Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
—Куды спяшаемся? — будзённа спытаў ён. — А дазвол на выхад? Мне не паведамлялі.
Я стаяў насупраць яго, бездапаможна развёўшы рукі. Ён заўважыў маю агаломшанасць: адной рукой зняў рацыю, другую сунуў ва ўнутраную кішэню пінжака, ды так там і пакінуў, з намёкам, каб я не рабіў рэзкіх рухаў.
—Аляксей Барысавіч, — звярнуўся ён напаўголаса да рацыі. — Тут візіцёр ваш унізе. Інструкцыі не было, таму я яго прытрымаў. Ці выпускаць?
I маўчанне ў адказ, маўчанне ў дзве, тры, чатыры секунды, маўчанне, у якім вырашаецца лёс, маўчанне, якое можа скончыцца сухім: «Вывезі ў лес і закапай, калі ласка». I, калі паўза зацягнулася настолькі, што зрабілася падазронай, пачулася:
— Вядома, выпускай. Спытай, ці ён на машыне, альбо, можа, таксоўку варта выклікаць?
Ахоўнік расслабіўся і кіўнуў на дзверы.
За імі мяне сустрэла зеляніна дрэваў. Вакол нясцерпна, да галавакружэння, пахла бэзам. Травень. У самым любімым і ненавісным горадзе на планеце трэба прыкладаць намаганні, каб у мітусні зразумець, што вакол вясна, што квітнее бэз, што жыццё цудоўнае, нягледзячы на тое, што чалавек адвечна імкнецца звузіць яго да дурных жаданняў, палічыць грашыма і скалечыць уладай.
За гэтымі адчуваннямі мяне і заспеў званок з універсітэта. Спадар рэктар хоча мяне бачыць. Аўдыенцыя праз дваццаць хвілін, трэба спяшацца. Паведамляла дзяўчына з голасам «секс па тэлефоне» — частыя размовы з «донарамі» не прайшлі дарма. Я нават не паспеў спытаць яе імя. Усё проста. Я атрымаў месца дэкана пасля тэлефанавання Баці. А зараз мяне такім жа чынам выкінуць з альма-матар. Усё справядліва. Губляеш заўжды больш, чым атрымаў. Па дарозе я гучна слухаўТйе Prodigy. Але водар жыцця, што пуль-
саваў праз адчыненыя вокны, збіваў настрой, замінаючы засяродзіцца на глухой злосці да сябе.
Павярнуўшы на Арбат, заехаў у падземны гараж, увайшоўуліфт, трапіўу прыёмную. Рэктара я бачыў дваразы за жыццё, першы — на прыёме з нагоды нейкага навуковага здзяйснення, другі — на закрытай прафесарскай п’янцы, дзе бралі ўдзел пяцьдзясят чалавек. Абодва разы ён нават не кіўнуў — я быў для яго радком выдаткаў у зарплатных спісах, якія яму давалі на подпіс. Ён для мяне — размашыстым подпісам на пададзеных дакументах.
I вось жа—асабісты прыём, відавочна, каб патлумачыць, што выганяюць мяне не проста так, а з воўчым білетам, таму дарога ў мяне зараз адна—на востраў Радос, у пажыццёвае выгнанне. Рэктар энергічным жэстам запрасіў увайсці. Выглядаў ён надзвычай молада, на выгляд сорак — сорак пяць. Трыкутны, злёгку пляскаты твар дадаваў яму падабенства з анакондай, настолькі ж прыгожай, наколькі і мудрай. Я павітаўся і сеў у крэсла ахвяры. Ён адарваў вочы ад паперы і пачаў мяне гіпнатызаваць, быццам думаючы: адразу мяне праглынуць альбо спачатку паспрабаваць разжаваць і выплюнуць шчэць? Рэктар загаварыў так, як звычайна гэта рабіў Баця—у фармаце лекцыі, якую чытаюць у нікуды:
— Кант лічыў што свет людзей падпарадкоўваецца нейкім універсальным законам. Што маральнасць уласцівая чалавеку, а кожны з нас дзейнічае ў адпаведнасці з той этычнай нормай, якую лічыць безумоўнай. I ад якой не адмовіцца, нягледзячы на тое, да якіх наступстваў гэта прывядзе, — я падумаў, што менавіта так, не павітаўшыся, адразу пачаўшы з Канта, а з Канта, павярнуўшы да мізэрнасці фігуры майго суразмоўцы, я б заводзіў размову пра звальненне і сам. Рэктар працягваў: — Спрабуючы сфармуляваць нейкі ўніверсальны для ўсіх маральны падмурак, якому падпарадкуецца чалавечая мараль, Кант прыйшоў да свайго катэгарычнага імператыву. Існуе некалькі фармулёвак, але звернемся да найбольш ужывальнай.
Ён зрабіў паўзу, каб я, напэўна, яму падказаў. Ці запярэчыў. Альбо задаў пытанне — не ведаю, навошта ён тут
зрабіў паўзу. I ён працягнуў, усё гэтак жа не датычна мяне наўпрост:
— Катэгарычны імператыў Канта гучыць так: «Дзейнічай адпаведна з максімай, кіруючыся якой ты адначасова мог бы хацець, каб яна была ўсеагульным законам». На ягоную думку, гэты ўніверсальны закон і ёсць мараль як такая. Мараль, што дзейнічае для ўсіх эпох і грамадстваў. Згодна з гэтым прадпісаннем, суб’ект заўсёды будзе маральна мець рацыю. Сучасная Расія даказвае, што Кант памыляўся. Яму трэба было прад’явіць патрабаванні да самой «максімы» маральнасці. Бо ў грамадстве, дзе кожны чалавек напалову пан, напалову раб, і так склалася гістарычна, фармулёўка «максімы», згодна з якой тут ездзяць па сустрэчнай паласе, даюць хабар міліцыі, трапляюць у Дзярждуму і пруць без чаргі, можа быць глыбока амаральнай. Кшталту: «Ідзіце ўсе нахер!»
Я здзіўленакашлянуў.
— Пан унутры чалавека з задавальненнем будзе дзейнічаць паводле гэтай максімы ў дачыненні да іншых, раб у гэтым жа чалавеку з задавальненнем падпарадкуецца, калі да яго гэтую максіму ўжывае той, хто на вышэйшай пасадзе, — і, без усякага пераходу: — Мне прыемна пазнаёміцца асабіста, Міхаіл Аляксеевіч. Вы працуеце ў нас толькі некалькі месяцаў...
Ён спыніўся, відаць адчуўшы, што не адгадаў. I сапраўды, працаваў я ўжо некалькі гадоў.
— I за гэтыя некалькі месяцаў зрабілі імклівую кар’еру ад простага выкладчыка да дэкана. I вось зноў...
Яго голас быў занадта паважлівы і ўрачысты, каб абвесціць пра маё звальненне.
— Я думаю... Людзі, якія рэкамендавалі мне... Мяркую, яны ведаюць, што робяць, а на вас прыйшлі вельмі... добрыя рэкамендацыі ад вельмі паважаных людзей, — тут ён зноў запнуўся, але ўсё-ткі скончыў, — 3 ліку нашых донараў. I вось, рашэнне прынятае. Віншую, спадар прарэктар!
3 гэтымі словамі рэктар падсунуў паперчыну, над якой разважаў, перш чым загаварыць пра Канта. На бланку з эмблемай нашага МЯЎ паведамлялася, — у тым ліку, відаць, і
яму, мяркуючы па азадачаным твары небаракі, — што рада кіраўнікоў правяла галасаванне і былі вылучаныя кандыдатуры, што папярэдні прарэктар рэкамендаваны ў адстаўку ў сувязі з перадпенсійным узростам (што за фармулёўка?). Што галасавала пэўная колькасць, што рашэнне прынятае амаль аднагалосна, што наўзамен вылучаныя тры прэтэндэнты, у тым ліку я (цікава—кім вылучаныя, як там з’явіўся я, хто заявіў? Хто Бацевы вочы і вушы? I ці ёсць яны тут? А можа, патэлефанавалі аднекуль «зверху»?). Прапанова прынятая, зацвярджаецца на пасадзе прарэктара (першага прарэктара!), дата, подпісы сябраў праўлення. I надпіс, «асабістае меркаванне» ўсхваляванага прафесара, прозвішча не разабраць, ад рукі, — што ва ўніверсітэце адбыўся «пераварот», «рэйдарскі захоп» (разабраўся б, дурань, «пераварот» ці ўсё ж «захоп»), I што ён на знак пратэсту забірае дакументы і праклінае гэтую ВНУ, у стварэнні якой браўудзел. Трэба б удакладніць, што за птушка, і запомніць, запомніць яго, запомніць, так.
Я адарваў вочы ад дакумента, адчуваючы на вуснах усмешку Нерона. Усмешку 16-гадовага ідыёта, які атрымаў усю ўладу ў імперыі, уключна з правам задушыць уласную маці. Гэтая паперка магла азначаць толькі тое, што я ўсё яшчэ ў абойме, што мяне не выкінулі. Што там, з Бацем і медыцынскай судзінай, я апраўдаў нейкія чаканні. А рэктар нешта мармытаў, і адчувалася, што словы, звязаныя з маім трыумфам, даюцца яму больш складана, чым развагі пра Канта.
— У вашым узросце... Такая кар’ера... Я не ведаю... За ўсю нашу гісторыю такога не было... Ды і рэдкая маскоўская ВНУ можа пахваліцца... У сэнсе, прарэктар можа пахваліцца... Толькі павіншаваць...
I, націснуўшы кнопкунаінтэркаме:
— Светачка, запрасі сюды Ганну.
I сэрца, вядома, ёкнула ад гэтага імя, «Ганна», і Ганнаўвайшла адразу ж, бо, відаць, чакала ў прыёмнай. I гэта была не тая Ганна. Але вочкі мне, канечне, ужо рабіла.
— Вось, Міхаіл Аляксеевіч, гэта папярэдняя сакратарка, у сэнсе, сакратарка нашага папярэдняга прарэктара, мы яму
яшчэ зладзім урачыстае развітанне. Хоць ён трошачкі псіхануў, але з кім не бывае. Што тычыцца Ганны, вы можаце ці пакінуць яе, ці падабраць сабе іншага сакратара. У мяне ад Ганны толькі добрае ўражанне: справаводства ведае, усе дакументы рыхтуе своечасова. Першы час працы ў вас няшмат. Ды што там: шчыра скажам, пасада першага прарэктара ў нас хутчэй прадстаўнічая. А кабінет добры. Вось Ганна вам кабінет і пакажа. Узнікнуць нейкія пытанні — заходзьце. Ну, і ўвогуле — будзем зараз цесна супрацоўнічаць, адну справу робім.
Я ўстаў і падзякаваў рэктару. He асабліва робячы ласку, вядома, бо не яму трэба дзякаваць. I пайшоў за Ганнай, адкрыта разглядаючы яе ззаду. Нейкія нядобрыя пачуцці абуджала Ганна. Дурніца, відавочна, баялася застацца без працы, і, ведучы мяне па калідорах, яна час ад часу азіралася, зазіраючы мне ў вочы і прыўздымаючы куткі вуснаў. Мне ўявілася, як мы прыйдзем у кабінет, і яна, як тая, іншая Ганна, уткнецца носам у грудзі і пачне рыскаць у маім прарэху. Ці адвернецца да сцяны, скіне блузку і пстрыкне станікам. I ўсё гэта было выканальным, але не надта хацелася. Я проста думаў пра гэта з асалодай, як пра нейкую перспектыву. Якой можна даць ход, а можна і не даваць.
Было, вядома, весела. Я пачуваўся экспрэсам, які ляціць з хуткасцю маланкі. Любы, хто паспрабуе мяне спыніць, як той дурань-прафесар, што ўжо забраў дакументы, будзе спляжаны, заколаты, выкінуты на сметнік. Адчувалася і горыч. Але — не тое, што ты думаеш, Воля. He было мне шкада і прарэктара, з якім я не быў знаёмы. Я проста адчуваў, што так высока ўзляцеў, каб яшчэ болыл падпарадкоўвацца Бацю.
Чым вышэй я, тым больш магутнай зброяй раблюся ў яго руках. Я — другая асоба ў найбуйнейшым ВНУ Рэктару, вядома, засталося нядоўга. Яшчэ месяц-два, і я займу яго кабінет, а адтуль нават не ведаю куды. Куды наогул ідуць пасля кіраўніцтва ў ВНУ? Міністрам? Прэм’ерам? Вось пра тое і гаворка, што ўсё адно, бо пад Бацем, бо толькі каб караць мацней, каб рабіць подласці на новым узроўні, каб
знесці нахрэн стары Крэмль, калі папросяць, і збудаваць там які-небудзь офіс запаўмільярда.
Мяне прывялі ў мой будуар, і сэрца вохнула—белыя сцены, скураныя канапы! I Ганна са збянтэжанай усмешкай: «Не-не, Міхаіл Аляксеевіч, гэта прыёмная, тут я працую, a ваш кабінет далей». А там — і велізарны стол, і трон з некалькіхпарод дрэва, і гадзіннік віктарыянскай эпохі, і атрамантавы набор. Відаць, пасада прарэктара сапраўды дужа ганаровая і прадстаўнічая, як статус каралевы ў Англіі. А ля стала—акно, праз якое адкрываецца мой любімы, шумны і мітуслівы, падобны да вуголля ў вогнішчы, Новы Арбат.