У мяне лекцыя праз паўтары гадзіны. Ці ёсць яшчэ якія-небудзь даручэнні для мяне?»
    Гэтае «яшчэ» адразу ўсё выдала, я быў бы шчаслівы запхаць гэта «яшчэ» назад у рот, бо я паказаў, што ўжо зразумеў, чым ёсць «даручэнне», а сысці я хацеўтак, быццам—не, нібы я чакаў місію, але, не атрымаўшы, сышоў.
    Ганна сказала, што мая лекцыя адмененая, як адмяняецца «па іх каналах» любая мая актыўнасць, калі я патрэбны Бацю. I дадала, уважліва гледзячы на мяне, што калі я не хачу «з ёй пасядзець», яна мяне не трымае.
    На нязграбных хадулях ног я накіраваўся да выхаду, адчуваючы, што яна на мяне глядзіць, седзячы, як сядзела, падабраўшы нагу пад сябе. Я накінуў пінжак і павярнуўся, каб сказаць «пакуль!», але пабачыў, што яна побач. Тут яна пайшла ў апошні наступ, і я перакананы, такіх штурмаў было б роўна столькі, колькі б спатрэбілася, каб здарылася тое, што здарылася. I якая ж розная яна была кожны раз!
    Яна прытулілася да мяне, як быццам развітваючыся, a мы знаёмыя вельмі даўно, паклала галаву на грудзі і абвіла далонямі шыю. Я не бачыў яе вочы, але ў пальцах, у гэтых плаўных каціных абдымках — развітальных паводле настрою — было так шмат пяшчоты і так мала няшчырасці, так шмат чалавечнасці і суму, што я не вытрымаў і падняў рукі, паклаў іх ёй на плечы і прыціснуў яе да сябе. Я ж не разумеў, што з ёй адбываецца.
    Я думаў, што, можа, яе нехта кінуў, і таму яна вось так. Я ж не ведаў. Мы стаялі, яна грэла носам мне скуру пад кашуляй, а я адной рукой пачаў гладзіць яе па валасах. Яна адказала нейкім агульным націскам цела, як быццам падалася наперад, абвіла мяне яшчэ мацней. Я нават пачаў неяк падбадзёрваць яе, на выпадак, калі ў яе сапраўды здарылася гора, са здзіўленнем назіраючы, як яе рука з маёй шыі слізгае ніжэй і ніжэй, корпаецца там, расшпільваючы прарэх, і гэта было так дзіка, што я застыў — бо як торгнуцца цяпер? — я стаяў аслупянеўшы, у майтках, куды яна ўжо залазіла наманікюранымі пальчыкамі.
    I калі пацалунак атрымаўся няёмкім праз тое, што яшчэ ўкл адваўся ў нейкія нормы паводзінаў дваіх ледзь знаёмых л юдзей, то тут у яе справы пайшлі жвава менавіта таму, што нагадвалі нейкую дзікую фантазію: розум быў заблакаваны, а цела адказвала, захлынаючыся. I менавіта гэта Ганне было трэба.
    Тут, Воля, ты з холадам пасміхнешся і паглядзіш убок — ты рабіла так, калі ты раўнавала мяне (без нагоды — заў-
    сёды без нагоды). А потым абыякавым голасам спытаеш: і што ж у вас было далей? I, калі я пачну аднеквацца і казаць, што нічога не было, — здарыцца дурная сцэна («не хочаш — не кажы»), Але і калі распавяду ўсё, сцэна ўсё роўна адбудзецца. Ты будзеш расхаджваць, бледная, і казаць, што я абсалютна свабодны і што ты вольная. A то і сядзеш, накідаеш на твар хуткі, нервовы макіяж і бразнеш дзвярыма, уцёкшы да таксоўкі. I, калі не спыніць цябе, балюча будзе ўжо мне. Але я заўсёды спыняў — знаходзіў два-тры словы, пасля якіх атрымліваў кулаком пад бок і прабачэнне.
    Але зараз я не магуўзяць цябе за запясце і сказаць такія словы. Ведаеш, я думаю, прычына, чаму яны вырашылі цябе прыбраць, была ў тым, што ў нас з табой усё было вельмі сур’ёзна. I пакуль ты жыла ўва мне, я не быў здатны на абсалютнае зло і абсалютную подласць. Чалавек, які кахае, не здатны на зло. Мне трэба было зрабіцца стрыманым мудаком, якіхпоўнаўэфіры федэральныхканалаў.
    Я скажу табе толькі, што з Ганнай (не магу тут ужыць «у нас з Ганнай») было востра, амаль балюча, востра і дзіка. Там, дзе ў нас з табой была пяшчота, тут працавала ўмела распаленая юрлівасць. Там, дзе ў нас былі ласкі, тут былі фрыкцыі, што нарастаюць паступова, з рыкам. Там, дзе ў нас былі нашы далікатныя памяншальна-ласкальныя, тут усё называлася сваімі імёнамі, а ад пранізлівых дзеясловаў галава ішла кругам.
    Потым мы ляжалі ў спальні, на ўпрыгожаным віктарыянскімі завіткамі ложку, з якога не паспелі зняць полаг (дужа спяшаліся), і жоўтую фіранку па-набокаўску ўздымаў ветрык, і было ціха, і я спрабаваў зразумець, што нарабіў, і не мог—гэта не было каханнем і не прэтэндавал а быць ім, a ва ўсім астатнім (як і ў самім каханні — бо ў мяне была ты) я не адчуваў патрэбы. Ганна, выцягнуўшыся, нібы плыўчыха пасля заплыву, ляжала побач, і, пакуль я падбіраў словы, каб неяк адрэагаваць на здарэнне, нават не адрэагаваць — завязаць размову, якая адпавядае нашаму новаму статусу, янасказала...
    Зрэшты, каб прадэманстраваць табе бездань паміж намі, тымі, хто перажыўтолькі што аднолькавыя канвульсіўныя радасці, я лепш растлумачу, што хацеў сказаць ёй.
    Я хацеў сказаць, што трансцэндэнтны ідэалізм Канта вылучаў у свеце сферу ноўмену, то-бок з’яваў якія выходзяць па-за межы пачуццёвага досведу. А яшчэ ў Канта была сфера, якая падпарадкоўваецца законам прыроднага дэтэрмінізму, што спасцігаецца з дапамогай эмпірычнага пазнання. Гэтую сферу ён назваў сферай феномену. I што калі для спасціжэння паняцця «логас» трэба прыкладаць нейкія неэмпірычныя намаганні, падключаць логіку, разумовы апарат, то панятак «кафетэрый» спасцігаецца інакш, паводле Канта—праз сукупнасць наведванняўкафетэрыяўусавецкія часы, калі яны яшчэ існавалі.
    I што я мог бы запярэчыць Канту. Бо чамусьці ў мяне ўзнікла думка, што галоўны адбітак уяўлення пра кафетэрыі я атрымаў упершыню тады, калі канвертаваў яго з адцягненага панятка «кафетэрый», пра які расказвалі бацькі, у рэальны пачуццёвы досвед першага паходу туды з татам. Кафетэрый стаў для мяне невялікім не надта добра асветленым памяшканнем, дзе змешвалі малочныя кактэйлі і клалі марозіва ў сталёвыя савецкія крэманкі на пластмасавых ножках.
    I што ўсе наступныя кафетэрыі ў жыцці я змяшчаў у рамкі першага кафетэрыя і параўноўваў: тое ці не тое, горш ці лепш. А Кант лічыў, што сукупнасць усіх маіх кафетэрыяў гамагенная і ўтварае ідэальны, цэльны кафетэрый, паводле якога я буду меркаваць, напрыклад, пра рэстаран ці чаркавую — пра падобныя, але не ідэнтычныя ўстановы.
    I што, галоўнае, нядаўняе сумеснае перажыванне робіць мае ўяўленні пра панятак «секс» нават больш гетэрагеннымі, чым мне б хацелася, што гэта было адначасова і чаркавая, і рэстаран, і кафетэрый і яшчэ чорт ведае што. Што гэта быў«ноўмен», ане «феномен».
    Вось так думаў я сказаць, і, пакуль я падбіраў словы, яна выдала адзіную (напэўна, неаднаразова прамоўленую да мяне) фразачку. Янагучалатак:
    — Пасля гэтага заўжды такі расслабон!
    I выцягнулася на ложку. Я нават паспрабаваў прыціснуцца да яе, паспрабаваць захаваць блізкасць, якой не было цягам усяго працэсу. Але яна адсунулася і ўскочыла, пры-
    крылася сцягнутым з ложка полагам, быццам усё тое, што адбылося, не давала мне права бачыць яе аголенай. I пабегла ў душ, і адмакала там так бязмежна доўга, быццам усё, што здарылася, знясільвала і вымотвала, як складанае фізічнае практыкаванне, і трэба неадкладна змыць з цела ўсе сляды.
    Калі Ганна, закручаная ў халат, выйшла да мяне, я ўжо нецярпліва сядзеў на кухні ў пінжаку, дэманструючы гатоўнасць сыходзіць. Гэта не выклікала ніякіх пярэчанняў: мы ўжо досыць «пасядзелі». Бадзёра прышлёпаўшы вільготнымі ступнямі па кафлі, яна села побач, дастала паперку і запісала на ёй нумар тэлефона асадкай, што падазрона былапаблізу.
    — Вось, — сказала яна, — калі будзе трэба нешта, — яе вочы раскоса ўспыхнулі, — тэлефануй. Ну, ты ведаеш. Звычайна нам забаронена абменьвацца кантактамі, але не турбаваць жа Бацю шторазу дзеля гэтага.
    А я ішоў да дзвярэй, запіхваючы гэтую паперку, скамечыўшы, у азадак — то-бок у заднюю кішэню джынсаў. Сыходзіў спустошаны нават больш, чым раздражнёны. I калі я зачыняў дзверы з хрыплым «пакуль», яна ўзмахнула мне шклянкай апельсінавага соку, напалову поўнай або пустой. He збіраючыся ўстаць, не збіраючыся падысці і пагатоў абняць. Абдымкі — толькі сродак спакушэння для тых, хто не спакусіўся на папярэднім этапе. 3 чаго б нам абд ымацца цяпер, кал і яна ўжо і ў душ схад зіл а?
    Я пайшоў да «Галкі», завёўся і плаўна крануўся, Ганна махнула праз акно той жа шклянкай, ужо поўнай да краёў: страціла шмат вільгаці, трэба папоўніць. Я ехаў і адчуваў, што ўнутры ў мяне менавіта тая подлая пустэча (спустошанасць падлюгі), што добра прыбіраецца ста грамамі каньяку і альбомам The Prodigy «Invaders must die», уключаным як мага гучней.