Рэвалюцыя
Віктар Марціновіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 300с.
Мінск 2020
Лепей раскажу пра «Курылы». Воля тады працавала ва ўстанове на Вялікай Ардынцы з назвай «Рэстаран рускай і японскай кухні “Курылы”». Рускія з японцамі тут нібыта падпісалі мірнае пагадненне адносна кухні ў меню, але іх панаванне на тэрыторыі «Курылаў» размяжоўвалася часам сутак. Удзень гэта быў рэспектабельны сушы-бар, дзе офісныя супрацоўнікі, малюючы на сурвэтках сумы, на якія разлічваюць пасля падвышэння, тапілі ў чорным соусе трапяткую крэветку, глыталі каліфарнійскі рол і выціралі рукі аб разагрэты вільготны ручнічок. Гэтую публіку змы-
вала ў клубы з белымі сценамі, дзе яны працягвалі маляваць на сурвэтках сумы, гэтым разам — прызначаныя дылерам за грам какаіну. А ўвечары ў «Курылы» на сваіх скакунах з’язджаліся адусюль прадстаўнікі «залатой арды», апранутыя пераважна ў чорнае і ўпрыгожаныя ланцугамі, бо так і не здолелі штосьці зразумець. Яны, прысадзістыя, куртатыя і вяртлявыя, паказваліся ў горадзе зараз, у эпоху Асветніцтва, толькі ў цёмны час сутак і выключна ў «сваіх», прызначаныхдляп’яныхтанцаўнасталах, месцах.
Паміж 21:00 і 06:30 «Курылы» траплялі пад ярмо рускага шансону, дзевак, якія спяваюць «Мурку» ў караоке, рускай лаянкі ды «сто пяцьдзясят і шклянку соку». Уся татара-мангольская гісторыя горада ўзнаўлялася ў кальянным дыме: тут жэрлі тлустае мяса каротка падстрыжаныя мужчыны— і па вусах цякло, і па руках цякло, і ў рот траплял а, і ў сківіцу трапляла, ды і нагой па нырках, бывала, трапляла. Нярэдка сюды прыязджала «хуткая», але міліцыя — ніколі, бо «Курылы» былі пад кантролем сапраўдных рускіх, а не нейкіх там японападобных менеджараў. Тыя маглі выклікаць міліцыю, і пабачыўшы ўменю памылку ў слове «тэрыякі».
Ранкам установа зноўку асвятлялася цвярозым святлом краіны ўзыходзячага сонца, і пераставаў бухаць шансон, спынялі «бухаць» татара-манголы, целы выносіліся, столікі праціраліся, з’яўляліся вазы з парасткамі трыснягу, а ты ішла адсыпацца дадому. Ты працавала там суткі праз трое і была то японкай, то мангола-татаркай, а валасы ў цябе былі залацістыя, нібы золак, убачаны праз павуцінне. Часам ты стамлялася так, што падоўгу не магла заснуць, і распавядала, як сёння адзін з гасцей заспяваўпа-французску «Salut, c’est encore moi», ды так, што прысутныя ледзь не плакалі. I пасля гэтага ён неадкладна званітаваў на тэлевізар, а сам адключыўся, таму ты яго спрабавала ажывіць, бо шкада ж небараку. А потым выклікала таксоўку, і вы вярнулі яго разам з таксістам у прытомнасць нейкімі хітрымі прыёмамі, і выявілася, што ў яго адбылося нешта такое, праз што ехаць яму папросту няма куды.
А я казаў табе, чаму ўсе ўстановы ў нас так ці іначай «Курылы» (ты іх называла «Курнлн. Пнлн. Танцювалн»), Чаму
гістарычна ў нас любы рэстаран няроўна дыхае да Веркі Сярдзючкі, аліўе, умца-умца і п’янай бойкі. Што там, у Еўропе, «кавярня» — гэта месца збору адукаваных буржуа, канцэнтрацыя свецкага жыцця, а ў нас — месца, дзе дзяржава зарабляе на ўцюхванні алкаголю сваім п’яным парабкам. Да гэтага моманту маіх тлумачэнняў ты, вядома, засынала: мае сацыялагічныя маргіналіі заўжды дзейнічалі на цябе, як калыханка. Твая ножка, торгнуўшыся, паведамляла, што ты ўжо адплыл а, і я абдымаў цябе і пад ветразем твайго дыхання сам даваў нырца ў сон. I прачынаўся праз 10 хвілін па будзільніку, каб распавядаць пра семіётыку архітэктуры людзям, на якіх мае лекцыі дзейнічалі гэтак жа, як і на цябе, — закалыхваючы.
Такім і было палатно нашага шчасця, якое я марыў расцягнуць да канца жыцця, адмеранага мне. Але штосьці лопнула ў гэтым палатне. Па-за выяўленымі на ім сямейным ачагом, полымем і саганком з поліўкай былі дзверцы, якія вялі прэч з каморыны. I ў руцэ быў ключык, і настойлівы голас знутры патрабаваў адамкнуць дзверы. I ўся мая карціна свету— з уяўленнямі пра дабро і зло, мінулае і будучыню, нас з табой і іншых людзей — імгненна рассыпалася ў пыл. А следам — і сцены каморыны...
А пачалося ўсё імжыстым вечарам красавіка, калі ў мяне ўпершыню з’явіліся сакрэты ад цябе. Менавітаўяго мы і перанясёмся, каб адзін за адным параскрываць іхусе.
Главадругая,
дзея сутыкаюся з норавамі на дарогах болей шчыльна, чым разлічваў
Зазвычай аб’ект А адольвае адлегл асць В за вызначаны прамежак часу С. Але паміж 18:00 і 20:00 у Маскве гэты час можа падвойвацца, патройвацца і падаўжацца нават у пяць разоў. Бо ў школьных падручніках па матэматыцы не апісаная пераменная пад назвай «аўтамабільныя пробкі». Адпаведна, паколькі суб’ектыўны характар успрымання часу ніхто не адмяняў, кожная хвіліна стаяння ў пробцы з выключаным рухавіком цягнецца ў два, у тры, у пяць разоў даўжэй, чым хвіліна, праведзеная, да прыкладу, за кубкам кавы. Ад 18:00 да 20:00 час для адной часткі масквічоў спыняецца наагул, а ў іншай часткі, хто з кавай ды пад лёгкую фонавую музыку, час паскараецца так, што свішчаўвушшу.
Універсітэт, дзе я катаваў студэнтаў лекцыямі па архітэктуры, быў пабудаваны філантропам (зараз гэтае слова гучыць гэтак жа дзіўна, як «антрэпрэнёр» альбо нават як «рэзідэнт» ці «амбудсмен») Джорджам Сорасам яшчэ тады, калі ягонае імя ў Расіі не лічылася брыдкаслоўем. Шматпавярховы будынак з басейнам і бібліятэкай быў узведзены пасярод Новага Арбату.
Сорас быў перакананы: прычына, паводле якой слова «дэмакратыя» ў Расіі зрабілася лаянкавым, палягае ў тым, што расіяне недастаткова адукаваныя. I менавіта праз невуцтва ў іх няма павагі да каштоўнасцяў, у якія ён верыў,
выпісваючы сотні мільёнаў на пляцоўку, будоўлю і хабар для чыноўнікаў. А вось калі распавесці расійцам пра Ісаю Берліна ды Юргена Хабермаса, яны тут жа кінуць бухаць, «вспрянут ото сна н на обломках самовластья» і г. д.І
Універсітэцкі гмах быў збудаваны — але Расія не ўзварухнулася. Установу прымусова пераназывалі, нават намагаліся закрыць некалькі разоў, але шторазу пад лямант амбасадаў усе былі вымушаныя адступіць, прызнаўшы, што няма ні ў Берліне, ні ўХабермасе нічога кепскага. Таму шкадавалі хіба пра пляцоўку, дзе лепш было б паставіць якінебудзь аўтамабільны салон ці забаўляльны цэнтр. Бо тады б і ягоныя ўладальнікі рэгулярна «адшпільвалі», і людзям было б выключна прыўкрасна. Але замест гэтага месціўся тут Маскоўскі еўрапейскі ўніверсітэт, скарочана — МЕУ, які мы, антрэпрэнёры заходняй гуманітарнай думкі, рэзідэнты напаўзабароненай сацыяльнай веды, амбудсмены крытычнай тэорыі і culture studies, называлі не інакш як МЯЎ.
Калі б МЯЎ усё ж закрылі ды перанеслі куды за МКАД, вызваліўшы прастору пад больш актуальныя для сённяшняй Масквы забудовы, я б толькі пацешыўся: аб’екту А было б прасцей даць рады ў задачы з часам, пераносячыся з месца працы на кухню, падсветленую блакітным святлом газавай калонкі.
Але я рызыкую ўшчэнт закалыхаць усіх сваімі развагамі. Галоўнае тут, што тым красавіцкім вечарам я намагаўся забіць час ад 18:00 да 20:00 у бары ў будынку нашага ўніверсітэта, каб час не забіваў мяне самога ў машыне, дзе-небудзь у патоку на выездзе да праспекта Міру. Ты працавала японкай у «Курылах», і ператварэнне ў мангола-татарку толькі набліжалася, бо, калі мы стэлефанаваліся, каб крышачку паваркатаць, на фоне ўжо ржалі коні і тупалі капыты.
Час — надзвычай подлы і падступны звер, і лепш забіваць яго ўдвох, бо інакш ён абавязкова паспее злаўчыцца і выслізнуць з поля зроку, а ты застанешся бездапаможна вадзіць прыцэлам вачэй па сценах, таўчы лыжкай глей цукру на дне кубка і сумаваць. Таму мы былі разам з Андрэйкам-фенаменолагам, спецыялістам па Гусерлю і МерлоПанці, якога я праз гэта называў то «Феномен», то «Гусляр»,
то «Панціст». I мы трашчалі, нібы дровы ў каміне, у полымі думкі. А зрэшты, не было ніякага полымя думкі, мы проста трашчалі—як адзенне па швах, як пясок на зубах, як мароз.
Я быў змораны студэнтамі, ён быў змучаны перакладам з французскай мовы артыкула, што спрэс складаўся са словаў без адпаведнікаў, таму іх трэба было папросту прыдумляць і адразу ж тлумачыць. На ўсё гэта ён ужо неаднаразова паскардзіўся. Але ў тым жа і ёсць сэнс траскатні: скардзіцца зноў і зноў.
Андрэй быў маім таварышам, і нашы зборы ў бары часам мелі трагічныя наступствы, бо я замаўляў каву, а ён віскі. Але ж я шмат распавядаў пра яго, памятаеш? А ці помніш, як аднойчы я зусім перастаў згадваць пра Андрэйку?..
Месца, дзе мы забівалі час, называлася «Бар “Барт”», і змяшчаўся ён на верхнім паверсе нашага МЯЎ. Жыхарам бетонныхскалаў, збудаваныхвакол, было прыемнаабедаць сярод філосафаў, якія размаўляюць на нейкай птушынай мове пра штосьці сваё. Трапіўшы ў бар з цеснай пляцоўкі, куды прывозіў ліфт, чалавек з інтэлектуальнымі амбіцыямі заходзіў у прасторнае памяшканне столікаў на пяцьдзясят. Супрацьлеглая сцяна была празрыстая і адкрывала від на шматпавярхоўкі Новага Арбату. Бармен, якога бязлітасная рука нэймера ператварыла ў «бартмена», знешне нагадваў Эйнштэйна, які не паспеў эвакуявацца з Рэйху. Аднойчы мы з ім падрабязна абмяркоўвалі спрэчныя моманты ў інтэрпрэтацыях Лосева ранневізантыйскай эстэтыкі, прычым ён старанна трымаўся ў рэчышчы фені як найменей кандыдата навук.
Насупраць барнай стойкі на ўсю сцяну быў намаляваны Барт, але не той, якога разлічваеш пабачыць у кавярні пры універсітэце, а Барт Сімпсан, які піша на дошцы адну і тую ж фразу, у слупок, як рабіў гэта ў «Сімпсанах»: «Нулявая ступень пісьма... Нулявая ступень пісьма...»
Натхніўшыся менавіта гэтым Бартам, я і сказаў тым разам, што вельмі важна ўмець своечасова спыніцца, але Андрэйка спыняцца не хацеў і не ўмеў, таму пачаў па трэцім коле выказваць свае прэтэнзіі да семіётыкі (гэта спроба ал-
каголіка ўцягнуць у канфлікт, памірыцца і выклікаць на эмацыйны кантакт падчас сумеснай дарогі дадому). Але калі б мы з Андрэйкам затрымаліся, давялося б прасіць нашага бартмэна выклікаць таксоўку, а ён бы адмовіў: грошай на машыну ў Андрэйкі заўжды прадбачліва не хапала (яму хацелася паразмаўляць па дарозе).
Ён меў надзею затрымаць мяне на нейкі час і напрасіцца, каб я адвёз яго дадому. Там ён пацягне мяне «глядзець акварыум» і, калі мне не хопіць розуму адмовіцца, тут жа, ля акварыума, ужо і сам з вачыма скалярыі, няўцямна варушачы плаўнікамі, прапануе нарэзацца ўдвух, бо «канапа, каб пакласці цябе, маецца». Некалькі разоў я рабіўся ахвярай фенаменалагічнага пахмелля праз гэтую логіку (нарэзацца — бо ёсць канапа, дзе можна праспацца!). Але той вечар падаваўся мне занадта чароўным і чыстым для такога фіналу. Нібы першы сёлетні дождж выпаў на зморшчаныя, счарнелыя гурбы снегу. У празрыстым паветры пераліваліся ўнізе агеньчыкі машын. Загадкава блішчэлі вітрыны начныхклубаў. Жыццё, як бывае ўвесну, падавалася больш прыцягальным і таямнічым, чым ёсць. Алкаголь мог усё спрасціць, пакінуўшы раніцай настолькі банальныя разгадкі гэтых таямніц, што пасля і пра самі таямніцы, дакладней пра адчуванне іх прысутнасці ў жыцці, і прыгадваць будзе сорамна.