Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Ганна наблізілася на паўкрока, зазірнула ў вочы з такой пакорай, што ўсё зайшлося, і сказала напаўголаса:
— Мо адсвяткуем? Я падрыхтавала шампанскае!
I адразу ж да дзвярэй, зашчэпку на два абароты: спадар прарэктар працуе з дакументамі. Са сваёй сакратаркай. I з патаемнай шафы за карцінай (рэпрадукцыя Куінджы, безгустоўшчына, трэба прыбраць) — высокія келіхі, бутэлька «Мадам Кліко». Ого, як па-майстэрску ты адкаркоўваеш шампанскае, Ганна!
I далей — без танкавага напору той, іншай, Ганны (давядзецца іх нумараваць ды вешаць біркі), наліла і прамовіла вельмі карэктна: «Ну, з прызначэннем!» I ўжо няясна, вось калі мы напаўголаса — на «вы» ці на «ты»? I калі я хацеў бы ёй авалодаць, то зараз самы час. Прычым можна казаць наўпрост — яна сама паказвае ўсім целам, сваім азадкам, які дужа прызвычаіўся да мяккага крэсла ў прыёмнай, да спа-салона і салярыя. Наколькі ж нецікава з людзьмі, калі бачыш іх наскрозь! Баця, гэта назаўжды так? Тады гэта праклён, а не дарунак!
— Можа, у прарэктара ёсць якія-небудзь жаданні? У момант заступлення на пасаду? — спытала яна інтымным шэптам.
Жаданняў не было, была горыч, якая павялічвалася з кожным глытком праклятага шампанскага, і ні праглынуць, ні змыць. Горыч праз тое, што я сам па сабе нічога не варты. Што і Ганнай нумар два мною будзе авалодваць Баця, які аддае мне загады, надзяліўшы сімвалічным капіталам,
якога не было б без яго. Баця, Баця, усюды Баця. I — злосць, нібы клякса, што расплываецца па маім шампанскім трыумфе і вымушае хмурыць лоб! Знянацку з’явілася ідэя:
— Ганна, скажы, а ці маю я паўнамоцтвы вырашаць кадравыя пытанні?
— О, у першага прарэктара наогул шырокія паўнамоцтвы, — сказала яна і падалася наперад.
—У якіх межах я магу праводзіць адстаўкі і прызначэнні?
— У вас у руках — рашэнні да ўзроўню дэканаў. На дэканаў патрэбная санкцыя рэктара. Але гэта нескладана вырашыць, бо ён марыянетка, — слова «марыянетка» яна прашаптала мне ў вуха, запэцкаўшы яго памадай, і я адціраўмочку, каб ты, Воля, не заўважыла.
— Тады запішы, — сказаў я. — Запішы цяпер. Вось паперчына, запісвай. Андрэй... Як жа яго, фенаменолаг... — я пацёр палец аб палец, прыгадваючы: — Так, прозвішча Крэчат. Дык вось, Андрэй Крэчат. 3 заўтрашняга дня. Ці нават з сённяшняга, вось ад гэтага моманту... Звольнены з усіх пасадаў, якія займае ва ўніверсітэце. Колькі ў яго там? Паўтары стаўкі? Звольніць. Курсы перадаць каму заўгодна. Сысці мусіць альбо паводле ўласнага жадання, альбо, нават лепш, паводле артыкула. Абяры што-небудзь сур’ёзнае, Ганначка. Каб ледзь не побач з крыміналам было. Злоснае парушэнне дысцыпліны. Ці п’янка. Ён п’е шмат. I ў працоўную кніжку запісаць, чорным па белым. Каб на ўсё жыццё. Каб яго больш нідзе ў Маскве... Каб на Радос... Пажыццёва... Нахер. Каб я яго больш...
Ганна занатоўвала на невялічкай паперчыне, на якой трэба было змясціць усю маю злосць і ўвесь мой гнеў. I яе было мала, усёй паперы свету не хапіла б для такой горычы. I я адвярнуўся ад яе і падышоў да акна, паказваючы, што святкаванне завершылася, і адчыніў яго, удыхнуўшы пах вечаровай Масквы, адчуваючы палёгку, хоць прыступы злосці яшчэ не адпускалі мяне. Я пакажу, пакажу ўсім і кожнаму, давяду ўсё і пакараю, адшукаю па імёнах, вылічу і знішчу!
Пакрысе супакойваючыся, прыгадаў пра вясну, і спалохаўся, адчуваючы, што здольнасць радавацца з кожным
задушаным ворагам знікае. I блякнуць фарбы, і застаюцца злосць, горыч і самота. I паволі сыходзіць толькі злосць.
Вы маглі бачыць мяне — самотная постаць у адным з мільёнаў вокнаў мегаполіса, трыумфатар у раскошным кабінеце, сілуэт, які глядзіць на горад. Імжэў дробны дождж, a вы ішлі міма, думаючы, што чалавек у акне, які атрымаўтак шмат і так рана, — сапраўдны шчасліўчык...
Глава дванаццатая, дзеў мяне пачынаецца новаежыццё, але наўзамен ад мяне патрабуецца ахвяра
Упінжаку штосьці хруснула, і я выцягнуў з кішэні канверт Баці. Яшчэ адно пацверджанне, што мяне не выгналі — інакш яго абавязкова канфіскавалі б, што б там ні было. Я вызірнуў у прыёмную і папрасіў Ганну паставіць імбрык.
— Гарбата, кава?—неадкладна спытал а яна.
— He, імбрык, імбрык пастаў ды схадзі пагуляй кудынебудзь. Хвілін дваццаць.
Яе, відаць, навучылі выконваць любыя даручэнні з каменным тварам. Альбо я быў не першы бос, які надумаў адпарыць швы на канверце з дапамогай імбрыка. Яна шчоўкнула кнопкай і шчоўкнула абцасамі, сыходзячы.
Найбольш складана было зафіксаваць кнопку, бо падчас закіпання спрацоўваў блакатар. Пабулькаўшы пару секунд і пафыркаўшы парай, імбрык выключаўся. Даўшы рады з ёй, я паднёс канверт да вяршыні паравых аблокаў, але безвынікова: папера нават не награвалася. Патрымаў ніжэй, пакуль пальцам не зрабілася горача, і зірнуў на стыкі — набраклыя, іх, відаць, можна падкалупнуць чым-небудзь і раскрыць, але ліст давялося б скамечыць, выцягваючы.
Самае непрыемнае, што сургуч зрабіўся мяккі, як пластылін, і адна з кропляў вакол кляксы, размазалася, пакінуўшы «рэчдоказ» — фрагмент адбітка майго пальца. Я паспрабаваў адцерці яго слінай, але толькі размазаў яш-
чэ мацней. Папярэджваў жа Баця, што калі зраблю нават спробу, ён даведаецца! Але ці мала дзе і ў якіх умовах я захоўваўканверт. Адкрыць усё адно не атрымалася.
Я паспрабаваў адключыць імбрык, але праз доўгае кіпенне, падобна, штосьці зламалася, і яго давялося проста зняць з платформы. Што падумае Ганна пра свайго новага начальніка: у першы ж дзень зламаў тэхніку, выгнаўшы яе з прыёмнай!
У кабінеце я вывучаў шуфляды ў спадзеве адшукаць лупу. Гэта ж натуральна для прарэктара — мець павелічальнае шкло. Зрэшты, не ведаю, што я збіраўся разглядаць праз яго. Канверт як канверт. 3 дапамогай лагатыпа вытворцы можна даведацца, адкуль ён. Але што гэта дасць? Ну, дапусцім, вытворца ў Калузе, альбо ў Маскве, выпускае паўтара мільёна канвертаў на год — і што? Уключыў настольную лямпу — на прасвет бачны контур ліста. Здаецца, звычайны аркуш, на ім штосьці напісана цёмна-сіняй асадкай буйным почыркам, але немагчыма зразумець, што менавіта.
Пашукаўшы ў стале і шафах, я не здолеў знайсці асадку. Мой папярэднік, сыходзячы, вельмі грунтоўна сабраў рэчы. Запусціў пальцы ў алоўкі на стале Ганны і пабачыў, што і сама яна ўжо сядзіць на месцы, гатовая дапамагчы. Я вярнуўся з алоўкам да сябе і паспрабаваў перамаляваць знакі, якія можна было разгледзець на прасвет, але лініі накладаліся адна на адну, і было незразумела, што там дзе: папера была складзеная ў дзве рэдзі. Да таго ж, нагрэты лямпай, сургуч зноў зрабіўся мяккім і я ўляпаўся пальцам у адну з плямак, перапэцкаўшы сябе і канверт. Гэта было як бы другое папярэджанне. Працягваючы, я папросту раскурочу гэты канверт. Трэба наўпрост спытаць у старога, што там, — і чорт зім!
Развітаўшыся з Ганнай больш суха, чым, мяркуючы па ўсім, патрабаваў этыкет, я пайшоўуніз. На выхадзе з ліфта мяне ўрачыста сустрэў Саша Чубакоў.
— Міхаіл Аляксеевіч, я ўжо чуў! — крыкнуў ён так, што я здрыгануўся. — Я ж казаў, што ў вас — бліскучая будучыня! Мы ўсе ў вас верым, — і залепятаў пра гонар быць побач і пра любое даручэнне.
Я заўважыў што болып не маю пачуцця няёмкасці. Наадварот, пачаў адказваць неяк з веліччу, як Баця: «Дзякуй, Сашачка, дзякуй, цаню, дарагі», Я не дагаварыў, бо за празрыстымі дзвярыма фае пабачыў няўклюдную постаць Чупрыгі. Я кіўнуў Сашу і накіраваўся да выхаду.
— Спадар прарэктар? — гучна гыркнуў Чупрыга, а я ўявіў якое-небудзь чарговае прыніжэнне, якое ён зладзіць мне папросту перад студэнтамі. Нейкі кароткі напамін пра тое, хто і што я насамрэч. Але ён сказаў: — Спадар прарэктар! Прыміце, калі ласка, нашыя шчырыя віншаванні! — і лёгкі паклон без ценю здзеку. Нешта падказвала, што і ён будзе адцяпер на «вы». Што адбыліся нейкія тэктанічныя зрухі, пліта Зямлі пада мной лезе ўверх, узвышаючы на п’едэстал. А і спатрэбіл ася ж толькі крыху паскудстваў!
— Спадар прарэктар, ад імя сяброў, якія сімпатызуюць вам,—Чупрыга зрабіў паўзу,—маю гонар прапанаваць вам новы транспартны сродак.
Ён адступіў, і я зразумеў, што доўгі чорны аўтамабіль, падобны да арганнай фугі Баха, мае нейкае дачыненне да мяне. Аўтамабіль нават пасля «Галкі» падаваўся і яхтай Абрамовіча, і касмічным крэйсерам Дарта Вейдэра адначасова. I было бачна, што Чупрыга, які ездзіць на таксоўцы, ажно ганарыцца гэтым іх падарункам. Ён абвёў мяне вакол, быццам знаёміць са скакуном, на якога нельга ўскочыць так — не пагаварыўшы з ім і не палюбаваўшыся. Я ацаніў павучыную эмблему, якая б пасавала гербу маленькай таталітарнай краіны. Падышоўшы да дзвярэй кіроўцы, я заўважыў, што там нехта ёсць — апрануты ўчорную ўніформу чалавек, якога Чупрыга назваў французскім словам «chauffeur». Ён вымавіў словаў з грасіроўкай на канцы і нават даў з гэтым рады, так. Чалавек выскачыў з-за стырна і выцягнуўся. Узнікла думка, што ў Лондане ён быў бы апрануты ў смешны цёмна-сіні кіцель з галунамі і фуражкай, але мы не ў Лондане. Тут іншы дрэс-код, які паказвае гатоўнасць сунуць у твар рукаяткай траўмата. Шафёр выклікаў асацыяцыю са штатнай адзінкай у БТР: стралок-кіроўца. Жартаваць з яго не хацелася. Стрыжаныя чорныя валасы, буйныя скулы, вочы-шчылінкі. Дэніэл Крэйг у ролі Джэймса Бонда.
За стырном гэтага ландо сядзець не давядзецца, але я заняў месца кіроўцы і ўжо мацаў прыборную панэль у пошуках CD-прайгравальніка і знайшоў толькі скрыню для пальчатак і запальвальнік. Тут не было нават кандыцыянера. Я спытаў, як уключыць музыку. Адказаў не «chauffeur», а Чупрыга, кіроўца наогул увесь час маўчаў, відаць, каб я хутчэй пачаў ставіцца да яго як да функцыі (і забыўся, што кожны прыстаўлены да мяне чалавек — шпіён на карысць сяброў, якія яго прыставілі, ага).
— Што, не ўключаецца музыка, спадар прарэктар? — спытаў Чупрыга. — Бо тут толькі кіраванне. Нават шклопад’ёмнікаў няма. Хадземце ў ваша купэ.
Я абышоў машыну і спытаў, куды яго падвезці, але Чупрыга адмахнуўся, кіўнуў на стаянку з таксоўкамі і пакінуў мяне асвойваць шматлікія выгоды пасажырскага адсека. Дарогу не было чуваць наогул. Я ўключыў прайгравальнік, загучаў Георг Тэлеман — выдатная музыка для людзей, што атрымалі ў спадчыну маёнтак разам з парай сотняў мільёнаў фунтаў ад сваякоў, якія перагрызлі яшчэ ў XVIII стагоддзі адно аднога пад які-небудзь аналаг The Prodigy. Але для майго стану Тэлеман быў занадта сонечны, узважаны і акварэльны. У локеры для музычных дыскаў я адшукаў стандартную калекцыю «люкс»: вялікі выбар барочнай класікі, Эндру Лойд Вэбер (хто прагне прыгожага, але недастаткова наслуханы для «Страсцяў па Мацвеі»), джаз, канцэрт Metallica з сімфанічным аркестрам (хто частку жыцця думаў, што нонканфарміст, слухаў хард-рок, а зараз можа атрымаць асалоду ад гукаў юнацтва ў новых дэкарацыях). Музыкі, якую я прызвычаіўся называць «сваёй», не было. Яна не ўпісвалася ў prepaid пакет для лімузінаў. I мне гэта нават падабалася.