• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэвалюцыя  Віктар Марціновіч

    Рэвалюцыя

    Віктар Марціновіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 300с.
    Мінск 2020
    64.56 МБ
    Я спыніўся каля безназоўнай кавярні і, сеўшы за стойку, замовіў стопку. За ліпкім пластыкавым столікам сядзела ціхая мілавідная правінцыялка. Каля недапітай, але ўжо халоднай гарбаты россып папяровага смецця: ускрыты канверт з новай сімкай, пагадненне з мабільным аперата-
    рам, газета «Жыллё», назву якой чамусьці хочацца прачытаць з «у» замест «ы», рахунак за гарбату. Рахунак за гарбату, так.
    Мне хацелася з ёй загаварыць і распавесці пра кафетэрый на маёй радзіме, якая ўзнікае зараз толькі ў снах. Распавесці пра малочны кактэйль, якім частаваў тата, пра неймаверна горкую каву, якую ён дазволіў пакаштаваць, пра твар гандляркі, які чамусьці добра захаваўся ў памяці. Пра вітрыну з музейнымі пірожнымі: крэмавымі трубачкамі, кошыкамі, заварнымі, безэ. Пра ўсё, што можа зацікавіць і крануць толькі мяне самога, а таму патрабуе слухача менавіта цяпер, калі так самотна.
    Усвядоміўшы, што размова і тут не атрымаецца, што я намагаюся распавесці светутое, што яго не цікавіць, вымусіла адсунуць каньяк і пакінуць кавярню. Я не хацеў запускаць у сябе злосць, замяшаную на хрыплай шаманскай гістэрыцы The Prodigy. Мне няма на каго і няма за што злаваць. I я, павярнуўшы на МКАД, уключыў старэнькі Depeche Mode — альбом, дзе «words are very unnecessary». Дзе доўгія, выкананыя на чатырох струнах душы, басовыя сола змяняюцца простымі словамі, напісанымі як быццам пра гэты вечар. Пра ліхтары і машыны, у кожнай з якіх сядзіць жывая душа. I столькі ў гэтай песні прыгажосці і адзіноты, што словы, вядома, нікому ўгэтым горадзе не патрэбныя. I я катаўся, пакуль дождж у маёй душы не замяніў туман.
    Глава адзінаццатая, дзеяўпершыню адмаўляюся выконваць просьбу
    Неяк у траўні, спякотным надвячоркам, на Патрыяршых сажалкаху Маскве з’явіліся двое. Першы, у шэранькім летнім гарнітуры, быў невысокі, укормлены, лысы, свой прыстойны з выгляду капялюш піражком трымаўу руцэ, а на чыста выгал еным твары меў велізарныя акуляры ў рагавой аправе. Другі — плячысты, сярэдняга росту, крыху сутулы, з хударлявым і задуменным абліччам генія — быўя.
    Спадарожнік, прадстаўлены «Яфрэмам Макаравічам», нагадваў лектара выязной антыалкагольнай кампаніі часоў дзейнасці Баці. Hi капелюша, ні акуляраў у яго, вядома, не было, а вось шэранькі гарнітур з белай кашуляй меўся. I расшпілены гузік кашулі падступна агаляў ягоны парослы сівізнойпуп.
    Выпаўзшы з «Пушкінскай» з такім пачуццём уласнай годнасці, нібы ён сустракае тут самога Аляксандра Сяргеевіча, Яфрэм Макаравіч павітаўся і моўчкі павёў мяне па Броннай да Патрыяршых сажалак, якіх даўно няма. Менавіта яны сталіся для мяне некалі самым вялікім расчараваннем ад Масквы, куды я ўпершыню прыехаў турыстам, каб выпіць тэкілы і, занурыўшыся ў мапу, адшукаць гэтыя сажалкі. Але тут не пра гэта.
    Задачай Яфрэма Макаравіча было даставіць мяне да Баці. I не на чарговую арандаваную канспіратыўную царкву, а непасрэдна дадому. Нягледзячы на нечуваны давер, адрас мне
    ніхто не раскрыў, таму марудны і пупасты Яфрэм Макаравіч і суправаджаў мяне. Я намагаўся прыгадаць, ці ёсць у гэтым раёне які-небудзь трохпавярховы палацык у маўрытанскім стылі—іншага ў асобы маштабу Баці быць не магло.
    Мінулымі тыднямі я выканаў некалькі даручэнняў, якія сам для сябе ахрысціў «цімураўскімі» — у гонар кніжнай шайкі піянераў, якія дапамагалі пілаваць дровы бабулям, на чыіх веснічках былі намаляваныя зоркі. Потым яны выраслі і навучыліся пілаваць бюджэты, карыстаючыся зоркамі на пагонах. Я карміў жабракоў, ламаў хлеб і хадзіў па вадзе, даказваючы, што сілы, прадстаўніком якіх я быў, могуць усё. Было нават чароўнае вылекаванне ў «крамлёўскай» бальніцы. Маёй функцыяй было ператварыць ваду чужых словаў у выдатнае грузінскае віно для хірургаў, не забываючы перадаваць ім тугія пачкі грошай.
    Хіба два даручэнні выклікалі ўколы сумлення. Зараз я ведаю, што сумленне змяшчаецца ў людзей у горле, нават у раёне кадыка. Менавіта там душыць і сціскае, калі робіш подласць.
    Першае даручэнне мне перадаў цар Філіп у суправаджэнні панурага вайскоўца — відаць, вырашыў пасля таго самага суда дбаць пра бяспеку. Ён заявіўся ў камзоле, што яўна быў па-за межамі дзелавога этыкету. Валасы былі памастацку ўскудлачаныя і з дапамогай вялізнай колькасці лаку зачасаныя назад. У тэчцы, перададзенай ім, былі пажоўклыя дакументы з нейкімі старымі чарцяжамі і чорнабелымі фотаздымкамі смешнага двухпавярховага будынка. Філіп сказаў, што я за два дні мушу накатаць заключэнне, згодна з якім домік не можа быць прызнаны помнікам архітэктуры, як пра гэта сказана ў папярэдніх трох, датаваных 1937,1976 і 1985 гадамі.
    — Што выдумаеш, справа твая. Падпішыся ўсімі рэгаліямі: прафесар, дэкан, хуры-муры, — даручыў ён. — Пішы па-мастацку. На месцы гэтага ламачча праз паўгода мусіць стаяць дваццаціпавярховы офіс-білдынг. Цана пытання, — падумаўшы, удакладніў ён, — дзвесце два лімоны. Таму давай, каб талкова.
    He тое каб мне было шкада і не тое каб дужа хацелася спрачацца, але сярод планаў і фотаздымкаў былі газетныя нататкі, у якіх сцвярджал ася, што будынак памятаў Пятра I і што Пётр там еў кашу (чаму менавіта кашу?). Да таго ж Філіп мне адкрыта не падабаўся, і я падумаў што гэта вельмі зручны момант, каб адпазіцыянавацца ад яго:
    —Дзвесце два лімоны — гэта добра, — прамовіў я, — але ты, Філіп, не назваў памер маёй долі, — я крыва ўсміхаўся ад задавальнення казаць яму «ты».
    — Табе грошай мала? — набычыўся ён. — Дапамагчы? Ці паведаміць Бацю, што ты ў позу стаў?
    Я нагадаў, што грошай ад яго не атрымліваў зусім і што, калі ён не перастане злоўжываць лакам, ягоныя валасы могуць пасекчыся і выпасці зусім. Вайсковец побач з ім з цікавасцю выцягнуў шыю. Але Філіп засмяяўся. Мяркуючы па ўсім, ён штосьці ведаў пра бліжэйшыя планы Баці на мяне. Ён добразычліва ляпнуў мяне па плячы, сказаўшы штосьці кшталту «малады, ды борзы», і з’ехаў.
    Да падрыхтоўкі заключэння я падышоў з імпэтам уролага, які праз недахоп працы паводле спецыяльнасці вымушаны працаваць дантыстам. He маючы падставаў сумнявацца ў даце пабудовы, я рабіў упор на тое, што «ў пластычным вырашэнні аркатуры дысануюць з дынькамі, а мярлон не мог спалучацца з карунамі над вокнамі». Хоць будынак і ўпісвалі ў архітэктурнае аблічча Масквы цягам трох стагоддзяў, я нагадваўпра змешванне стыляў і дайшоўдатаго, што заклікаў яго папросту знесці, хоць Філіп прапаноўваў толькі разабраць і перасунуць за кошт інвестара.
    Уласна, сумленне і прачнулася, калі прафесійны азарт астыў Я зразумеў, што напісанае — проста лухта, бо папярэднія экспертызы з подпісамі акадэмікаў, якія перадвызначалі выгляд Масквы ўранейшыя часы, значна больш грунтоўныя: у мэрыі проста пасмяюцца з мяне. Але праз два дні «КоммерсантЬ» напісаў аб прызначаным на канец тыдня зносе дома-старажыла. А яшчэ праз дзень — пра «аўтарытэтных гісторыкаў», якія ўзялі дом у жывое атачэнне, пра «неабыякавых мастацтвазнаўцаў», якія начавалі Ka-
    ля яго, але былі «брутальна» разагнаныя мянтамі з экскаватарамі. Зрабілася не па сабе.
    Яшчэ праз дзень, не здолеўшы адарвацца ад газетнай эстафеты, я пабачыў на першай паласе «Ь» фотаздымак з руінамі і мардатымі мужыкамі наводдаль. 3 імі быў і Філіп, але ці пачуў ён параду наконт валасоў было незразумела, бо ён быў у касцы. У артыкуле згадвалася «бессаромнае» заключэнне Міхаіла Аляксеевіча Германа. А казаў жа мне цар Філіп — не чытай газеты. «Не думай. He здзіўляйся. I маўчы». А я зноў і зноў вяртаўся да слова «бессаромнае», думаў, што ў ім завёўся бес, а ў горле штосьці сціскала і душыла ліпкім камяком, і давялося выпіць шклянку вады і церці пачырванелыя вочы.
    Другой місіяй было заявіцца на Вераб’ёвы горы на абарону доктарскай нейкага чалавека, які напісаў дысертацыю пра неалібералізм, каб я заваліў яго пытаннямі з залы. Інструктаваўмяне Баця. Ёнудакладніў:
    — Пытанні дапамагчы табе напісаць?
    Я адмоўна пакруціў галавой, хоць тэма была зусім не мая. Тыдзень я чытаў і перачытваў тэкст дысертацыі, які быў строгім, як партрэт Ісаі Берліна, рэпетаваў выпады і ўяўляў, як буду абараняцца ад сустрэчных пытанняў.
    — Камісія — наша, усё ўжо вырашана, ты патрэбны, каб зладзіць шоу, — сказаў, інструктуючы, Баця. I дадаў: — Як заўсёдыўнас.
    Пазбавіць чалавека, які нагадваў гайдаеўскага Шурыка, амаль прысвоенага звання проста: трэба з дасведчаным выглядам запытваць: «А як вы вызначаеце свабоду, нагадайце, калі ласка?», выслухаць з каменным тварам мітуслівы адказ «ліберала», які адчувае падвох, а пасля ўставіць як мага карацейшую зваротную рэпліку. Важныя былі не самі аргументы, а стылістыка. На «ну гэта ж відавочна...» — адказваць «не факт..а на «гэта вызначаецца» — падвышаць голас: «Кім вызначаецца?» Ніхто ў камісіі не падымаў вочы ад паперчынаў, ставілі мінусы за мінусамі, а напрыканцы чацвёра з шасці выказаліся супраць яго. Падчас абвяшчэння прысуду ён пахіснуўся ды так і застаўся на месцы, праціраючы акуляры, калі ўсе рушылі да выхаду. Тут ізноўу мяне
    сціснула і прыдушыла, ажно давялося пайсці ў прыбіральню, каб папіць водаправодную ваду з пахам твані. Гэтым разам у газеты я не трапіў. Мне нават, здаецца, ціснулі руку, але, вядома, ніякага адчування перамогі ў мяне не было, толькі камяк у горл е, праз які галава рабілася цяжкой.
    Больш не было страху: я не баяўся адплаты, я больш нікога і нічога не баяўся. Пра якое пакаранне можа ісці гаворка, бо нават ты не адчула падман, калі я вярнуўся, накатаўшыся на «Галцы» і накатаўшыся на Ганне? Ты не заўважыла, як паміж намі пралегла чужое цела. Ужо на ранак я не памятаў адценняў таго, што адбылося, засталіся толькі стракатыя колеры нейкага кірмашу, і гэтая хахлама была абсалютна не тым, да чаго я мог імкнуцца. Змяніл ася толькі адно: бачачы Ганну сярод чэлядзі Баці, я, у адрозненне ад астатняй кодлы, болып не адчуваў аніякага жадання да яе. Узнікала іншае пачуццё: хацелася схаваць вочы і зрабіць выгляд, што я не заўважыўяе.
    «Шурыка» я болып ніколі не бачыў, ды і не было чаго яму рабіць у Маскве. Пасля такога правалу з чатырма чорнымі шарамі на абароне дысертацыі чалавек зазвычай выпраўляеццаў пажыццёвае выгнанне на Радос.
    А цяпер пупасты Яфрэм Макаравіч вёў мяне дадому да Баці, у «рэзідэнцыю», як паведамляла CMC. Мы выйшлі да сажалак з боку Броннай і прайшлі іх наскрозь, і неўзабаве мой праважаты спыніўся, паказаўшы на дом, дзе на выпрастаных порціках спалі два львы: